• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АКУСТАЭЛЕКТРОННЫЯ ПРЫЛА
    ДЫ, прылады для пераўгварэння і аналагавай апрацоўкі інфармацыі на аснове акустаэлектроннага ўзаемадзеяння. Да іх адносяцца акустаэлектронныя ўзмацняльнікі, генератары, фільтры, рэзанатары, акустычныя лініі затрымкі, дапасаваныя фільтры, прылады для кадзіравання і дэкадзіравання сігналаў і інш. Найб. пашыраны акустаэлектронныя фільтры (п’езаэл. фільтры на аб’ёмных або паверхневых хвалях); выкарыстоўваюцца для вылучэння і інтэгравання (назапашвання) сігналаў, змены іх частотнага спектра. А.п. адрозніваюцца высокай надзейнасцю, мініяцюрнымі памерамі. Выкарыстоўваюцца ў радыёвяшчанні, тэлебачанні, радыёлакацыі, касм. сувязі і інш. Гл. таксама Акустаэлектроніка.	В.М.Дашанкоў.
    АКУСТАЭЛЕКТРЬІЧНЫ ЭФЕКТ, уз нікненне пастаяннага току ці электрарухальнай сілы ў праводным асяроддзі (метал, паўправаднік) пад уздзеяннем бягучай ультрагукавой (УГ) хвалі. Адкрьггы Г.Вайнрахам і Х.Дж.Уайтам (ЗША, 1957) у монакрышталях германію. Паяўленне эл. току звязана з перадачай імпульсу (і адпаведна энергіі) ад гукавой хвалі электронам праводнасці. Пад уздзеяннем УГ хвалі ў правадніку ўзнікаюць лакальньм эл. палі, якія распаўсюджваюцца разам з хваляй і захопліваюць носьбіты зараду, што прыводзіць да ўзнікнення акустаэл. току. А.э. адносіцца да нелінейных эфекгаў (гл. Нелінейная акустыка). Выкарыстоўваецца для вымярэння магутнасці УГ сігналу, частотных харакгарыстык УТ пераўтваральнікаў, для даследавання эл. уласцівасцяў паўправаднікоў. У.М.Белы. АКЎСТЫКА (ад грэч. akustikos слыхавы), раздзел фізікі, які вывучае пругкія ваганні і хвалі ад самых нізкіх частот (умоўна ад 0 Гц) да самых высокіх (ЮГ2—10” Гц), іх узаемадзеянне з рэчывам і выкарыстанне.
    Першыя звесгкі аб A — у Піфагора (6 ст. да Н.Э.). Развіццё А звязана з імёнамі Арыстоцеля, Г.Галілея, І.Ньютана, У.Гельмгольца. Вынікі класічнай А падагульніў Дж.Рэлей. Значны ўклад у развіццё А. зрабілі М.МЛядрэеў, /^Харкееіч, Л.М.Брэхаўскіх, Л.І.Мандэльштам, М.\.Леантовіч 1 інш. Новы этап развідця А ў 20 ст. звязаны з развіццём электра і радыётэхнікі, электронікі.
    Агульная А. на аснове лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў вывучае заканамернасці адбіцця і пераламлення акустычных хваляў на паверхні, распаўсюджванне, інтэрферэнцыю і дыфракцыю іх у суцэльных асяроддзях, ваганні ў сістэмах з засяроджанымі параметрамі. А. рухомых а с я р о д 
    дзяў істатыстычная разглядаюць уплыў руху і нерэгулярнасцяў асяроддзя на распаўсюджванне, выпрамяненне і прыём гукавых хваляў. Ф і з і ч н а я А. вывучае залежнасць харакгарыстык хваляў ад уласцівасцей і стану асяроддзя; яе падраздзелы: малекулярная А. (паглынанне і дысперсія гуку), квантавая А. (разглядае пругкія хвалі як фаноны, пры нізкіх трах, ва ультра і ііпергукавым дыяпазонах). Псіхафізіялагічная А. вывучае ўздзеянне гуку на чалавека. Асн. задача электраакустыкі (магнітаакустыкі) — распрацоўка гучнагаварыцеляў, мікрафонаў, тэлефонаў і інш. выпрамяняльнікаў і прыёмнікаў гуку. Гідраакустыка і атмасферная А. — выкарыстанне гуку для падводнай лакацыі, сувязі, зандзіравання атмасферы і інш. Задачы архітэктурнай і будаўніч а й А. — паляшпэнне распаўсюджвання і ўспрымання мовы і музычных гукаў у памяшканнях, памяншэнне шуму (гл. Акустыка архітэктурная, Акустыка музычная). Нелінейная А., акустаоіттыка і акустаэлектроніка вывучаюць узаемадзеянне акустычных хваляў з фіз. палямі і часціцамі. Новыя магчымасці візуалізацыі гукавых палёў дала акустычная галаграфія. На Беларусі даследаванні па А. праводзяцца з 1950х г. у інтах фіз. і фізікатэхн. профілю АН. Найб. значныя вынікі атрыманы ФА.Фё'даравым у тэорыі пруткіх хваляў у крышталях.
