Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
226 АЛАДАВА
часць І.Ахрэмчыка, П.Гаўрыленкі, В.Цвіркі, пра Дзярж. маст. музей Беларусі (1958), бел. жывапіс (1978) і інш.
АЛАДАВА Радаслава Мікалаеўна (н. 11.2.1945, Мінск), бел. музыказнавец. Канд. мастацгвазнаўства (1980). Дачка МІ.Лладава. Скончыла Бел. кансерваторыю (1968). 3 1971 выкладае ў Бел.
акадэміі музыкі. Навук. працы пераважна па пыіаннях нац. муз. стылю.
Тв.: Аб поліфанізацыі фактуры ў беларускай сімфанічнай музыцы друтой палавіны 50х—60х гадоў // Бел. музыка. Мн., 1975. Вып. 1; Белорусское снмфоннческое творчество // Межнацнональные связн в советской музыкальной культуре. Л., 1987; «Фольклорный» камерновокальный цнкл в белорусской музыке 70х гг. // Волр. культуры н нскусства Белорусснн. Мн., 1988. Вып. 7; Опера С.Картэса «Візіт дамы» ў яе сувязях з літаратурай // Т а м ж a . 1994. Вып. 13.
АЛАДАУ Вальмен Мікалаевіч (н. 12.2.1930, Мінск), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Канд. архітэктуры (1972). Сын М.І.Аладава. Скончыў Маскоўскі арх. інт (1953). Працаваў у інце «Белдзяржпраект», у 1965— 80 дырэктар інта «Белдзіпрагандаль», з 1980 выкладае ў БПА. Асн. работы: абл. бібліятэка ў г. Маладзечна; Камароўскі крыты рынак у Мінску; рэсп. спарт. комплекс «Раўбічы» (у сааўт.); афармленне выставак дасягненняў нар. гаспадаркі Беларусі ў Лейпцыгу, Плоўдзіве, Мінску, Маскве (усе ў аўтарскім калектыве). У 1966—70 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.
АЛАДАЎ Мікалай Ільіч (21.12.1890, С.Пецярбург — 4.12.1972), бел. кампазітар і педагог. Нар. арт. Беларусі (1955). Скончыў С.Пецярбургскую кансерваторыю экстэрнам (1910). Працаваў ва Усх. кансерваторыі (Казань), у Дзярж. інце муз. навукі (Масква). Уваходзіў у Беларускую песенную камісію. 3 1924 у Мінску. Адзін з арганізатараў і выкладчыкаў Бел. муз. тэхнікума і кансерваторыі (з 1946 праф., у 1944—48 дырэктар), удзельнічаў у стварэнні бел. кампазітарскай арганізацыі (1932). Рэдактар многіх муз. выданняў (у т.л. твораў М.Чуркіна, Р.Пукста), збіральнік і даследчык бел., марыйскага, чувашскага, якуцкага фальклору, аўтар апрацовак нар. песень. Творчасць адметная
праграмнасцю, сімфанічнасцю мыслення, шырокім выкарыстаннем сродкаў поліфаніі, нац. харакгэрнасцю музыкі. Сваімі творамі 1920—30х г. залажыў асновы такіх жанраў бел. прафес. музыкі, як кантата («10 год», 1927), вак,сімф. паэма («Над ракою Арэсай» на вершы Я.Купалы, 1933), камернаінстр. ансамбль (фп. квінтэт, 1925). Своеасаблівасцю жанравага вырашэння вылучаецца опера «Тарас на Парнасе»— «муз.драм. жарт» (па матывах бел. ананімных паэм «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат» і паэмы В.ДунінаМарцінкевіча «Гапон», 1927). Стварыў першыя ў бел. музыцы ўзоры драм. (2я, 1930) і лірыкапсіхалагічнай (4я і 5я, 1954—56) сімфоніі.
Інш. me:, опера «Андрэй Касценя» (1947, паст. 1970); кантата «Сорак год» (1956); 10 сімфоній (1921—71), сімфаньета (1936), сімф. паэма «3 дзённіка партызана» і сімфоніябалада «У суровыя дні» (1942), 4 сюітыфантазіі для сімф. арк., канцэртныя фантазіі для скрыпкі і флейты з арк.; камерныя ансамблі;
Да арт. АладжаХююк. Штандар з царскага могільніка.
санаты; зб. рамансаў на вершы АКальдова, Я.Купалы, М.Багдановіча, М.Танка, Н.Гілевіча і інш.; хары, песні.
Літ: Кулешова Г.Г. Н.НАладов. Л., 1970; А л а д а в a Р.М. М.І.Аладаў // Бел. музыка. Мн., 1977. Выл. 2. С.Г.Нісневіч.
