• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АЛАНХО, якуцкі гераічны эпас. Складаецца з многіх сказанняў, блізкіх паводле сюжэта, вобразаў і стылю, памерам 10—15 тыс. вершаваных радкоў. Частка тэксту — рытмізаваная проза і кароткія празаічныя ўстаўкі. Словы персанажаў спяваюцца, астатні тэкст выконваецца рэчытатывам, часта без інструмент. суправаджэння. А. адлюстроўваюць рысы патрыярхальнарадавога ладу, міжрадавыя і міжплемянныя
    адносіны якутаў. У аснове сюжэтаў — барацьба асілкаў з племені айыы аймага са злоснымі аднарукімі ці аднаногімі пачварамі, абарона справядлівасці і мірнага жыцця. У А. паяднаны фантастыка і гіпербалізацыя ў паказе асілкаў з рэаліст. апісаннямі побыту, шматлікія міфы стараж. паходжання.
    Літ.: П у х о в 11.В. Якутскнй геронческнй эпос олонхо. М.. 1962.
    АЛАНЫ. вялікі племянны саюз cap MauKara паходжання. Жылі на Паўд. Урале. напаўкачэўнікі. У 1 ст. да н.э. прасунуліся ў паўд. стэпы. У 370я г. разгромлены гунамі і адцеснены да Паўн. Каўказа. Частка А. рушыла на 3, у 406 перайшла р. Рэйн, разам з вандаламі і свевамі ўварвалася ў рым. прав. Галію. У 411 заваявалі Іспанію, адкуль у 429 іх выцеснілі вестготы. Рэшткі разбітых А. і вандалаў заваявалі Паўн. Афрыку і ўтрымлівалі яе да 534. Удзельнічалі ў бітве на Каталаунскіх палях. Каўказскія А. ў 7 ст. трапілі пад уладу хазараў. У пач. 10 ст. заснавалі самаст. дзяржаву Аланію. Да сярэдзіны 10 ст. склалі народнасць. Пасля манг.тат. нашэсця ў канцы 1230х г. мігрыравалі ў Грузію, Візантыю і Венгрыю; астатнія перайшлі далей у горы. Нашчадкі гэтых А. — сучасныя асеціны.
    АЛАПАТРЫЯ (ад ала... + грэч. paths радзіма), тып відаўтварэння, пры якім новыя віды ўзнікаюць ва ўмовах прасторавай раз’яднанасці папуляцый. Пад дзеяннем натуральнага адбору кожная папуляцыя дадзенага віду прыстасоўваецца да спецыфічных умоў яе месцапражывання. Адаптацыя да новых умоў і выпадковы дрэйф генаў у невял. папуляцыях прыводзяць да змены частаты алеляў і генатыпаў. У выніку працяглага раз’яднання папуляцый паміж імі можа ўзнікнуць генетычная ізаляцыя, якая за.хоўваецца нават у тым выпадку, калі яны зноў апынуцца разам. Такім чынам могуць утварацца новыя віды. Напр., разнастайнасць відаў уюркоў сям. Goespizidae і пашырэнне на авах Галапагас лічаць вынікам алапатрычнага відаўтварэння. Гл. таксама Сімпатрыя.
    АЛАІІОЛІПЛАІДЫЯ (ад ала... + поліплаідыя), спадчынная змена ў клетках раслін, радзей жывёл, звязаная з кратным павелічэннем набораў храмасом, якія належаць розным відам або родам. Абумоўлена спантаннай або выкліканай у эксперыменце геномнай мутацыяй. Адбываецца найчасцей пры міжвідавой гібрыдызацыі. Mae асаблівае значэнне ў працэсах відаўгварэння ў раслін. Алапаліготоіды, якія ўтвараюцца праз цотнае павелічэнне храмасомных набораў пры скрыжаванні двух відаў або родаў, наз. амфідыплоідамі (напр., капуснарэдзькавыя, аржанапшанічныя, трыцікале і інш. выкарыстоўваюцца ў селекцыі).
    228	алар
    АЛАР (Aulard) Франсуа Віктор Альфонс (19.7.1849, Манброн, Францыя — 23.10.1928), французскі гісторык. Замежны чл.кар. Pac. АН (з 1924). Па адукацыі філолаг. Даследчык франц. рэвалюцыі 1789—94. У 1886—1922 узначальваў кафедру гісторыі Рэвалюцыі ў Сарбоне. У працы «Палітычная гісторыя Французскай рэвалюцыі. Паходжанне і развіццё дэмакратыі і рэспублікі» (1901) разглядаў ход рэвалюцыі з пазіцый ідэйнай барацьбы, лічыў перыяд Консульства працягам рэвалюцыі. 3 пач. 1900х г. даследаваў праблемы эканам. і сац. гісторыі рэвалюцыі.
