Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АЛЕ (АПе) Аўгуст (31.8.1890, г. Вільяндзі, Эстонія — 8.7.1952), эстонскі пісьменнік. Скончыў Тартускі унт (1937). Друкаваўся з 1911. Дэбютаваў рамант.сімвалісцкімі вершамі з міфалаг. матывамі (зб. «На астравах адзіноты», 1918; «Ліловы слон», 1923). Развіваў жанр сатыр. эпйрамы, востра антыфаш. ў гады Айч. вайны. Аўтар зб. вершаў «Саппіпа barbata» (1921), «Мутныя хвалі» (1930), «Суровыя рытмы» (1934), «Эпіграмы» (1944) і інш. У 1946—52 рэдактар час. «Looming» («Творчасць»), Паасобныя вершы А. перакладзены на бел. мову.
236 АЛЕАГРАФІЯ
Тв.: Сатнра н лнрмка. Таллннн, 1960.
Н.Басель.
АЛЕАГРАФІЯ (ад лац. oleum алей + ...графія), спосаб рэпрадукгавання твораў алейнага жывапісу, пашыраны ў 2й пал. 19 ст. З’яўлялася рамесніцкай каляровай літаграфіяй на камянях (да 20 ст., у залежнасці ад колькасці фарбаў). Каб атрымаць болып поўнае падабенства, на гатовы адбітак наносяць лак і робяць на ім цісненне, якое імітуе фактуру палатна.
АЛЕАНДР (Nerium), род раслін сям. кутравых. 3 віды ў Міжземнамор’і і субтропіках Азіі. А. звычайны (N. oleander) вырошчваюць на Пд Крыма, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у Закаўказзі, Сярэдняй Азіі; на Беларусі — як пакаёвую расліну.
Вечназялёныя кусты выш. 2—6 м. Лісце вузкае, ланцэтападобнае, супраціўнае. Кветкі яркія, простыя або махровыя, буйныя, духмяныя, у шчыткападобных суквеццях. Венчык чырвоны, ружовы, белы ці жоўты. Плады — шматнасенныя лістоўкі. Размнажаюцца чаранкамі і насеннем. Дэкар. віды. Атрутныя. Прэпараты з лісця А звычайнага выкарыстоўваюцца пры парушэннях сардэчнасасудзістай дзейнасці.
АЛЕАРЬІЙ [Olearius; сапр. Э л ь ш л е rep (Olschlager)] Адам (16.8.1603, Саксонія — 23.2.1671), нямецкі вучоны, падарожнік. Вучыўся, потым выкладаў у Лейпцыгскім унце. Прыдворны матэматык і бібліятэкар у герцага Фрыдрыха III ШлезвігГалыіггэйнскага. Ведаў рус. і араб. мовы. Наведаў Расію ў складзе пасольства герцага ў 1633—34. Аўтар «Апісання падарожжа ў Масковію...» (выд. 1647, рус. пер. 1906) са звесткамі па геаграфіі, гісторыі Расіі, яе населеных пункіах, народах і іх звычаях; мае шмат картаў і малюнкаў. У 1654 выдаў на ням. мове збкі перс. і араб. паэтаў.
АЛЕАТОРЫКА (ад лац. аіеа ігральныя косці; выпадковасць), метад муз. кампазіцыі, які прадугледжвае мабільнасць (незамацаванасць) муз. тканіны ці формы. Узнікла ў 1950я г., найб. характэрная для прадстаўнікоў авангардызму (Дж.Кейджу, К.Штокгаўзену і інш.). Заснавана на прынцыпе выпадковасці і імправізацыйнасці ў будове муз. твора. Адрозніваюць абсалютную А. (ахоплівае муз. твор у цэлым) і адносную (увядзенне фрагмента А. ў інш. акружэнне; больш пашырана). Як сродак драматургічнага кантрасту, муз. вобразнасці і экспрэсіі А. сустракаецца ў творах А. Шнітке, Р. Шчадрына,Э.Дзянісава, Ф.Сланімскага, у бел. кампазітараў С.Картэса, Дз.Смольскага, В.Войціка, А.Мдывані, В.Капыцько і інш. Графічны запіс алеаторных твораў (побач з агульнапрынятай натацыяй ужываюцца спец. знакі) пакідае шмат момантаў на меркаванне музыканта, у выніку выканальніцкія версіі істотна адрозніваюцца паміж сабой.
Літ.: Д е н н с о в Э. Современная музыка н проблемы эволюцлн компознторской техннкн. М., 1986. С. 112—136. Т.Г.Мдывані.
АЛЕБАРДА (франц. hallebarde), старадаўняя халодная колючарубячая зброя, доўгае (да 2,5 м) плоскае або гранёнае кап’ё з прымацаванай да яго сякерай або паўмесяцападобным лязом. У 14— 16 ст. была на ўзбраенні пяхоты некаторых дзяржаў Зах. Еўропы; на Беларусі выкарыстоўвалася ў 15—18 ст.; да канца 19 ст. — зброя парадных падраздзяленняў, а таксама палацавай і гарадской варты. Гл. таксама Бярдыш.