АЛАДЖАХЮЮК (Alaca Hiiyiik), узгорак недалёка ад г. Багазкёй на Пн Цэнгр. Турцыі, дзе выяўлены археал. напластаванні ад эпох энеаліту і бронзавага веку (4—3е тыс. да н.э.) да 7—6 ст. да н.э. Раскопкамі з 1935 выяўлены царскі (?) могільнік з 13 пахаваннямі (2я пал. 3га тыс. да н.э.). У грунтавых камерах разам з касцякамі нябожчыкаў знойдзена шмат залатых і медных вырабаў (посуд, зброя, фігуркі быкоў і аленяў, упрыгожанні). Да хецкага часу (2е тыс. да н.э.) адносяцца рэшткі абарончых сцен з варотамі (упрыгожаны фігурамі сфінксаў), храма і інш. збудаванняў.
АЛАДКІ, бел. традыцыйны мучны выраб. Пшанічную муку (вышэйшых гатункаў) замешваюць на заквасцы, разведзенай малаком, сыраквашай, сыроваткай. У цеста дадаюць яйкі, масла, соду або дрожджы. Пякуць на змазанай тлушчам патэльні ў гарачым духу печы.
Гатовыя А. мажуць маслам, мачаюць у тук, смятану ці варэнне, даўней палівалі цёртым макам (найчасцей на Каляды). Пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі. На Палессі А. наз. бліны з таркаванай бульбы.
АЛАЗАНЬАЎТАРАНСКАЯ РАЎНША, АлазаньАгрычайская д a л і н a , у Грузіі і Азербайджане, уздоўж паўд. падножжа В. Каўказа, па далінах рэк Алазань і Агрычай. Цягнецца на 200—225 км, шыр. ад 20 да 40 км, выш. да 450 м. Характэрны пераважна ўзараныя стэпы, дубовыя і альховыя лясы, сады. Грузінская ч. А.А.р. наз. Кахецінскай раўнінай. Раён вінаградарства.
АЛАЗЁЙСКАЕ ПЛАСКАГОР’Е, на ПнУ Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у міжрэччы рэк Індыгірка, Калыма, Алазея і Ажогіна. Даўж. 300 км. Выш. да 954 м. Складзена пераважна з гнейсаў, перакрытых вулканагеннаасадкавымі і туфагеннымі адкладамі, перарванымі гранітамі. Харакгэрны ізаляваныя масівы і хрыбты з плоскімі вяршынямі. На схілах да выш. 450 м забалочаныя лістоўнічныя рэдкалессі, да 600 м зараснікі кедравага сланцу, вышэй — горная тундра.
АЛАЗЕЯ, рака на ПнУ Рэспублікі Саха (Якуція) Даўж. 1590 км, пл. бас. 64,7 тыс. км . Утвараецца ў сутоках рэк Нелькан і Кадылчан на Алазейскім пласкагор’і. Цячэ па Калымскай нізіне, упадае 2 пратокамі ва Усх.Сібірскае мора. Найбольшы прыток Расоха (злева). Ледастаў з канца вер. — пач. кастр. да канца мая — пач. чэрвеня. Сярэднегадавы расход у ніжнім цячэнні 300 мус. У бас. А больш за 24 тыс. азёраў.
АЛАІД, дзеючы вулкан на вве Атласава, у Ахоцкім м., найвыш. ў В. Курыльскай градзе. Выш. да 2339 м. Падводная ч. ўтворана асновай уласна А., размешчанай на больш стараж. вулканічным конусе. Складзены з андэзітабазалыавых лаваў. Каля асновы амаль 30 пабочных конусаў. Схілы ўхрыты альховарабінавымі зараснікамі, высакатраўем. 3 выш. 700—800 м — палосы лёду і снегу. За 200 апошніх гадоў каля 6 вывяржэнняў.
АЛАІЗБЕРГ, возера ў Беларусі, у Глыбоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Свіліца, за 16 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,46 км . Даўж. 4,1 км. найб. глыб. 19 м. Пл. вадазбору 17 км . Схілы катлавіны выш. 5—7 м, на У укрыты лесам. Дно плоскае, пясчанае. Выцякае ручай у р. Свіліца.
АЛАЙСКІ ХРЫБЁТ, у сістэме ГісараАлая, у Кыргызстане і часткова ў Таджыкістане. Падзяляе Ферганскую і Алайскую даліны. Даўж. каля 400 км. Выш. да 5539 м. Складзены з пясчанагліністых парод і крышт. сланцаў. Пераважае высакагорны рэльеф. На схілах сухія кавыльнаціпчаковыя стэпы, лугастэпы, арчоўнікі, вышэй — альпійскія лугі. Ледавікі (агульная пл. 811 км2).
АЛАПОЛІПЛАІДЫЯ 227
АЛАКОЛЬ. Алакуль, бяссцёкавае салёнае возера на У Казахстана, у navпустыннай зоне. Пл. каля 2650 км . Глыб. да 54 м. Упадаюць рэкі Эмель, Жаманты, Урджар. Разам з мелкаводнымі азёрамі Уялы, Сасыкколь і Жаланашколь утварае Алакольскую азёрную сістэму з пл. бас. да 55 тыс. км .
