• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    працы па рэнтгенаструктурным аналізе, фізіцы рэнтгенаўскіх і касм. прамянёў і ядз. фізіцы. Адкрыў і даследаваў (у сааўт.) выпрамяненне элекгроннапазітронных пар, распрацаваў арыгінальную методыку даследавання спектраў электронаў; пазітронаў і уквантаў; адзін са стваральнікаў першага ў СССР доследнага цяжкаводнага рэактара. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1948, 1953.
    7в.: Нзбр. труды. М., 1975.
    АЛІХАНЯН Ісак Сямёнавіч (7.2.1876, Душэты, Грузія — 15.3.1946), армянскі акцёр. Нар. арт. Арменіі (1923) і Грузіі (1941). 3 1897 працаваў у Баку, Тбілісі, РастовенаДоне. Адзін з арганізатараў (1921) 1га Дзярж. тра Арменіі ў Ерэване (цяпер Тр імя Г.Сундукяна). 3 1922 у Тбіліскім арм. тры. Сярод роляу: Пэпа (аднайм. п’еса Сундукяна), Элізбараў («3за гонару» А.Шырванзадэ), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» ААстроўскага).
    АЛІЦЬГКЛІЧНЫЯ ЗЛУЧЭННІ, арга нічныя злучэнні, малекулы якіх змяшчаюць адзін або некалькі цыклаў з атамаў вугляроду (акрамя араматычных
    злучэнняў). Падзяляюцца на класы і гамалагічныя шэрагі па колькасці і будове цыклаў, наяўнасці кратных сувязяў і функцыян. груп у малекуле. Монацыклічныя злучэнні па колькасці атамаў вугляроду ў цыкле бываюць малыя (3—4), звычайныя (5—7), сярэднія (8— 12) і макрацыклы (больш за 12) А.з. з некалькімі цыкламі — бі, тры і поліцыклічныя. Апошнія могуць быць ізаляваныя (I), сучлененыя (II), мець адзін, два, тры і больш агульных атамаў вугляроду, адпаведна спіраны (III), кандэнсаваныя (IV), мосцікавыя (V), поліэдрычныя злучэнні (VI). Наяўнасць цыкла ў малекуле адбіваецца на фіз. і хім. уласцівасцях А.з. у параўнанні з ацыклічнымі злучэннямі з той жа колькасцю атамаў вугляроду (больш высокія паказчыкі пераламлення, шчыльнасці, тры кілення; больш высокая рэакцыйная здольнасць, асабліва малых цыклаў). А.з. сустракаюцца ў нафце; як структурныя фрагменты ўваходзяць у састаў многіх прыродных злучэнняў: тэрпеноідаў, стэроідаў, інсектыцыдаў, вітамінаў, антыбіётыкаў. Найб. практычнае выкарыстанне мае цыклагексан, яго гамолагі і вытворныя.
    АЛІШАН Гевонд (18.7.1820, г. Стамбул — 22.11.1901), армянскі паэт, гісто
    262	АЛІШАЎ
    рык і мысліцель. Адукацыю атрымаў у кангрэгацыі арм. царкоўнікаўдшдаарыстаў у Венецыі. У зб. «Песнапенне» (т. 1—5, 1857—58) апаэтызаваў прыроду роднага краю, подзвіг народа ў барацьбе супраць чужаземных захопнікаў. Родапачынальнік рамант, кірунку ў арм. паэзіі (цыкл вершаў «Песні Патрыярха»). Аўтар фундаментальных даследаванняў па гістарыяграфіі, археалогіі, філалогіі, геаграфіі і этнаграфіі Арменіі, рэліг.філас. трактатаў, кн. «Успаміны пра радзіму армян» (т. 1—2, 1869—70).
    С. Сарынян.
    АЛІІПАЎ Япанчэ Вагізавіч (н. 24.11.1925, г. Чыстапаль, Рэспубліка Татарстан), вучоны ў галіне оіггаэлекгронікі. Др тэхн. н., праф. (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае авіяц.інж. вучылішча (1958). 3 1963 у ВНУ г. Харкаў, з 1973 у Бел. дзярж. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па агггычнай лакацыі і сувязі, лазерных сістэмах кіравання аб’екгамі, валаконнааптычных тэлекамунікацыйных сістэмах.
    Тв.: Многоканальные снстемы передачн оптмческого даапазона. Мн., 1986.
