• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АКУТАГАВА Руноскэ (1.3.1892, Токіо — 24.7.1927), японскі пісьменнік. Скончыў Такійскі унт (1916). Выдатны стыліст і майстар навелы. У цэнтры твораў А. — вострыя праблемы сучаснасці, загадкавасць і непрадказальнасць чалавечай свядомасці (навелыпрытчы «Расёмон», 1915, «У гушчары», 1922, і інш.), трагічныя калізіі дабра ў свеце зла (псіхал. навелы «Восень». 1920, «Холад», 1924, сац.фантаст. алегорыя «У краіне вадзянікоў», 1927, і інш.), адзінота чалавека, яго бездапаможнасць перад часам, гісторыяй (аповесцьсповедзь «Жыццё ідыёта», 1927). Скончыў жыццё самагубствам. У Японіі ўстаноўлена літ. прэмія яго імя (1935). На бел. мову асобныя навелы А. пераклаў У.Шатон.
    Тв:. Бел. пер. — Брама Pace; Hoc; Павуцінкі // Далягляды. Мн., 1990; Рус. пер. — йзбр. Т. 1—2. М., 1971; Новеллы. М., 1989. АКУЦЫЁНАК Пётр Антонавіч (25.4.1922, г.п. Шуміліна Віцебскай вобл. — 15.10.1943), Герой Сав. Саюза (1943). 3 ліп. 1941 у знішчальным атрадзе па барацьбе з фаш. лазутчыкамі і дыверсантамі. 3 ліп. 1943 на фронце, удзельнік Курскай бітвы. Вызначыўся ў кастр. 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Лоеў Гомельскай вобл. Заіінуў у баі.
    АКУЧВАННЕ раслін, агратэхнічны прыём догляду пасеваў; абгортванне рыхлай глебай асновы сцяблоў раслін. Забяспечвае добрае праграванне і аэрацыю глебы, зніжае яе залішняе ўвільгатненне, садзейнічае назапашванню пажыўных рэчываў. Выкарыстоўваюць для аховы раслін ад зімовых маразоў (спаржа, артышок), веснавых замаразкаў (бульба, памідоры, вінаград, ружа), для барацьбы са шкоднікамі і хваробамі
    220	АКУШЭРСТВА
    раслін, стымуляцыі ўтварэння дадатковых каранёў і бакавых парасткаў (напр., у бульбы), што можа павялічваць ураджайнасць да 15%. Колькасць А. і тэрмін правядзення залежаць ад біял. асаблівасцяў раслін і глебавакліматычных умоў.
    АКУШЭРСТВА (ад франц. accoucher дапамагаць пры родах), галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае фізіял. і паталаг. працэсы ў арганізме жанчыны ў час цяжарнасці, родаў і ў пасляродавым перыядзе, распрацоўвае і ўкараняе ў пракгыку метады родадапамогі, прафілактыкі і лячэння ўскладненняў цяжарнасці і родаў, хвароб плода і нованароджанага. Разам з гінекалогіяй складае адзіную мед. дысцыпліну.
    Элементы навук. А вядомы са стараж. часоў (працы Гіпакрата, 460—370 да н.э., Авіцэны, 980—1037, і інш.). У 16 ст. адкрыта першая школа павітух пры Парыжскім шпіталі, у 17—18 ст. распрацаваны аперацыі накладання акушэрскіх шчыпцоў (англ. вучоны П.Чэмберлен), павароту плода (вучоныя франд. А.Парэ, англ. У.Смелі). Заснавальніку А ў Расіі Н.М.АмбодзікМаксімовічу належыць першы арыгінальны дапаможнік па A (1784—86). У канцы 19 — пач. 20 ст. рус. акушэр В.В.Строганаў распрацаваў метад лячэння жлампсіі, які атрымаў сусветнае прызнанне. Значны ўклад у акушэрскую навуку і пракгыку зрабілі АЯ.Красоўскі, У.Ф.Снегіроў, І.П.Лазарэвіч, М.М.Фенаменаў, ДААбуладзе.
