Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
ВПС — баявыя і трансп. самалёты, верталёты; у BMC — падводныя лодкі, караблі і катэры розных класаў. Ваеннамарская база — Влёра. Камплектуюцца ўзбр. сілы паводле закону аб усеагульным воінскім абавязку, прызыўны ўзр0СТ — 18 гадоў. Тэрмін абавязковай ваен. службы ў сухапутных войсках — 2, у ВПС, BMC і спец. часцях — 3 гады. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у ваен. вучылішчах і акадэміі. Ёсць таксама ваенізаваныя аргцыі і падпарадкаваныя МУС войскі ўнутр. бяспекі, пагранвойскі.
Асвета, навуковыя ўстановы У 1989 у А. больш за 3,2 тыс. дашкольных дзіцячых устаноў (121 тыс. дзяцей да 5 гадоў). 1,7 тыс. пач. школ (547 тыс. вучняў, 27,9 тыс. настаўнікаў), 43 сярэднія агульнаадук. школы (больш за 59 тыс. вучняў, 1,8 тыс. настаўнікаў). Прафес. адукацыю даюць ніжэйшыя (1—2гадовыя) і сярэднія (3—4гадовыя) прафшколы і тэхнікумы на базе няпоўнай сярэдняй школы (у іх вучылася больш за 135 тыс. чал.). У ВНУ — Тыранскі дзярж. унт (засн. ў 1957), 2 с.г., 3 пед. інты, тэатральны, выяўл. мастантваў, заатэхнічны, фіз. культуры, кансерваторыя — займаліся 25 тыс, студэнтаў. Буйнейшыя бкі: Нац. ў Тыране, універсітэцкая. Музеі: археалагічны, этнагр., барацьбы за нац. вызваленне, гістарычны. Навук. даследаванні вядуцца ў інтах Акадэміі навук (засн. 1973), на фтах унта.
Друк, радыё, тэлебачанне. Знекальюх дзесяткаў перыяд. выданняў найбуйнейшыя газеты: «Zeri і Popullit» («Голас народа»), «Republika» («Рэспубліка»), «Alternativa» («Альтэрнатыва»), «Bashkiті» («Адзінства»), Дзярж. інфарм. агенцрй — Алб. тэлегр. агенцтва (АТА, з 1944). Тэлебачанне з 1960. Дзейнічае дзярж. аргцыя «Албанскае радыёвяшчанне і тэлебачанне». Цэнтр. радыё
станцыя — «Тырана». Працуюць радыёстанцыі ў некаторых абл. цэнтрах.
Літаратура. Вытокі алб. лры ў фальклоры. Лічыцца, што стараж. пласт культуры і пісьменства знішчаны тур. заваёўнікамі. Самы ранні пісьмовы ТВОр — «Формула хрышчэння» (1462) епіскапа Паля Энгелы. У канцы 15 — пач. 16 ст. атрымалі вядомасць працы гістарыёграфаў і гуманістаў, у т.л. «Гісторыя жыцця і подзвігаў Скандэрбега» (1508—10) М.Барлеці. Першую друкаваную кнігу на алб. мове — службоўнік «Мэшары» (1555) — склаў і выдаў Г’ён Бузуку. Паслядоўнікамі яго былі: П.Будзі — буйнейшы прадстаўнік паэзіі алб. барока, рэфарматар пісьма, аўгар духоўнаасв. кніг «Хрысціянская дактрына» (1618) і «Рымскі рытуал» (1621); Ф.Бардзі — складальнік першых лац.алб. слоўніка (1635), зб. фальклору, жыццяпісу нац. героя Скандэрбега; П.Багдані — аўтар багаслоўскіх прац. На працягу стагоддзяў тур. панавання ў лры трохканфесіянальнага алб. народа назіралася збліжэнне з суседнімі культурамі: паэты«бэйгэджы» трыма
эпохі (з 7 ст. да н.э.) захаваліся рэшткі абарончых збудаванняў, грамадскіх і жылых дамоў. мазаік і керамікі на месцах грэч. калоній (Апалонія Ілірыйская, Бутрынт, Дурэс 1 інш.), рымскіх умацаваных гарадоў (Эльбасан і інш.). У царк. архітэктуры сярэднявечча ў цэнтры і на Пд пераважалі збудаванні візант. тыгту (цэрквы ў вёсках Ляўдары і Мбор’я, 13—14 ст., у г. Васкапоя, 17— 18 ст.); на Пн, дзе быў пашыраны каталіцызм, — раманскага тыпу (сабор у в. Шасі, цэрквы ў вёсках ВауіДэес і Аботы, усе 13 ст.). 3 пашырэннем у 17 ст. ісламу ў гарадах з’яўляюцца мячэці, палацы знаці (сараі), крьггыя рынкі (безыстэні). Да сярэдзіны 20 ст. ў большасці гарадоў А. пераважалі 2павярховыя, мураваныя або з мураваным ніжнім і дашчаным верхнім паверхамі жылыя дамы, крытыя чарапіцай. У горных раёнах да пач. 20 ст. ўзводзіліся «кулы» — вежападобныя збудаванні з на
Да арт. Албанія. Кварталы Тыраны.
