• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    212	актын
    лізу асабліва чыстых рэчываў, кантролю тэхнал. працэсаў, разведкі карысных выкапняў, у крыміналістыцы, археалогіі і інш. Э.І.Гірэй.
    АКТЫН, мышачны бялок. Мал. м. 42 000. Складаецца з 374 астаткаў амінакіслот і небялковай часткі (АТФ ці АДФ). Існуе ў глабулярнай (манамернай) і фібрылярнай (палімернай, дамінуе ў мышцах) формах. Утварае аснову тонкіх філаментаў мышачных міяфібрыл і мікрафіламентаў у нямышачных клетках. У папярочнапаласатых і гладкіх мышцах з міязінам утварае іх асн. струкгурны скарачальны комплекс — актаміязін. Зваротныя пераходы паміж манамернай і палімернай формамі ў нямышачных струкгурах фарміруюць рухомасць клетак, рух цытаплазмы, арыентацыю рэцэгггараў на цытаплазматычнай мембране і інш.
    АКТЫНА... [ад грэч. aktis (aktinos) прамень], першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні слову «прамяністы», словазлучэнню «прамянёвая энергія», напр. актыналіт, актынаметрыя.
    АКТЫНАБАЦЫЛЁЗ, праактынамікоз, псеўдaакт ы намі к о з , хранічная інфекцыйная хвароба жывёл, якая выклікаецца грыбком з кл. актынаміцэтаў. Пашырана ў многіх краінах свету, у т.л. на Беларусі. Хварэюць пераважна свойскія жывёлы (часцей маладняк буйн. par. жывёлы, авечак, свіней) у зімовавеснавы перыяд. У арганізм узбуджальнік трапляе праз раны скуры або слізістай абалонкі рота, часцей з кормам. У хворых жывёл у мяккіх тканках галавы і шыі, лімфатычных вузлах з’яўляюцца шчыльныя гнойныя вузельчыкі, з наступным утварэннем свішчоў. У прафілактычных мэтах неабходна пазбягаць выпасу на нізкіх пашах, запарваць грубыя кармы. АКТЫНАЛІТ (ад актына... + ...літ), мінерал класа сілікатаў, манаклінны амфібол, Ca2(Mg,Fe2+)5[Si4On]2(OH,F)2. Крышталі ігольчастыя, ніткападобныя. Агрэгаты прамяністыя, валакністыя або масіўныя (нефрыт). Колер зялёны, розных адценняў. Бляск шкляны. Паўпразрысты, рэдка празрысты. Цв. 5,5— 6. Шчыльн. 3,2—3,3 г/см3. Пародаўгваральны мінерал метамарфічных сланцаў і кантакіных скарнаў. Выкарыстоўваецца ў вытвсці аўтапакрышак як напаўняльнік.
    АКТЫНАМЁТРЫЯ (ад актына... + ...метрыя), раздзел метэаралогіі, які вывучае перанос і ператварэнне сонечнага, зямнога і атмасфернага выпрамянення ў атмасферы Зямлі. Гал. задачы А. — вымярэнне прамой, рассеянай, сумарнай і адбітай радыяцыі і радыяцыйнага балансу зямной паверхні, вывучэнне заканамернасцяў паглынання і рассейвання радыяцыі ў атмасферы і геагр. размеркавання яе. Акгынаметрычныя назіранні пачаліся ў 17 ст., на
    Беларусі з 1936. У 1994 праводзіліся на 10 станцыях: у Мінскім гідраметэацэнтры, на аграметэастанцыі Васілевічы, Палескай балотнай станцыі і інш.
    М.А.Гольберг.
    АКТЫНАМІКОЗ (ад актына... + ...мікозў хранічная інфекцыйная хвароба жывёл, радзей чалавека, што выклікаецца грыбкамі з кл. актынаміцэтаў, якія пастаянна прысутнічаюць у арганізме (поласць рота, страўнікавакішачны тракг, верхнія дыхальныя іпляхі і інш.), а таксама пашыраны і ў прыродзе (глеба, расліны). Найчасцей хварэе буйн. par. жывёла, успрымальныя авечкі, коні, свінні, драпежныя. У буйн. par. жывёлы часцей пашкоджваюцца косці і тканкі ніжняй сківіцы, лімфавузлы, радзей іншыя часткі цела. Харакіарызуецца ўтварэннем шчыльных пухлін, інфільтратаў, абсцэсаў, свішчоў і рубцоў. У чалавека больш хварэюць мужчыны ва ўзросце 21—40 гадоў. Пры вузлаватай форме А.
    Актыналіт.
