• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АЛОЎНІКАЎ 265
    АЛМАТЫ, А л м a  А т a , горад, сталіца Казахстана (да 1995). Размешчаны на ПнУ рэспублікі, каля падножжа паўн. схілаў хр. Заілійскі Алатау, на выш. 650—950 м, паміж рэкамі В. і М. Алмаацінкі. 1200 тыс. ж. (1993). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог (аўтамагістралі на Бішкек, Сяміпалацінск і да мяжы з Кітаем). Аэрапорт. Буйны індустр. і культ. цэнтр рэспублікі. Машынабудаванне і металаапрацоўка (цяжкае машынабудаванне, элекгратэхн., станкабудаванне і інш.), харчасмакавая (кансервавая, тытунёвая і інш.), лёгкая (тэкст., фугравая, трыкат., абуіковая) прамсць; вытвсць буд. матэрыялаў. ЦЭС, каскад ГЭС на В.Алмаацінцы. А. неаднойчы цярпеў ад землетрасенняў і селяў (зроблены супрацьселевыя збудаванні).
    Засн. ў 1854 як рас. ваен. ўмацаванне Вернае на месцы казахскага паселішча Алматы. 3 1867 г. Верны — цэнтр Сямірэчанскай вобл. Туркестанскага ген.губернатарства. Быў месцам паліт. ссылкі. У 1921 перайменаваны ў АлмаАту, у 1929—95 сталіца Казахстана (перанесена ў г. Акмала). Развіццю горада садзейнічала ТуркестанаСібірская чыг., пабудаваная ў 1930. 3 1992 наз. Алматы.
    Горад захаваў прамавугольную планіроўку. Яго сучаспы выгляд вызначае ансамблевая сейсмаўстойлівая забудова, шырокія азяленепыя праспекты і вуліцы. Сярод арх. збудаванняў: тр оперы 1 балета (1941, арх. М.Прастакоў), Дом урада (1958, арх. Б.Рубаненка, Г.Сіманаў і інш.), цырк (1972, арх. У.Кацаў, І.Слонаў). высакагорны спарткомплекс «Медэа» (1972, 1975, арх. Кацаў і інш ), музей мастацтваў Казахстана (1976, арх. Э.Кузняцова, В.Навумава, Б Новікаў). аэравакзал (1976, арх. І.Шчавелева, АЛепік і інш.), гасцініца «Казахстан» (1977. арх. Л.Ухобатаў, Ю.Ратушны), тр драмы (1980, арх. АБармурзаеў, М.Жаксылыкаў і інш.). Помнікі: Абаю (1960, скулыгг. Х.Наурзбаеў), Аўэзаву (1980, скулыіт. Я.Сергебаеў) і інш.
    Дзейнічаюць (1989): Акадэмія навук, 15 ВНУ (у т.л. Каз. унт, кансерваторыя), 7 тэатраў (оперы і балета імя Абая, тр драмы імя Аўэзава, лялек і інш.), 7 музеяў (гісгарычны, мастацтваў Казахстана, Доммузей М.Аўэзава і інш.).
    Літ.: АлмаАга: Энцнкл. АлмаАта, 1983. Р.А.Жмойдзяк (гаспадарка).
    доў», 1845; «Апалае лісце». 1853). У цэнтры рамана «Арка святой Ганны» (ч. 1—2, 1845—51) і драм «Аўту Жыла Вісентэ» (1838), «Збройнік з Сантарэма» (1841), «Брат Луіж ды Сауза» (1844) — эпізоды нац. гісторыі.
    Тв.: Рус. пер. — Арка святой Анны. М., 1985.
    АЛОД (ням. Allod), свабодна адчужальная індывід.сямейная зямельная ўласнасць у раннефеад. дзяржавах Зах. Еўропы. Прыйшоў на змену абшчынным формам уласнасці. 3 развіццём феад. адносін болынасць дробньіх А. ператварылася ў залежныя сял. дзяржанні, a буйныя і сярэднія — у бенефіцыі і феоды. Як перажытак А. існаваў і пры развітым феадалізме. На Беларусі А. ў некаторай ступені адпавядала вотчына.
