Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Mae даўнюю традыцыю. У інд. брахманах (8—6 ст. да н.э.) і упанішадах (7—3 ст. да н.э.) сустракаецца паняцце «свара» — націск або тон. Пытанні А вывучаліся ў Стараж. Грэцыі (6—4 ст. да н.э.) і Кітаі (з 5 ст. н.э.). У 19 ст. націск як самастойны аб’ект вывучэння вылучыў АХВастокаў; уклад у развіццё А. зрабілі А.АПатабня, I АБадуэн дэ Куртэнэ, Ф. дэ Сасюр. П.Ф.Фартунатаў, АМее.
Бел. А. сфарміравалася ў 20 ст. Упершыню націск даследаваўся ў працах Я.Ф.Карскага. Акцэнтныя сродкі бел. мовы вывучаны ў апісальным плане [М.В.Бірыла, Л.Ц.Выгонная, Л.М.Вардамацкі, М.П.Лобан, Я.І.Івашуціч, Я.Э.Смулкова (Польшча), Э.Станкевіч (ЗША)]. Л.П.Кунцэвіч.
АКЦЭПТ (ад лац. acceptus прыняты), 1) згода на заключэнне дагавору ў адпаведнасці з прапановай (афертай) інш. боку. 2) У міжнар. праве — аднабаковая заява пра звязанасць умовамі дагавору. 3) Прыняцце плацельшчыкам (трасатам) па пераводным вэксалі (траце) абавязацельстваў аплаціць вэксаль у вызначаны ў ім тэрмін. Такі А. афармляецца на правым баку вэксаля ў выглядзе адпаведнага надпісу акцэігганта. 4) Згода банка гарантаваць выплату сумы, названай у пераводным вэксалі. 5) Згода іілацельшчыка на аплату грашовых і таварных дакументаў. Выкарыстоўваецца пры разліках за тавары, паслугі і выкананыя работы: плацеж
АКЦЯБРСКІ 223
ажыццяўляецца са згоды плацелынчыка па разліковых дакументах, выпісаных пастаўшчыком. Г.І.Краўцова.
АКЦЭПТАР, дэфект крышталічнай рашоткі паўправадніка, здольны «захапіць» элекгроны і тым забяспечыць дзірачную электраправоднасць. Тыповыя А. для германію (Ge) і крэмнію (Si) — атамыдамешкі хім. элементаў III грутіы (В, Al, Ga, In). Гл. таксама Донары.
АКЦЭСОРНЫЯ МІНЕРАЛЫ (ад лац. accessorius дадатковы), мінералы, якія ёсць у горных пародах у нязначных колькасцях (менш за 1%); заканамерная частка вывергнутых і асадкавых парод. Спачатку лічыліся выпадковымі дадатковымі мінераламі (адсюль назва). Тыповыя А.м. гранітаў — апатыт, цыркон, турмалін, гранат і інш. Пры разбурэнні парод намнажаюцца ў россыпах. Па характары А.м. можна выявіць роднаснасць, паходжанне і ўзрост горных парод.
АКЦЮБІНСК, горад у Казахстане, цэнтр Акцюбінскай вобл., на р. Ілёк. Засн. ў 1869 на месцы крэпасці Акцюбэ (у пер. на бел. мову — «белы ўзгорак»). 248 тыс. ж. (1987). Чыг. станцыя. Чорная металургія, машынабудаванне (рэнтгенаапаратура, с.г. машынабудаванне і інш.), хім. (пластмасы), лёгкая і харч. прамсць; вытвсць буд. матэрыялаў.
«АКЦЯБР», газета, орган ЦК КП(б)Б. Выдавалася з 7.11.1925 да 22.6.1941 штодзённа ў Мінску на яўр. мове. Асвятляла міжнар. становішча, гасп. і культ. жыццё рэспублікі, змены ў побыце яўр. насельніцтва. Раз на тыдзень змяшчала літ. старонку, на якой друкаваліся пісьменнікі І.Харык, З.Аксельрод, М.Кульбак і інш., пераклады твораў Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, Ц.Гартнага, М.Чарота, М.Лынькова і інш.
АКЦЯБР, вёска ў Беларусі, у БудаКашалёўскім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Краснаакцябрскі». За 18 км на У ад г. БудаКашалёва, 26 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст. Уза. 830 ж., 309 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Каля вёскі курганны могільнік.
АКЦЯБР, вёска ў Беларусі, у Жлобінскім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Акцябр». За 9 км на Пд ад г. Жлобін, 92 км ад Гомеля. 742 ж., 288 двароў (1994). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Гарадзішча мілаірадскай і зарубінецкай культур.
АКЦЯБР, вёска ў Беларусі, у Гарадзецкім с/с Кобрынскага рна Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Кастрычнік». За 18 км ад Кобрына, 70 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец. 1081 ж., 461 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік архітэкгуры — Пакроўская царква (пач. 20 ст.).