    АЛАРМІЗМ (ад англ. alarm трывога, жах), плынь у зах. навуцы і грамадскай думцы, прадстаўнікі якой сцвярджаюць пра фатальны, катастрафічны характар уздзеяння чалавека на прыроду, яго асаблівую небяспеку для далейшага развіцця чалавецтва і акцэнтуюць увагу на неабходнасці прыняцця неадкладных рашучых захадаў у мэтах аптымізацыі адносін у сістэме «прырода — грамадства». Рысы А. ў значнай ступені выявіліся ў дзейнасці ў 1970—80я г. т.зв. «Рымскага клуба», членамі якога былі многія вядомыя вучоныя і дзеячы розных краін.
    АЛАРЫХ I (Alaricus, Alarich; каля 370— 410), кароль вестготаў [395—410]. У 395 пранік у Фракію, захапіў Афіны, разбурыў Карынф, Аргас, Спарту, Рым. Імператар Аркадзій заключыў з ім мір і прызначыў намеснікам Ілірыі, дзе ў якасці федэратаў былі паселены вестготы. У 401 А узняў паўстанне, уварваўся ў Італію, але, разбіты Стыліхонам, адступіў. У 408 тройчы асаджаў Рым, 24.8.410 захапіў яго і разрабаваў. Памёр у Паўд. Італіі, рыхтуючыся да паходу ў Сіцылію і Афрыку.
    АЛАСЫ, плоскія катлавінападобныя прасадкавыя паніжэнні ў раёнах шматгадовай мерзлаты Усх. Сібіры (Якуція) памерам ад дзесяткаў квадратных метраў да соцень квадратных кіламетраў. Глыб. 15—30 м. Узнікаюць ад раставання падземных ільдоў і апускання грунту (тэрмакарст і суфозія). Астаткавыя азёры. Лугі, стэпавая расліннасць. Сенажаці. Месцамі ўзараныя.
    АЛАТ, алЛат, Алілат, Лат, I л а т, у старажытнаарабскай міфалогіі багіня неба і дажджу. У пантэоне арабаў Сірыйскай пустыні А. — жаночая паралель А/іаха, яго жонка і маці багоў. У г. Таіф, дзе А. шанавалася як багіняапякунка, знаходзіліся яе свяцілішчы, храм і ідал (белы гранітны камень з упрыгожаннямі).
    АЛАТАУ, А л a  Т о а (цюрк. літар. стракатыя горы), назва горных хрыбтоў у гарах Сярэдняй Азіі, Паўд. Сібіры, Урала (напр., Джунгарскі А, Заілійскі А., Кіргізскі А., Кузнецкі А.) з добра выяўленай вышыннай пояснасцю, на
    схілах якіх участкі, укрытыя расліннасцю, чаргуюцца са снежнікамі і ледавікамі, камяністымі россыпамі.
    АЛАТРОШЯ (ад ала... + грэч. tropos паварот, уласцівасць), існаванне аднаго і таго хім. элемента ў выглядзе двух або некалькіх простых рэчываў (алатропных мадыфікацый), якія адрозніваюцца па сваіх фіз. і хім. уласцівасцях. Можа быць вынікам утварэння малекул з рознай колькасцю атамаў, напр., азон (Оз) і кісларод (Oj) або крышталёў розньк мадыфікацый, напр., алмаз і графіт. Прыватны выпадак полімарфізму. Вядома каля 400 алатропных мадыфікацый хім. элементаў.
    АЛАЎІТЫ, Алавіты, Ф і л а л і ды, Філалійскія шэрыфы, дынастыя султанаў (з 1660х г.), потым каралёў (з 1957) у Марока. У перыяд франц. пратэктарата (1912—56) страцілі рэальную ўладу. 3 сак. 1956 аднавілі сваё кіраванне ў краіне.
    АЛАФАН (ад грэч. allophanes які здаецца ініпым), мінерал, водны сілікат алюмінію непастаяннага саставу; АІгОзІДБіОгЗДНгО. Аморфны. Утварае рьгхлыя, шчыльныя, шклопадобныя нацёкі і інш. Колер белы, блакітны, зялёны, буры. Цв. 1—3. Вельмі крохкі. Шчьшьн. 1,9 г/см . Утвараецца пры разбурэнні сілікатаў і алюмасілікатаў пад уздзеяннем сернай кіслаты.
    Алафан.
    АЛАХ (ад араб. ілах бажаство), адзіны бог у ісламе. Паводле мусульманскага веравучэння А. — творца ўсяго існага: неба, зямлі і чалавека, усемагутны валадар свету, гаспадар суднага дня; чалавек павінен яму пакарацца. А. прыпісваюць найлепшыя якасці, якія выказаны ў 99 эпітэтах (міласцівы, міласэрны, вялікі, мудры і інш.).
