Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
У 1970—80я т. ў А.м. фарміраваліся разнастайныя індывід. стылі (Ж.Дэпардзьё, Дж.Нікалсан, Д.Хофман, Дж.Фонда, Л.Ульман, Х.Шыгула).
У бел. кіно ў 1920—30я г. вызначыліся пераважна рас. акцёры. Але прыкметныя ролі стварылі і бел. акцёры
У.Крыловіч, В.Пола, Б.Платонаў, Л.Мазалеўская. У 1940—50я г. ў фільмахспекгаклях раскрылася бліскучае майстэрства Г.Глебава, Платонава, Дзядзюшкі, Рахленкі, Полы, Ржэцкай. У 1960—90я г. высокага прафес. ўзроўню дасягнула А.м. Станюты, Стомы, Кармуніна, Г.Макаравай, Куляшова, Мілаванава, А.Дзянісава, В.Белахвосціка, Т.Мархель, У.Гасцюхіна, Г.Гарбука, М.Яроменкі, С.Сухавей.
Літ.: Станнславскнй К.С. Работа актёра над собой: Дневннк ученнка. Ч. 1—2, М., 1951; Советское актёрское нскусство, 50—70 годы. М., 1982; Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986; Ат р о ш ч ан к a А Фларыян Ждановіч: Біягр. нарыс. Мн., 1972; Яго ж. Уладзіслаў Галубок. Мн., 1969; Е с а к о ў А. Уладзімір Крыловіч: Жьшцёвы і творчы шлях. Мн,, 1956; Няфёд У. Народны артыст СССР П.С.Малчанаў. Мн., 1958; Я г о ж. Народны артыст БССР У.І.Уладамірскі. Мн., 1954; Сабалеўскі А Барыс Платонаў: Жыццё і творчасць вялікага беларускага артыста. 2 выд. Мн,, 1989; Я г о ж. Глеб Глебаў: Жыццё і твор
Да арт. Акцёрскае мастацтва. С.Станюта ў ролі Марылі («Раскіданае гняздо» Я.Купалы).
Да арт. Акцёрскае мастацтва. Ч.Чаплін у фільме «Агні вялікага горада».
часць вялікага беларускага камед. акцёра. Мн., 1994; Скібнеўскі А Народны артыст СССР А.К.Ільінскі. Мн., 1954; Сярг е й ч ы к Ц. Нататкі акцёра: Шлях жыцця і творчасці. Мн., 1973; Кузняцова К. Ірына Ждановіч. Мн., 1970; Я е ж. Генрых Грыгоніс: Крытыкабіягр. нарыс. Мн., 1984; Гаробчанка Т. Вольга Галіна: Крытыкабіягр. нарыс. Мн., 1980; Бурьян Б. Судьба чужая — как своя: Эподы о сценнч. созданнях Александры Клнмовой. Мн.. 1982; Малчанаў П. Тэатр — жыццё маё: Успаміны. Мн., 1984; Арлова Т. Купалаўцы: Эцюды пра акцёраў. Мн., 1985; Обуховнч А Полвека на сцене. Мн., 1987.
А.В.Сабалеўскі (тэатр), Г.В.Ратнікаў (кіно).
АКЦЬІЗ (франц. accise ад лац. accidere абразаць), від ускоснага падатку на тавары і паслугі ўнутр. вьпвсці. Аб’екгам такога абкладання, як правіла, з’яўляюцца тавары масавага ці абмежаванага выкарыстання, прадметы раскошы, a таксама пашыраныя камунальныя,
Да арт. Акцёрскае мастацтва. Г.Глебаў у ролі Пустарэвіча (злева), Б.Платонаў — Адольфа Быкоўскага («Паўлінка» Я.Купалы).
трансп., культ. і інш. паслугі. Некаторыя краіны ў пратэкцыянісцкіх мэтах абкладаюць А. і імпартныя тавары (звыш мытных пошлін). А. уключаецца ў цану тавара і ў тарыф за паслугі і фактычна перакладваецца на спажыўца. З’яўляецца важнай крыніцай даходаў дзярж. бюджэту. У 1904 у Расіі А. (разам з віннай манаполіяй) даваў амаль 50% бюджэтных даходаў. У б. СССР у 1930—31 быў адменены. У Рэспубліцы Беларусь уведзены законам «Аб акцызах» ад 19.12.1991, які вызначае тавары і паслугі, што абкладаюцца А. Плацельшчыкамі А. з’яўляюцца юрыд. і фіз. асобы, якія ажыццяўляюць вытв. і камерцыйную дзейнасць, аказваюць паслугі.