    На Беларусі навук. А. пачало развівацца пасля арганізацыі Гродзенскай мед. акадэміі (1775—81). Станаўленню сучаснага А. садзейнічалі працы І.М.Старавойтава, М.Л.Выдрына (аперацыйнае А., ахова плода і нованароджанага), Л.С.Персіянінава (таксікозы цяжарных, гіпаксія плода і нованароджанага), Н.Ф.Лызікава, В.С.Ракуця, В.Ц.Камінскай (перынатальная ахова плода і нованароджанага), І.СЛягенчанкі, В.Р.Лінкевіч (гіпаксія нованароджанага, акушэрская эмбрыялогія), Г.І.Герасімовіча (кесарава сячэнне), І.У.Дуды (фізіялогія і паталогія скарачальнай дзейнасці маткі), Л.Я.Супрун (праблемы імуналогіі), Г.А.Лукашэвіча (пасляродавая інфекцыя). Навук. праца вядзецца ў Бел. інце ўдасканалення ўрачоў, НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, на кафедрах акушэрства і гінекалогіі мед. інтаў. Асн. кірункі даследаванняў: невыношванне цяжарнасці (заўчасныя роды), анамаліі родавай дзейнасці, родавы траўматызм маці і плода, пасляродавыя захворванні, перынатальная ахова плода і нованароджанага, асаблівасці генерацыйнай функцыі жанчын ва ўмовах павышанай радыяцыі ў сувязі з вынікамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986). Акушэрскагінекалагічная дапамога парадзіхам аказваецца ў радзільных дамах, жаночых кансультацыях, аддзяленнях гар., абл., раённых і інш. бальніц.
    А. ветэрынарнае — галіна ве
    тэрынарыі, якая вывучае фізіялогію і паталогію палавых працэсаў і асемянення с.г. жывёл, цяжарнасць, роды і пасляродавы перыяд, а таксама хваробы нованароджаных, распрацоўвае метады дыягностыкі, тэрапіі і прафілакгыкі бясплоднасці ў с.г. жывёл. Праблемы А. вет. даследуюць у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, бел. н.д. інтах эксперым. ветэрынарыі, жывёлагадоўлі, ВНУ.
    Літ:. Акушерство. М., 1987; Ветерннарное акушерство н гннекологня. 5 нзд. М., 1980.
    І.У.Дуда.
    АКЦЁР (франц. acteur ад лац. actor выканаўца), а р т ы с т , выканаўца роляў у драматычных, оперных, балетных, муз. камедыі, лялечных спекгаклях, у цыркавых, эстрадных паказах, у кіно, на радыё і тэлебачанні. Гл. Акцёрскае мастацтва.
    АКЦЁРСКАЕ МАСТАЦТВА, від выканальніцкай творчасці, майстэрства ствараць мастацкія вобразы.
    У т э а т р ы акцёр увасабляе харак
    Да арт. Акцёрскае мастацтва. АЛльінскі ў ролі Несцеркі («Несцерка** В.Вольскага).
    Да арт. Акцёрскае мастацтва. М.Ульянаў у ролі маршала Г.К.Жукава (мастацкі фільм «Блакада»),
    тары, выкарыстоўваючы свае інтэлект, тэмперамент, эмоцыі, міміку, голас, рухі, жэсты, пластыку цела і г.д. Сцэн. вобраз ён стварае на аснове літ. вобраза драматургіі, разам з тым прапануе ўласнае бачанне і тракгоўку вобраза, узбагачае і пашырае яго. А.м. падзяляецца на драм., опернае, балетнае, эстраднае, цыркавое і г.д.; дыферэнцыруецца паводле жанраў (камедыя, вадэвіль, фарс, трагедыя і інш.).
