• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: йзбранное. Т. 1—2. АлмаАта, 1979.
    Ж. Сахіеў.
    АЛІМП (Olympos), самы высокі горны масіў у Грэцыі. Выш. 2917 м. Складзены з вапнякоў і сланцаў. Вечназялёныя хмызнякі, шыракалістыя і хваёвыя лясы. Нац. парк (пл. каля 4 тыс. га, засн. ў 1938). У стараж.грэч. міфалогіі А.— месца, дзе жывуць багі. Лічылася, што на А. знаходзяцца палацы Зеўса і інш. багоў, пабудаваныя і ўпрыгожаныя Гефестам. А. таксама сімвал вярхоўнай улады новага пакалення багоў — алімпійцаў, якія перамаглі тытанаў.
    АЛІМШЙ (Аліпій; ? — 17.8.1114), старажытнарускі жывапісец і ювелір. Манах КіеваПячэрскай лаўры, з 1084 удзельнічаў у размалёўцы яе Успенскага
    сабора. Есць меркаванне, што А. пісаў абразы, выканаў мазаікі для сабора КіеваМіхайлаўскага Залатаверхага манастыра.
    АЛІМПІЙСШ ВЁСКА, комплекс будынкаў гасцінічнага тыпу, у якіх на час Алімпійскіх гульняў размяшчаюцца дэлегацыі краінудзельніц. Mae шэраг дапаможных памяшканняў (сталовыя, магазіны, аддз. сувязі, трэніровачныя залы і пляцоўкі, культ. цэнтр і інш.). Упершыню пабудавана да IX Алімп. гульняў у Парыжы (1924), складалася з драўляных будынкаў, таму і наз. «вёска». Будаўніцтва А.в. — абавязак алімпійскага горада.
    АЛІМІПЙСКАЯ СІМВОЛІКА, сістэма атрыбутаў, агульных для ўсяго алімпійскага руху. Уключае алімпійскі сімвал, дэвіз (разам складаюць алімпійскую эмблему) і сцяг. Алімпійскі сімвал — 5 пераплеценых кольцаў блакітнага, чорнага, чырвонага, жоўтага і зялёнага ко
    Да арт. Алімпійская сімволіка. Алімпійскі сцяг.
    лераў — аб’яднанне ў алімпійскім руху пяці кантынентаў. Алімпійскі дэвіз — «Citius, altius, fortius» («Хугчэй, вышэй, мацней»). Існуюць таксама неафіц. дэвізы (сфармуляваны П. дэ Кубертэнамў «Спорт — гэта мір», «Галоўнае не перамагчы, галоўнае — удзельнічаць». Алімпійскі сімвал і дэвіз зацверджаны Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) у 1913. Ен жа зацвердзіў іх у 1920 як часткі афіц. алімпійскай
    АЛІМПІЙСКІ РУХ, міжнародны грамадскі рух, накіраваны на прапаганду і
    эмблемы, права выкарыстоўваць яе маюць толькі МАК і нац. алімпійскія кты. Алімпійскі сцяг — белае палотнішча з алімпійскім сімвалам у цэнтры; зацверджаны МАК у 1913. Вывешваецца на алімпійскіх спаборнінтвах з 1920. Спалучэнне колераў сцяга і алімпійскіх кольцаў сімвалізуе колеры ўсіх нацый. Да А.с. адносяцца таксама афіц. эмблемы нац. алімпійскіх ктаў (спалучаюць алімпійскі сімвал з элементамі дзярж. геральдыкі), Алімпійскіх гульняў, сесій, кангрэсаў, т.зв. спадарожныя алімпійскія сімвалы (талісманы гульняў, піктаграмы, тэрмінынадпісы і інш.). Выкарыстанне А.с. ў рэкламных і камерцыйных мэтах, не звязаных з алімпійскім рухам, забаронена алімпійскай хартыяй.
    АЛІМПІЙСКАЯ ХАРТЫЯ. збор статутных дакументаў па пытаннях алімпійскага руху. Зацверджана ў 1894 Міжнар. спарт. кангрэсам у Парыжы. Вызначае асн. мэты, прынцыпы, палажэнні і правілы арганізацыі і правядзення Алімпійскіх гульняў. Гал. палажэнні А.х. распрацаваны П. дэ Кубертэнам. Складаецца з 5 раздзелаў, афіц. тлумачэнняў і інструкцый, якія маюць абавязковы харапар. Да А.х. прыкладаюцца правілы правядзення рэгіянальных гульняў, якія апякуе Міжнародны алімпійскі камітэт.