    АЛАХАБАД, горад у паўн. ч. Індыі, у нггаце УтарПрадэш, пры зліцці рэк Ганг і Джамна. 650 тыс. ж. (1981). Транспартны вузел. Харчасмакавая прамсць, вытвсць прадметаў рэліг. культу. Рэліг. цэнтр індуізму, дзе раз у 12 гадоў адбываюцца масавыя індуцкія рэлігійныя фестывалі «Кумбхмела», святкаванні збана нектару бессмяротнасці (у рэках веруючыя змываюць з сябе грахі і хваробы). Каменная калона цара Ашокі (каля 242 да н.э., выш. за 10 м), інш. гіст. помнікі. Унт.
    АЛАХТОН (ад ала... + грэч. chthon зямля), часткі складкавых структур горных парод, якія насунуты на нязрушаныя аўгахтонныя струкгуры (гл. Аўтахтон) і ўтвараюць тэктанічнае покрыва. Адрозніваецца ад перакрытых угварэнняў складам, генезісам, магутнасцю, узроўнем метамарфізму і інш.
    АЛАХТОННЫЯ АДКЛАДЫ. горныя пароды, утвораныя з пераадкладзенага вадой, тэкганічнымі рухамі ці ледавіком зыходнага матэрыялу. Трапляюцца найчасцей у платформавым чахле. На Беларусі пашыраны алахтонныя бурыя вугалі (з прынесеных вадой рэшткаў раслін), пяскі алювіяльныя, ледавіковыя адорвені і інш. Вывучэнне А.а. мае значэнне ў палеагеаграфіі, палеанталогіі, геалогіі нафты.
    «АЛАіІІ», «Алашарда», палітычная партыя ў Казахстане ў 1917—20. Названа па шю міфічнага продка казахаў. Утварылася ў ліп. 1917, мела абл. адзяленні. Ідэалогія — панісламізм і панцюркізм. Дамагалася аўганоміі Казахстана. У снеж. 1917 стварыла «партыйнаўрадавы» цэнтр (урад) «Алашарда» на чале з А.Букейханавым (кадэт) і «Алашскую аўтаномію» (у ліст. 1918 скасавана Уфімскай дырэкторыяй), прыняла рашэнне пра стварэнне ўзбр. сіл. Аграды алашардынцаў уваходзілі ў склад белагв. войскаў Дутава, Калчака, Аненкава і інт. У грамадз. вайну яе атрады разбіты, урад разгромлены ў сак. 1920 Кірг. (Казахскім) рэўкомам.
    АЛАШАНЬ, пустыня ў Цэнтр. Азіі, у Кітаі, на ПнУ ад гор Наньшань. Пл. 170 тыс. км2. Хвалістая раўніна (выш. 800—1660 м). Чаргуюцца групы невял. скалістых кражаў, драбнасопачніка і плоскіх выцягнутых паніжэнняў, занятых масівамі рухомых пяскоў, барха намі, салёнымі азёрамі, саланчакамі і такырамі. Цэнтр. ч. складзена з дакембрыйскіх парод, перакрытых плашчом чацвярцічных пяскоў; на ўзвышшах у паўд. і паўн. частках выходзяць на паверхню палеазойскія і мезазойскія ад
    АЛБАНІЯ  229
    рэжжы мора і цэнтр. частцы — узгорыстыя раўніны. Горы складзены з вапнякоў і сланцаў. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, жалезанікелевыя, медныя і хромавыя руды, баксіты, бітум, буры вугаль, соль і інш. Клімат на раўнінах і на ніжніх схілах гор субтрапічны міжземнаморскі (сярэдняя тра студз. 8...9 °C, ліп. 24—25 °C), у гарах — умераны; снегавое покрыва трымаецца тут некалькі месяцаў. Ападкаў 800—1000 мм на раўнінах, 1000— 2000 мм у гарах. Рэкі горныя, кароткія і мнагаводныя; найбольшыя Дрын, Шкумбіні, В’ёса, Семані, Маты; часткова належаць А. буйныя тэктанічныя азёры: Шкодэр (Скадарскае), Ахрыдскае, Прэспа. На раўнінах і ніжніх схілах гор — субтрапічныя хмызнякі і лясы, вышэй — шыракалістыя і хваёвыя лясы (пад лесам каля 43% тэр.), вышэй за 2000 м — альпійскія лугі.
    Насельніцтва. Каля 97% — албанцы, жывуць таксама грэкі, македонцы, чарнагорцы, цыганы і інш. Сярод вернікаў — каля 70% мусульмансунітаў і 30% хрысціян (20% праваслаўныя, 10% католікі). Натуральны прырост каля 20 чал. на 1 тыс. чал. за год. Ва ўзроставай структуры насельніцтва больш за палавіну —асобы да 25 гадоў. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 119 чал. на 1 км (1994), на раўнінах да 200—300 чал. на 1 км . У прамсці занята 53% самадз. насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 47%. Гар. насельніцтва 36,1% (1990). Буйнейшыя гарады (1990) — Тырана