    Літ:. Ландау Л.Д., Лнфшнц Е.М. Механнка сплошных сред. М.,	1953;
    Стретт Дж.В. (лорд Рэлей). Теорня звука: Пер. с англ. Т. 1—2. 2 нзд. М., 1955; Скуч н к Е. Основы акустнкн: Пер. с нем. Т. 1—2. М., 1958—59; Ф ё д о р о в Ф.й. Теорня упругнх волн в крлсталлах. М., 1965; Краснльннков В.А, Крылов В.В. Введенне в фнзнческую акустнку. М., 1984.
    А.Р.Хаткевіч.
    АКЎСТЫКА АРХІТЭКТЎРНАЯ, раз дзел акустыкі, які вывучае гукавыя працэсы гал. чынам у закрытых памяшканнях. Выкарыстоўвае заканамернасць хвалевай, геам., статыстычнай акустыкі і элекграакустыкі, даныя псіхафізіял. і слыхавога ўспрымання, стварае аптымальныя ўмовы чутнасці гаворкі, спеваў, музыкі ў аўдыторыях, кіна і тэатр. залах, радыё, тэле і кінастудыях.
    Адзін з асн. крыгэрыяў акустычных якасцяў памяшканняў — час рэверберацыі (працягласць затухання гуку пасля спынення дзеяння яго крыніцы). Рэшткавае гучанне ўзнікае зза шматразовага адбіцця гуку ад паверхняў памяшкання і размешчаных у ім прадметаў. Працягласць гучання расце з павелічэннем аб’ёму памяшкання, памяншаецца — з ростам гукапаглынання агараджальнымі канструкцыямі і мэбляй.
    Задача акустычнага праекгавання забяспечыць агггымальнасць часу рэверберацыі і аднолькава добрую чугнасць ва ўсіх пункіах памяшкання. Дасягаецца выбарам аіггымальных памераў і формы памяшкання, агараджальных канструкцый і ўнутранай аддзелкі. У вял. залах выкарыстоўваюць электраакустычныя сістэмы гукаўзмацнення.
    АКУЧВАННЕ	219
    АКУСТЫКА МУЗЫЧНАЯ, раздзел тэорыі музыкі, які даследуе фізічныя заканамернасці музыкі ў аспекце яе выканання і ўспрымання. Вывучае вышыню, гучнасць, тэмбр, даўжыню і сінтэз муз. гукаў, муз. сістэмы і строі, кансананс і дысананс, некат. з’явы ў гармоніі, інструментоўцы, аркестроўцы і інш.
    Навука пра А.м. пачала развівацца ў Сгараж. Грэцыі; пазней яе развівалі Дж.Царліна, М.Мерсен, Ж.Рамо і інш. У 19 ст. распрацавана рэзанансная тэорыя слыху (Г.Гельмгольц) і тэорыя адлюстравання гукавых ваганняў (К.Штумпф). У 20 ст. з'явіліся тэарэт. даследаванні, звязаныя з зоннай прыродай слыхавога ўспрыняцця (М.Гарбузаў; гл. ў арт. Зона), акустыкай пеўчага голасу (Р.Юсан), электрамуз. інструментаў (Л.Тэрмен, А.Валодзін), а таксама з асаблівымі з’явамі электроннай музыкі і мікратэмперацыі. Гал. праблема сучасных прац — даследаванне ролі аб'екгыўяых акустычных фактараў у фарміраванні муз. мовы кампазітараў 20 ст. (Я.Назайкінскі, Ю.Рагс, Ю.Антанавічус).
    Т.Г.Мдывані.
    АКУСТЫЧНАЯ ГАЛАГРАФІЯ, інтэрферэнцыйны спосаб атрымання аб’ёмных відарысаў прадметаў з дапамогай акустычных хваляў. Спачатку рэгіструецца карціна, якая атрымліваецца ў выніку інтэрферэнцыі дзвюх гукавых хваляў — рассеянай прадметам (сігнальнай) і апорнай, потым па атрыманым запісе (акустычнай галаграме) аднаўляецца відарыс прадмета. Ва ультрагукавым дыяпазоне найб. пашыраны метад паверхневага рэльефу, у якім акустычная галаграма аднаўляецца з дапамогай кагерэнтнага святла. А.г. выкарыстоўваецца ў медыцыне (ультрагукавая дыягностыка), гідралакацыі, ультрагукавой дэфектаскапіі і інш. Гл. таксама Галаграфія.
    Літ:. Акустаческая голографня: Пер. с англ. Л., 1975; Грегуш П. Звуковнденне: Пер. с англ. М., 1982. У.М.Белы.