    ў глыбокіх слаях скуры ўівараецца цвёрды, цвёрдаэластычны, маларухомы інфільтрат цёмначырвонага колеру з фіялетавым адценнем. які нагнойваецца і прарывае свішчамі з гноем. Пры бугарковай форме ў тоўшчы скуры і пад
    скурнай клятчатцы ўзнікаюць дробныя, паўшарападобныя, цвёрдыя, бязбольныя, цёмначырвоныя бугаркі, якія найчасцей нарываюць з выдзяленнем кроплі гною, потым угвараюцца свішчы. Пашкоджваецца і падскурная клятчатка. Язвавая форма развіваецца ў аслабленых хворых. Язвы мяккія, няроўныя, скура вакол іх сіняватага колеру. Атэраматозная форма — інфільтрат дыяметрам да 5 см, эластычнай кансістэнцыі, акрэслена абмежаваны, з паслядоўным нагнойваннем, выдзяленнем гною і свішчамі.
    М.З.Ягоўдзік.
    АКТЫНАМІЦЭТЫ, прамянёвыя г р ы б к і, група грамдадатных бактэрый, якія ўтвараюць клеткі або гіфы. Каля 700 відаў: уласна А., мікабактэрыі, стрэптаміцэты і інш. Большасць А. — сапратрофы; пашыраны ў глебе, вадаёмах і паветры, на раслінных рэіптках.
    Маюць нітачна, палачка ці кокападобную форму, бакавыя нарасці, большасць утварае міцэлій. Размнажаюцда спорамі або дзяленнем. Патагенныя для раслін, жывёл і чадавека віды выклікаюць актынамікоз, актынабацылёз, туберкулёз і інш. хваробы. Віды, якія прадуцыруюць антыбіётыкі, пігменты, вітаміны і інш., выкарыстоўваюцца ў мікрабіял. прамсці.
    АКТЫНАМОРФНАЯ КВЕТКА, гл ў арт. Кветка.
    АКТЫНАФАГІ, вірусы актынаміцэтаў і роднасных ім мікраарганізмаў. Выклікаюць спантаннае разбурэнне (лізіс) грыбкоў, што наносіць значную шкоду вытвсці антыбіётыкаў.
    АКТЫНІДЫ, гл. Актыноіды.
    АКТЫШДЬІЯ (Actinidia), род павойных кустовых раслін сям. актынідыевых. Каля 40 відаў. Пашырана ў Паўд.Усх. Азіі, на Д. Усходзе. На Беларусі 4 інтрадукаваныя віды, больш вядомыя А. каламікта (A. kolomicta) і А. востразубчастая (A. arguta).
    А каламікта (амурскі агрэст) найб. пашыраная ў культуры. Даўж. да 15 м. Кара цёмная. Лісце дробнапілаватае з рыжаватымі валаскамі на жылках. Кветкі белыя. Цвіце ў чэрвені. Плады — зялёныя ягады даўж. 2—3 см, масай да 4 г, з сакавітай мякаццю, багатай цукрамі і вітамінам С, ядомыя. Каштоўны пертанос (дае кветкавы пылок). Размнажаюць насеннем, чаранкамі і адводкамі. floepa расце на дрэніраваных, багатых перагноем глебах. Мароза і газаўстойлівая.
    АКТЬІНП, марскія анемоны (Actiniaria), атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл. Існуюць як адзіночныя, радзей каланіяльныя бесшкілетныя паліпы. Каля 1,5 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных морах. Трапляюцца ў Чорным, Баранцавым і далёкаўсходніх морах.
    Цыліндрычнай формы, у папярочніку ад некалькіх міліметраў да 1,5 м, з венчыкам шчупальцаў вакол рота, звычайна ярка афарбаваныя. Сядзячыя або павольна перамяшчаюцца, закопваюцца ў грунт, зрэдку плаваюць. Кормяцца дробнымі воднымі жывёламі, у т.л. рыбамі. Размнажэнне палавое і вегетац. дзяленнем. Для многіх характэрны сімбіёз з ра
    АКТЫЎНАСЦЬ 213
    каміпустэльнікамі і інш. беспазваночнымі. Дотык шчупальцаў да чалавека можа выклікаць апёк скуры.
    АКТЬІНІЙ (лац. Actinium), Ac, радыеактыўны хімічны элемент з ліку актыноідаў, ат.н. 89. Вядомы 12 ізатопаў; найб. устойлівы 227Ac (перыяд паўраспаду 21,7 года — а і рвыпрамяняльнік). У прыродзе сустракаецца ў рудах урану і торыю. Адкрыты франц. вучоным А.Дэб’ернам (1899). Серабрыстабелы метал, у выніку радыеакгыўнага распаду свеціцца ў цемнаце, tun 1050 °C. Хім. ўласцівасцямі блізкі да лантану.