прадстаўнікамі алб. нац. меншасці, якія жывуць у Югаславіі (краі Косава, Метохія).
Архітэктура і выяуленчае мастацтва Найб. стараж. помнікі мастацтва на тэр. А. адносяцца да 1га тыс. да н.э. Ад ант.
вяснымі байніцамі. Выяўл. мастацтва А. ў сярэднявеччы развівалася пад уплывам Візантыі. Раннія помнікі фрэскавага жывапісу адносяцца да 12—14 ст. (размалёўка царквы Тройцы ў в. Ляўдары і інш.). 3 16 ст. заўважаецца ўплыў
АЛБАНІЯ
італьян. Адраджэння, узмацніліся рэаліст. тэндэнцыі (размалёўкі Ануфрыя з Неакастра, Давіда з Селеніцы). 3 канца 18 ст. да пач. 20 ст. асноўным відам выяўл. мастацтва быў іканапіс, які прытрымліваўся візант. традыцый. У 2й пал. 19 ст. з’явіліся творы станковага жывапісу (ІІ.Марціні, С.Дзега), у 1920я г. — скулыггура (першы алб. скульптар А.Паскалі). У 1940—50я г. ў жывапісе і скулыггуры ўзмацніўся рэаліст. кірунак, развіваліся гіст., бытавы, партрэтны, пейзажны жанры (мастакі С.Рота, В.Міо, Н.Займі, С.Кацэлі, скульптары Я.Пача, Л.Нікола і інш.), з’явіліся кніжная ілюстрацыя, плакат. Нар. дэкар.прыкладное мастацтва А. прадстаўлена традыц. філіграннымі сярэбранымі ўпрыгожаннямі, шарсцянымі бязворсавымі дыванамі, паліхромнай разьбой па дрэве, дэкар. размалёўкамі.
Н е а к.а с т р a . Давід. Дэталь фрэскі
Да арт. Албанія. Тэатр у Бутрынце. 3 ст. да нл. А н у ф р ы й царквы св. Мікалая ў с. Шэльцан. Сярэдзіна 16 ст.
Да арт. Албанія. Коннікі Скандэрбега штурмуюць Крую. 3 нямецкай гравюры 16 ст.
Музыка. Народнае муз. мастацгва фарміравалася пад уплывам суседніх балканскіх і італьян. культур, элементаў турэцкай музыкі. Разнастайны ў жанравых і стылявых адносінах песенны і песеннатанцавальны фальклор мае рэгіянальныя адрозненні, вылучаюцца паўд., цэнтр. і паўн. традыцыі. Сярод муз’ інструментаў найб. пашыраны струнныя — чыфтэлі, ляхута, скрыпка, духавыя — зумарэ, кларнет, гайда (валынка), ударныя — даулэ, барабаны і бубны. Прафес. муз. культура А. развіваецца з 1940х г. У 1950—60я г. створаны першыя оперы («Мрыка» К.Кона, 1958), балеты («Халіль і Хайрыя» Ч.Задэі, 1963), аперэты («Світанне» Кона, 1954), сімфанічныя, вак.сімф. і камернаінстр. творы. Сфарміраваліся выканальніцкая і кампазітарская школы:
кампазітары Кона, Задэя, Н.Зарачы, Д.Лека, К.Трака, П.Якова, Т.Дая, Т.Харапі, Ф.Ібрахімі, М.Края,
М.Кранцья, М.Вака і інш. У Тыране працуюць Маст. ліцэй з муз. аддзяленнем (з 1947), філармонія (1950), Тр оперы і балета (1956), Дзярж. ансамбль песні і танца (1958), кансерваторыя (1962). Саюз пісьменнікаў і дзеячаў мастацгва (з секцыяй музыкі, 1956).
Тэатр. Вытокі сучаснага алб. тра ў стараж. культуры ілірыйцаў. Першыя тэатр. прадстаўленні ў А. адбыліся ў канцы 19 ст. Творы нац. драматургаў С.Фрашэры, АЧаюпі і інш. у пач. 20 ст. ставілі аматарскія трулы. У 2ю сусв. вайну ў час італьян. акупацыі ўзніклі тэатр. гурткі ў партыз. атрадах; у 1944 у г. Перметы арганізавана Цэнтр. тэатр. трупа пры Нац. вызв. арміі. У 1945 створаны першы прафес. тр — Дзярж. тэатр (народны тэатр) у Тыране. У рэпертуары п’есы алб. драматургаў К.Яковы, Б.Левоні, С.Пітаркі, Ф.Г’яты,
К.Ляра, спевакі
А.Муля, І.Тукічы, дырыжоры
і а таксама У.Шэкспіра, Ф.Шьшера, Ж.Б.Мальера. Прафес. тры створаны таксама ў Шкодэры, Корчы, Дурэсе. Сярод тэатр. дзеячаў: С.Міо, П.Стылу, М.Поні, Л.Кавачы, Л.Філіпі, Б.Імамі. 3 1959 у Тыране працуе Вышэйшае акцёрскае вучылішча імя А.Моісі.