    АКУСТЫЧНАЯ ДЭФЕКТАСКАПІЯ, універсальны метад неразбуральнага кантролю, заснаваны на выкарыстанні акустычных хваляў. У працэсе кантролю аналізуюцца амплітудныя, фазавыя, частотныя і інш. характарыстыкі акустычных хваляў, узбуджаных вонкавай крыніцай (актыўны метад) або матэрыялам, які кантралюецца (пасіўны метад). Парушэнне суцэльнасці (расколіны, ракавіны і інш.) або аднароднасці (вял. зярністасць і інш.) матэрыялу прыводзіць да скачкападобнай або плаўнай змены яго акустычных характарыстык (скорасці і каэфіцыента затухання гуку, хвалевага супраціўлення) і ўплывае на ўмовы распаўсюджвання пругкіх хваляў. Выкарыстоўваецца для кантролю матэрыялаў і вырабаў у машына і прыладабудаванні, зварачнай вытвсці, будве і інш. А.Р.Баеў.
    АКУСТЫЧНЫЯ ВЫПРАМЯНЯЛЬНІКІ, прылады для ўзбуджэння акустычных хваляў. Найб. пашыраны элекграакустычныя пераўтваральнікі, дзе эл. энергія пераўтвараецца ў энергію ваганняў цвёрдага цела (выпрамяняльнага элемента), якое выпрамяняе акустычныя хвалі (напр., п’езаэл. і маг
    нітастрыкцыйныя пераўгваральнікі, элекграмагн., электрадынамічныя і электрастатычныя выпрамяняльнікі); выкарыстоўваюцца ў дэфектаскапіі, ультрагукавой тэхналогіі, мед. дыягностыцы, кантрольнавымяральных прыладах. Газадынамічныя і газаструменныя А.в., заснаваныя на пераўтварэнні энергіі струменя газу або вадкасці ў энергію акустычных ваганняў пры перыядычным перарыванні або ўзаемадзеянні яго з цвёрдымі перашкодамі, выкарыстоўваюцца ва ультрагукавой тэхналогіі і сігналізацыі. А.Р.Баеў.
    АКУСТЬІЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ, матэрыялы для ўзбуджэння, прыёму, перадачы і паглынання акустычных хваляў. У акустаэлекгроніцы як гукаправоды выкарыстоўваюцца матэрыялы з малымі акустычнымі стратамі ў рабочым дыяпазоне частот: шкло. сплавы на аснове магнію, плаўлены і крышт. кварц і інш.; у акустаоптыцы як святлогукаправоды — матэрыялы, празрыс
    Да арт. Акустычная галаграфія: 1 — лазер; 2 — сапраўдны відарыс аб'екта; 3 — тукавая галаграма; 4 — сігнальны пучок; 5 — аб'ект; 6 — акустычныя лінзы; 7 — іукавыя генератары; 8 — апорны пучок; 9 — непразрыстая вадкасць; 10 — паветра; 11 — кагерэнтны пучок.
    тыя ў адпаведнай вобласці агггычнага спектра, з малымі акуетычнымі стратамі і з высокай акустааптычнай эфектыўнасцю ў рабочым дыяпазоне частот: свінцовае, тэлуравае, халькагеніднае шкло, крышталі паратэлурыту, малібдэну свінцу, фасфід і арсенід галію і інш. Для вырабу акустычных выпрамяняльнікаў і прыёмнікаў выкарыстоўваюцца магнітастрыкцыйныя матэрыялы і п’езаэлектрычныя матэрыялы, у будве — гукаізаляцыйныя і гукапаглынальныя матэрыялы, якія харакіарызуюцца малым каэфіцыентам адбіцця і вял. каэфіцыентам паглынання акустычных ваганняў на гукавых частотах (парапласты, мінер. вата, порыстая гума і інш.).
    Ю.М.Шчэрбак.
    АКУСТЫЧНЫЯ ХВАЛІ. пругкія ўзбурэнні, якія распаўсюджваюцца ў цвёрдым, вадкім і газападобным асяродцзях. Дыяпазон частот ад самых нізкіх (умрўна ад 0 Гц) да гранічна высокіх (1012— 10 3 Гц). Вылучаюць інфрагук (да 16
    Гц), гук (ад 16 да 2104 Гц), ультрагук (ад 2104 да 109 Гц) і гіпергук (ад 109 да 101 Гц). Выкарыстоўваюцца ў акустаэлектроніцы, дэфекгаскапіі, гідралакацыі, сейсмалогіі і інш. Гл. таксама Пругкія хвалі.
    АКУТ (ад лац. acutus востры, высокі), 1) адзін з відаў муз. націску ў стараж.
    РАкутагава.
    грэч., сербскай і інш. мовах. 2) Знак гэтага націску на пісьме (’). 3) Інтанацыя сучаснай літоўскай мовы. якая мае сыходны характар.