Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
стыя пясчаныя буры. Большасць рэк належаць да тыпу вадзі, якія запаўняюцца вадой пасля рэдкіх дажджоў. Самая вял. р. Шэліф (Вадзі). Рэкі часткова выкарыстоўваюцца на арашэнне і для атрымання гідраэнергіі. У пустынных раёнах на арашэнне і водазабеспячэнне ідуць падземныя воды. На ўзбярэжжы міжземнаморскі тып расліннасці з цвердалістых хмызнякоў і нізкарослых дрэў. На Пн у гарах да выш. 800 м растуць сухалістыя хмызнякі (маквіс), да 1500 м — коркавы і каменны дубы, вышэй за 1500 м — туя і ядловец. У Сахары расліннасць пустынная і паўпустынная, месцамі салянкі, эфемеры, трава альфа, асобныя хмызнякі; вял. прасторы без расліннасці. Глебы на ўзбярэжжы карычневыя і шэракарьмневыя, у горных раёнах лясныя буразёмы, вакол салёных азёраў (шотаў) — алювіяльныя і засоленыя. У Сахары прымітыўныя глебы пустыні. Жывёльны свет на Пн амаль знішчаны. У Сахары грызуны, паўзуны, шакалы, газелі, антылопы і інш. Нац. паркі: Джурджура, Акфаду, ТасілінАджэр і шш.
Насельніцтва. Жывуць арабы (80%), берберы (каля 20%; кабілы шаўіі, туарэгі і інш.), невял. колькасць французаў, італьянцаў, іспанцаў. Натуральны прырост 30 чал. на 1 тыс. за год. Сярэдняя шчыльн. 11,6 чал. на 1 км2 (1994). Больш за 95% насельніцтва сканцэнтра
вана ў паўн. А, дзе яго шчыльн. 300 чал. на 1 км , у пустынных абласцях каля 0,3 чал. на 1 км . Гар. насельніптва больш за 50% (1994). Найб. гарады: Алжыр, Аран, Канстанціна, Анаба, Сетыф, Бліда, ТызіУзу, ЭшШэліф.
Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 59, жанчын 62 гады. Узровень нараджальнасці 32 на 1 тыс. чал. Дзіцячая смяротнасць 58 на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Псторыя. Сляды першабыгнага чалавека на тэр. А адносяцца да ніжняга і сярэдняга палеаліту (300—400 тыс. г. назад). 3 эпохі верхняга палеаліту туг зафіксаваны носьбіты астэрыйскай, іберамаўрусійскай і капсійскай археал. культур. 3 пераходам да неаліту (4е тыс. да н.э.) «капсійцы» выцеснілі іберамаўрусійцаў. У канцы 12 ст. да н.э. на ўзбярэжжы А з'явіліся фінікійцы, якія ў 8 ст. да н.э. трапілі пад уладу Карфагена. На мяжы 3—2 ст. да н.э. на тэр. А ўгворана дзяржава Нумідыя. Канфлікт з Рымам прывёў да ўклк>чэння Нумідыі ў склад Рымскай імперыі. У 439 н.э. Карфаген захапілі вандты і зрабілі
яіо сталіцай свайго каралеўства. 3 534 Вандальскае каралеўства пад уладай Візантыі; яго ўнуграныя раёны кантралявалі плямёны бербераў, якія стварылі шэраг незалежных дзяржаў. У канцы 7 ст. н.э. тэр. А заваявалі арабымусульмане і ўключылі яе ў склад Арабскага халіфата. Карэнныя берберскія плямёны паетупова прынялі іслам і араб. мову, што вызначыла іх як арабаісламскую краіну. 3 16 ст. А у складзе Асманскай імперыі, залежнасць ад якой у 17 ст. стала фармальнай; на чале А быў правіцель — дэй, якога выбіралі са свайго асяроддзя янычарскія камандзіры. У гэты час акрэсліліся граніцы А., якія размежавалі яго з Тунісам і Марока. У 18 — пач. 19 ст. А лрыйшоў у заняпад, што дало магчымасць у 1830 франц. войскам захапіць г. Алжыр. У 1832—47 вызв. барацьбу алж. народа супраць франц. панавання ўзначаліў эмір Абд альКадзір. У антыкаланіяльным Мукрані паўстанні 1871—72 удзельнічала каля 800 тыс. чал. Найболыпы размах антыкаланіяльны рух набыў пасля 2й сусв. вайны. У маі 1945 паўстанне ва Усх. A жорстка задушана. У 1946 засн. партыя Рух за перамогу дэмакр. свабод, якая ўзначаліла ба
алжыр 251