АКЦЯБР, вёска ў Беларусі, у Лагойскім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Спадарожнік». За 36 км на Пн ад г.п. Лагойск, 76 км ад Мінска, 65 км ад чыг. ст. Смалявічы. 736 ж., 237 двароў (1994). Сярэдняя і пачатковая школы, Дом культуры, 2 бкі, аддз. сувязі. Касцёл і царква. Магіла жыхароў в. Расохі, спаленых ням.фаш. захопнікамі ў Вял. Айч. вайну.
Вядома з пач. 16 ст. як Хатаевічы, уласнасць кн. В.І.Саламярэцкага. У 18 ст. мястэчка Мінскага пав., уласнасць мясц. дамініканскага кляштара. Пасля далучэння ў 1793 да Рас. іміерыі ў Барысаўскім пав. У 1908 — 466 ж., 82 даары. 3 1924 цэнтр сельсавета ў Барысаўскай акр., з 1927 у Плешчаніцкім рне. У 1939 в. Хатаевічы перайменавана ў A 3 1962 у Лагойскім рне.
АКЦЯБР, вёска ў Беларусі, у Салігорскім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Акцябр». За 24 км на 3 ад горада і чыг. ст. Салігорск, 140 км ад Мінска. 651 ж., 273 двары (1994). Ся
І.Бабруйскі рн
2.Глускі рн
3 Любанскі рн
АКЦЯБРСКІ РАЁН
Нраснаўка
Ррссвег
*Шкава\ Мікалаеўкао
Любань о
Гаць^
Лучыцьгь
'Рат^іраў
'Залеісе ,
^^Забалацце Г 0' Ляснавічы\Ларэчча о
Ражаноўі : Чырвоная ^Будау ■ Слабада/^^0^^^
о ''Валасавічы
Лама вічы Мушычы о >
(ййцябрсіч \ V Г Г арохавішчы,
ЧВ 141 Н I Азарычы
рэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі, гандл. цэнтр.
АКЦЯБРОВА, вёска ў Беларусі, у Кармянскім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Зара камунізму». За 17 км на ПнЗ ад Кармы, 105 км ад Гомеля, 55 км ад чыг. ст. Рагачоў. 760 ж., 321 двор (1995). Сярэдняя школа, 2 бкі, Дом культуры.
АКЦЯБРСКАЯ, вёска ў Беларусі, у Віцебскім рне. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Сялюты». За 10 км на ПдУ ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Забалоцінка. 1650 ж. (1994), забудавана 2—5павярховымі дамамі (40) і катэджамі (65). 4 цэхі (кулінарны райспажыўсаюза, па вырабе аўчын, малога прадпрыемства «Палідрэў», рытуальных паслуг). Віцебскае прафес.тэхн. вучылішча, сярэдняя школа, Дом культуры, 3 бкі, бальніца, аддз. сувязі, Дом быту, гандл. цэнтр.
АКЦЯБРСКІ, горад у Башкортастане, на р. Ік, за 25 км ад чыг. ст. Туймазы. Узнік у сувязі з адкрыццём у 1937 Туймазінскага радовішча нафты. 107,3 тыс. ж. (1992). Цэнтр нафтаздабыўной прамсці. Машынабудаванне (нафтавае абсталяванне, аўтапрылады і інш.) і металаапрацоўка, лёгкая прамсць. Вытворчасць буд. матэрыялаў.
АКЦЯБРСКІ гар. пасёлак у Беларусі, цэнтр Акцябрскага рна Гомельскай вобл., на р. Нератоўка (прыток Пцічы). За 190 км ад Гомеля, 7 км ад чыг. ст. Рабкор на лініі Бабруйск—Рабкор, на аўтадарозе Глуск—Азарычы. 8,4 тыс. ж. (1994).
Утвораны 31.8.1954 у выніку аб’яднання вёсак Карпілаўка, Рудобелка і Рудня. Сяло Рудобелка (Рудыя Белкі) вадома з сярэдаіны 15 ст. як велікакняжацкае ўладанне, здавалася ў часовае трыманне ці арэнду Радзівілам, Вішнявецкім і інш. 3 1661 прыватнае ўладанне. У канцы 18 ст. належала памешчыку Д.Лапе, які заснаваў маёнтак Карпілаўка. У 1918—20 існавала Рудабельская рэспубліка. У студз. 1920 Рудобелка спалена польск. войскамі, пасля вызвалення воласць перайменавана ў Акцябрскую. У 1939 утвораны Акцябрскі рн з цэнтрам у в. Карпілаўка. У 1962—66 А. ў Светлагорскім рне.
Завод сухога абястлушчанага малака, спіртзавод, хлебазавод, камбінат быт. абслугоўвання, райаграпрамтэхніка, лясгас, лесапункг Бабруйскага леспрамгаса, метэастанцыя. Сярэдняе ПТВ механізацыі, 3 сярэднія, дзіцячаюнацкія спарт. і муз. школы, 3 дашкольныя ўстановы, Дом піянераў і школьнікаў, Дом культуры, Акцябрскі музей народнай славы, 2 бкі, кінатэатр, бальніца. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызанаў, магілы ахвяр фашызму.