    АЛОНАЎ Яўген Піліпавіч (1875, Гарадоцкі рн Віцебскай вобл. — 23.12.1929), ветэрынарны ўрач, заснавальнік навук. ветэрынарыі на Беларусі. Герой працы (1924). Скончыў Вар
    Да арт. Алматы. Будынак цырка.
    Алматы.
    шаўскі вет. інт (1903). У 1913 арганізаваў першую на Беларусі вет. лабараторыю ў Віцебску, у 1914 — экспедыцыйнае абследаванне жывёлагадоўлі Віцебскай губ. Заснавальнік і з 1924 рэктар Віцебскага вет. інта, адначасова кіраўнік Вет. ўпраўлення Наркамата земляробства БССР. Навук. працы па аналізе вет.сан. стану і прычынах хвароб с.г. жывёлы на Беларусі. Ініцыятар распрацоўкі «Ветэрынарнага статута БССР», заснавання віцебскіх вет.заалагічнага музея (.1918), бат. сада, музея анатоміі, арніталогіі і энтамалогіі (1924).
    Тв.: Внгебская губерння в ветерннарносанмтарном отношенлн (1903—1910). Внтебск 1912.
    Літ.: Вышелесскнй С. Е.Ф.Алонов // Бел. ветэрынарыя. 1929. № 10—12; С м п к о Н.Г. Ветермнарное образованне в Белорусснн // Ветерннарня. 1967. № 6.
    АЛОНСА (Alonso; сапр. Мартынес д э л ь О й о ) Алісія (н. 21.12.1921, Гавана), кубінская артыстка балета, балетмайстар; заснавальніца кубінскага балета. Стварыла з Фернанда і Альберта А. ў Гаване трупу «Балет Алісіі А.» (1948, з 1959 — нац. балет Кубы). Паставіла шэраг арыгінальных балетаў. Сярод партый: Жызэль («Жызэль» А.Адана), Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Сванільда («Капелія» Л.Дэліба), Тэрпсіхора («Апалон Мусагет» І.Стравінскага).
    АЛОЎНІКАЎ Ігар Уладзіміравіч (н. 5.11.1954, Мінск), бел. піяніст, арганіст,
    АЛМЕЙДА (Almeida) Франсішку (каля 1450, Лісабон — 1.3.1510), партугальскі мараход; 1ы віцэкароль Індыі (1505— 09). Заваяваў тэр. ў Зах. Індыі, стварыў апорныя пункгы на ўзбярэжжы Індыйскага ак., у Афрыцы і Паўд.Зах. Азіі. Пабудаваў форты ў Канануры і на вве Анджыдыў. У 1509 каля вва Дыу разбіў флот егіп. султана, пасланы для выгнання партугальцаў з Індыйскага ак. Забіты афрыканцамі ў час вяртання на радзіму.
    АЛМЕЙДАГАРЭТ (Almeida Garrett) Жуан Баігтышта да Сілва Л е й тан ды (da Silva Leitao; 4.2.1799, г. Порту, Партугалія — 9.12.1854), партугальскі пісьменнік. Прыхільнік дэмакр. канстытуцыі, у 1823 вымушаны эмігрыраваць. Пазней — дыпламат і дэпутат парламента. Заснавальнік прагрэс.рамант. кірунку ў партуг. лры (паэмы «Камоэнс», 1825, «Дона Бранка», 1826; збкі лірычных вершаў «Кветкі без пла
    266	АЛОЎНІКАЎ
    педагог. Засл. арт. Беларусі (1986). Праф. (1994). Сын УУ .Алоўнікава. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класах фп. і аргана (1978). 3 1980 саліст Бел. філармоніі, адначасова выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (у 1987— 92 заг. кафедры). Творчасць А. спалучае высокі прафесіяналізм, віртуознае майстэрства, тонкае пачуццё стылю, арты
    У.УАлоўнікаў.
