• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АКУЛЯРЫ, найбольш простае агпычнае прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца для карэкцыі недахопаў агггычнай сістэмы вока або засцерагае яго ад мех. пашкоджанняў, уздзеяння агрэсіўных вадкіх і газападобных асяроддзяў, прамянёў святла. Складаюцца з дзвюх акулярных лінзаў (карэгавальныя А.) або спец. шкла (засцерагальныя А.) і аправы, якая забяспечвае неабходнае становішча лінзаў або шкла адносна вачэй. Разнавіднасцю А. можна лічыць кантактныя лінзы. Робяць іх з гнуткага празрыстага шкла і прыкладаюць непасрэдна да рагавіцы або склеры вока. Найб. пашырэнне маюць А., прызначаныя для паляпшэння зроку пры блізарукасці (міяпіі) і дальназоркасці (гіперметрапіі).
    АКУЛЯРЫ ПАЛЯРОІДНЫЯ, а к у ляры палярызацыйныя, акуляры, у аправу якіх устаўлены палярызацыйныя святлафільтры (паляроіды). Прызначаны для паасобнага назірання стэрэапары абодвума вокамі (кожнае вока бачыць толькі тую выяву стэрэапары, якая прызначана для гэтага вока). Выкарыстоўваюць для прагляду чорнабелых і каляровых стэрэаскапічных фотавыяў і кінафільмаў, якія праецыруюцца праз палярызацыйныя святлафільтры.
    АКУМЕТРЫЯ, гл. Аўдыяметрыя.
    АКУМУЛЯТАР, прыстасаванне для назапашвання (акумуляцыі) энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання. У залежнасці ад віду энергіі адрозніваюць А.: гідраўлічныя, механічныя (інерцыйныя), паравыя, пнеўматычныя, цеплавыя, электрычныя.
    Гідраўлічны А. назапашвае энергію рабочай вадкасці, што знаходзіцца пад ціс
    акунь	217
    кам. Выкарыстоўваецца дая выраўноўвання ціску і расходу вадкасці ці газу з рэзкапераменнай нагрузкай. Бываюць грўзавыя, спружьшныя, з пругкім корпусам, а таксама гшеўмагідраакумулятары поршневыя, мембранныя, балонныя. Інерцыйны А звычайна складаецца з масіўнага махавіка, вала, падшыпнікаў і кажуха. Mae мінім. страты энергіі на трэнне і супраціўленне паветра. Выкарыстоўваецца ў ветраэл. станцыях для выраўноўвання абаротаў генератара, прывода аўгаматрыс і аўтобусаў (гіробусаў), у прэсавым абсталяванні і інш. П a р а в ы А. — стальны бак, у якім назапашваецца адпрацаваная ў розных паравых машынах (напр., у паравым молаце) пара без змены агрэгатнага стану, якая затым расходуецца на тэхнал. мэты (напр., у суіпыльных і прапарачных камерах) ці ў сан.тэхн. прыстасаваннях (падагравальніках, цеплаабменніках і інш.). Пнеўматычны А. — рэзервуар са сціснутым паветрам (ці інш. газам), падключаны да паветравода і абсталяваны засцерагальным клапанам, які рэгулюецца на зададзены гранічны ціск. Выкарыстоўваецца ў пнеўматычньіх сетках для выраўноўвання рабочага ціску і інш. Цеплавыя А (пастаяннага і пераменнага ціску) — пераважна паравадзяныя, назапашваюць цеплату ў цепласілавых устаноўках. Служаць для выраўноўвання цеплавых і сілавых нагрузак і недапушчэння перабояў у забеспячэнні парай прамысл. установак. Найб. пашыраны электрычны акумулятар.
    АКУМУЛЯТЫЎНЫЯ РАЎНІНЫ н a мыўныя р а ў н і н ы , н а н о с ныя раўніны, выраўнаваныя паверхні, утвораныя ў выніку працяглага намнажэння (акумуляцыі) рыхлых асадкавых горных парод рознага паходжання. Адрозніваюць марскога (раўніны марской акумуляцыі, або першасныя), рачнога (алювіяльныя), азёрнага (азёрныя), ледавіковага (марэнныя, флювіягляцыяльныя, або зандравыя, раўніны) паходжання; вылучаюць таксама падводныя А.р. (гл. Абісальныя раўніны).
    АКУМУЛЯЦЫЯ (ад лац. accumulatio намнажэнне, збіранне) у геалогіі, працэс намнажэння на паверхні сушы ці на дне воднага басейна рыхлых мінер. і арган. асадкаў. Вобласць А. — пераважна паніжаныя прасторы тэктанічнага і дэнудацыйнага паходжання. Існуюць 2 асн. тыпы А.: вулканічная і асадкавая (гл. Седыментацыя, Намнажэнне асадкаў). У залежнасці ад геал. фактараў адрозніваюць А наземную і падводную. У выніку А. ўгвараюцца вулканічныя горныя пароды і разнастайныя формы акумуляцыйнага рэльефу, паклады многіх відаў карысных выкапняў, на Беларусі, напр., торфу, сапрапеляў, вапняку, калійных соляў, галіту і інш.