рацьбу супраць калан. рэжыму. Сгвораны ёю Рэв: кт адзінства і дзеянняў (з 1954 Фронт нацыянальнага вызвалення, ФНВ) пачаў узбр. барацьбу, стварыў Армію нац. вызвалення; 1.11.1954 адначасова ў 30 пункгах краіны пачалося ўзбр. паўстанне. У 1955—56 амаль усе нацыяналіст. партыі 1 aprцыі ўліліся ў ФНВ. Вызваленчая вайна скончылася Эвіянскім пагадненнем 1962 аб самавызначэнні А. 5.7.1962 абвешчава незалежная дзяржава. Першы прэзідэнт Х.Бен Бела абвясціў праграму «алжырскага сацыялізму». Была нацыяналізавана ўласнасць еўрап. уладальнікаў, пануючае становішча ў зкапоміцы заняў дзярж. секгар. У выніку ваен. перавароту 19.6.1965 улада перайшла да Рэв. савета на чале з Х.Бумедзьенам. Канстьпуцыя 1976 замацавала сацыяліст. арыентацьпо А Новы прэзідэнт Ш.Бенджадзід (з 1979) прадоўжыў курс папярэдніка. Эканам. крызіс 1980х г і дэмаграфічмы выбух (у 1966—87 насельніцтва А. павялічылася з 12 да 23 млн. чал.) абвастрылі сац. напружанасць і прывялі да масавых беспарадкаў. 3 канца 1988 кіраўвіцтва А. пачало радыкальныя змены ў эканам. і паліт. сістэме А., узяло курс на развіццё рыначнай эканомікі. Гэтыя змены замацавала канстыгуцыя 1989. Уведзена шматпартыйнасць, з’явілася больш за 50 партый і грамадскіх aprцый. На першых выбарах у органы мясц. улады, якія адбыліся на шматпарт. аснове 12.6.1990, перамаглі фундаменталісты Ісламскага фронту выратавамня (ІФВ). Іх праграма прадугледжвала датэрміновыя выбары ў Нац. нар. сход (парламент), умацаваіше ў грамадскапаліт. жыцці нормаў шарыяту, фарміраванне «Ісламскага грамадства». У 1м туры парламенцкіх выбараў 1991 перамаглі ісламісты. У 1992 прэзідэнг Бенджадзід вымушана пайшоў у адстаўку. Улада перайшла да Вышэйшага дзярж. савета. Прэзідэнтам стаў М. Буджаф; парламент распушчаны, і ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. У сак. 1992 распушчаны ІФВ. У чэрв. 1992 прэзідэнт Буджаф забіты, яго змяніў АКафі. Тэрарыстычныя акты, арганізаваныя фундаменталістамі, вымусілі ўлады прадоўжыць (лют. 1993) рэжым надзвычайнага становішча на неакрэслены тэрмін. Прэзідэнт А (з 1994) Л.Зеруаль. A — член ААН (1962), Лігі арабскіх краін і інш. міжнар. аргцый.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Фронт сацыяліст. сіл, Аб’яднанне за культуру і дэмакратыю, Хамас, АнНахда і інш.; Усеагульны саюз алжырскіх працоўных, Нац. саюз алжырскіх сялян, Нац. саюз алжырскай моладзі, Нац. саюз алжырскіх жанчын, Нац. аргцыя муджахідаў і інш.
Гаспадарка. Пасля атрымання незалежнасці для А. характэрны высокі ўзровень нацыяналізацыі прыродных рэсурсаў, прамсці, транспарту, фінансаў і інш. 3 канца 1980х г. пачаліся рэформы і перавод гаспадаркі на рыначную аснову. Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) 40,5 млрд. дол. (1991). Вядучая галіна прамсці — здабыча нафты (41 млн. т, 1992) і прыроднага газу (126,61 млрд. м3). Здабываюцца руды каляровых металаў, жал. руда, фасфарьгты, барыты, сурма. Апрацоўчая прамсць: чорная металургія (металург. комгоіекс у Анабе), машынабудаванне (вытвсць халадзільнікаў, тэлевізараў, радыёпрыёмнікаў, трактароў і аўтамабіляў), нафтаперапрацоўка, элекгратэхн., транспартнае абсталяванне, вытвсць мінер. угнаенняў, буд. матэрыялаў. Перапра
цоўка с.г. сыравіны: мукамольныя, вінаробныя, масларобныя, кансервавыя, тытунёвыя прадпрыемствы. Развіта тэкстыльная, швейная, нафтахім. прамсць (сінт. смолы, пластмасы, мыйныя сродкі). Вытвсць электраэнергіі 16,8 млн. кВтгадз (1992). Сельская гаспадарка дае больш за 8% ВУГІ. Асн. культуры: пшаніца, ячмень, вінаград, алівы, цытрусавыя, фінікі, міндаль, кукуруза, тьггунь, бавоўнік; у аазісах — фінікавыя пальмы, на ўзбярэжжы і каля буйных гарадоў — гародніна (часткова на экспарт) і бульба. Нарыхтоўваюць кару коркавага дуба і траву альфа (сыравіна дая вытвсці высакаякаснай паперы, каля 100 тыс. т за год). Жывёлагадоўля пераважна экстэнсіўнага кірунку. У пустынных горных раёнах гадуюць авечак, козаў, вярблюдаў, на Пн краіны і каля вял. гарадоў — буйн. par. жывёлу. У прыбярэжных водах марское рыбалоўства. На Пн А. густая сетка шашэйных дарог — 130 тыс. км (1989), у т.л. з цвёрдым пакрыццём больш за 50 тыс.