АЛЕБАСТР (грэч. alabastros), 1) мінерал, тонказярністая масіўная разнавіднасць гіпсу. 2) Адна з назваў буд. гіпсу. Атрымліваюць абпальваннем (120 — 170 °C) прыроднага гіпсу да ператварэння яго ў паўгідрат сульфату кальцыю.
АЛЕВІЗ ФРАЗІН. Алевіз Мілан е ц (Aloisio da Milano), італьянскі
архітэкіар канца 15 — пач. 16 ст. У 1494 быў запрошаны да Івана III у Маскву. Удзельнічаў у будве сцен Крамля ўздоўж р. Няглінная (1495), каменных палат у Крамлі (1499—1508, пазней увайшлі ў склад Церамнога палаца), рова ўздоўж сцен Крамля з боку Краснай пл. (1508—16, засыпаны ў 19 ст.), шіаціны на р. Няглінная (1508).
АЛЕВІЗ ФРАЗІН, Алевіз (Aloisio) Н о в ы , італьянскі архітэкгар канца 15 — пач. 16 ст. У 1503—04 пабудаваў у Бахчысараі палац хана МенгліГірэя (захаваўся разны мураваны партал). 3 1504 па запрашэнні Івана III у Маскве, дзе, паводле летапісу, пабудаваў 11 цэркваў (не захаваліся) і Архангельскі сабор у Крамлі (1505—08), у дэкар.
апрацоўцы якога выкарыстаў элементы архітэкгуры італьян. Адраджэння.
АЛЕГ (?—912, паводле інш. крыніц 922), старажытнарускі князь. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», як сваяк Рурыка (тіаводле інш. крыніц, А. — ваявода Рурыка) стаў пасля яго смерці (879) рэгентам пры малалетнім кн. Ігару, княжыў у Ноўтарадзе. Рэгенптва А. — гіст. міф, бо да пач. самаст. княжання Ігару было не менш як 33 гады. У 882 А. руіпыў з дружынай на Пд. Заняў Смаленск. Забіўшы кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра, авалодаў Кіевам і зрабіў яго сталіцай. Пашырыў уладанні Русі на У, падпарадкаваўіпы севяран і радзімічаў; здзейсніў 2 паспяховыя паходы на Канстанцінопаль (907 і 911). Адзін з найб. яркіх маст. вобразаў А. створаны А.С.Пушкіным у паэме «Песня пра вешчага Алега» (1822).
АЛЕГ СВЯТАСЛАВІЧ (сярэдзіна 11 ст. — 1.8.1115), князь уладзіміравалынскі [1073—76], тмутараканскі [1083—94], чарнігаўскі [1094—96], ноўгарадсеверскі [1097—1115], Сын Святаслава Яраславіча. У 1076 разам з Уладзімірам Манамахам здзейсніў паход у Чэхію. У 1078, пасля няўдалай спробы замацавацца ў Чарнігаве, уцёк у Тмутаракань. Трапіў у палон да хазараў (1079), 4 гады прабыў у Канстанцінопалі і на вве Родас. У 1094 заняў Чарнігаў, але вымушаны быў аддаць яго брату Давыду (1096). Паводле рашэння Любецкага з'езда 1097 атрымаў ва ўдзел НоўгарадСеверскі. Удзельнічаў у Віцячоўскім 1100 і Залотчаўскім 1101 княжацкіх з’ездах, у паходах на полаўцаў (1107 і 1113).
АЛЕГІЯ. малая планета № 3501. Сярэдні дыяметр 17 км, пл. каля 90 км2, сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 3 а.а., перыяд абарачэння 5 гадоў. Адкрытая ў 1971 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Наз. ў гонар астранома Алега Коратцава.
АЛЕГОРЫЯ (ад грэч. allegoria іншасказанне), 1) адлюстраванне адцягненай ідэі (паняцця) пры дапамозе канкрэтнага нагляднага вобраза. Узнікненне А. звязана з практыкай вытлумачэння стараж. шанавальных тэкстаў (у эпоху элінізму — Гамера, у хрысц. багасловаў — Бібліі); у сярэднявеччы алегарычна вытлумачваўся і свет прыроды як павучальны наглядны дапаможнік, створаны Богам для чалавека. Паняцце «А.» ўпершыню сустракаецца ў трактатах ПсеўдаЛангіна, Цыцэрона, у эстэт. вучэннях Гарацыя, Плутарха, Лукрэцыя Кара і інш. Іншасказальны прынцып А. пашыраны ў сярэдневяковай эстэтыцы, у мастацгве Адраджэння і Асветніцтва. Існуе як прыём і прынцып арганізацыі маст. матэрыялу ў лры, фальклоры, у розных відах выяўл. мастацтва. 2) У выяўленчым мастацтве А. ствараецца пры дапамозе вобраза канкрэтнай, асацыятыўна блізкай істоты, прадмета або з’явы (напр., правасуддзе — жанчына з завязанымі вачыма і з
АЛЕЙНА 237
шалямі ў руках). А. шырока выкарыстоўвалася ў мастацтве Адраджэння (А. граматыкі ў кн. «Грамматіка словенска...» Л.Зізанія, 1596), маньерызму, барока, ракако, класіцызму, рамантызму. Найб. пашыраны від А. — персаніфікацыя, г. зн. фігура, аздобленая пэўнымі атрыбутамі, якія тлумачаць яе змест. А. сустракаецца ў мастацтве 19—20 ст. — у манум. скулыттуры, творах жывапісу, плакаце, паліт. карыкатуры і інш.
