Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Набярэжная ў Александрыі.
Александрыя. Мячэць АльКаід Ібрагім Машэ.
АЛЕКСАНДРЫЯ, вёска ў Беларусі, у Александрыйскім с/с Шклоўскага рна Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса «Дняпроўскі». За 12 км на Пн ад Шклова, 50 км ад Магілёва, 1 км ад чыг. ст. Копысь. 333 ж., 164 двары (1995). Сярэдняя школа, бка.
Вядома з сярэдзшы 17 ст. як спадчыннае ўладанне ў Шклоўскім графстве Аршанскага
АЛЕКСЮТОВІЧ 243
пав. Пасля далучэння да Рас. імлерыі (1772) мястэчка ў Копыскім пав., з 1775 уладаннс графа С.Г.Зорыча. У 1886 у A 312 ж. 3 1924 цэнтр сельсавета ў Копыскім рне Аршанскай акр., з 8.7.1931 вёска ў Шклоўскім рне.
«АЛЕКСАНДРЫЯ», помнік сусв. лры, які апісвае жыццё, подзвігі і прыгоды Аляксандра Македонскага. Нап. ў 2—3 ст. ў Егіпце на грэч. мове і паслужыла крыніцай для шматлікіх празаічных і вершаваных перапрацовак і рэдакцый. Аляксандр паказаны выдатным палкаводцам і ўсемагугным валадаром, чалавекам высокіх фіз. і маральных якасцяў, моцнага харакгару, глыбокага розуму. Сюжэт «А.» займальны, драматычна напружаны. Першыя бел. пераклады «А.» з’явіліся ў 15 ст. На Беларусі бытавалі ў 2 рэдакцыях — лацінскай і сербскай. Крыніцай бел. перакладу лацінскай рэдакцыі было адно з польскіх друкаваных выданняў 16 ст. Яна больш сугучная раннегуманіст. ідэалам духоўнай велічы і годнасці чалавека, яго зямных спраў. Сербская рэдакцыя пазнейшая, з новымі героямі, інакшым выкладам некат. падзей і эпізодаў, перапрацавана ў духу хрысц. ідэалогіі, з больш моцным гучаннем тэмы марнасці чалавечага жыцця. Бел. пераклады «А.» — важная крыніца пазнання этычных і эстэт. уяўленняў і маст. густаў бел. чьггачоў эпохі феадалізму, вывучэння бел. літ. мовы. Бел. спісы «А.» апубл. У.В.Анічэнка ў кн. «Александрьы» (1962).
В.А. Чамярыцкі.
АЛЕКСАНДРЭСКУ (Alexandrescu) Сікэ Васіле (15.9.1896 — 1973), румынскі рэжысёр. Нар. арт. Румыніі (1959). У тэатры з 1913. 3 1947 гал. рэжысёр Нац. тра ў Бухарэсце, з 1967 дырэктар Драм. тра ў Брашове. Садзейнічаў уключэнню ў рэпертуар нац. драматургіі, развіццю рэаліст. традыцый: «Безыменная зорка» М.Себасцьяна, «Рэвізор» М.Гогаля, «Самадуры» К.Гальдоні. Дзярж. прэміі Румыніі 1954 («Згубленае пісьмо» ЕЛ.Караджале) і 1957 («Асабістая справа» А.П.Штэйна).
АЛЕКСАНДЭР (Alexander) Дэнтан Юджын (н. 18.12.1917, ГІатомак, штат Ілінойс, ЗША), амерыканскі генетык і селекцыянер раслін. Праф. (1963). Замежны чл. УАСГНІЛ (1970). Скончыў Ілінойскі унт (1941). 3 1951 на аіранам. фце гэтага унта. Навук. працы па тэарэт. і метадычных пытаннях генетыкі і селекцыі раслін. Распрацаваў генет. асновы селекцыі кукурузы. Стварыў некалькі дзесяткаў ліній і гібрыдаў высокаўраджайнай кукурузы з павышанай колькасцю незаменных амінакіслот і бялкоў.
АЛЕКСАНДЭР ТУНІСКІ (Alexander of Tunis) Харалд Руперт Леафрык Джордж (10.12.1891, Лондан — 16.6.1969), ваенны і дзярж. дзеяч Вялікабрытаніі. Фельдмаршал (1944), граф (1952). Скончыў каледжы Хараў і Сандхерст. У 1ю сусв. вайну камапдаваў брыгадай. У 2ю сусв. вайну — эвакуацыяй брыт. войскаў зпад Дзюнкерка (1940), з 1942 — войскамі на Сярэднім Усходзе і
Пн Афрыкі, са снеж. 1943 галоўнакаманд, саюзнымі войскамі на Міжземнаморскім тэатры: наступленнем у Тунісе, на Сіцыліі і Пд Італіі. У 1946—52 ген.губернатар Канады, у 1952—54 міністр абароны.