    АЛКАГАЛІЗМ, а л к a г а л і з м хран і ч н ы , хвароба, якая ўзнікае ад празмернага і частага ўжывання спіртных напігкаў; выяўляецца ў псіхічнай і фізічнай залежнасці ад алкаголю, сацыяльнай і маральнай дэфармацыі асобы, у псіх., неўралагічных і саматычных расстройствах. Развіваецца часцей у 25—40 гадоў. Адзначаецца і спадчынная схільнасць. Першая стадыя хваробы на фоне працяглага бьп'. п’янства цягнецца 3—6 гадоў. Характарызуецца стратай ірвотнага рэфлексу, псіх. залежнасцю (неабходнасць спіртнога, каб палепшыць настрой або зняць напружанне), стратай колькаснага кантролю над выпітым, ап’яненнем з частковым забываннем падзей. Асн. асаблівасць другой стадыі — фізічная залежнасць з пахмельным сіндромам, пры якім узнікаюць цяжкія псіх. і саматавегетатыўныя перажыванні. Каб палепшыць стан, хворы пахмяляецца. Могуць быць і алкагольныя псіхозы. Адзначаны таксама змены асобы з сац. дэградацыяй, парушэннямі ўвагі, памяці. На трэцяй стадыі хворы п’янее ад нязначнай дозы спіртнога, часта пераходзіць на сурагаты. Адсугнічаюць усе формы кантролю, хворы становіцца бесклапотным і лагодным. Узнікаюць неўралагічныя расстройствы, пагаршаецца агульны стан здароўя. Лячэнне: выпрацоўка адмоўнай рэакцыі на алкаголь з дапамогай лякарстваў, псіхатэрапія і інш.
    Сістэма барацьбы з п’янствам і А. у Рэспубліцы Беларусь уключае комплекс выхаваўчых, санітарнаасветных, адм. і мед. мерапрыемстваў, якія спалучаюцца з мерамі грамадскага і дзярж. ўздзеяння супраць тых, хто не жадае выконваць
    маральныя і прававыя ўстанаўленні грамадства. Паводле дзеючага заканадаўства асобы, якія ўчынілі ў стане ап’янення правапарушэнні і злачынствы, не вызваляюцца ад адм. ці крымін. адказнасці. Учыненне злачынства ў стане ап’янення лічыцца акалічнасцю, якая абцяжвае адказнасць. Да хранічнага алкаголіка, які ўчыніў злачынства, адначасова з пакараннем за яго суд можа прызначыць яму прымусовае лячэнне ад А. Асоба, якая ў выніку злоўжывання алкаголем ставіць сваю сям’ю ў складанае матэрыяльнае становйпча, па рашэнні суда можа быць абмежавана ў дзеяздольнасці, і над ёю ўстанаўляецца апякунства. Ф.М.Гайдук, Г.А.Маслыка.
    АЛКАГАЛЯТЫ, прадукты замяшчэння металам атама вадароду гідраксільнай групы спіртоў, М (OAlk)n (п — ступень акіслення металу). А. шчолачных і шчолачназямельных металаў першасных і другасных спіртоў — іонныя злучэнні, раствараюцца ў спіртах і аміяку, іх растворы электраправодныя, няўстойлівыя ў прысутнасці вады, вуглякіслага газу, кіслароду. А. металаў III—VIII групы — каваленіныя злучэнні, гіграскапічныя, лятучыя, нізкаплаўкія, растваральныя ў арган. растваральніках. Выкарыстоўваюць як каталізатары, алкаксільныя рэагенты. для атрымання асабліва чыстых аксідаў і гідраксідаў металаў.
    АЛКАГОЛІ, гл. ў арт. Спірты.
    АЛКАГОЛЬНЫЯ НАПГГКІ спіртныя напіткі, напіткі, у састаў якіх уваходзіць алкаголь (этылавы спірт). Моцныя А.Н.: гарэлка, каньяк, джын, віскі, ром, наліўкі, настойкі, лікёры — маюць ад 60 да 20% спірту, віно вінаграднае і пладоваягаднае — ад 20 да 9% (гл. табл.). Змешаныя А.н. гатуюць непасрэдна перад ужываннем (какгэйлі, крушоны, глінтвейны); у залежнасці ад рэцэптаў прыгатавання маюць розную колькасць алкаголю. Да слабых А.н. адносіцца піва.
    Класіфікацыя алкагольных напіткаў
    Алкагольныя напіткі	Колькасць	
    	спірту, %	цукру (г/100 мл)
    Спірт этылавы рэктыфікацыйны	95,5  96,8	_
    Каньякі	4057	0,71,5
    Гарэлка	4056	0,10,2
    Віскі	5052	—
    Джын	4445	—
    Ром	4060	1,52,0
    Вінаграднае віно	920	032
    Пладоваягаднае віно	920	020
    Лікёры	2545	3250
    Настойкі	1640	430
    Наліўкі	1820	2840
    Настойкі горкія і бальзамы	3060	
    Для прыгатавання А.н. выкарыстоўваюцца спірт вышэйшага гатунку, памякчаная вада, часам сокі фруктаў і ягад, эсенцыі ягадныя і фруктовыя (пераважна штучныя), настоі духмяных траў, карэнняў, лісця, кветак, лупіны цытрусавых, вострыя прыправы. Тэхналогія прыгатавання моцных Ан. уключае разбаўленне, моцнага віна — дабаўленне спірту да патрэбнага мацунку. У сталовым сухім белым ці чырв. віне спірт толькі натуральнага зброджвання. Ан. аказваюць на чалавека дзеянне ад танізавальнага да разбуральнага, з дэградацыяй асобы пры алкагалізме.