АЛЕЗІЯ (Alesia), старажытнае гальскае паселішчаопідум (сучасны г. АлізСентРэн, Францыя), аблогай і ўзяццем якога Юлій Цэзар у 52 да н.э. скончыў шматгадовую гальскую вайну. Займала пл. 57 га, была абкружана сцяной і ровам. А. абараняла 20тыс. войска галаў на чале з Верцынгетарыгам. Раскопкамі выяўлены рэшткі тысяч гальскіх воінаў (са зброяй і інш. рэчамі), якія па загадзе Цэзара былі скінуты ў выкапаны рымлянамі аблогавы роў даўжынёй 13 км; гальскія і правінцыяльнарымскія дамы (пасля вайны жыццё ў А. працягвалася), храмы, арэна.
АЛЕІ, тлушчы, атрыманыя з пладоў і насення розных раслін. Складаюцца на 95—97% з сумесі трыгліцэрыдаў (поўных эфіраў гліцэрыны) вышэйшых насычаных і ненасычаных тлустых кіслот, пераважна Сіб і Сі8, і свабодных тлустых кіслот, фасфатыдаў, воску, токаферолаў, вітамінаў, пігментаў і інш. He маюць у сабе халестэрыну. У залежнасці ад саставу тлустых кіслот падзяляюцца на высыхальныя (ільняны алей, канапляны алей, тунгавы алей), паўвысыхальныя (соевы і макавы А.) і невысыхальныя (какосавы алей, пальмавы алей).
А. — вадкія, мазепадобныя ці цвёрдыя афарбаваныя рэчывы, некаторыя з іх таксічныя. Палімерызуюцца пры t 250—300 °C ці пад уздзеяннем кіслароду паветра (паглынаюць да 30%, чым тлумачыцца «прагарканне» А). Атрымліваюць са здробненага насення, мякаці пладоў алейных раслін, у т.л. алейных культур, прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі з ачысткай, адстойваннем, фільтрацыяй, апрацоўкай вадой (гідратацыя), растворамі іпчолачаў (рафінацыя), адсарбентамі ці глінамі (адбельванне), вадзяной парай пад вакуумам (дэзадарацыя). Падзяляюцца на сырыя, рафінаваныя і нерафінаваныя. Выкарыстоўваюцца як харч. прадукты, для прыгатавання кансерваў, маянэзаў, гідрыраваныя А. — для маргарьшаў; у вьггвсці мыла, глідэрыны, тлустых кіслот, алкідных смолаў, пакостаў, алейных лакаў і фарбаў, сікатыву; як вяжучае мед. мазяў, касметычных сродкаў.
АЛЕІНАВАЯ KICJIATA. аднаасноўная ненасычаная карбонавая кіслата, СНз(СНг)7СН = СН(СН2)7СООН. Мал. м. 282. Бясколерная вязкая вадкасць, Ікіп 232 °C (15 мм рт. сл.), шчыльн. 0,89Юкг/м3, нерастваральная ў вадзе, раствараецца ў арган. растваральніках. Уваходзіць у састаў алеяў і жывёльных тлушчаў, у аліўкавым алеі 70—85%. Эфіры А.к. выкарыстоўваюцца ў вытвсці алейных фарбаў, ка
сметычных прэпаратаў, флатарэагентаў, пластыфікатараў, тэкстыльнадапаможных рэчываў. Этылавы эфір А.к. (лінетол) — лек. сродак для зніжэння халестэрыну. Здольная выклікаць экзэму.
АЛЕЙЖАДЫНЬЮ (Aleijadinho, літар. маленькі калека; сапр. Л і с б о а Антоніу Франсіску, Lisboa; 29.8.1730 або 1738, г. ВілаРыка, Бразілія — 18.11.1814), бразільскі скулытгар і архітэктар; прадстаўпік позняга барока. Знявечаны праказай, працаваў, прымацоўваючы інструменты да пальчатак. Пабудаваў цэрквы СанФрансіску ў ОруПрэту і ў СанЖуандэлРэй. Стварыў скулыпуры 12 біблейскіх прарокаў і серыю драўляных паліхромных груп «Страсці Хрыстовы» ў царкве БонЖэзусдыМатазіньюс у Кангоньясе.