Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Г.М.Дзегцяроў.
АКЦЯБРЫСІЫ, «С а ю з 17 к а с трычніка», праваліберальная партыя чыноўнікаў, памешчыкаў і буйной гандлёвапрамысл. буржуазіі ў Рас. імперыі ў 1905—17. Створана пасля апублікавання Маніфеста 17 кастрычніка 1905 (окгября — адсюль назва). Лідэры — АЛ.Гучкоў, П.Л.Корф, М.У.Радзянка, Дз.М.Шыпаў і інш. Праграма партыі прадугледжвала спадкаемную канстытуцыйную манархію, захаванне «адзінай і непадзельнай Расіі» (з правам на аўтаномію толькі для Фінляндыі), дэмакр. свабоды, зямельную рэформу (ліквідацыя абшчыны, падтрымка заможных сялян) і інш. А.
падтрымлівалі ўнутр. і знешнюю палітыку царскага ўрада, выступалі супраць рэв. руху. Друкаваныя органы газ. «Слово» (1905—06), «Голос Москвы» (1906—15) і інш. (усяго больш за 50). Агульная колькасць чл. каля 80 тыс. чал. Самая шматлікая фракцыя ў 3й Дзярж. думе, папераменна блакіравалася з умеранаправымі і кадэтамі. У 1915 А. ўступілі ў апазіцыйны «Прагрэсіўны блок». Вясной 1917 на базе партыі А. утварылася Ліберальная рэсп. партыя на чале з Гучковым і Радзянкам.
На Беларусі аддзелы А. дзейнічалі ў Віцебску, Гродне (158 чал.), Магілёве, Мінску (100 чал.), некаторых пав. гарадах; выдаваліся газ. «Мннская речь», «Мннское слово», «Внтебсклй голос».
АКЧАГЫЛЬСКАЕ МОРА (па ўрочышчы Акчагыл на Краснаводскім пве), існавала ў познім пліяцэне (каля 1,8— 3,2 млн. гадоў назад) на ПдУ Еўропы на месцы Каспійскага м. і ІІрыкаспійскай
Рака Ала ў Бабруйскім раёне.
нізіны. У пэўныя перыяды злучалася з басейнам, які быў на месцы Азоўскага мора. Намнажаліся адклады: вапнякі, мергелі, гліны, пяскі. Час існавання вызначаюць па характэрным акчагыльскім комплексе малюскаў.
АКЧАКАЯ, Акджакая, бяссцёкавая ўпадзіна на ПнЗ пустыні Каракумы, самая глыбокая ў Туркменіі. Даўж. каля 50 км, шыр. каля 6 км, адносная глыб. 200 м. Дно ўпадзіны ляжыць на 81 м ніжэй за ўзровень мора.
АКШЫЙРАК, Акшыйрак, горны масіў у ЦяньШані, у Кыргызстане. Цягнецца з ПдЗ на ПнУ трыма кулісападобнымі паралельнымі хрыбтамі даўж. каля 50 км, выш. да 5126 м. Водападзел вярхоўяў Нарьша і рэк бас. Сарыджаза (Учкёль і інш.). Складзены з метамарфічных сланцаў, вапнякоў, гранітаў. Рэльеф высакагорны. Цэнтр зледзянення ў ЦяньШані (59 ледавікоў пл. больш за 400 км2). Самы вял. ледавік Пятрова, дае пачатак р. Нарын.
АКЫН, паэтімправізатар і пясняр, майстар вуснапаэт. творчасці ў казахаў,
кіргізаў і некат. інш. народаў. Імправізуе ў форме песеннага рэчытатыву пад акампанемент домбры. Мастацтва імправізацыі патрабуе высокай прафес. падрыхтоўкі, ведання нар. жыцця, нар. творчасці і мовы, чым вылучаліся многія непісьменныя А. Шырокае прызнанне А. звычайна набывалі пасля айтысаў — песенных спаборніцтваў.
АК’ЯБ, горад на 3 М’янмы; гл. Сітуэ. АКЯЛАЙЦІС (Akelaitis; А к я л е в і ч ) Мікалоюс (6.12.1829, в. Чуадэрышкіс Капсукскага рна, Літва — 27.9.1887), літоўскі грамадскі дзеяч, асветнік, пісьменнік. Пазнаёміўшыся ў 1850х г. з В .ДунінымМарцінкевічам, В .Каратынскім, У.Сыракомлем, А.Кіркорам, распрацаваў у 1859 план выдання кніг для беларусаў і літоўцаў на іх родных мовах. Выдаў літоўскі лемантар, граматыку і дыдактычную аповесць «Квестар» (усе 1860), у 1861 зрабіў літоўскую перапрацоўку бел. «Гутаркі старога дзеда», апісаў рэцэнзію на 2 часткі «Пана Тадэвуша» АМіцкевіча, выд. у бел. перакладзе ДунінаМарцінкевіча (апубл. ў кн. «Пачынальнікі», 1977). У час паўстання 1863—64 пам. камісара паўстанцкага Часовага ўрада ў Аўгустоўскім ваяв. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе і памёр. АД.Мальдзіс. АЛА... (ад грэч. alios іншы), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае словам «іншы», «розны», «зменены», напр., алагенез, аламетрыя.
