Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АЛЕЙРАДЗІДЫ. белакрылкі (Aleurodoidea), падатрад насякомых атр. раўнакрылых. Налічваецца больш за 200 відаў, большасць — у тропіках. На Беларусі пашыраны А. цяплічная (Trialeurodes vaporariorum), А. сунічная (Aleurodes fragariae), A. кляновая (Aleurochiton complanatus), A. падгыннікавая (Aleurodes proletella); шкодзяць раслінам.
Даўж. 1—3 мм. Жоўтыя, чырванаватыя, часта з цёмнымі плямамі. 2 пары крылаў, укрытых белым налётам (адсюль друтая назва), складваюцца страхападобна. Знаходзяцца на ніжняй паверхні ліста. Яйцы прымацоўваюць да субстрату на сцяблінках. Жьівяцца сокам раслін. Дарослыя пералятаюць на невял. адлегласць, рассяляюцца ветрам, лічынкі пераносяцца з пасадачным матэрыялам.
АЛЕЙРОНАВЫЯ ЗЯРНЯТЫ (ад грэч. aleuron мука), пратэінавыя з я р н я т ы , бясколерныя невял. круглаватыя адкладанні запасных бялкоў у клетках тканак раслін, пераважна ў насенні. Пажыўнымі рэчывамі А.з. жывіцца зародак пры прарастанні насення. Утвараюцца пры выспяванні насення з высыхаючых вакуолей. Адрозніваюць А.з. простыя (дробныя зярняткі аднароднай структуры) і складаныя, у якіх знаходзяцца бялковыя крышталі і мінер. ўключэнні — глабоіды. Простыя А.з. ёсць у клетках мучністых (пшаніцы, жыта, кукурузы і інш.), сюіаданыя — у алеістым насенні (клешча
віны, тунгу, крыжакветных і інш.) раслін.
АЛЕКСА, бел. дойлід 2й пал. 13 ст., які паводле загаду валынскага кн. Уладзіміра Васількавіча ў 1276 залажыў крэпасць Камянец на р. Лясная. Мяркуюць, iirro А. ў 1271—89 пабудаваў Камянецкую вежу.
АЛЕКСАНДРАВІЧУС (Aleksandravicius) Пятрас Повіла (н. 21.10.1906, с. Кросна Лаздзійскага рна, Літва), літоўскі скулыггар. Нар. мастак Літвы (1956). Вучыўся ў Каўнаскай маст. школе (1928—33). 3 1941 выкладаў у Вільнюскай маст. акадэміі, з 1945 — у Вільнюскім маст. інце, з 1951 — у Маст. інце Літвы (праф. з 1946). Аўтар партрэтаў Ю.Жэмайтэ (Дзярж. прэмія СССР 1951), Э.Межэлайціса (1963), рэжысёра Ю.Мільцініса (1972); дэкар. кампазіцый «Дзяўчына з кветкамі» (1948), «Рыбакі» (1955); помніка А.Венуалісу ў г. Анікшчай (1982) і інш.
II Александравічус. Партрэт рэжысёра Ю.Мільцініса. Гіпс. 1972.
АЛЕКСАНДРОВІЧ Андрэй Іванавіч (22.1.1906, Мінск — 6.1.1963), бел. паэт. Чл.кар. АН Беларусі (1936). Скончыў БДУ (1930). Адзін з арганізатараў літ. аб’яднання «Маладняк». У 1934—37 нам. старшыні праўлення СП Беларусі. У 1931—37 чл. ЦВК БССР, у 1936—37 кавд. у чл. ЦК КП(б)Б. У 1938 рэпрэсіраваны; тэрмін адбываў на Поўначы. У 1947—49 у Мінску. У 1949—55 у ссылцы ў Краснаярскім краі. Рэабілітаваны ў 1955. Друкаваўся з 1921. Аўтар збкаў вершаў «Камсамоль
ская нота» (з А.Вольным, 1924), «Па беларускім бруку» (1925), «Угрунь» (1927), «Гудкі» (1930), «Узброеныя песні» (1936) і інш. У паэме «Цені на сонцы» (1930) «выкрыў», а фактычна зняславіў вядомых бел. літаратараў і вучоных. У дакладзе на III пленуме праўлення СП СССР (1936) называў ВДуніна
А.І А лександровіч.
Марцінкевіча «паэтам прыгонніцтва», Ф.Багушэвіча — «вяшчальнікам народжанай нацыянальнай буржуазіі», М.Багдановіча — «буржуазнанацыяналістычным» паэтам, а яго мову «кніжнай, халоднай», Я.Купалу і Я.Коласа — ідэолагамі «так званага «адраджэння» — руху беларускай буржуазіі», газ. «Наша ніва» — «буржуазнанацыяналістычнай», на старонках якой панаваў «заалагічны шавіяізм». Граміў бел. мовазнаўцаў. У выдадзеным пад яго рэдакцыяй «Рускабеларускім слоўніку» (1937) парушаў лексічныя нормы бел. мовы, падганяючы іх пад рус. мову. AyTap кн. для дзяцей «Шчаслівая дарога» (1935), «Казка пра пана Жываглота» (1935), «Падарунак дзеткаммалалеткам» (1936) і інш. Пер. на бел. мову паэму А.Пушкіна «Руслан і Людміла», творы рус., укр. і інш. паэтаў і празаікаў.