    стызм. У рэпертуары фп. творы І.С.Баха, Л.Бетховена, Ф.Шапэна, ВА.Моцарта, С.Рахманінава, бел. кампазітараў Г.Вагнера, Л.Абеліёвіча, С.Картэса і інш. Аўтар шматлікіх транскрыпцый твораў муз. класікі і бел. кампазітараў для фп. і аргана. Складальнік і рэдактар зборнікаў бел. фп. музыкі «Віртуоз», «Піяніст», «Сувенір». Дзярж. прэмія Беларусі 1994,
    І.І.Зубрыч.
    АЛОЎНІКАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 16.1.1919, Бабруйск), бел. кампазітар. Нар. арт. Беларусі (1970). Праф. (1980). Бацька ІУ.Алоўнікава. Скончыў Бел. кансерваторыю (1941, класы кампазіцыі В.Залатарова і фп. М.Бергера), у 1947—94 педагог у ёй, у 1962—82 рэкгар. Аўтар сімфанічнай, камернаінстр. і вак. музыкі. Жыццесцвярджальнасцю і лірычнай лранікнё
    насцю вызначаюцца шырока вядомыя яго песні: «Радзіма мая дарагая», «Лясная песня», «Песня пра Брэсцкую крэпасць», «Песня пра К.Заслонава», «Песня аб Мінску», «Недзе ў пасёлку» і інш. Найб. значныя праграмныя сімф. творы: паэмы «Партызанская быль» (1952), «Нарач» (1954), сюіта «Песні міру» (1958); араторыя «Партызанскія песігі» (1994).
    Інш. тв.: кантата для дзяцей «Усім піянерам таварыш і браг» (памяці М.Казея), «Урачыстая прэлюдыя» і эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці» для сімф. арк.; сюіта «На Палессі» і муз. карцінка «Зорка Венера» для арк. бел. нар. інструментаў; п’есы Для фп., скрыпкі і фп.; хары, рамансы, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў.
    Літ.: Зубрыч 1.1. Уладзімір Алоўнікаў. Мн., 1970. І.І.Зубрыч. АЛОЭ (Aloe), род кветкавых раслін сям. асфадэлавых. Каля 350 відаў. Растуць у пустынных і засушлівых раёнах Афрыкі, на Пд Аравійскага пва і Міжземнамор’я (1 від). Многія з іх лек., харч., меданосныя, тэхн. (валакністыя) і дэ
    АЛПАТАЎ Міхаіл Уладзіміравіч (10.12.1902, Масква — 9.5.1986), рускі гісторык мастаіггва. Засл. дз. маст. РСФСР (1958); правадз. чл. AM СССР (1954). Др мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскі унт (1921). 3 1925 выкладаў у ВНУ Масквы. 3 1943 праф. Маскоўскага маст. інта. Асн. працы А.
    Алтаіт.
    кар. расліны; вырошчваюць у пакоях, аранжарэях і цяпліцах. На Беларусі ў пакаёвай культуры найб. вядомы: А. дрэвападобнае (A. arborescens), альяс, цвіце вельмі рэдка і таму наз. сталетнікам; А. мыльнае (A saponaria), A. паласатае (A. striata), А. стракатае (A. variegata), A. асцюковае (A. aristata).