АЛЕКСІЕВІЧ Святлана Аляксандраўна (н. 31.5.1948, г. ІванаФранкоўск), бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1972). 3 1966 на пед. рабоце, пасля журналістка. Літ. дзейнасць пачала ў 1975 як празаікдакументаліст. У кн. «У вайны — не жаночы твар...» (1985) расказала пра подзвіг жанчынфрантавічак, партызанак, падпольшчыц. Дзецям, іпто перажылі ням.фаш. акупацыю, прысвяціла кн. «Алошнія сведкі» (1985). Амаральнасць і злачыннасць вайны ў Афганістане паказала ў кн. «Цынкавыя хлопчыкі» (1991). Па сцэнарыях А. пастаўлены спектаклі і дакумент. фільм «У вайны — не жаночы твар...» (1980, 1983; Дзярж. прэмія СССР 1985). Аўтар п’есы «Марутка» (1987). Прэмія Ленінскага камсамола 1986.
Тв.: Зачараваныя смерцю. Мн., 1993.
, ( І.У.Саламевіч.
АЛЕКСІМЕСХІШВІЛІ Уладзімір Шалвавіч (28.9.1915, Тбілісі — 1978), грузінскі архітэктар. Засл. дз. маст. Грузіі (1961). Скончыў Грузінскі індустр. інт у Тбілісі (1939). Выкладаў у Грузінскім політэхн. інце. У творчасці імкнуўся да прастаты арх. формаў, выяўлення мастацкапластычных уласцівасцяў матэрыялу. Работы: Палац спорту (у сааўт.) і Грузінскі с.г. інт у Тбілісі, дом адпачынку ў Піцундзе; адна са станцый Тбіліскага метрапалітэна.
АЛЕКСІН Анатоль Георгіевіч (н. 3.8.1924, Масква), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі інт усходазнаўства (1950). Чл.кар. АПН СССР (1982). Піша пераважна для дзяцей. Аўгар аповесцяў «Трыццаць адзін дзень» («Дзённік піянера Сашы Васількова», 1950), «Запіскі Эльвіры» (1956), «Позняе дзіця» (1968), «Дзеючыя асобы і выканаўцы» (1972), «У тыле як у тыле» (1978), «Раздзел маёмасці», «Сардэчная недастатковасць» (абедзве 1979), «Здаровыя і хворыя» (1982) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1978.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М._ 1979—81.
АЛЕКСТНІЧЫ вёска ў Беларусі, у Сенненскім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Запаветы Ільіча». За 22 км на У ад г. Сянно, 46 км ад Віцебска, 28 км ад чыг. ст. Багушэўская. 448 ж., 183 двары (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
У гісг. крыніцах уперіпыню ўпамінаецца пад 1512. Належала да маёнтка Палонна ў Віцебскай зямлі. У розны час А валодалі Пацы, Астрожскія, Слуцкія, Хадкевічы, Caneri, ДруцкіяЛюбецкія, Стаброўскія і інш. У пач. 20 ст. вёска (сяло) у Пустынскай вол. Сенненскага пав.; 836 ж., 137 дамоў, правасл. царква. 3 1924 цэнтр сельсавета.
АЛЕКСІС (Alexis) Жак Стэфен (22.4.1922, г. Ганаіў, Гаіці — крас.
1961), гаіцянскі пісьменнік. Урачнеўрапатолаг. Пісаў на франц. мове. Забіты агентамі дыктатара Дзювалье. Аўтар раманаў «Добры генерал Сонца» (1955), «Дрэвымузыканты» (1957), «Вокамгненна» (1959), кн. казак «Рамансера ў свяіле зор» (1960). У цэнтры твораў А. — вобраз шматпакутнай гаіцянскай зямлі. Яго рэалізм, жорсткі і горкі,
КААлексютовіч.
адначасова мае рамантычнапалымяны характар. Прыхільнік шырокага выкарыстання фальклору ў лры.
Тв.: Рус. лер. — Добрый генерал Солнце. М., I960; Деревьямузыканты. М., 1964.
