Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Да арт. Алімпійскія гульні. Спаборніцтва па стральбе з пісталета на гульнях 5й Алімпіяды (1912).
260 АЛІМПІЙЦЬІ
Алімпійскія гульні
Алімпіяды Год правядзення Месца правядзення Прадстаўленыя нац. алімпійскія кты
I 1896 Афіны 13
II 1900 Парыж 21
III 1904 СентЛуіс 12
IV 1908 Лондан 22
V 1912 Стакгольм 28
VI 1916 Берлін*
VII 1920 Антверпен 29
VIII 1924 Парыж 44
IX 1928 Амстэрдам 46
X 1932 ЛосАнджэлес 38
XI 1936 Берлін 49
XII 1940 Токіо, пасля
адмовы —
Хельсінкі*
XIII 1944 Лондан*
XIV 1948 Лондан 58
XV 1952 Хельсінкі 69
XVI 1956 Мельбурн 67
XVII 1960 Рым 84
XVIII 1964 Токіо 94
XIX 1968 Мехіко 113
XX 1972 Мюнхен 122
XXI 1976 Манрэаль 88
XXII 1980 Масква** 81
XXIII 1984 ЛосАнджэлес 140
XXIV 1988 Сеул 160
XXV 1992 Барселона 172
XXVI 1996 Атланта
* Гўльні не праводзіліся ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі.
** Адзін з групавых турніраў Алімпіяды па футболе праводзіўся ў Мінску.
(1992), з 1994 (зімовыя А.г. ў Лілехамеры) — самастойнай нац. камандай. Імі заваявана (у тл. і на зімовых А.г.) 81 залаты, 39 сярэбраных і 36 бронзавых медалёў. Шматразовымі алімпійскімі чэмпіёнамі былі гімнасты С.Багінская, В.Корбут, В.Шчэрба (6 залатых медалёў на А.г. у Барселоне), фехтавальшчыкі А.Бялова. І.Самусенка і В.Сідзяк, барэц А.Мядзведзь, вясляр У .Парфяновіч і інш.
Літ.: Олнмпнйская энцнклопедая. М., 1980. Г.К. Кісялёў. АЛІМШЙЦЫ, у старажытнагрэчаскай міфалогіі багі, якія жылі на Алімпе. Паводле міфаў, дзеці бога Кронаса на чале з Зеўсам паўсталі супраць бацькі і тытанаў, перамаглі ў гэтай барацьбе і замацаваліся на Алімпе, падзяліўшы паміж сабой уладу над светам. Вярх. уладыкам стаў Зеўс. А. былі абыякавыя да зямных пакут і хваляванняў. Адсюль пераноснае значэнне слова А. — людзі, якія захоўваюць непарушны («алімпійскі») спакой у любых жыццёвых сітуацыях.
АЛІМПІЯ (Olympia), старажытнагрэчаскі горад на ПнЗ пва Пелапанес, на р. Алфей. Рэліг. цэнтр стараж. грэкаў, месца культу Зеўса і правядзення Алімпійскіх гульняў. Буйны цэнтр мастацтваў (7—4 ст. да н.э.). У канцы 7 ст. да н.э. пабудаваны храм Геры і 12 скарбніц на шляху да храма. Гал. частка
Да арт. Алімпійскія гульні. Беларуская гімнастка В.Корбут — уладальніца 3 залатых медалёў на гульнях у Мюнхене (1972).
арх. ансамбля — храм Зеўса (468—456 да н.э., арх. Лібан), дзе знаходзілася вялізная статуя Зеўса з золата і слановай косці (скулып. Фідый), залічаная грэкамі да аднаго з 7 дзівосаў свету.
Сярод арх. помнікаў: будынак савета (булеўтэрьгй, 6 ст. да н.э., перабудаваны ў 5 ст.
да н.э.), храм Маці багоў (1я пал. 4 ст. да н.э.), свяцілішча Пелапса, гімнасій і інш. 3 усталяваннем хрысціянства А занялала, у 426 н.э. спалена па загадзе рым. імператара Феадосія II. У час раскопак (вядуцца з 1829) выяўлена больш за 130 статуй, каля 13 тыс. бронзавых прадметаў, да 10 тыс. надпісаў на бронзавых таблічках і інш.
АЛІМПІЯДА [грэч. Olympias (Olympiados)], 1) у старажытных грэкаў 4гадовы прамежак паміж Алімпійскімі гульнямі. Годам 1й А. лічыцца 776 да н.э., з якога пачалі весці спісы пераможцаў гульняў. Каля 264 да н.э. гісторык Тымей упершыню выкарыстаў А. для летазлічэння. Гэтым метадам карысталіся таксама стараж. гісторыкі Палібій, Дыядор Сіцылійскі і інш. Летазлічэнне па А. вялося да адмены Алімпійскіх гульняў (394 н.э.). 2) Тое, што Алімпійскія гульні. 3) Каманднае перпіынство свету па шахматах ці міжнар. шашках. Сусв. шахматпыя А. праводзяцца з 1927 Міжнар. федэрацьіяй шахмат (ФІДЭ), па міжнар. шашках — з 1986 Сусв. федэрацыяй шашак (ФМЖД). 4) У СССР у 1920—40я г. назва аглядаў, конкурсаў маст. самадзейнасці, нар. творчасці. 5) Спаборніцгвы навучэпцаў у выкананні пэўных заданняў у вызначаных галінах ведаў — А. па фізіцы, матэматыцы, мове і г.д.