АКЦЫЯ (ад франц. action акцыя, дзеянне), 1) канггоўная папера, якая сведчыць пра ўдзел яе ўладальніка ў акцыянерным таварыстве, дае права атрымліваць долю прыбытку ў выглядзе дывідэнда, удзельнічаць у кіраванні дзейнасцю таварыства і размеркаванні маёмасці пры яго ліквідацыі. Як прадмет купліпродажу А., апрача намінальнай вартасці, мае цану, або курс, які вагаецца ў адпаведнасці з кан’юнктурай рынку.
А бываюць прывілеяваныя (прыносяць уладальніку раней устаноўлены працэнт даходу незалежна ад прыбытку акц. тва) і звычайныя (даход залежыць ад прыбытку акц.
222 акцыя
тва), імянныя і на прад’яўніка. Адрозніваюць А., якія маюць адзін голас; якія не маюць голасу (у т.л. часам і прывілеяваныя); т.зв. ўстаноўчыя, якія маюць некалькі галасоў кожная і даюць права атрымліваць новыя выпушчаныя А 2) Дзеянне з паліт., эканам., ваен. або інш, мэтай. Г.І.Краўцова.
АКЦЫЯ КАТАЛІЦКАЯ, сукупнасць свецкіх аргцый вернікаўкатолікаў, дзейнасць якіх каардынуе Ватыкан. Пачалі стварацца ў 19 ст. дзеля захавання ўплыву каталіцкай царквы і магчымасці непасрэднай паліт. дзейнасці духавенства. Арганізацыйна аформілася пасля 1922 па ініцыятыве папы Пія XI, які вызначыў яе паліт. мэты: спрыяць укараненню ў грамадстве асн. ідэй каталіцкай сац. праграмы, папскіх энцыклік (пасланняў), пашыраць грамадскую базу каталіцкай царквы, актыўна ўплываць на паліт. асяроддзе. У час парламенцкіх выбараў аргцыі А.к. вядуць агітацыю пераважна за прадстаўнікоў каталіцкіх партый. Некаторыя з гэтых партый (ХДП у Італіі, ХДС/ХСС у Германіі, СХП у Бельгіі, АНП у Аўстрыі і інш.) прыходзілі да дзярж. улады. У залежнасці ад рэгіёна і гіст. умоў дзейнасць А.к. набывае спецыфічныя рысы: у 1929—43 у Італіі ў адпаведнасці з Латэранскімі пагадненнямі яна падпарадкоўвалася рэжыму Мусаліні; у Германіі дзейнічае пры епархіях як сістэма камісій па наглядзе за выхаваннем у школе, а праз сродкі масавай інфармацыі — за «маральным станам нацыі». У 1925—39 А.к. (пераважна суполкі пры касцёлах) дзейнічала ў Зах. Беларусі. Старшыні і сакратары гэтых суполак падпарадкоўваліся Віленскаму епархіяльнаму «Інстьггуту акцыі каталіцкай», які ў сваю чаргу нёс адказнасць перад Ватыканам. Члены А.к. спалучалі прапаганду каталіцкіх ідэй з культ.асв. работай. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР (1939) аргцыі А.к. забаронены як антысав., а іх арганізатары і кіраўнікі ў 1949—52 рэпрэсіраваны.
Літ.: Ковальскнй Н.А Международные католнческне оргашізацнн. М., 1962.
А.А.Цітавец.
АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА, фор ма арганізацыі вытвсці на аснове цэнтралізацыі капіталу шляхам продажу акцый. Дае магчымасць аб’яднаць дробныя капіталы акцыянераў для вырашэння маштабных вытв.гасп. праблем (будва чыгунак, буйных прадпрыемстваў і інш.), аператыўна манеўраваць сродкамі, дэмакратызаваць капітал, зацікавіць акцыянераў у павелічэнні прыбытку. Бываюць адкрытыя А.т. (акцыі свабодна прадаюцца і купляюцца) і закрытыя (акцыі размяркоўваюцца толькі сярод заснавальнікаў). А.т. — юрыд. асоба, мае свой статут. Вышэйшы орган — агульны сход акцыянераў, бягучымі справамі кіруе праўленне (савет дырэктароў). Маёмасць фарміруецца за копгг укладаў акцыянераў (уласны
капітал), назапашанага прыбытку, a таксама за кошт крэдытаў банка (пазыковыя сродкі) і выпуску аблігацый. Па абавязацельствах А.т. адказвае толькі сваёй маёмасцю (абмежаваная адказнасць), акцыянеры — толькі коштам іх акцый. Удзел акцыянераў у кіраванні А.т. абмежаваны. Вырашальная роля ў прыняцці рашэнняў належыць уладальніку кантрольнага пакета (51%) акцый. Але ва ўмовах распылення акцый сярод. вял. колькасці акцыянераў для атрымання большасці галасоў факіычна дастаткова 15—20% акцый.