    АКУМУЛЯЦЫЯ ЗАБРУДЖВАЛЬНЫХ РЭЧЫВАЎ у арганізмах, назапашванне ў жывых істотах хім. рэчываў, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Месцам акумуляцыі могуць быць розныя органы і тканкі, пры гэтым многія з забруджвальнікаў (асабліва біягеннага паходжання) здольныя паступова часткова ці цалкам утылізавацца праз уключэнне ў біяхім. цыклы арганізма; у такім выпадку шкоднасць іх
    (напр., нітратаў) выяўляецца не абавязкова ў самім арганізменазапашвальніку. Стойкія забруджвальнікі дрэнна ўключаюцца ў цыкл натуральнага кругавароту рэчываў і працяглы час захоўваюцца і ў навакольным асяроддзі і ў арганізмах, якія іх акумулююць. У працэсе руху па трафічных ланцугах яны могуць ствараць значна большыя канцэнтрацыі — аж да асабліва небяспечных для існавання асобных відаў жы вёл і раслін, а таксама для здароўя чалавека. Прыкладам такой А.з.р. з’яўляецца назапашванне ядахімікатаў (ДЦТ і некат. інш. пестыцыдаў), многіх радыенуклідаў (стронцый90), цяжкіх металаў і інш. Для Беларусі праблема А.з.р. вельмі абвастрылася пасля стварэння на яе тэр. буйных комплексаў хім. прамсці і асабліва ў сувязі з яе радыеакгыўным забруджваннем у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
    Да арт. Акуляр: a — акуляр Гюйгенса; b — акуляр Рамсдэна; ЛІ, Л2 — лінзы; Д — дыяфрагма; F — пярэдняя факальная плоскасць; В — вока.
    АКУНЕПАДОБНЫЯ (Perciformes), самы шматлікі атр, касцістых рыб. Уключае 21 падатр., 150 сям., каля 1200 родаў, 6,5 тыс. марскіх і прэснаводных відаў (каля 40% ад агульнай колькасці ўсіх відаў рыб). У вадаёмах Беларусі 4 віды сям. акунёвых (акунь звычайны, судак, джгір звычайны, джгірнасар), па аднаму віду бычковых (бычокпясчанік) і падкаменшчыкавых (падкаменшчыкі).
    Даўж. 1 см—5 м, маса ад доляў грама да 900 кг. Маюць эвычайна 2 спінныя плаўнікі з калючкамі; брушныя плаўнікі складаюцца з прамянёў (не болей як 6) і знаходзяцца пад груднымі або наперадзе іх. Плавальны пузыр не злучаны з кішэчнікам. Луска найчасцей ктэноідная. Есць шыпы на галаве, верхнія і ніжнія рэбры. А з’явіліся ў верхнім меле, большасць сямействаў вядома з эацэну. Мно
    Акунь звычайны.
    Гідраўлічны акумулятар: a — грузавы; б — балонны; 1 — рэзервуар; 2 — поршань; 3 — груз; 4 — балоны са сціснутым паветрам.
    ™ 5 ~~ каштоўныя прамысл. рыбы, шэраг відау разводзіцца ў акварыумах.
    АКУНЕВА, возера ў Беларусі, у Глыбоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Мнюта. Пл. 0,49 км , даўж. 0,97 км, найб. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 11,8 м’ даўж. берагаврй лініі 2,7 км. Пл. вадазбору 1,4 км . Схілы выш. да 4 м, на ПдУ да 10—11 м. Берагі нізкія, пясчаныя і галечныя, на Пн і ПнУ тарфяністыя, дно пясчанае, глыбей за 2 м глеістае. Злучана меліярац. каналам з воз. Пліса. На зах. і паўн.зах. схілах крыніцы грунтавых водаў.
    АКУНЁУКА, вёска ў Беларусі, у ГараДзішчанскім с/с Шклоўскага рна Магілёўскай вобл., на р. Аўчоса. Цэнтр саўгаса «Юбілейны». За 20 км на У ад Шклова, 40 км ад Магілёва, 23 км ад ™; ст. Шкл°Ў 355 *•. 177 двароў (1995). Ьазавая школа, клуб, бка, аддз сувязі.