АЛІНГГАНГРЫ, НаінСінга, горны хрыбет на ПдЗ Тыбецкага нагор’я, найвыш. ў сістэме Гандзісышань, у Кітаі. Даўж. каля 600 км. Выш. да 7315 м (г. АлінгГангры). Складзены з гранітаў, сланцаў, кварцытаў. Грэбень хрыбта альпійскага тылу. Ландшафты высакагорных пустыняў. Вышэй за 4500 м — вечныя снягі і ледавікі. На паўд. схілах А.Г. бярэ пачатак выток Інда — р. Сінгі.
АЛІНДА (Olinda), горад на ПнУ Бразіліі, у штаце Пернамбуку. Засп. ў 1536. 335,9 тыс. ж. (1985). Чыг. станцыя. Харч., тэкст., гарбарнаабутковая прамсці. Кліматычны курорт. Цэнтр турызму. Арх. помнікі 16—18 ст.
АЛІНФ (Olynthos), старажьпнагрэчаскі горад на пве Халкідыкі (захаваліся рэшгкі за 50 км на Пд ад г. Салонікі). Засн. ў 8—6 ст. да н.э, выхадцамі з г. Халкіда (ваў Эўбея). 3 432 да н.э. — цэнтр саюза халкідскіх гарадоў, які супрацьстаяў Афінам. У выніку Алінфскай вайны разбураны ў 348 македонскім царом Філіпам II, пасля не аднаўляўся. Раскопкамі выяўлены жылыя кварталы класічнага перыяду. У т.зв. віле «Добрага лёсу» і «Доме класічнага акцёра» (5—4 ст. да н.э.) знойдзены шматкаляровыя мазаікі, багатая калекцыя побытавых рэчаў.
АЛІПАША ТЭПЕЛЁНСКІ (Ali Pashe Tepelena), Аліпаша Янінскі (каля 1744, г. Тэпелена, Албанія — 5.2.1822), албанскі феадал, правіцель (з 1787) на значнай тэр. Балканскага пва (уключала ч. тэр. Албаніі і Грэцыі, цэнтр г. Яніна). Дамогся ад тур. султана фактычнай незалежнасці, меў армію і
АЛІШАН 261
флот. У ліп. 1820 тур. султан Махмуд II пачаў супраць яго вайну. А.п. Т. быў забіты, а дзяржава яго распалася.
АЛІСЕЙКА Уладзімір Цітавіч (22.2.1921, в. Косетаў Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл. — 9.5.1981), Герой Сав. Саюза (1944). 3 сак. 1943 на Волхаўскім, 1м Украінскім, 1м і 2м Беларускіх франтах. Камандзір сапёрнага ўзвода ст. сяржант А. ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля Кіева захапіў плацдарм на правым беразе ракі, размініраваў яго, што садзейнічала паспяховай пераправе сав. войскаў. Удзельнік вызвалення Польшчы, штурму Берліна.
АЛІСУМ, гл. Бурачок.
АЛІТАВАННЕ (ад ням. alitieren алітаваць), дыфузійнае насычэнне паверхні метал. вырабаў алюмініем, разнавіднасць алюмінавання. Выкарыстоўваецца для аховы сталяў, чыгуну, гарачатрывалых сплаваў на аснове нікелю і кобальту ад акіслення пры высокіх трах (да 1100 °C), змяншэння схоплівання паверхняў (напр., разьбовых злучэнняў пры эксплуатацыі ў вакууме), павышэння зносаўстойлівасці металаў.
АЛІТУС (Alytus), горад у Літве, на р. Нямунас. Вядомы з 14 ст. 71 тыс. т. (1987). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы машынабудавання, тэкст., камбікормавай і харч. прамсці; вытвсць буд. матэрыялаў. Краязнаўчы музей.
АЛІТЫ [ад ал(юміній) + ...літ(ы)], 1) прадукты выветрывання, складзеныя пераважна з гідравокіслаў алюмінію. 2) Гліністыя пароды, у якіх гліназёму болый, чым крэменязёму; прамежкавыя паміж глінай і баксітамі. Магчымая сыравіна для вытвсці алюмасілікатных вогнетрывалых вырабаў.
АЛІТЭРАЦЫЯ (ад лац. ad да, пры + littera літара), адзін са спосабаў гукавой арганізацыі маўлення, паўтарэнне аднолькавых або падобных зычных гукаў. Словы, звязаныя А., вылучаюцца ў моўнай плыні, набываюць пэўную інтанацыйную значнасць. Як стыліст. прыём А. выкарыстоўваецца з даўніх часоў у вуснапаэт. і літ. разнавіднасцях маст. мовы (пераважпа ў паэзіі).