Першыя А.т. ўзніклі ў 1600 у Англіі і ў 1602 у Нідэрландах, дзякуючы сваім перавагам сталі асн. формай прадпрымальніцкай дзейнасці сярэдніх і буйных прадпрыемстваў. У Расіі да рэформы 1861 было 120 Ат., да 1914 — 2235 (дамінуючае становішча займалі ў фабр.заводскай прамсці).
На Беларусі ў 1913 было 20 А.т., у 1914 ім належалі 34 буйныя прадпрыемствы: ільнопрадзільныя фкі ў Віцебску («Дзвіна») і ў Высачанах (Аршанскі рн), віцебскі трамвай, зд сухой перагонкі драўніны ў Выдрыцы (Аршанскі рн), запалкавая фка «ПрагрэсВулкан» у Пінску, Гродзенская тытунёвая, Дубровенская тэкстыльная фкі і інш. Доля А.т. у аб’ёме валавой прадукцыі ў 1914 складала 14,8%. У перыяд новай эканам. палітыкі ў БССР ствараліся дзярж. (пры ўдзеле некалькіх гасп. наркаматаў), мяшаныя (дзярж.каап. і дзярж.прыватныя), каап. і прыватныя А.т. У розных галінах дзейнічалі Белкамунбанк, Бел. тва с.г. крэдыту, Дзяржгандальбел, Віцебскгандаль, Палесгандаль, Хлебапрадукт. У 1923—28 зарэгістравана 20 прыватных А.т. У канцы 1920х г. яны рэарганізаваны ў буйныя дзярж. прадпрыемствы. Зноў пачалі ўзнікаць з пач. 1990х г. з фарміраваннем рыначнай эканомікі, пераважна на базе дзярж. прадпрыемстваў з удзелам сродкаў працоўных калекгываў. Як А.т. ўзнікаюць і камерцыйныя банкі, біржы і інш. рыначныя струкгуры. На 1.10.1994 на Беларусі зарэгістравана 1021 А.т., у тл. 780 закрытых. Л.А.Лобан.
АКЦЫЯНЕРНАЯ КАМАНДЫТА, від кампаніі (таварыства), які спалучае элементы акцыянернага таварыства і камандьггнага таварыства. Частка яго ўдзельнікаў (поўных кампаньёнаў), якія займаюцца праднрымальніцкай дзейнасцю ад імя А.к., адказваюць па яе абавязацельствах усёй сваёй маёмасцю, a частка (камандытныя акцыянеры) маюць абмежаваную адказнасць — у памеры кошту сваіх акцый. Пашыраны ў малой і сярэдняй вытвсці, гандлі, сферы паслуг. З’яўляецца пераходнай формай ад акц. тва.
Ствараюцца, як правіла, для атрымання вял. грашовых сродкаў ад рэалізацыі акцый. Засн. на калектыўнай форме ўласнасці. Маёмасць фарміруецца за кошт укладаў яго членаў. Спалучэнне прынцыпаў акц. і камандытных тваў у гасп. дзейнасці дае шэраг пераваг; высокая ступень адказнасці па абавязацельствах робіць А.к. надзейным
партнёрам: канцэнтрацыя кіравання сярод абмежаванага кола асоб (поўных кампаньёнаў) забяспечвае дастатковую самастойнасць, свабоду і аператыўнасць у прыняцці рашэнняў; залучэнне капіталаў і інш. інвестараў спрыяе развіццю вытвсці і павышэнню яе канкурэнтаздольнасці. Л.А.Лобан.
АКЦЭЛЕРАЦЫЯ, тое, што акселерацыя.
АКЦЭНТ (ад лац. accentus націск), 1) тое, іігго націск. 2) Знак націску над літарай («вада»), 3) Асаблівасці вымаўлення, уласцівыя асобе, якая гаворыць не на роднай мове. 4) Вылучэнне, падкрэсліванне таго, што з’яўляецца найб. важным, галоўным у артыкуле, маст. творы і г.д. 5) У м у з ы ц ы — вылучэнне, падкрэсліванне гуку або акорда. Адрозніваюць А. дынамічны (узмацненне гучання), метрычны (вылучэнне апорных доляў такта). рытмічны (перанясенне націску з апорных доляў на слабыя — сінкопа, рытмічнае падаўжэнне гуку), агагічны (затрымка або зацягванне гуку), меладычны (вылучэнне гуку меладычным скачком або арнаментальнай фігурай). Сродкам акцэнтавання служыць і раптоўная змена гармоніі, тэмбру і інш.
АКЦЭНТАЛОГІЯ (ад акцэнт + ...мгія), раздзел мовазнаўства, які вывучае тыпы, асаблівасці і функцыі націску; сістэма моўных з’яў, звязаных з націскам. Вывучае націск у сінхранічным і дыяхранічным аспекгах (гіст. і параўнальнагіст. А.) і з уласна фаналагічных і марфалагічных пазіцый (апісальная А.).