    Элементы Ам. ў часы першабытнага грамадства меліся ў масавых дзействах, абрадах, рытуалах. Як від мастацтва сфарміравалася ў Сгараж. Грэцыі. Тады ж зарадзілася традыцыя выканальнідкай стылістыкі асн. жанраў драматургіі: трагедыі (велічнасць, узнёслая пафаснасць, вытанчаная пластыка) і камедыі (падкрэсленая перабольшанасць ці знарочыстае паніжэнне таго, што паказваецца). Акцёры выступалі ў масках. У Стараж. Рыме традыцыі Ам. ўзбагаціліся жанрам пантамімы, у сярэднія вякі — мастацтвам гістрыёнаў і скамарохаў. У сярэднявеччы сфарміраваліся літургічная драма, містэрыя, міракль, маралітэ, узнік фарс. Вышэйшае дасягненне нар. тра масак — італьян. камедыя дэль артэ. У эпоху Адраджэння А.м. было скіравана на раскрыццё вял. ідэй, увасабленне індывід. і псіхалагічна складаных характараў. У перыяд класіцызму ў ім узмацніўся рацыяналістычны пачатак, вял. ўвага аддавалася дэкламацыйнасці. Рамантызм прывёў на сцэну ўзрыўны тэмперамент, бурныя страсці герояў, надзвычайную эмацыянальнасць і імпульсіўнасць. Рэаліст. А.м. вызначаецца дакладным і псіхалаіічна тонкім раскрыццём характару. Яго тэарэт. асновы і метадалогію працы з акцёрам заклаў і распрацаваў К.С.Станіслаўскі (гл. Станіслаўскага сістіма) На пач. 20 ст. ўзніклі і з сярэдзіны 20 ст. атрымалі пашырэнне мадэрнісцкія пльші ў А.м. (умоўнасць, замест жьвдцёвых рэалій знакавасць і вобразная метафарычнасць). Побач з гэтым з’явіліся патрабаванні большай вастрыні і абагульненасці А.м., узмацнення яго агітацыйных функцый (творчасць У.Меерхольда, Б.Брэхта). Своеасаблівыя сістэмы Ам. склаліся ў тры Усходу (Індыя, Кітай, Японія).
    Карані А.м. Беларусі ў глыбокай старажытнасці. Яго элементы меліся ў рытуальных святах, звязаных з гадавым цыклам кругавароту сонца і земляробчым календаром, з жыццём чалавека — ад з’яўлення яго на свет да памінання памерлага, у нар. ігрышчах, абрадах, карагодах. Першыя прафес. акцёры — скамарохі. Вял. пашырэнне на Беларусі атрымалі школьны тэатр, батлейка, народная драма. Характэрная выканальніцкая манера ва ўсіх відах фалькл. тра — завостраная сац. акрэсленасць сцэн. вобразаў, акцэнтаванне ўвагі на камед. і сатыр. рысах персанажаў, карнавальны характар ігры, узбуйненне акцёрскіх фарбаў. У 18—19 ст. прыкметны след у А.м. балета, оперы, драмы пакінулі выканаўцы гар. і маёнткавых траў, выхадцы з нар. нізоў, пераважна з сялян.
    Развіццё бел. прафес. Ам. новага часу звязана з дзейнасцю ДунінаМарцінкевіча тэатра, Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. У 1920я г. расло прафес. майстэрства, пашыраліся стылявыя пошукі. Ам. БДТ3 характарызавалася каларытнай самабыгнасцю, нар. сакавітасцю, яркасцю; у БДТ1 ад фальклорнаэтнагр. кірунку з акрэсленымі сац. матывамі Ам. ўзнялося да вы
    АКЦЫЯ
    221
    сокага рамант. гучання і псіхалагічна тонкага малюнка вобразаў; БДТ2 быў адметны эксперыментатарствам, тэатр. кідкасцю. Глыбока раскрыліся таленты Ф.Ждановіча, У.Галубка, У.Крыловіча, Г.Грыгоніса, К.Міронавай і інш. У канцы 1920х — 30я г. на А.м. адмоўна паўплывалі ідэалагізацыя, вульгарны сацыялагізм, схематызм. Нягледзячы на гэта, Ам. развівалася, паглыбілася псіхал. распрацоўка характараў. Яркія сцэн. вобразы ўвасобілі У.Уладамірскі, Г.Глебаў, АІльінскі, Л.Ржэцкая. Акдёры Б.Платонаў, І.Ждановіч, пераадолеўшы вонкавую манументальнасць і рыторыку, паказвалі цікавыя ўзоры сцэн. творчасці. Ам. ўзбагацілі У.Дзядзюшка, Ц.Сяргейчык, В.Галіна, В.Пола, І.Шаціла, М.Бялінская, М.Звездачотаў, Р. Кашэльнікава, Я.Глебаўская, АРадзялоўская, С.Бірыла, АШэлег.
