Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Літ.: Вул Б.М. н др. Ж.Н.Алфёров // Фнзнка н технмка полупроводннков. 1980. Т. 14, вып. 3.
АЛФЁРАЎ Мікалай Сямёнавіч (26.9.1917, г.п. Кампанееўка Кіраваградскай вобл., Украіна — 6.11.1982), рускі архітэкіар. Нар. архітэктар СССР (1978). Чл.кар. AM СССР (1978). Скончыў Харкаўскі інт інжынераў камунальнага будва (1940). Выкладаў у Свярдлоўскім арх. інце, у 1972—82 рэктар. Работы: жылыя дамы з выкарыстаннем элементаў ордэрнай архітэктуры (1955), ансамбль гіст.рэв. сквера (1974) — усе ў Екацярынбургу. Аўтар прац па гісторыі і тэорыі прамысл. архітэкгуры.
АЛФЯРОВІЧЫ (П а г о с к і я ), старажытны шляхецкі род герба «Багорыя» ў ВКЛ. Мелі ўладанні ў Віцебскім ваяв. Ад спадчыннага маёнтка Пагосцічы зваліся А.Пагоскія. Першы ў крыніцах згадваецца Алфер. Называюцца 11 пакаленняў прадстаўнікоў гэтага роду, вядомых па маёмасных справах сярэдзіны 16—18 ст.
АЛХІМІЯ (позналац. alchimia ад араб. алькімія), данавуковы кірунак развіцця хіміі; своеасаблівая з’ява культуры. Узнікла ў Егіпце (3—4 ст. н.э.), атрымала пашырэнне ў Зах. Еўропе (11—13 ст.). Гал. мэта — пошукі «філасофскага каменя» для ператварэння звычайных металаў у золата і серабро, атрымання ' эліксіру неўміручасці, універсальнага растваральніку і інш.
Тэарзг. ўяўленні A — перапляценне рэлігійнамістычных вучэнняў язычпідгва, хрысціянства, іудаізму і ант. філасофіі. На працягу шматвяковых спробаў іх практычнага ўвасаблення алхімікі адкрылі або ўдасканалілі спосабы атрымання мінер. і раслінных фарбаў, лек. сродкаў, шкла, эмаляў, металаў і іх сплаваў, кіслот, шчолачаў, соляў, а таксама распрацавалі прыёмы хім. аперацый (філыраванне, перагонка, узгонка і інш.). На аснове назапашаных звестак у 17—18 ст. пачалося
станаўленне хіміі як навукі (працы Р.Бойля, М.В. Ламаносава, КЛавуазье і інш.).
АЛЫЧА, зборная назва відаў раслін з роду сліва. Найб. вядомы А. культурная (Prunus cerasifera) і сліва разгалістая, або ткемалі (Prunus divaricata). Вырошчваюць у краінах Азіі, Еўропы, на Балканах. Каўказе, у Закаўказзі. Выкарыстоўваюць як пладовую культуру, як прышчэпу для слівы, персіка, абрыкоса; для ахоўнага лесаразвядзення. На Беларусі інтрадукавана ў сярэдзіне 19 ст. з Паўн. Каўказа, пашырылася па ўсёй тэр. рэспублікі.
Дрэва або вялікі куст выш. 4—10 м. Лісце яйцападобнае або прадаўгаватаэліпсападобнае. Кветкі белыя, распускаюцца раней за лісце. Плод — касцянка, ад светлажоўтай да цёмначырвонай. выспявае ў жніўні. Ураджайнасць 8—10 кг (да 40 кг) з дрэва. Сарты: Ветразь, Камета кубанская, Хуткаплодная. Падарожніца (Рубінавая), Мара і інш. Меданос. Размнажаецца насеннем, каранёвымі парасткамі і сцябловымі чаранкамі, акуліроўкай. Святлолюбівая, засухаўстойлівая, непа
Альбатросы: 1 — чарнаногі; 2 — беласпінны.
трабавальная да глебы і вільгаці расліна. Плады багатыя цукрамі, яблычнай і лімоннай ктамі, вітамінамі С, Bi, Bj і інш., з іх гатуюць кампоты, варэнне, павідаа, сок, віно, на Каўказе — алычовы лаваш (высушаныя на сонцы тонкія лісты з мякаці пладоў).
АЛЬБА (правансальскае alba літар. світанне), жанр сярэдневяковай куртуазнай лірыкі; ранішняя песня пра тайнае
начное любоўнае спатканне. Склалася ў трубадурау. Формаю пераважна страфічна аформлены дыялог. Параўн. «серэна» — «вячэрняя песня» — запрашэнне на спатканне (гл. Серэнада).
АЛЬБА, вёска ў Беларусі, у Квасевіцкім с/с Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Зара». За 23 км на 3 ад Івацэвічаў, 159 км ад Брэста. 101 ж., 44 двары (1995). Базавая школа. Юр’еўская царква (1790) — помнік драўлянага дойлідства.