Тв.: 36. твораў. Т. 1—2. Мн., 1963; Творы. Мн., 1981. І.У.Саламевіч.
АЛЕКСАНДРОВІЧ Ануфрый, музыкантвалтарніст, капельмайстар і педагог пач. 19 ст. У 1804—09 працаваў у Нясвіжы ў прыдворнай капэле Радзівілаў, быў яе апошнім капельмайстрам. навучаў музыцы прыгонных.
Да арт. Алсйронавыя зярняты. Алейронавы слой: 1 — просты ў жытнёвым зярняці; 2 — просты ў семядолях гароху; 3 — складаны ў эндасперме клешчавіны.
240 АЛЕКСАНДРОВІЧ
АЛЕКСАНДРОВІЧ Аркадзь Уладзіміравіч (1889 — ?), бел. спартсмен. Неаднаразовы чэмпіён і рэкардсмен Пецярбурга і Расіі ў падыманні цяжару. У 1913, заснаваўшы ў Мінску аддзяленне спарт. тва «Санітас», разам з У.Сакалдзінскім пачаў развіваць гіравы спорт, барацьбу.
АЛЕКСАНДРОВІЧ Канстанцін, жы
вапісецпартрэтыст 2й пал. 18 ст. (вядомы творы 1777—94). Працаваў на Беларусі (Нясвіж) і ў Варшаве. Выконваў пераважна заказы арыстакратаў і караля; рабіў таксама копіі з партрэтаў мінулых эпох. Працягваючы традыцыі параднага партрэта 17—18 ст., творча ўдасканальваў жанр дакладнай характарыстыкай, выкарыстаннем чыстага колеру, увагай да дэталяў. Найбольш вядомы твор — партрэт князя Карла Радзівіла пане Каханку (1786). Творы захоўваюцца ў Польшчы, Вільні. У Львове зберагаецца 35 работ, пераважна копіі т.зв. гіст. партрэтаў з калекцыі маёіггка Завушша каля Нясвіжа.
Г.Г. СакалоўКубай.
АЛЕКСАНДРОВІЧ (Alexandrowicz) Станіслаў (н. 5.4.1931, Вільня), польскі гісторык. Др гуманітарных навук (1976). Скончыў Пазнанскі унт імя А.Міцкевіча (1955), працаваў у ім выкладчыкам гісторыі СССР. Праф. Тарунскага унта і Беластоцкай філіі Варшаўскага унта. Аўтар прац па гісторыі мястэчак, рамяства, гандлю на Беларусі і ў Літве 16— 17 ст. Даследуе гісторыю картаграфіі Полыпчы, Беларусі, Ліівы і Маскоўскай дзяржавы 15—18 ст.
Тв.: Rozwoj kartografii Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego od XV do potowy XVIII wieku. [Cz. 1—2], 2 wyd. Poznan, 1989.
АЛЕКСАНДРбвіЧ Сцялан Хусейнавіч (15.12.1921, г. Капыль — 1.5.1986), бел. літ.знавец, крытык, пісьменнік. Др філал. н. (1972), праф. (1974). Скончыў БДУ (1950). 3 1959 у Інце лры АН Беларусі, з 1963 у БДУ. Друкаваўся з 1946. Даследаваў гісторыю бел. лры. У манаграфіі «Пуцявіны роднага слова» (1971) на багатым, пераважна новым факгычным матэрыяле прааналізаваў гісторыю станаўлення новай бел. лры, нац. кнігадрукавання і перыёдыкі 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Развіваў жанры пісьменніцкай біяграфіі, краязнаўчага і
біягр. нарыса («Незабыўнымі сцежкамі», 1959, дап. выд. 1962; «Па слядах паэтычнай легенды», 1965; «Тут зямля такая», 1974). Стварыў літ. партрэты бел. пісьменнікаў П.Багрыма, Ф.Савіча, Ф.Багушэвіча, К.Каганца, Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, З.Бядулі, К.Чорнага, Ц.Гартнага, А.Гурло і інш. Аўтар аповесцяў пра жыццё і творчасць Я.Коласа («Ад роднае зямлі...», 1962, «На шырокі прастор», 1972, «Крыжавыя дарогі», 1985). Даследаваў жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны, гісторыю народніцкага час. «Гоман», газет «Наша доля», «Наша ніва», «Дзянніца», «Светач», майстэрства Я.Купалыперакладчыка, сувязі яго з польск. лрай, сувязь з Беларуссю і бел. культурай АМіцкевіча, Т.Шаўчэнкі, Я.Райніса. Узбагаціў крыніцазнаўчую базу бел. лры, крыгыкі і публіцыстыкі (хрэстаматыі па бел. лры 19 і пач. 20 ст.; «Публіцыстыка беларускіх народнікаў», 1983; «Успаміны пра Цішку Гартнага», 1984; усе ў сааўі.). Аповесць «Далёкія зарніцы» (1967) пра гераізм
Бронзавае наверша з Александропальскага кургана.