    Агрымліваюць пры апрамяненні 226Ra нейтронамі ў адз. рэакгарах. Выкарыстоўваецца ў нейтронных крыніцах. Высокатаксічны, ГДК у вадаёмах 34,8 Бк/л, у паветры 1,3106 Бк/л. АКТЫНІЧНАСЦЬ фатаграфічн а я , здольнасць светлавога выпрамянення аказваць фатагр. ўздзеянне на святлоадчувальны матэрыял. Пры нязменным у часе выпрамяненні мерай адноснай А. з’яўляюцца адносіны асветленасцяў, утвораных у плоскасці фатагр. матэрыялу дадзенай крыніцай і крыніцай параўнання, якія пры аднолькавых экспазіцыях і хім.фатагр. апрацоўцы даюць аднолькавы фатагр. эфекг.
    АКТЫНОГРАФ (ад актына... + ...граф), прылада для бесперапыннага аўтаматычнага запісу інтэнсіўнасці сонечнай радыяцыі. Складаецца з прыёмніка (часцей тэрмаэл. актынометр), які варочаецца геліястатам за сонцам, і рэгістратарагальванографа (самапісны высокаадчувальны гальванометрў
    АКТЫНОІДЫ, актыніды, сям’я з 14 хімічных радыеактыўных элементаў VII перыяду сістэмы элементаў з ат.н. 90—103: торый, пратактыній, уран, нептуній, плутоній, амерыцый, кюрый, берклій, каліфорній, эйнштэйній, фермій, мендзялевій, набелій і лаўрэнсій. Уран, торый, менш пратакгыній ёсць у прыродзе, астатнія А. (наз. трансуранавыя элементы) атрыманы штучна ў выніку ядз. пераўтварэнняў. Вядучая роля ў сінтэзе і вывучэнні А. належыць Г.Сгбаргу. А. — серабрыстабелыя метады высокай шчыльнасці (да 2104 кг/м3). Найб. легкаплаўкія нептуній і плутоній, Іпл — 640 °C, астатнія плавяцца пры тры больш за 1000 °C. А. рэакцыйназдольныя, у здробненым стане пірафорныя, лёгка рэагуюць з вадародам, кіслародам, азотам, серай, галагенамі, утвараюць комплексныя злучэнні. Блізкасць хім. уласцівасцяў А. паміж сабой і з лантаноідамі звязана з падабенствам канфігурацый вонкавых электронных абалонак іх атамаў. Практычна выкарыстоўваюцца торый, уран, плутоній; плутоній238, кюрый244 — у вытвсці ядз. крыніц эл. току бартавых касм. сістэм. Некаторыя нукліды А. — у медыцыне, дэфектаскапіі, актывацыйным аналізе, нукліды урану235, плугонію239 — паліва ў ядз. энергетыцы, крыніца энергіі ў ядз. зброі. А. і іх злучэнні надзвычай таксічныя, іігго абумоўлена іх радыеактыўнасцю.
    Літ.: Снборг Г.Т., Кац Дж.Д. Хнммя акгннлдных элементов: Пер. с англ. М., 1960; К е л л е р К. Хнмня трансурановых элементов: Пер. с англ. М., 1976; Л е б е д е в Й.А, Мясоедов Б.Ф. Последнне достнження в аналнтнческой хнмнн трансурановых элементов // Раднохнмня. 1982. Т. 24, вьш. 6.
    АКТЫНОМЕТР (ад актына... + ...метр), прылада для вымярэння інтэнсіўнасці прамой сонечнай радыяцыі. Прынцып дзеяннй заснаваны на паглынанні зачэрненай паверхняй падаючай радыяцыі і ператварэнні яе энергіі ў цеплату.
    АКТЬІЎ, 1) любая ўласнасць кампаніі: машыны, абсталяванне, будынкі, запасы, банкаўскія ўклады і інвестыцыі ў каштоўныя паперы, патэнты, а ў практыцы зах. краін і дзелавая рэпутацыя. 2) Частка бухгалтарскага балансу, якая адлюстроўвае матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці прадпрыемства паводле іх складу і размяшчэння. 3) Перавышэнне даходаў над расходамі
    Актыніі: цэракціс і конскія.
    Актынометр М3.
    ў некаторых відах балансаў (плацежных і інш.).
    АКТЬІЎНАЕ АСЯРОДДЗЕ, 1) у квантавай электроніцы — рэчыва, у якога высокія энсргетычныя ўзроўні часцінак заселены больш, чым нізкія (т.зв. інверсная заселенасць). Вымушанае выпрамяненне А.а. выкарыстоўваецца для ўзмацнення і генерацыі эл.магн. хваляў (гл. Квантавы ўзмацняльнік, Квантавы генератар). 2) У о п т ы ц ы — рэчыва, якому ўласцівая натуральная аптычная актыўнасць.