Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Альбіт.
1134 пачаў заваяванне слав. плямёнаў гавалян і люцічаў, адзін з кіраўнікоў крыжовага паходу супраць славян 1147. Ў 1150 захапіў гал. цэнтр гавалян Бранібор (пазней Брандэнбург). Пры гэтым знішчалася мясц. насельніцгва, насаджалася хрысціянства, на захопленыя землі перасяляліся каланісты з Германіі і Нідэрландаў.
АЛЬБРЭХТАЎСКІ СТЭАРЬІНАВА
СВЕЧАЧНЫ I МЫЛАВАРНЫ ЗАВОД.
Альбіцыя ленкаранская («шаўковая акацыя»).
Дзейнічаў на Беларусі ў 1836—1910 у маёнтку Альбрэхтава Пінскага пав. (цяпер у межах Пінска). Вырабляў стэарынавыя свечкі, мыла, алеін, гліцэрын. У 1862 за суткі выраблялася 50—60 пудоў (каля 1 т) свечак. У 1876—77 працавалі 213 рабочых, у 1900 — 66 чал. На Усерасійскіх выстаўках 1861, 1865 і 1870 вырабы зда адзначаны сярэбранымі медалямі.
АЛЬБУКЕРКЕ (Albuquerque), горад на ПдЗ ЗША, штат НьюМексіка. Засн. ў 1706. 481 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.фін. цэнтр с.г. і горнапрамысл. (уран, каляровыя металы) раёна. Прадпрыемствы радыёэлекгроннай (вытвсць ЭВМ, сродкаў сувязі, паўправадніковых прылад), авіяц. (выраб вузлоў рухавікоў), атамнай (распрацоўка, вытвсць і выпрабаванне ядз. зброі) прамсці. Навук.даследчы атамны цэнтр. Унт. Кліматычны курорт на выш. 1500 м.
АЛЬБУМІНУРЬІЯ, гл. Пратэінурыя.
АЛЬБУМІНЫ, простыя глабулярныя бялкі. Раствараюцца ў вадзе, салявых растворах, разбаўленых ктах і шчолачах. У растворы сульфату амонію (больш за 50%) высольваюцца. Ёсць у сываратцы крыві (сываратачны альбумін), у малацэ (лакгальбумін), яечным бялку (авальбумін), у насенні раслін і інш. Асн. рэзервовыя бялкі арганізма, здольныя забяспечваць звязванне і перанос крывёй вітамінаў, гармонаў (напр., з А. звязана 75—82% кортыкастэроідаў крыві). Выкарыстоўваюцца ў мед., кандытарскай, тэкст. і інш. прамсці.
АЛЬБУС (лац. denarius albus белы дэнарый), высакапробная сярэбраная манета, якая з 2й пал. 14 ст. выпускалася ў дзяржавах Ніжняга Рэйна, пазней у інш. ням. дзяржавах. Назва ад колеру металу. Першапачатковая агульная маса 3,9 г, чыстага серабра 3,4 г. Да пашырэння талера была асн. грашовай адзінкаю на тэр. Германіі. У канцы 17 ст. стаў разменнай манетай. На слав. землях, у тл. на Беларусі, вядомы як «белы пенязь».
АЛЬБЯДЗІНСКІ Пётр Паўлавіч (1826, Смаленская губ. — 19.5.1883), расійскі дзярж. дзеяч. генерал ад кавалерыі (1878). Скончыў Пажаскі корпус (1843). Удзельнік баёў з горцамі на Каўказе, Крымскай вайны 1853—56. Займаўся ваеннадыпламат. дзейнасцю, ажыццяўленнем ваен. рэформаў 1860—70х г. У 1886—70 ліфляндскі, эстляндскі і курляндскі ген.губернатар, камандуючы войскамі Рыжскай ваен. акругі. У 1874—80 віленскі, ковенскі і гродзенскі ген.губернатар, камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. Разглядаў мясц. памешчыкаў як сац. апору самадзяржаўя, дазволіў выданне і распаўсюджванне кніг на польск. мове, аслабіў ганенні на каталіцкую царкву ў краі. 3 1880 варшаўскі ген.губернатар, каман
АЛЬГАЛОПЯ 275
дуючы войскамі Варшаўскай ваен. акругі. 3 1881 чл. Дзярж. савета Расіі.