АЛЬБА (Alba), А л ь в а р э с дэ Тал е д a (Alvarez de Toledo) Фернанда (29.10.1507 — 11.12.1582), герцаг, ісп. палкаводзец і паліт. дзеяч. Вызначыўся ў Шмалькальдзенскай вайне (1546—48) супраць ням. пратэстантаў, у вайне 1556—57 Іспаніі з папам Паўлам IV. Каралём Філіпам II прызначаны правіцелем (1507—73) у Нідэрланды, дзе ўстанавіў тэрарыст. дыкгатуру (прыгаварыў да пакарання смерцю каля 7 тыс. чал., у т.л. графаў Эгмачта і Горна), праводзіў палітыку абрабавання краіны і падпарадкавання яе Іспаніі (гл. ў арт. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя 16 ст.). У 1580 на чале ісп. арміі заваяваў Партугалію.
АЛЬБАЛОНГА (Alba Longa), старажытны лацінскі горад на ПдУ ад Рыма. Паводле падання, засн. каля 1152 да н.э. Асканіем, сынам Энея. Каля пач. 1га тыс. да н.э. быў цэнтрам Лацінскага Саюза, у 7 ст. да н.э. разбураны рымлянамі, жыхары горада пераселены ў Рым.
АЛЬБАТРОСЫ (Diomedeidae), сямейства птушак атр. буравеснікападобных. 2 роды, 13 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках Ціхага, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў.
Даўж. 0,85—1,4 м, маса да 8 кг. Апярэнне шэрабелае, крылы вузкія, доўгія, у размаху да 4,25 м. Узнімаюцца ў паветра толькі з грэбеня хвалі або берагавога абрыву. Нястомныя
272 АЛЬБАЎ
пазіцыя). Буйнейшы прадстаўнік ісп. музыкі канца 19 — пач. 20 ст. Стваральнік нац. ісп. стылю, заснаванага на фалькл. рытмах і інтанацыях у спалучэнні з новымі прыёмамі пісьма. Расшырыў выразныя магчымасці фп.
Сярод тв.: оперы «Магічны апал» (1893), «Пепіта Хіменес» (1896), рапсодыя для арк. «Каталонія»; сарсуэлы; каля 300 тв. для фп., у т.л. «Іспанская сюіта», «Іспанія», «Іспанскія напевы» (5 п’ес), «Іберыя» (12 п ес); рамансы, песні, балады і інш.
Літ.: Вайсборд М. Мсаак Альбенпс. М., 1977.
АЛЬБЁР (Albert; сапр. М а р т э н ; Martin) Аляксандр (27.4.1815, г. Бюры, Францыя — 29.5.1895), французскі саныяліст. Удзельнік Ліёнскага паўстання 1834, адзін з кіраўнікоў тайнага рэв. тва 1840х г. «Таварыства новых пораў года». Удзельнік Рэвалюцыі 1848 у Францыі, член Часовага ўрада Другой рэспублікі, віцэпрэзідэнт Люксембургскай камісіі. Дэп. Устаноўчага сходу. За ўдзел
летуны, добра ппаваюць. Гняздуюцца калоніямі на акіянічных астравах. Размнажаюцца ва ўзросце 5—10 гадоў. Кормяцца беспазваночнымі і рыбай. А. беласпінны (Diomedea albatrus) занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
АЛЬБАЎ Міхаіл Нілавіч (20.11.1851, С.Пецярбург — 25.6.1911), рускі пісьменнік. Аўтар аповесцяў «Пшаніцыны» (1873), «Дзень выніку» (1879), хронікі «Канец Невядомай вуліцы» (1881—82), рамана «Раса» (1883), рамант. трылогіі «Дзень ды ноч» (1890—1903), прысвечаных пераважна жыццю гар. мяшчанства і духавенства, лёсу «маленькага» чалавека (адчувальны ўплыў твораў Ф.Дастаеўскага).
Тв.: Соч. Т. 1—8. Спб., [1906—08].
АЛЬБЕДА (ад лац. albus светлы), велічыня, якая харакгарызуе адбівальную здольнасць паверхні цела. Вымяраецца адносінамі колькасці адбітага паверхняй святла да колькасці святла, якое падае на яе. Выражаецца ў працэнтах ці долях адзінкі. А. натуральных паверхняў вымяраецца альбедаметрам, вывучаецца актынаметрыяй. Характарызуе адбівальную здольнасць нябеснага цела, якое само не свеціцца.
Адрозніваюць інтэгральнае A — для ўсяго патоку выпрамянення, монахраматычнае для пэўнай даўжыні хваляў, спекгральнае — для розных учасгкаў спектра (ультрафіялетавае, бачнае, інфрачырв. і інш.). Інтэгральнае А планеты Зямля (з атмасферай) каля 35%, у бачнай частцы спектра 40%. Залежыць ад геагр. шыраты, пары года, часу сутак, стану расліннага покрыва, воднай паверхні і інш. А вільготнай глебы 5—10%, лесу 5—20%, травянога покрыва 20—25%, свежага снегу 70—90%. Ад велічыні А. залежыць радыяцыйны баланс паверхні Зямлі. М.А.Гольберг. АІЬБЕДАМЁТР (ад альбеда + ...метр), метэаралагічная прылада для вымярэння альбеда. Працуе на прынцыпе інтэгральнага шаравога фатометра. Альбеда зямной паверхні вымяраюць паходным А. — спалучэнне двух піранометраў', прыёмная паверхня аднаго з іх павернуга да Зямлі і ўспрымае рассеянае святло, другога — да неба і рэгіструе падаючае выпрамяненне. Карыстаюцца і адным піранометрам, прыёмная паверхня якога паварочваецца то ўніз, то ўгару.