АЛАЛІЯ, гл. Немата.
АЛАМАДЭАРАГОН (Alama de Aragon; ад араб. альхама цёплыя воды), бальнеалагічны курорт у Іспаніі. У даліне р. Халон, непадалёку ад г. Сарагоса. Тэрмальныя (да 35 °C) радонавыя воды выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб органаў руху і апоры. дыхання, нырак. жоўцевых шляхоў і інш. Мінер. крыніцы былі вядомыя рымлянам і арабам.
АЛАМАРФОЗ, гл. Ідыяадаптацыя.
АЛАМЕТРЫЯ (ад ала... + ...метрыя), гетэрагонія, нераўнамерны рост асобных частак цела ў працэсе развіцця жывёльнага арганізма. Бывае адмоўнай (напр., запаволены рост галавы ў адносінах да ўсяго цела ў дзіцяці) і станоўчай (напр., паскораны рост рагоў у жвачных жывёл). Парушэнне ўзаемадзеяння паміж развіццём асобных частак арганізма жывёлы адбываецца пры хуткім павелічэнні агульных памераў цела за конгг простага прадаўжэння перыяду росту, без адначасовай перабудовы карэляцый.
АЛАНДСКІЯ АСТРАВЬІ, А х в е н а н м а (швед. Aland, фін. Ahvenanmaa), архіпелаг з 6,5 тыс. авоў і шхераў, на ПнУ Балтыйскага м., каля ўваходу ў Батнічны заліў. Пл. 1481 км , даўж. з Пн на Пд каля 130 км. Тэр. Фінляндыі. Нас. каля 23 тыс. чал. (1984). Складзены пераважна з гранітаў і гнейсаў. Паверхня ўзгорыстая (выш. да 132 м). Клімат умераны. Рыбалоўства, земляробства, жывёлагадоўля. Марскія курорты.
Да 1809 А.а. ў складзе Швецыі як частка яе правівдыі Фінляндыі. У маі 1718 — касгр. 1719 тут адбыліся перагаворы паміж Расіяй і Швецыяй (Аландскі кангрэс) адносна сканчэння Паўночнай вайны 1700—21. У 1809— 1917 разам з Фінляндыяй належалі Расіі. У 1921 Савет Лігі Нацый прызнаў суверэннае права Фінляндыі на А.а. Паводле Жэнеўскай канвенцыі 1921 Аа. — дэмілітарызаваная і нейгральная зона. Напярэдадні 2й сусв. вайны Фінляндыя пабудавала тут ваен. ўмацаванні. Пасля 2й сусв. вайны (з 1947) Аа. зноў дэмілітарызаваны.
АЛАНІМ (ад ала... + грэч. onyma імя), чыёнебудзь сапраўднае імя, выкарыстанае іншай асобай як псеўданім. Напр., чылійскі паэт Пабла Нэруда сваё сапраўднае імя Рэес Басуальта Нефталі Рыкарда замяніў імем чэшскага пісьменніка Яна Нэруды.
АЛАНІН, монаамінамонакарбонавая кта; адна з замяшчальных амінакіслот. Існуе ў 2 формах: аА. уваходзіць у склад многіх бялкоў жывёл і раслін, у свабодным стане прысутнічае ў крыві, рА. — прадукт прамежкавага абмену амінакіслот, уваходзіць у склад некато
рых біял. актыўных злучэнняў, напр., азоцістых экстрактыўных рэчываў шкілетнай мускулатуры — карназіну j анзерыну, каэнзіму А., пантатэнавай кты. у складзе бялкоў не трапляецца. АЛАНІТ, мінерал; тое. што артыт.
АЛАНІЯ, дзяржава аланаў у цэнтр. ч. ГІаўн. Каўказа ў пач. 10 — 1й пал. 13 ст. Вылучылася з Хазарскага каганата. Гал. горад — Магас. На чале дзяржавы — цар (найб. вядомы Дургулель — візант. васал у 1й пал. 11 ст.). У 10—12 ст. А. — адзін з найб. магутных саюзнікаў Візантыі. 3 12 ст. А. — хрысц. краіна. Сепаратызм радавой арыстакратыі пры пераемніках Дургулеля аслабіў А. Як самаст. дзяржава перастала існаваць пасля сутыкненняў з манголататарамі ў 1222 і 1238.
АЛАНТОІС (ад грэч. allantoeides каўбасападобны), адна з зародкавых абалонак вышэйшых пазваночных жывёл. У рэптылій і гттушак зрастаецца з харыё
Алайскі хрыбет. Вадаспад Абшыр.
нам і выконвае функцыі органа эмбрыянальнага дыхання і збору прадукгаў абмену рэчываў зародка. У млекакормячых у мезенхіме А. ўтвараюцца сасуды пупавіны, пазней з унутрызародкавай яго часткі фарміруецца мачавы пузыр.