АЛЬБЯРЦІН, былая сядзіба, потым фабрычны пасёлак у Слонімскім рне, з 19.1.1965 у межах г. Слонім. Узнік у 1й пал. 19 ст. як сядзіба маршалка слонімскага В.Пуслоўскага, куды ўваходзілі палац з гасп. будынкамі і пейзажны парк (гл. Слонімская сядзіба «Альбярцін»), Калі ў 19 ст. побач з сядзібай узніклі прамысл. прадпрыемствы (Альбярцінская дывановая мануфактура, Альбярцінская лесапільнасталярная фабрыка, Альбярцінская суконная фабрыка, Альбярцінская шоўкакруцільная фабрыка, Альбярцінскі чыгуналіцейны завод, Альбярцінскі электралямпавы завод і інш.), ператварыўся ў фабрычны пасёлак. У 1897 — 518 ж. У 1927 тут заснавана кардонная фка «Альбярцін», з 1990 — нар. прадпрыемства «Альбярцін».
АЛЬБЯРЦІНСКАЕ BO3EPA, у Беларусі, на ўсх. ускпаіне г. Слонім, у бас. р. Іса. Пл. 0,5 км . Даўж. 0,75 км, найб. глыб. 8 м. Пл. вадазбору 1,2 км . Праз возера цячэ р. Іса.
АЛЬБЯРЦІНСКАЯ ДЫВАНОВАЯ МАНУФАКТЎРА. Дзейнічала на Беларусі ў 1832—50 у Альбярціне. Вырабляла 1,5 тыс. аршынаў (1065 м) дывановых вырабаў за год. У 1847—50 працавалі 70 рабочых.
АЛЬБЯРЦШСКАЯ ЛЕСАПІЛЬНА
СТАЛЯРНАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала на Беларусі ў 1894—1914 у Альбярціне. Належала акц. тву «Заходняруская фабрыка механічнай апрацоўкі дрэва». Вырабляла дошкі, брусы, рэйкі, дзвярныя і аконныя рамы. У 1913 працавалі 85 чалавек.
АЛЬБЯРЦІНСКАЯ СУКОННАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала на Беларусі ў 1813—1905 у Альбярціне. Засн. як мануфакгура. Выпускала коўдры, сукно, корт, трыко, фланель, драп. У 1858 працавалі 503 рабочыя. 3 1891 працавала сельскае вучылішча. На Варшаўскай (1857) і Усерас. (Масква, 1882) выстаўках сукно фкі адзначана сярэбранымі медалямі.
АЛЬБЯРЦІНСКАЯ ШОЎКАКРУЦІЛЬ
НАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала на Беларусі ў 1894—1913 у Альбярціне. Вырабляла аснову і ўток для тканіны. У 1897 працавалі 210 рабочых; у 1910 працаваў 141 рабочы і 51 пастаўляў сыравіну і паліва.
АЛЬБЯРЦІНСКІ ЧЫГУНАЛІЦЁЙНЫ
ЗАВОД. Дзейнічаў на Беларусі ў 1828— 1914 у Альбярціне. У 1830 пабудаваны мураваны будынак для плаўкі чыгуну. 3 1845 вырабляў сячкарні і млынавыя машыны, у 1895 — сячкарні, веялкі і інпі. с.г. прылады, у 1900 — сячкарні, турбіны для вадзяных млыноў..У 1890 меў чыгуналіцейную печ і 3 такарныя станкі. 3 1903 наз. машынабудаўнічы зд. Вырабляў посуд для вінакурняў і піва
варняў, у 1908—10 — драцяныя і шавецкія цвікі, шпількі, у 1913 — вадзяныя турбіны, малатарні, абсталяванне для млыноў і крупадзёрак; працавалі 50 рабочых.
АЛЬБЯРЦІНСКІ ЭЛЕКТРАЛЯМПА
ВЫ ЗАВОД. Дзейнічаў на Беларусі ў 1913—15 у Альбярціне. Першае на Беларусі прадпрыемства такога профілю. Працавалі 86 рабочых.