АКЦЯБРСКІ, рабочы пасёлак у Беларусі, у Чашніцкім рне Віцебскай вобл. Цэнтр пасялковага Савета і торфапрадпрыемства «1 Мая». За 12 км на У ад г. Чашнікі, 80 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Чашнікі. Утвораны ў 1967 з пасёлка торфапрадпрыемства «1 Мая» (існаваў з 1949). 310 ж., 141 двор (1994). Сярэдняя школа, клуб, бка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.
АКЦЯБРСКІ МУЗЁЙ НАРОДНАЙ
СЛАВЫ. Засн. ў 1967 у г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. Меў 2026 адзінак асн. фонду (1993). Сярод экспанатаў макет бел. хаты, прадметы сял. побыту і традыц. працы, мужчынскія і жаночыя нац. касцюмы; дакументы з гісторыі в. Рудобелка; матэрыялы пра жыццё і дзейнасць дзекабрыста М.Лапы, вядомых землякоў К.П.Арлоўскага, АР.Салаўя, М.А.Ляўкова, Л.Я.Адзінцова і інш.; пра падзеі Вял. Айч. вайны (баявыя дзеянні на тэр. раёна партыз. атрадаў і брыгад, патрыят. падполля, асабістыя рэчы і дакументы Герояў Сав. Саюза Ц.П.Бумажкова, Ф.І.Паўлоўскага, Ф.М.Языковіча і інш., вызваленне раёна ад ням. фашыстаў). Экспанаты музея расказвалі таксама пра ўраджэнцаў раёна, якія ваявалі ў Афганістане. 5.2.1994 у выніку пажару большасць экспанатаў загінула.
АКЦЯБРСКІ РАЁН, у Беларусі, на ПнЗ Гомельскай вобл. Утвораны 28.6.1939. Пл. 1,4 тыс. км2 Нас. 21,3 тыс. чал. (1995); сярэдняя шчыльнасць 15 чал./км , гарадскога 15,3%. Цэнтр —
224 АКЦЯБРЫСТЫ
г.п. Акцябрскі, 11 сельскіх нас. пункгаў. Падзяляецца на 8 сельсаветаў: Акцябрскі, Валосавіцкі, Ламавіцкі, Любанскі, Ляскавіцкі, Парэцкі, Пратасаўскі, Чырвонаслабодскі.
Знаходзіцца ў паўн.ўсх. ч. Прыпяцкага Палесся. Паверхня — плоская раўніна, месцамі дзюнныя ўзгоркі. Пераважаюць выш. 130—140 м над узр. м., найвыш. пункт 176,4 м. Карысныя выкапні: нафта (Азямлінскае і ч. Вішанскага радовішча), торф (больш за 50 радовішчаў), гліна, жвір, пясок. Сярэдняя тра студз. 6,3 °C, ліп. 18,4 °C. Ападкаў 627 мм за год. Вегетацыйны перыяд 195 дзён. Рэкі: Пціч з прытокамі Арэса і Нератоўка, Трэмля з прытокам Ветка; СлаўкавіцкаЯмінскі асушальны канал (левы прыток Арэсы). Гушчыня натуральнай рачной сеткі 0,5 км/км2. Глебы пераважна тарфянабалотныя і дзярновападзолістыя забалочаныя. Лясы (55% тэр.) хваёвыя і хваёвашыракалістыя, трапляюцца драбналістыя і дубоваграбавыя. Агульная пл. балот 14 тыс. га. Акцябрскі фауністычны заказнік, заказнікжуравіннік Бабінец.
У эканоміцы раёна гал. роля належыць сельскай гаспадарцы. Пад с.г. ўгоддзямі 46,2 тыс. га (33% тэр.), з іх асушаных 29,1 тыс. га. Асн. галіна — жывёлагадоўля мясамалочнага кірунку. Птушкагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя і зернебабовыя, бульбу, кармавыя культуры; з тэхн. — лёндаўгунец. У раёне прадпрыемствы харч. (вытвсць сухога абястлушчанага малака, масла, спірту), дрэваапр. (лясгас, лесапункг Бабруйскага леспрамгаса), здабыўной (нафта і торф, сапрапелі) прамсці; раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка». На 1.1.1995 бьшо 8 калгасаў і 6 саўгасаў. Па тэр. раёна праходзіць чыг. ветка Жлобін—Рабкор, аўтадарогі Глуск— Азарычы, Парычы—Капаткевічы. На 1995 у раёне 15 базавых і сярэднеагульнаадук. школ, муз. школа, прафес.тэхн. вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, 16 дашкольных, 20 клубных і 25 бібліятэчных устаноў, 3 бальнічныя ўстановы, зоны адпачынку (часткова) Арэса і Пціч. Музей нар. славы. Помнік архітэктуры 19 ст. — брама, помнік сядзібнапаркавага мастаіітва — парк канца 19 ст. ў в. Харомцы. Помнік «Беларусь партызанская» ў в. Слабодка. Раённая газ. «Чырвоны Кастрычнік».