народа ў Айч. вайну. Падрыхтаваў да выдання кн. твораў Ф.Багушэвіча,
К.Каганца, Цёткі, А.Паўловіча і інш.
Тв.: Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960; Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968; Вальнадумца зпад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі. Мн., 1975; Кнігі і людзі. Мн., 1976; Слова — багацце. Мн., 1981. /.У.Саламевіч.
АЛЕКСАНДРОВІЧ Хасень Мустафавіч (н. 20.4.1924, г. Клецк), бел. хімік. Др хім. н. (1970), праф. (1972). 3 1959 у Інце агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па фіз.хім. асновах селектыўнай флатацыі сільвініту паверхневаактыўнымі рэчывамі, тэхналогіі вытвсці мінер. утнаенняў з калійных рудаў Старобінскага радовішча.
Тв.: Основы прнмененля реагентов прн флотацнн калнйных руд. Мн., 1973; Фпзнкохнмня селекшвной флотацмн калнйных солей. Мн., 1983.
АЛЕКСАНДРОВІЧ Якуб Мустафавіч
(н. 15.1.1934, г. Клецк), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1957). У 1961—67 у Інце эканомікі АН Беларусі. 3 1968 у НДІ эканомікі Мінва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Асн. кірунак навук. дзейнасці — праблемы рэгіянальнай эканомікі, распрацоўка эканам. прагнозаў і комплексных праграм.
Тв.: Регнональное планнрованне: Вопр. развмтня н размеіценмя пронзводательных снл БССР. Мн„ 1982.
АЛЕКСАНДРОВІЧ Ян, бел. гравёр і разьбяр па шкле 18 ст. Пачынальнік дынастыі гутнікаў і гравёраў па шкле, якія працавалі на Урэцкай мануфактуры Радзівілаў (Любанскі рн). У 1761—86 адзін з галоўных і найб. кваліфікаваных гравіроўшчыкаў і разьбяроў. Гравіраваў на сталовым посудзе і люстэрках партрэтныя выявы і фігуратыўныя сцэны.
АЛЕКСАНДРОВІЧЫ, шляхецкі род герба «Александровіч», прадстаўнікі якога ў 16 — пач. 19 ст. займалі высокія дзярж. пасады ў ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Герцагстве Варшаўскім, Рас. імперыі. Мелі буйныя зямельныя ўладанні ў Лідскім, Гарадзенскім і інш. пав. Найб. вядомыя А:
А л ь б е р т , канюіпы вял. князя ВКЛ у 1530я г. Р ы г о р , кашталян віленскі і вял. тетман літоўскі ўібст. Стафан Я ў с т а ф і й (? — 1700), маршалак гарадзенскі з 1684, кашталян новагародскі з 1698. М і х а л , харужы з 1701, маршалак лідскі з 1704. Францішак Ан то ні, сын Лукаша, харужы (1759), падкаморы (1769), маршалак (1783), . кашталян (1793) лідскі. Д а м 1 н і к , сын Лукаша, маршалак трыбунала літоўскага з 1770, канюшы вял. князя ВКЛ у 1772—91.
Антоні Ф е л і ц ы я н , абат, сакратар Няспыннай Рады ў 1778—80, вял. пісар каронны. Т а м а ш Валяр'ян (? — 29.9.1794), сын Марціна, кашталян (з 1779), ваявода (з 1789) падаяшскі, маршалак караля Станіслава Аўгуста Панягоўскага, член Няспыннай Рады ў 1780—84. Падпісаў акт Канстытуцыі 3 мая 1791. Станіслаў (1781 — 13.8.1826), сын Тамаша, сенатаркаппалян у Каралеўстве Польскім у 1824—26. У 1800 атрымаў ад аўстр. імператара Франца II тытул трафа.
П.Р.Каз/іоўскі.
АЛЕКСАНДРОІІАЛЬСКІ КУРГАН Лугавая Магіла, адзін з найбуйнейшых (выш. 21 м) скіфскіх «царсюх» курганоў каля в. Александропаль (Нікапальскі рн, Украіна). Быў абнесены ровам і земляным валам. Выяўлены 3 разрабаваныя яшчэ ў старажытнасці катакомбы, у якіх знаходзіліся шкілеты багатых скіфаў, іх абслугі, коней (15), рэшткі калясніц, бронзавыя навершы, залатыя і сярэбраныя вырабы — узоры скіфскага і скіфскагрэч. мастацгва.