АЛА, рака ў Беларусі, у Кіраўскім, Бабруйскім рнах Магілёўскай вобл. і Жлобінскім, Светлагорскім рнах Гомельскай вобл., левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 100 км. Пл. вадазбору 1230 км2 у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Прыдняпроўскай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 0,8—1 км. Пойма (у вярхоўі асушаная і разараная) шыр. ад 0,5 да 1,5 км. Рэчышча каналізаванае. Берагі стромкія, выш. 1—3 м, у ніжнім цячэнні нізкія. Асн. прытокі: Рьшейка, Беліца, Вял. Вязанка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м3/с, 52% гадавога сцёку прыпадае на вясну. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. На рацэ г.п. Кіраўск.
АЛААДДЗІН ХІЛЬДЖЬІ, правіцель [1296—1316] Дэлійскага султаната. Увёў адзіную адм. сістэму, упарадкаваў збор феад. рэнты. Трымаў вял. армію, якая адбівала напады (1303—08) манголаў, заваявала (1306—13) Дэкан на Пд Індыі. А. ўпершыню з часоў Ашокі стварыў адзіную дзяржаву, якая ўключала амаль усю тэр. Індыі.
АЛАБАМА (Alabama), рака ў Паўн. Амерыцы, на ПдУ 3IILA Даўж. 640 км. Пл. бас. 115 тыс. км . Утвараецца ад зліцця рэк Куса і Талапуса, якія сцякаюць з паўд. адгор’яў Апалачаў. Цячэ па Прымексіканскай нізіне. Пасля злучэння з р. Тамбігбі наз. Мабіл, упадае ў аднайм. заліў Мексіканскага заліва. Ра
АЛАДАВА
225
зводдзе вясной, сярэдні расход вады 1790 м3/с. Вадасховішчы. Суднаходная ад г. Мантгомеры. У вусці марскі порт Мабіл.
АЛАБАМА (Alabama), штат на Пд ЗША. Пл. 131,4 тыс. км , нас. 4187 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — г. Мантгомеры. Найб. гарады Бірмінгем, Мабіл, Хантсвіл. Большая ч. тэрыторыі занята нізіннай прыморскай раўнінай, месцамі забалочанай, на Пн і ІІнУ — адгор’і Алалачаў. Клімат умерана цёплы, на Пд субтрапічны. Ападкаў каля 1500 мм за год. Рэкі Алабама, Тэнесі. Вядучая галіна эканомікі — апрацоўчая прамсць. Развіты чорная металургія (Бірмінгем), вьгтвсць алюмінію, пластмасаў, гумы, хімікатаў, тэкстылю, элекгратэхн. абсталявання. Прадпрыемствы цэлюлознапапяровай, авіяракетнай, суднабуд., тэкст. прамсці. Здабыча вугалю, нафты, прыроднага газу. ГЭС на р. Тэнесі. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля (адкорм буйн. par. жывёлы, авечак, свіней, бройлераў). Вырошчваюць сою, кукурузу, бавоўнік, сеяныя травы, арахіс, агародніну, садавіну. Чыг., аўтамаб., водны транспарт. Марскі порт Мабіл.
«АЛАБАМА», канфлікт паміж ЗША і Англіяй у час Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65. Выкліканы ваен. дапамогай Англіі мяцежным рабаўладальніцкім штатам. Англ. крэйсер «Алабама» ў 1862—64 захапіў і знішчыў 68 гандл. і 1 ваен. карабель паўн. штатаў. Сам быў патоплены 14.7.1864. Пасля заканчэння вайны ЗША узнялі пытанне пра адказнасць Англіі за дзеянні «Алабамы» і інш. яе крэйсераў. Арбітражны суд у Жэневе 14.9.1872 вынес рашэнне, паводле якога Англія заплаціла ЗІПА 15,5 млн. долараў.
АЛАБРОГІ (лац. AUobroges), кельцкае племя, якое жыло паміж Жэнеўскім воз., рэкамі Рона і Ізер і Альпамі. Іх гал. гарады — Віена (сучасны В’ен у Францыі) і Генава (сучасная Жэнева). А. выступалі на баку Ганібала (218 да н.э.), у 121 да н.э. падпарадкаваны рым. палкаводцам Фабіем Максімам Квінтам, а іх тэр. ўключана ў склад правінцыі Карбонская Галія.
АЛАБЯН Каро Сямёнавіч (26.7.1897, г. Пяндж, Таджыкістан — 5.1.1959), сав. архітэктар. Скончыў Маскоўскі вышэйшы дзярж. маст.тэхн. інт (1929). Заснавальнік Усерас. тва пралет. архітэктараў, адказны сакратар Саюза архітэктараў СССР (1932—50), віцэпрэзідэнт Акадэміі архітэкгуры СССР (1949—53). Асн. работы: Тэатр Сав. Арміі (1934— 40) і павільён Арм. ССР на ВДНГ (1939 і 1954) у Маскве; ген. план аднаўлення Валгаграда (1945, у сааўт.), павільён СССР на Сусветнай выстаўцы ў НьюЙорку (1939, з Б.Іафанам).