    АЛКАГОЛЬНЫЯ ПСІХОЗЫ, вострыя, зацяжныя і хранічныя псіхічныя расстройствы ад хранічнага алкагалізму. Найб. частая форма — алкагольны дэлірый (белая гарачка) узнікае, калі раптоўна спыніць прыём алкаголю. Пачынаецца з бяссоніцы і трывожнага настрою. Пазней з’яўляюцца зрокавая і слыхавая галюцынацыі; хворыя бачаць насякомых і дробных жывёл. Гэта выклікае страх і рухальны неспакой. Хвароба цягнецца некалькі дзён. Пры адсутнасці лячэння часта прыводзіць да смерці. Хворыя сацыяльна небяспечныя. Востры а л к a гольны галюцыноз іалкагольны параноід развіваецца таксама на фоне пахмельнага сіндрому і дэпрэсіўнатрывожнага настрою, але галюцынацыі слыхавыя: хворы «чуе» асуджальныя, абразлівыя або пагражальныя галасы. Параноід часцей бывае ў выглядзе алкагольнага трызнення рэўнасці. Пры энцэфалапатыі Г а е —В е р н і к е да псіх. расстройстваў далучаюцца неўралгічныя і саматычныя парушэнні. Пры х р а н і ч ных алкагольных г а л ю ц ы н о з а х слыхавыя галюцынацыі (хворы да іх прывыкае і часам ставіцца крытычна) цягнуцца многія гады, нават пры цвярозым ладзе жыцця. К о р с a каўскі псіхоз (хвароба ўпершыню апісана рус. псіхіятрам С.С.Корсакавым) харакгарызуецца значнымі парушэннямі памяці і полінеўрытам (запаленнем перыферычных нерв. стваЛОў). Ф.М.Гайдук. АЛКАЛОІДЫ (ад позналац. аісаіі шчолач + грэч. eidos від), група прыродных азотазмяшчальных злучэнняў, пераважна расліннага паходжання. Адкрыты ў пач. 19 ст.
    Першы выдзелены морфій (марфін) з опію (1806), потым стрыхнін і бруцын, хінін і цынханін, кафеін, нікацін, атрапін і ініп. У аснове будовы малекул А ляжыць гетэрацыкл ядра пірыдзіну, піралідзіну, імідазолу, аўрыну і інш. У залежнасці ад будовы А. класіфікуюць на групы: пірыдзіну (лабелін, нікацін, каніін), трапану (атрапін, какаін), хіналізідзіну (лупінін, цыгызін) і інш.
    Вядома некалькі тысяч А., з іх у жывёл толькі каля 50. Найб. багатыя А. расліны з сям. бабовых, макавых, паслёнавых, казяльцовых, астравых, лебядовых. Колькасць А. у тканках раслін звычайна вымяраецца долямі працэнта, рэдка дасягае 10—15% (кара хіннага дрэва). Асобныя А. спецыфічныя для лэўных родаў і сямействаў раслін, што з’яўляецца іх дадатковай сістэматычнай
    АЛКУІН	263
    прыкметай. Лакалізуюцца А. ў органах раслін, напр., у хіннага дрэва ў кары, у аканіта ў клубнях, у какаінавага дрэва ў лісці. Многія з А. у вял. дозах — моцныя яды, у малых — лек. рэчывы (шырока выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамсці, напр., атрапін, новакаін, кадэін, папаверын, хінін і інш.). Арганізм чалавека і жывёл яны ўзбуджаюць (кафеін, стрыхнін) або паралізуюць (марфін, рэзерпін). Некаторыя А. выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы супраць шкоднікаў раслін (напр., анабазін, нікацін і іх сернакіслыя солі) і ў эксперым. біялогіі для вывядзення новых формаў с.г. раслін (напр., калхіцын).
    Літ.: О р е х о в АП. Хнмня алкаловдов растенлй СССР. М., 1965; Мнроненко АВ. Методы определення алкаловдов. Мн., 1966; Лукнер М. Вторнчный метаболнзм у мнкроорганнзмов, растеннй н жнвотных: Пер. с англ. М., 1979.