    3 сярэдзіны 1960х г. разам з акцёрамі старэйшага і сярэдняга пакаленняў (С.Станюта, Л.Рахленка, З.Стома, Г.Макарава, Ф.Шмакаў, І.Матусевіч, З.Канапелька, З.Браварская) набірала творчую сілу новае пакаленне (В.Тарасаў, Г.Гарбук, Л.Давідовіч, М.Захарэвіч, П.Дубашынскі, А.Мілаванаў, Г.Талкачова, У.Куляшоў, Г.Дубаў, Т.Кокштыс, Я.Шыпіла і інш.). Значны ўклад у А.м. зрабілі майстры рус. траў Беларусі (У.Кумельскі, А.Кістаў, ДзАрлоў, АКлімава, Р.Янкоўскі і інш.).
    У 1920—40я г. падрыхтоўка бел. акцёраў вялася ў тэатр. студыях, у 1940—60я г. ў студыях пры трах імя Я.Купалы і Я.Коласа, з 1945 у Бел. тэаір. інце (цяпер Бел. акадэмія мастацгваў). Акцёрамі працуюць і выпускнікі Бел. унта культуры.
    У к і н о Ам. абапіраецца на традыцыі тра і дакумент. кінематографа. На пач. 20 ст. першых прафес, кінаакцёраў (М.Пікфард, Л. і Д.Пш 1 інш.) выхаваў амер. рэжысёр Д.Грыфіт, які распрацаваў асн. прынцыпы Ам. ў кінематографе. У 1920я г. Л.Куляшоў заснаваў школу «кінанатуршчыкаў», што імкнуліся спалучаць экспрэсіўнасць мімікі і пантамімы з натуральнасцю аблічча. С.Эйзенштэйн выкарыстоўваў «гьшаж» (непрафес. выканаўца з выразнай знешняй сац, характарнасцю). Жанравае кіно як мастацкарэкламны сродак выкарыстоўвала «зорку» — акцёра са сталым абліччам і характарам (камед. маскі, вамп, гангстэр, «папялушка» і інш.). Выдатныя акцёры«зоркі» стварылі глыбокія тыповыя вобразы (Ч.Чаплін, Д.Фербенкс, Пікфард, Л.Гіш, І.Мазжухін, АНільсен). У 1930—40я т. са з’яўленнем гуку акцёры атрымалі магчымасць надаваць персанажам большую псіхал. 1 маст. аб’ёмнасць (Ж.Габэн, М.Сімон, М.Дзітрых, В.Лі, Л.Аліўе, Ч.Лоўтан, Г.Гарба, Х.Богарт, Г.Фонда, Б.Бабачкін, В.Марэцкая, Л.Арлова). У 1940—50я г. дасягненні Куляшова і Эйзенштэйна развілі майстры італьян. неарэалізму, у 1950—60я г. акгуальнымі застаюцца імкненні да натуральнасці 1 псіхал. дакладнасці характараў у фільмах майстроў неарэалізму, французскай «новай хвалі», польск., вент., рас., груз. кіно, творчасці ЖФіліпа, ЖМаро, Дж.Мазіны, М.Мастраяні, С.Ларэн, І.Тулін, М. фон Сюдаў, Б.Ланкастэра, С.Трэсі, М.Бранда, З.Цыбульскага, Л.ВІніцкай, С.Бандарчука, І.Смактуноўскага, Д.Баніёніса. М.Ульянава.