АЛАВЕРДЫ, кафедральны сабор 1й чвэрці 11 ст., помнік груз. сярэдневяковага дойлідства. Пабудаваны за 20 км на ПнЗ ад г. Тэлаві. Выцягнутае ўверх
збудаванне, у плане — падоўжаны крыж; у сяродкрыжжы купал на высокім барабане (рэканструяваны ў 15 ст.). Грандыёзная ўнутр. прастора (выш. больш за 42 м). Дэкор скупы. У 1960я г. раскрыта размалёўка 15 ст.
АЛАВЯНЫ КАЛЧАДАН. мінерал, тое, што станін.
АЛАВЯНЫ КАМЕНЬ, мінерал, тое, што касітэрыт.
АЛАВЯНЫЯ РУДЫ, прыродныя мінер. ўтварэнні, якія маюць волава ў злучэннях і канцэнтрацыях, дастатковых для прамысл. здабычы. Прамысл. мінералы касітэрыт (каля 78% Sn) і станін (22— 28% Sn). Падзяляюць на эндагенныя (карэнныя) і экзагенныя (россыпныя). Карэнныя радовішчы сфарміраваліся ў пародах алюмасілікатнага саставу і прадстаўлены касітэрыткварцавымі і касітэрытсульфіднымі рудамі (прамысл. колькасць Sn 0,1—0,2%). Важнае прамысл. значэнне маюць россыпы (ся
рэдняя колькасць каля 300—500 мг/м3, у іх каля 70% сусв. запасаў волава, даюць да 75% усёй здабычы металу). Асн. рэсурсы — у Інданезіі, Малайзіі, Тайландзе, Балівіі, Бразіліі, Нігерыі, Аўстраліі.
АЛАГАМІЯ, гл. Перакрыжаванае апыленне.
АЛАГЕНЕЗ (ад ала... + ...генез), кірунак эвалюцыі групы арганізмаў, пры якой у блізкіх відаў адбываецца змена адных прыватных прыстасаванняў на іншыя, a агульны ўзровень арганізацыі застаецца
ранейшым. Выяўляецца гэта ў адаптыўных ператварэннях (напр., пры змене асяроддзя наземнага на воднае) — аламарфозах, або ідыяадаптацыях.
Адзначаецца на ўсіх стадыях індьівід. развіцця жывёлы — ад зародка, лічынкі і маляўкі да дарослай асобіны. Пры гэтым адны органы прагрэсіўна развіваюцца, іншыя — трацяць функцыян. значэнне і рэдукуюцца. Прыкладам прыстасавання арганізмаў да спецыфічных умоў эмбрыянальнага або лічынкавага развіцця (цэнагенез) з’яўляюцца якасныя новаўтварэнні: амніён, харыён, плацэнта і інш.
АЛАГЁЗ, самая высокая вяршыня Армянскага нагор’я; гл. Арагац.
АЛАГІЗМ (ад а... + грэч. logismos розум), 1) у л о г і ц ы адмаўленне ці рэзкае перамяшчэнне ролі лагічнага мыслення як сродку дасягнення ісціны; логіцы проціпастаўляецца інтуіцыя, вера і інш. Выкарыстоўваецца для
Сабор Алаверды.
апраўдання ірацьіяналізму, містыцызму, фідэізму. Часта бывае схаваны фармальнай правільнасцю выказвання, але абвяргаецца грамадскай пракгыкай чалавецтва і гісторыяй навукі. 2) У стылістыцы наўмыснае парушэнне ў мове лагічных сувязей з мэтай стылістычнага (у т.л. камічнага) эфекту.
АЛАГОАС (Alagoas), штат на ПнУ Бразіліі, на Пн ад ніжняга цячэння р. СанФрансіску. Пл. 27,7 тыс. км . Нас. 2409 тыс. чал. (1989). Адм. ц. — г. Масеё. Плантацыйнае вырошчванне цукр. трыснягу і бавоўны. Харч. і тэкст. прамсць. На р. СанФрансіску каля вадаспадаў ПаўлуАфонсу ГЭС.
АЛАДАВА Алена Васілеўна (22.5.1907, г. Пружаны — 29.5.1986), бел. мастацгвазнавец. Засл. дз. маст. Беларусі (1966). Жонка МА.Аладава. Скончыла БДУ (1928). 3 1937 працавала ў музеях Мінска. У 1944—77 дырэкгар Дзярж. маст. музея Беларусі. Яе намаганнямі ў пасляваен. гады адноўлепы фонд музея, сабраны творы бел., рус., зарубежнага мастацтва (у 1977 больш за 15 тыс. экспанатаў), арганізаваны шматлікія экспазіцыі і выстаўкі. Аўтар кніг пра твор