АЛЕКСЮТОВІЧ Канстанцін Андрэевіч (20.5.1884, в. Бахаравічы Пухавіцкага рна Мінскай вобл. — 26.2.1943), бел. балетмайстар. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1906). У 1921—28 балетмайстар БДТ1. Ставіў танцы, карагоды, гульні, абрадавыя сцэны ў драм. спектаклях («На Купалле» М.Чарота, «Машэка», «Кастусь Каліноўскі», «Кавальваявода» Е.Міровіча, «Панскі гайдук» Н.Бывасўскага. «Вяселле» В.Гарбацэвіча і інш.). Для развіцця бел. прафес. балетнага мастацтва прынцыповае значэнне мелі яго пастаноўкі балетаў «Капелія» Л.Дэліба, «Зачараваны лес» Р.Дрыга, «Фея лялек» І.Баера, бел. балета «Помста сябровак» (лібрэта А, музыка скамііанавана Л. Маркевічам). Адначасова супрацоўнічаў з У.Галубком (БДТ3). У 1930—37 балетмайстар Бел. ТРАМа і Тра юнага гледача, у 1937— 41 гал. балетмайстар Ансамбля беларускай народнай песні і пганца Беларускай філармоніі. Зрабіў значны ўклад у развіццё бел. сцэнічнага танца, выявіў глыбокае веданне харэагр. фальклору, беражлівае стаўленне да яго нац. рысаў, пачуццё тэатральнасці. Стварыў танец «Бульба», сцэн. варыянты многіх традыц. нар. танцаў («Лявоніха», «Крыжачок», «Мяцеліца», «Мікіта», «Таўкачыкі», «Юрачка», «Лянок» і інш.), a таксама кадрыляў, карагодаў, гульняў.
Літ.: Алексютовнч Л.К. Балетмейстер Константан Алексютовнч. Мн., 1984. АЛЕКСЮТОВІЧ Ларыса Канстанцінаўна (н. 20.1.1913, Мінск), бел. танцоўшчыца, балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Дачка КА.Алексютовіча. Вучылася ў балетнай студыі пры БДТ1 (1921—28), адначасова працавала ў балетнай трупе тра. 3 1928 артыстка Бел.
244 АЛЕКСЮТОВІЧ
аб’яднання муз., эстрадных і цыркавых работнікаў, у 1937—41 — Ансамбля бел. нар. песні і танца Бел. філармоніі. У 1950—73 балетмайстар ансамбля танца БДУ, выкладчык Бел. харэагр. вучылішча. Ставіла танцы ў драм. спектаклях. Стварыла шэраг сцэнічных танцаў на традыц. аснове («Ручнікі», «Вязанка», «Кола» і інш.). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні» (1978), кнігі пра бацьку «Балетмайстар Канстанцін Алексютовіч. Жыццё і творчы шлях» (1984).
АЛЕКСЮТОВІЧ Мікалай Астапавіч (5.2.1921, в. Бахаравічы Пухавіцкага рна Мінскай вобл. — 27.4.1967), бел. філосаф. Скончыў БДУ (1952). Канд. філас. н. (1955). 3 1952 у Інце філасофіі і права АН Беларусі, з 1963 у Бел. тэхнал. інце. Даследаваў гісторыю грамадскапаліт. і філас. думкі, гісторыю рэлігіі і атэізму на Беларусі эпохі сярэднявечча, асветніцкую дзейнасць, літ. творчасць і светапоглвды Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, Л.Зізанія і інш. Аўтар прац «Скарьша, яго дзейнасць і светапогляд» (1958), «Святло ў цемры» (1960) і інш. Адзін з аўгараў і складальнікаў кн. «3 гісторыі філасофскай і грамадскапалітычнай думкі Беларусі» (1962).
АЛЕКСЯЙЧУК Цімафей Данілавіч (н. 6.2.1921, г.п. Камарычы Бранскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. Скончыў ваен.пяхотнае вучьшішча (1941), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1947). 3 ліст. 1942 ла Закаўказскім, Паўн.Каўказскім і 1м Укр. франгах. 31.12.1943 батальён пад камандаваннем А. першы ўварваўся ў г. Жытомір, знішчыў 10 танкаў праціўніка. Да 1977 у Сав. Арміі.
АЛЕКШЫЦЫ, вёска ў Бераставіцкім рне Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета 1 калгаса імя Леніма. За 18 км на Пн ад г.п. В. Бераставіца, 40 км ад Гродна, 28 км ад чыг. ст. Пагранічны. 826 ж., 291 двор (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, агпэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, сталовая. Царква. Каля вёскі гарадзішча тыпу сярэдневяковьтх умацаванняў.
АЛЕЛАМОРФЫ, тое, што алелі.
АЛЕЛАПАТЫЯ (ад грэч. аііёібп адзін аднаго, узаемна + ...патыя), узаемадзеянне раслінных арганізмаў у фітацэнозах праз вылучэнне ў асяроддзе спецыфічных хім. рэчываў (фітанцыдаў, маразмінаў, калінаў, антыбіётыкаў і інш.). Выяўляецца прыгнечаннем адных відаў раслін іншымі (напр., пырнік і іншае пустазелле выцясняюць або прыгнечваюць развіццё культ. раслін; арэшнік, дуб, елка сваімі выдзяленнямі прыгнечваюць рост траў пад кронамі), зрэдкуспрыяльным для сумеснага існа