АЛЬБЕНАЎСКАЕ ВОЗЕРА, А л ь б е неўскае в о з е р a , у Беларусі, у Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дрысвята. Пл. 0,5 км . Даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,5 км, найб. глыб. 13 м. Пл. вадазбору 1,3 км . Схілы выш. 5__7 м, на ПнЗ да 11 м, зараслі хмызняком. Дно пясчанае, глыбей за 6 м выслана сапрапелем. Зарастае слаба. Сцёк па пратоцы ў Богінскае возера.
АЛЬБЁНІС (Albeniz) Ісаак Мануэль Франсіска (29.5.1860, г. Кампрадон, Каталонія — 18.5.1909), іспанскі кампазітар і піяніст. Вучыўся ў А.Мармантэля, Ф.Ліста (фп.), Ф.Педрэля (кам
Альбедаметр.
Х.М.Росаса (1852) на дыпламат. службе ў краінах Еўропы і ЗША. Аўтар працы «Асновы і зыходныя палажэнні для палітычнай арганізацыі Аргенцінскай Рэспублікі» (1852), кнігі «Злачынства вайны» (1870), драм. хронікі «Майская рэвалюцыя» (1839), паліт. рамана «Паломнііггва Светача дня, або Падарожжа і прыгоды Праўды ў Новым Свеце» (1878) і інш.
АЛЬБЁРТ (Albert Lake), возера ў Афрыцы, гл. МабутуСесеСека.
АЛЬБЁРТ II (Albert) (н. 6.6.1934, Брусель), бельгійскі кароль з 1993. Скончыў ваеннамарское вучылішча ў г. Бруге, камандор BMC. У канцы 2й сусв. вайны дэпартаваны ў Германію, у 1950 вярнуўся ў Бельгію. Да жн. 1993 прынц, пасля смерці старэйшага брата Бадуэна — кароль (6ы). Ганаровы прэзідэнт Нац. алімпійскага кта.
АЛЬБЁРТ ВЯЛІКІ (Albertus Magnus), Альберт фон Бальштэт (Albert von Bollstadt; каля 1193, Лаўінген — 15.11.1280), нямецкі філосаф, тэолаг, прыродазнавец. Манахдамініканец, епіскап Рэгенсбурга, папскі легат, арганізатар крыжовага паходу на тэр. Германіі. Вучыўся ў Падуі, Балонні. Выкладаў у ІІарыжы. Кёльне і інш.; настаўнік Фамы Аквінскага. Вывучаў анатомію, эмбрыялогію, батаніку, заалогію, хімію, касмалогію, оптыку. У сваіх творах даў энцыклапедычны агляд дасягненняў тагачаснай навукі. Увёў ва ўжьпак сярэдневяковай філасофіі і навукі працы Арыстоцеля. якія выклаў і пракаменціраваў з пазіцый хрысціянскай тэалогіі. Сцвярджэнне пра стварэнне матэрыі і часу дало А.В. магчымасць узаконіць у рамках схаластыкі арыстоцелеву фізіку з яе вучэннем пра неперарыўнасць матэрыі як асновы змены. Поруч з сістэматызатарскай працай у галіне прыродазнаўства праводзіў уласныя даследаванні. Аўтар філас. прац («Сума тэалогіі» і ініп.) і прыродазнаўчанавук. тракгатаў. У 1931 кананізаваны каталіцкай царквой.
АЛЬБЁРТА (Alberta), правінпыя на ПдЗ Канады. Пл. 661,2 тыс. км2, нас. 2545 тыс. чал. (1993). Адм. цэнтр — г. Эдмантан. Найб. гарады Калгары, ФортСаскачэван. Гар. насельнінтва каля 77%. Значная ч. тэрыторыі занята плато Вялікія раўніны, на ПдЗ Скалістыя горы. Клімат кантынентальны. Сярэднія тры (у Эдмантане) студз. 15 °C, ліп. 17 °C. Ападкаў 300—500 мм за год. Найб. рэкі ПісРывер і Атабаска, азёры Атабаска, Клэр, Малое Нявольніцкае. Вядучае месца ў эканоміцы належыць горназдабыўной прамсці. Здабываюць 88% нафты і газу, 40% каменнага вугалю (ад агульнай здабычы ў Канадзе), уран, серу і інш. Развіты нафтаперапрацоўка, нафтахімія, каляровая металургія, машынабудаванне, харч. прамсць. Дае каля 20% с.г. прадукцыі Канады. Вырошчваюць пшаніцу (каля 25%), ячмень (40%), цукр. буракі (50% ад агульнага збору ў Канадзе). Адзін з