    Шматтадовыя травяністыя, кустападобныя i дрэвападобныя сукуленты з простым кароткім або развітым, тоўстым разгалінаваным або тонкім ліянападобным сцяблом. часцей зусім без яго (разеткападобныя формы). Лісце мясістае, часта з васковым налётам, плямамі і палосамі, па краях з зубцамі, у густых прыкаранёвых ці канцавых (у дрэвавых формаў) разетках або даухраднае. Кветкі чырвоныя, аранжавыя, жоўтыя, зялёныя, рэдка крэмавыя і белыя, у суквеццях. ГІлод сухая каробачка. 3 лісця некаторых відаў вырабляюць сабур (слабіцельны сродак), экстракгы, сокі, сіропы, тэрапеўтычныя сродкі. Прэпаратамі А карыстаюцца ў тканкавай тэрапіі (біястымулятары). У нар. мёдыцыне свежае лісце ўжываюць лры бранхіяльнай асгме, язве страўніка і кішэчніка, туберкулёзе, ранах, нарывах.
    Алоэ дрэвападобнае.
    па праблемах гісторыі рус. і замежнага мастацтва. Дзярж. прэмія СССР 1974.
    Тв.: Всеобіцая лсторня нскусств. Т. 1—3. М.; Л., 1948—55; Эгюды по нсторнн русского нскусства. Т. 1—2. М., 1967; Андрей Рублёв: [Альбом]. М., 1972; Художественные проблемы нтальянского Возрождення. М., 1976.
    АЛТАІТ (назва ад першай знаходкі на Алтаі), мінерал класа тэлурыдаў. Mae Pb 60,2—61,3% і Те 36,8—38,4% з інш. прымесямі. Часта ў цесных зрашчэннях з самародным золатам, серабром, галенітам. Крыппалізуецца ў кубічнай сінганіі. Звычайна трапляецца ў выглядзе дробных украпаных зярнят (у галеніце); зрэдку ўтварае крышталі, зярністыя агрэгаты. Колер алавянабелы. Бляск металічны. Цв. 2,5—3. Шчыльн. 8,2—8,3 г/см3. Гідратэрмальны мінерал; сустракаецца ў невял. колькасцях у рудах свінцовацынкавых і золатасярэбраных радовішчаў.
    АЛТАЙ (ад цюркскаманг. алтан залаты), горная сістэма ў Азіі на тэр. Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Манголіі і Кітая. Працягласць больш за 2000 км, макс. шырыня больш за 500 км. Распасціраецца з ПнЗ ад Зах.Сібірскай раўніны на ПдУ да раўнін Гобі. Складаецца з сістэмы расчлянёных хрыбгоў, нагор’яў, пласкагор’яў, міжгорных упадзін, катлавін. Водападзел Обі, Енісея, рэк бяссцёкавага бас. Цэнтр. Азіі. Найб. вяршыня — г. Бялуха (4506 м). Падзяляецца на ўласна Атгай (Расійскі, Казахстанскі), Мангольскі А. і Габійскі А. Тэкганічныя структуры А. належаць да герцынскай і каледонскай складкавасцяў. Складзены з пратэразойскіх і пераважна палеазойскіх парод: метамарфічных сланцаў, слюдзістых кварцытаў, амфібалітаў, вапнякоў, алеўралітаў, гліністых сланцаў, вулканагенных парод і інш. Асадкавыя, вулканічныя і метамарфічныя пароды пранізаны гранітнымі і гранадыярытавымі інтрузіямі. Сучасны выгляд А. набыў у выніку падняццяў у неагенавы і чацвярцічны перыяды. Грабяні высакагорных хрыбтоў характарызуюцца альпійскімі формамі рэльефу. Есць буйныя міжгорныя катлавіны, Т.ЗВ. стэпы (Чуйскі, Курайскі, Уймонскі, Абайскі, Канскі і інш.). У нізкагор’ях і сярэднягор’ях развіты паверхневыя і падземныя карставыя формы. Карысныя выкапні: поліметалічныя руды, золата, ртуць, сурма, вальфрам, марганец, жалеза, буры вугаль, солі, сульфаты і інш. Багатыя радовішчы мармуру і каштоўных вырабных камянёў (яшмы, парфіры і інш.). Тэрмальныя крыніцы: Абаканская, Белакурыхінскія, Рахманаўскія, Джумалінскія.