Кіно. Кінематаграфія ў А. пачалася ў 1950я г. з хранік. фільмаў. У 1952 пабудавана кінастудыя «Новая Албанія» (Тырана). Сумесная праца алб. і сав. кінематаграфістаў над фільмам «Вялікі воін Албанй Скандэрбег» (1954, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Кане) ____________ першая спроба ў галіне маст. кінематаірафіі. 3 1958 наладжаны выпуск маст. поўнаметражных карцін («Тана», «Зямля ў полымі», «Група Супраціўлення», «Аперацыя — агонь», «Канцэрт у 1936 годзе»), здымаюцца навуковапапулярныя фільмы. Сярод рэжысёраў К.Дама, Г.Гакані, М.Фейза, Г.Эрэбара.
„ . . ВМ Сасноўскі (прырода, гаспадарка),
В.І.Сініца (гісторыя), І.А.Чарота (літаратара),
А.М.Гарахавік (музыка).’
АЛБАНІЯ КАЎКАЗСКАЯ. Ар а н , стараж. дзяржава ва Усх. Закаўказзі ў 4—3 ст. да н.э. — 10 ст. н.э. (у ніжнім цячэнні Аракса і Куры). Сталіцы Кабалака, Партаў (Барда), Ардэбіль. Першапачаткова саюз роднасных плямёнаў (албаны, уціі, каспіі і інш.), пазней рабаўладальніцкая, каля 3—5 ст. н.э. феад. дзяржава. Найб. магутнасці дасягнула ў час праўлення цара Урнайра (370я г.), які распаўсюдзіў у А.к. хрысціянства. У лач. 5 ст. з’явілася алб. пісьменнасць. 3 канца 4 ст. пад уладай Сасанідскага Ірана, супраць якога ў 451, 484, 571 адбыліся паўстанні. У 7 ст. іранскае панаванне змянілася візант. і хазарскім. У 713 заваявана арабамі. У 9 ст. распалася на княствы і з пач. 10 ст. большасць зямель А.к. увайпіла ў склад Шырвана і інш. дзяржаў.
АЛБАНСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1912, усеа гульнае паўстанне хрысц. і мусульм. насельніцтва Албаніі супраць асманскага панавання. Пачалося ў сак. на Пн і ПнЗ (гал. яго ачаг знаходзіўся ў горным раёне каля г. Шкодэр), у ліп. ахапіла
АЛГЕБРА 233
Пд і цэнтр Албаніі. Аднак алб. феадалы, якія з мая ўзначалілі кіраўнінтва паўстаннем, адмовіліся ад ідэі поўнай незалежнасці Албаніі і заключылі пагадненне з тур. урадам, які абяцаў задаволіць некаторыя нац. патрабаванні албанцаў. У жн. кіраўнікі дамагліся спынення А.п.
АЛБАНСКАЯ ЛІГА, гл. Прызрэнская ліга.
АЛБАНСКАЯ МОВА. самастойная група індаеўрапейскіх моў. Пашырана ў Албаніі (дзярж. мова), а таксама ў Югаславіі (аўт. край Косава), Італіі, Грэцыі, на Украіне (Адэская і Запарожская вобл.). Мяркуюць, што А.м. паходзіць ад адной са стараж. палеабалканскіх моў, генетычна найб. блізкая да ілірыйскай, месапскай і фракійскай моў. Mae 2 дыялекгы: гегскі (паўн.) і тоскскі (паўд.), на аснове якіх у 19 ст. склалася сучасная літ. мова (у 2 варыянтах). У фанетычнай сістэме 7 галосных і 29 зычных фанем; націск фіксаваны пераважна на перадапошнім складзе. Граматычны лад флектыўнасінтэтычны з рысамі аналітызму. Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца 15 ст. Адзіны алфавіт на лац. аснове створаны ў 1908.
Літ:. Десннцкая А.В. Албанскмй язык н его дналекты. Л., 1968; Эй нтр е й Г.Н. Албанскнй язык. Л., 1982.
АЛБАНСКАЯ САЦЫЯЛІСТЬІЧНАЯ
ПАРТЫЯ (АСП). Засн. ў 1941 як Камуністычная партыя Албаніі, у 1948—91 наз. Албанская партыя працы. У 1941 — 44 узйачальвала барацьбу супраць італьян. і ням.фаш. акупантаў. У 1948 прыняла праграму пабудовы сацыялізму. На практыцы гэта прывяло да стварэння казарменнай мадэлі грамадства, ізаляцыі ад знешняга свету. культу асобы Э.Ходжы, збяднення насельніцтва. У 1986 прынята праграма выхаду з крызісу. У сак. 1992 АСП, якая доўгі час была кіруючай партыяй, пацярпела паражэнне на ўсеаг. выбарах. У 1994 налічвала 130 тыс. чал., лідэр Ф.Нана. Цэнтр. орган — газ. «Zeri і Popullit» («Голас народа», з 1942). А.А.Чалядзінскі.