    АКУНІНА, возера ў Беларусі, у Іванаўскім рне Брэсцкай вобл., у бас. р. Піна. Пл. 0,23 км2. Даўж. 0,94 км, найб. шыр. 0,31 км, найб глыб. 11,8 м. Пл. вадазбору каля 3 км2. Схілы нізкія, на 3 і Пд парослыя лесам, на У забалочаныя. Берагі пясчаныя, на Пд тарфяністыя. Праз Завішчанскі канал злучана з Завішчанскім возерам.
    Ак^НЬ ЗВЫЧАЙНЫ (Perea fluviatilis), азёрнарачная рыба атр. акунепадобных. Пашыраны ў прэсных і саленаватых вадаёмах Еўразіі. На Беларусі трапляецца амаль ва ўсіх вадаёмах. Малыя А.з. жывуць у затоках, буйныя — на глыбіні.
    218 АКУПАЦЫЯ
    Даўж. да 55 см, маса да 3 кг. Цела адносна высокае, у буйных — гарбатае. галава вялікая. Трымаецца чародамі. Нерастуе ранняй вясной пры тры вады 5—8 °C. Плоднасць да 300 тыс. ікрынак. Моладзь кормівда планктонам, бентасам і маляўкамі рыб. Дарослы Аз. —драпежнік. Аб’ект прамысл. і аматарскага рыбалоўства.
    АКУГІАЦЫЯ (ад лац. occupatio захоп) ваенная, у міжнар. праве часовы захоп тэрыторыі адной дзяржавы войскамі друтой і ўстанаўленне ваен. адміністрацыі для кіравання ёю. Рэжым А. рэгулюецца 4й Гаагскай канвенцыяй 1907 пра законы і звычаі сухапугнай вайны, Жэнеўскай канвенцыяй 1949 пра абарону цывільнага насельніціва ў час вайны і дадатковым пратаколам 1977 да яе. Паводле гэтых пагадненняў акуііацыйныя ўлады абавязаны падтрымліваць грамадскі парадак і ствараць нармальныя ўмовы для пражывання насельнінтва. Ў практыцы 1й і 2й сусв. вбйнаў вядомы шматлікія факты грубага парушэння Германіяй і яе саюзнікамі нормаў міжнар. права, найперш у адносінах да мірнага насельніцтва, якое станавілася аб’екгам жорсткага падаўлення і знішчэння. Рэжым пасляваеннай А. звычайна ўстанаўліваецца спец. міжнар. пагадненнямі зацікаўленых дзяржаў для пэўнай дзяржавы або тэрыторыі з мэтаю выканання ўмоў мірнага дагавору. Л.В.Паўлава.
    АКУПУНКТУРА, гл. Іголкалячэнне.
    АКУСТАЭЛЕКТРОНІКА. раздзел электронікі, які вывучае ўзбуджэнне, распаўсюджванне і прыём акустычных хваляу у кандэнсаваных асяроддзях, узаемадзеянне іх з электрамагн. палямі і электронамі праводнасці; займаецца стварэннем акустаэлектронных прылад. Як самастойны раздзел элекгронікі сфарміравалася ў 1960я г. (адкрыццё эфекту ўзмацнення гуку дрэйфуючымі элекгронамі праводнасці ў крышгалях сульфіду кадмію). Падзяляецца на высокачастотную (мікрахвалевую) акустыку цвёрдага цела (узбуджэнне, распаўсюджванне і прыём ультра і гіпергукавых хваляў), уласна А. (узаемадзеянне акустычных хваляў з электронамі праводнасці ў цвёрдых целах) і акустаоптыку. Займаецца распрацоўкай прылад для пераўтварэння і аналагавай апрацоўкі радыёсігналаў у дыяпазоне частот ад 1 МГц да 20 ГГц (ніжняя мяжа вызначаецца толькі памерамі існуючых крышталёў, верхняя — тэхнал. магчымасцямі вырабу субмікронных элементаў і вязкасным паглынаннем гуку ў цвёрдых целах). У А. выкарыстоўваюцца паверхневыя акустычныя хвалі, аб’ёмныя, прыпаверхневыя, хвалі Лэмба і інш. Асн. матэрыялы A.: п’езаэлектрыкі і слаістыя структуры з п’езаэлекгрыкаў і паўправаднікоў, сегнетаэлектрыкі, паўправаднікі без п’езаэл. уласцівасцяў і інш. На Беларусі даследаванні па А. праводзяцца з 1970х
    г. у Бел. дзярж. унце інфарматыкі і радыёэлекгронікі і інш.
    Літ:. Внкторов Й.А Фнзнческме основы прнменення ультразвуковых волн Рэлея н Лэмба в техннке. М., 1966; Речнц к н й В.й. Акустоэлектронные радаокомпоненты: Схемы, топологня, конструкцнн. М., 1987; Морган Д. Устройства обработкв снгналов на поверхностных акустнческнх волнах: Пер. с англ. М., 1990. В.М.Дашанкоў.