    АЛІМПІЙСКІ ГОРАД, горад, у якім праводзяцца Алімпійскія гульні. Паводле Алімпійскай хартыі такое права надаецца гораду, а не краіне. Выбіраецца сесіяй Міжнар. алімпійскага кта не пазней як за 6 гадоў да пачатку гульняў. Заяўка на правядзенне алімпіяды павінна быць ухвалена Нац. алімпійскім ктам і падтрымана ўрадам краіны, які таксама дае пісьмовыя гарантыі аб выкананні спец. умоў для гарадоўкандыдатаў.
    258 алімпійскія
    развіццё спорту праз падрыхтоўку і арганізацыю Алімпійскіх гульняў. Аб’ядноўвае мільёны людзей незалежна ад паліт. і рэліг. перакананняў, расавай прыналежнасці на прынцыпах раўнапраўя, дэмакратыі і ўзаемнай павагі. Асн. мэты і прынцыпы А.р. выкладзены ў Алімпійскай хартыі. Арганізац. аснова А.р. — Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), Нацыянальныя алімпійскія камітэты (НАК) і іх кантынентальныя аб’яднанні (Асацыяцыя нац. алімпійскіх ктаў, Алімпійскі Савет Азіі, Асацыяцыя еўрап. нац. алімпійскіх ктаў і інш.), арганізац. кты Алімпійскіх гульняў, міжнар. і нац. федэрацыі па алімпійскіх відах спорту. Важную ролю ў развіцці Ар. адыгрываюць алімпійскія кангрэсы, сесіі МАК, дзейнасць яго спецыялізаваных камісій і інстытуіаў, a таксама розных міжнар. спарт. аргцый (Трыбунал спарт. арбітража, Вярх. Савет міжнар. спарт. арбітража, Міжнар. алімпійская асацыяцыя даследаванняў у спарт. медыцыне і інш.). А.р. мае свае традыцыі, рытуалы, алімпійскую сімволіку.
    Гісторыя сучаснага Ар. пачынаецца з канда 19 ст. Па ініцыягыве франц. педагога, гісторыка і ірамадскага дзеяча П. дэ Кубертэна ў 1894 у Парыжы адбыўся I Міжнар. спарт. (алімпійскі) кангрэс, які прыняў рашэнне аднавіць на сучаснай аснове Алімпійскія гульні. Праграмныя і арганізац. асновы Ар., распрацаваныя Кубертэнам і яго паплечнікамі, удасканальваліся на лрацягу наступных дзесяцігоддзяў.
    Розныя праграмы МАК па каардынацыі дзейнасці нац. алімпійскіх ктаў прадугледжваюць дапамогу ім у развіцці А.р. ў сваіх краінах (асн. з іх — праірама «Алімпійская салідарнасць»), Дзейнічаюць Міжнар. алімпійская ака
    дэмія (засн. ў 1961 у Алімпіі, рыхтуе спецыялістаў выіпэйшага класа ў розных галінах спорту), Алімпійскі музей (засн. ў 1993 у Лазане, Швейцарыя), Міжнар. алімпійская федэрацыя філатэлістаў (з 1982). Існуе сістэма алімпійскіх узнагарод — медалі для пераможцаў і прызёраў гульняў, Алімпійскі кубак і Алімпійскі ордэн (прысуджаюцца за асаблівыя заслугі ў развіцці А.р.) і інш. У сістэме А.р. вылучаюцца рэгіянальныя спарт. спаборніцтвы пад патранажам МАК (Азіяцкія, Афрыканскія, Панамерыканскія і інш. гульні), спаборніцтвы, што наладжваюцца пасля Алімпійскіх гульняў у алімпійскім гора
    дзе дая спартсменаўінвалідаў (гл. Параалімпійскія гумні). На Беларусі А.р. кіруе Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.
    Літ.: Le mouvement olympique = The Olympic movement. Lausanne, 1993.
    Г.К.Кісялёў.
    АЛІМПІЙСКІЯ ВІДЫ СІЮРТУ, спартыўныя дысцыпліны, прызнаныя міжнар. алімлійскім ктам (МАК) і ўюпочаныя ў праграму Алімпійскіх гульняў. Гал. ўмовы прызнання Ав.с. — вял. іх пашырэнне ў свеце, наяўнасць міжнар. спарт. федэрацый і lx прызнанне МАК, правядзенне сусв., рэгіяналь
    алімпійскія	259
    ных, нац. чэмпіянатаў, кубкавых турніраў.
    А.В.С. могуць стаць тыя спарт. дысцыпліны, якія пашыраны не менпі як у 40 краінах 3 кантьшентаў у спаборніцгвах мужчын і не менш як у 25 краінах 2 кантынентаў у спаборнштвах жанчын — для летніх Алімпійскіх гульняў, не менш як у 25 краінах 2 кантынентаў (мужчыны) і 20 краінах (жанчыны) — для зімовых Алімпійскіх гульняў. Як выключэнне да А.в.с. традыц. адносіцца бобслей.
    АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ, 1) агульнаэлінскія святкаванні і спарт. спаборніцтвы ў Стараж. Грэцыі. Адбываліся раз у 4 гады ў Алімпіі ў гонар бога Зеўса. Звестак пра першыя А.г. не захавалася, іх адлік вядзецца ад 776 да н.э., калі былі ўведзены запіс пераможцаў і нумарацыя Алімпіяд. Складаліся з культавых абрадаў і спарт. спаборніцтваў. Удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх грэч. дзяржаў. На час А.г. абвяшчаўся абавязковы для ўсіх грэкаў «свяшчэнны мір» і не вяліся ваен. дзеянні. Да спаборніцтваў дапускаліся толькі вольнанароджаныя грэкі (пазней і рымляне) і толькі мужчыны. Кіравалі гульнямі эланодыкі (суддзі). Спаборніцтвы праводзіліся спачатку па бегу на 1 стадый (дыстанцыя, роўная даўжыні стадыёна — 197,27 м), затым на 2 і больш стадыі; з 708 да н.э. — таксама па барацьбе, пенталоне (пяцібор’е — бег, кіданне дыска і кап’я, скачкі ў даўжыню, барацьба), кулачным баі, гонках на калясніцах і інш. Пераможцаў А.г. (алімпіёнікаў) узнагароджвалі аліўкавым вянком, іх ушаноўвалі як най. герояў на радзіме і па ўсёй Грэцыі (атрымлівалі сац. і паліт. прывілеі), часам абагаўлялі, у іх гонар ставілі статуі, чаканілі манеты. А.г. праводзіліся і пасля падпарадкавання грэч. зямель Рыму. Пасля ўсталявання хрысціянства А.г. як праява паганства забаронены ў 394 н.э. рым. імператарам Феадосіем I. 2) Буйнейшыя міжнар. комплексныя спарт. спаборніцгвы сучаснасці. Праводзяцца з 1896 кожны высакосны год летам паводле правілаў і палажэнняў, вызначаных Алімпійскай хартыяй. Праграмныя і арганізац. асновы А.г., як і ўсяго алімпійскага руху, закладзены П. дэ Кубертэнам. Па яго ініцыятыве Парыжскі міжнар. спарт. кангрэс (1894) прыняў рашэнне пра аднаўленне А.г. Арганізуе і праводзіць гульні алімпійскі горад і нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) кра
    іны, у якой горад знаходзіцца, пад кіраўніцгвам і кантролем Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК). Парадкавы нумар А.г. захоўваецца незалежна ад таго, праводзіліся яны ці не (гл. табл.). Праграма А.г. уключае не менш як 15 алімпійскіх відаў спорту (абавязкова — лёгкая атлетыка. гімнастыка, плаванне, цяжкая атлетыка, барацьба, бокс, фехтаванне, веславанне, веласпорт, футбол, баскетбол). Арганізатары гульняў могуць уключаць і паказальныя выступленні па 1—2 відах спорту. не прызнаных МАК. На час А.г. удзельнікі размяшчаюцца ў алімпійскай вёсцы.
    Да арт. Алімпінскія гульні. Алімпійскі агонь на вуліцах Мінска. 1980.
    Пачынаючы з 1924 нраводзяцца і зімовыя Алімпійскія гульні, якія маюць уласную нумарацыю і адбываліся да 1994 у адзін год з летнімі. Алрача агульнай алімпійскай сімволікі А.г. маюць і ўласную (эмблемы, талісманы і г.д.).
    Сярод традыц. рытуалаў Аг. — запальванне алімпійскага агню ў час адкрыцця гульняў (агонь, запалены ў стараж. Алімпіі ад сонечных промняў, эстафетай спартсменаў дастаўляецца ў алімпійскі горад), алімпійская клятва, якую ад імя ўсіх удзельнікаў нрамаўляе адзін з лепшых спартсменаў краіны правядзення Аг., клятва суддзяў, узнагароджанне пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў алімпійскімі медалямі, узняцце дзярж. сцяга і выкананне нац. гімна ў гонар пераможцы. 3 1908 на Аг. пашыраны т.зв. неафін. агульнакамандны залік — вызначэнне месца нац. камандаў па колькасці медалёў і заліковых
    ачкоў. Аг. спадарожнічае пэўная культ. праграма, выпускаюцца алімпійскія сувеніры, манеты, значкі, маркі і інш. атрыбутыка.
    Бел. спартсмены ўдзельнічаюць у А.г. з 1952 у складзе зборнай каманды СССР, аб’яднанай каманды СНД
    Да арт. Алімпікскія гульні. Старт фінальнага забегу на 100 м на іульнях 1й Алімпіяды (1896).