Ha А пабудаваны многія прыказкі і прымаўкі («Дружба дружбай, а служба службай»), скорагаворкі («Пекар Пётр пёк пірог»), Прасцейшы від A — гукаперайманне, але ў чыстым выглядзе яно выступае рэдка, часцей служыць першаасновай для далейшых гукавых асацыяцый («Шурхатала трава затоеным шэптам: «Шшш... ссс...» З.Бядуля). A звычайна спалучаецца з асанансам.
АЛІЎЕ (Olivier) Лорэнс Кер (22.5.1907, Доркінг, графства Сурэй, Вялікабрытанія — 11.7.1989), англійскі акцёр, рэжысёр тэатра і кіно. Вучыўся ў Цэнтр. школе дэкламацыі і драм. мастацтва ў Оксфардзе (1924—25). На сцэне з 1922, у кіно з 1930. 3 1926 выступаў у рэпертуарных трах Англіі, у т.л. ў «Олд Вік» (з 1937, у 1944—49 яго кіраўнік), у 1963—73 у Нац. тры (Лондан, дырэктар тра). Ставіў п’есы
У.Шэкспіра, творы класічнай і сучаснай драматургіі. Адзін з лепшых выканаўцаў цэнтр. роляў у п’есах Шэкспіра «Гамлет», «Рычард III», «Генрых V» (усе і ў кіно, у апошнім — акцёр, рэжысёр і сцэнарыст), «Карыялан», «Кароль Лір», «Макбет», «Атэла» і інш. Сярод інш. работ у кіно: адмірал Нельсан («Лэдзі Гамільтан»), «Тры сястры» паводле А.Чэхава (рэжысёр).
Літ.: Юткевнч С. Шекспнр н кнно. М., 1973; Лнпков А Шекспнровскнй экран. М., 1975.
АЛІЎКАВАЕ ДРЭВА. гл. Масліна.
АЛІЎКАВАЯ ПЛЯМІСТАСЦЬ, хвароба раслін, якая выклікаецца грыбам з роду кладаспорый. Узбуджальнік — кладаспорый агурковы (Cladosporium cucumerinum; пашкоджвае ўсю расліну ў цяпліцы і ў адкрытым грунце). На пладах (радзей чаранках і сцёблах) з’яўляюцца масляністыя плямы, якія ператвараюцца ў светлакарычневыя язвачкі са споранашэннем ірыба аліўкавага колеру. На лісці ўтвараюцца бурыя плямы. Хварэюць на А.п. пераважна агуркі, кабачкі, гарбузы, дыні, кавуны, патысоны. Пашкоджаныя плады трацяць таварныя якасці, маладая завязь гіне. Развіццю хваробы спрыяюць рэзкія перапады тэмпературы, высокая вільготнасць. Меры барацьбы: знішчэнне хворых пладоў, падгрыманне тры паветра ў цяпліцах не ніжэй за 17 °C, зніжэнне вільготнасці паветра да 70%.
АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ, праванскі а л е й , алей з мякаці аліў (гл. Масліна). Вадкасць ад светлажоўтага да карычневага колеру, t застывання ад 2 да 6 °C, шчыльн. 0,91—0.918103 кг/м , невысыхальны алей. Mae ў сабе тлустыя кіслоты: насычаныя 9—20% (пераважна пальміцінавая). алеінавую 54—81%, лінолевую 15%. Выкарыстоўваецца як харч. прадукт, сыравіна ў вытвсці спец. тэкст. мыла; кампанент змазвальных матэрыялаў, касметычных сродкаў, раствораў вітамінаў і прэпаратаў для ін’екцый.
АЛІЎСКІ МІР 1660, мірны дагавор паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай з яе саюзнікамі Аўстрыяй і Брандэнбургам. Падпісаны 3.5.1660 у Аліўскім манастыры паблізу Гданьска пры пасрэдніцтве Францыі. Завяршыў (разам з Капенгагенскім мірам 1660) Паўночную вайну 1655—60. Паводле А.м. кароль Рэчы Паспалітай Ян II Казімір адмовіўся ад прэтэнзій на швед. карону. Швецыя замацавала за сабой Эстляндыю з ввам Эзель і амаль усю Ліфляндыю, захопленыя ёй у 16 — пач. 17 ст.
АЛІФАТЫЧНЫЯ ЗЛУЧЭННІ, гл. ў арт. Ацыклічныя злучэнні.
АЛІХАНАЎ Абрам Ісакавіч (4.3.1904, Тбілісі — 8.12.1970), сав. фізік. Акад. AH СССР (1943). Герой Сац. Працы (1954). Скончыў Ленінградскі політэхн. інт (1929). У 1927—41 у Фізікатэхн. інце, у 1945—68 дырэкгар Інта тэарэт. і эксперым. фізікі AH СССР. Навук.