Алжыр. У гарах Кабіліі.
км; дзейнічае транссахарская шашэйная дарога. Чыгункі 4,2 тыс. км (1989). У А. буйныя нафта і газаправоды. Разам з Італіяй пабудаваны трансміжземнаморскі газаправод. Гал. парты: Беджаія, Алжыр, Арзеу, Аран, Анаба. Асн. прадукты экспарту — нафта і нафтапрадукты, звадкаваны газ, віно, цытрусавыя, жал. руда, мінер. сыравіна, тьггунь. У імпарце пераважаюць машыны і абсталяванне, прадукты і спажывецкія тавары. Асн. гандлёвыя партнёры — Францыя, Г'ерманія, Італія, Іспанія, ЗША, Японія (каля 80% тавараабароту). Грашовая адзінка — алжырскі дынар.
Узброеныя сілы А.: нац. нар. армія, нац. жандармерыя, рэсп. і прэзідэнцкая гвардыя; ёсць паўваен. фарміраванні грамадз. абароны і нац. службы. Вярх. галоўпакамандуючы — прэзідэнт. У склад нац. нар. арміі ўваходзяць сухапутныя войскі (аснова ўзбр. сіл), ВПС (складаюцца з авіяэскадрылляў) і ППА (зенітныя брыгады і дывізіёны, радыётэхн. войскі), BMC (падводныя лодкі, караблі, катэры розных класаў). Узбр. сілы камплектуюцца паводле закона аб усеаг. воінскай павіннасці, набор ажыццяўляецца 2 разы на год, прызыўны ўзрост 19—27 гадоў, тэрмін абавязковай ваен. службы 1,5 года. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у агульнавайсковай акадэміі, ваен. вучылішчах і за мяжой.
Асвета, навуковыя і культурнаасветныя ўстановы. Сістэма адукацыі А. склалася ў выніку рэформаў 1970х г. (ВНУ), 1980 (пач. школа) і 1984 (сярэдняя школа). Агульную адукацыю (абавязковая для дзяцей 6—16 гадоў) даюць базавыя школы (9 гадоў навучання). Лепшых вучняў адбіраюць для аіульных або тэхн. (паводле профілю спецыялізацыі) ліцэяў (поўны курс сярэдняй адукацыі да 13 гадоў навучання). У 1987/88 навуч. г. ў А. працавала 14 тыс. базавых школ (больш за 5 млн. вучняў), 600 сярэдніх навуч. устаноў (600 тыс. навучэнцаў), 700 цэнтраў прафес. падрыхтоўкі, у сістэме прафес. навучання 250
252 алжыр
тыс. чал. У сістэме вышэйшай адукацыі 20 унтаў і універсітэцкіх цэнтраў, каля 30 інтаў і інш. ВНУ. Найбуйнейшыя: Алжырскі унт (засн. ў 1879) з філіяламі ў Аране і Канстанціне, унт прыродазнаўчых навук і тэхналогіі, нац. інты нафты, газу і хіміі; лёгкай прамсці; агранамічны, вышэйшая вет. школа і інш. У 1987/88 навуч. г. ў ВНУ каля 150 тыс. чал., больш за 12 тыс. выкладчыкаў. Самыя вял. бкі: Нац. бка, бка унта ў Алжыры, Муніцыпальная бка ў Канстанціне. Музеі: Нац. музей А., Нац. музей прыгожых мастацтваў, Нац. музей антычнасці, этнаграфічны, Музей нац. вызвалення. Навук. даследаванні ў галіне ядз. фізікі, элекгронікі, акіянаграфіі, біялогіі, біяхіміі, ветэрынарыі, сельскай гаспадаркі вядуцца ва унтах і НДІ; мед. праблемы даследуюць анкалагічны цэнтр, інт Пастэра, інт гігіены, сетка доследнаселекцыйных станцый. Працуюць астранамічная, астрафізічная і метэаралагічная абсерваторыі.