АЛЬВАРЭС (Alvarez) Луіс Уолтэр (13.6.1911, СанФранцыска — 1.9.1988), амерыканскі фізік. Адзін са ствдральнікаў атамнай бомбы. Чл. Нац. АН (1947). Скончыў Чыкагскі унт (1932). 3 1936 у Каліфарнійскім унце (з 1945 праф.), у 1954—59 і 1976—78 нам. дырэктара Радыяцыйнай лабараторыі імя ЭЛоўрэнса (г. Берклі). Навук. працы па ат. ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, паскаральнай тэхніцы і радыёлакацыі. Адкрыў новы від радыеакгыўнага ператварэння — элекгронны захоп (1938), пабудаваў першую пузырковую камеру, адкрыў (разам з інпі.) многія рэзанансы. Нобелеўская прэмія 1968.
АЛЬВЕАКАКОЗ (Alveococcosis), гельмінтозная хвароба жывёлы і чалавека, якая выклікаецца цэстодай Alveococcosis multilocularis. Пашыраны ў Сібіры, Сярэдняй Азіі, на Каўказе і ў інш. рэгіёнах, у т.л. на Беларусі. Грапляецца ў 2 формах — імагінальнай (узбуджальнік — дарослыя паразіты, якія лакалізуюцца ў тонкім кішэчніку лісоў, пясцоў, радзей ваўкоў, сабак і катоў) і ларвальнай (выклікаецца лічынкамі, што паразітуюць у печані, радзей у інш органах грызуноў і чалавех а). Распаўсюджваецца пераважна грызунамі, дзякуючы якім утвараюцца прыродныя ачагі хваробы. Чалавек заражаецца пры заглынанні яец альвеакока з забруджаных рук. Паразіты выклікаюць атрафію пашкоджаных органаў. Лячэнне для жывёл не распрацавана, у чалавека _ хірургічнае.
АЛЬВЁН (Alfve'n) Хуга (1.5.1872, Стакгольм — 8.5.1960), шведскі кампазітар, дырыжор, скрьшач. У 1890—97 саліст Каралеўскага сімф. аркестра ў Стакгольме, у 1910—39 кіраўнік муз. аддзялення унта ў Упсале. Упершыню ў свецкай сімф. музыцы выкарыстаў нац. фальклор. Сярод тв.: балеты «Горны кароль» (1923), «Блудны сын» (1957); 12 кантат; 5 сімфоній; 3 рапсодыі для арк.; камерныя творы; хары; музыка да кінафільмаў.
АЛЬВЕОЛЫ (ад лац. alveolus лунка, паглыбленне, пузырок), 1) канцавыя пузыркі мяшочкападобных (альвеалярных) залоз. 2) Пузыркі на канцах тоненькіх трубачак (бранхіёлаў) лёгкага млекакормячых, высланыя эпітэліем і абвітыя сеткай капіляраў, што забяспечвае. газаабмен паміж альвеалярным паветрам і крывёй. 3) Лункі ў сківічных касцях вышэйшых пазваночных жывёл, у якіх знаходзяцца карані зубоў.
АЛЬВЕР (Alver) Бэці (сапр. Л э п і к Элізабет; 10.11.1906, пас. Йыгева, Эстонія — 19.6.1989), эстонская пісьменніца. Нар. пісьменніца Эстоніі (1981). У 1924—27 вучылася ў Тартускім унце. Дэбютавала як празаік (раман «Любоўніца ветру», 1927; апавяданні). У творах А. спалучаецца лірызм з філас. асэнсаваннем рэчаіснасці. Эмацыянальна багатая і дасканалая па форме паэзія А. раскрывае адвечныя каштоўнасці жыцця (паэмы «Песня пра белую варону», 1931; «Арэхавая шкарлупіна», 1937; зб. паэм «Надгрэснутае люстэрка», 1962; збкі вершаў «Пыл і агонь», 1936; «Зоркавы час», 1966; «Настрой», 1976; «Лятаючы горад», 1979, і інш.). Дзярж. прэмія Эстоніі 1980. Н.М.Басэль.
АЛЬВЫ, у скандынаўскай міфалогіі ніжэйшыя прыродныя духі (першапачаткова, магчыма, і душы памерлых), якія ўплывалі на ўрадаівасць. Ім быў прысвечаны асобны культ. Часам А. проціпастаўляліся вышэйшым багам — асам.
АЛЬГАДЫСМЕНАРЭЯ (ад грэч. algos боль + дысменарэя), альгаменар э я , менструацыя з болямі ў нізе жывата, галавы, ірвотай, слабасцю, стратай прытомнасці, сэрцабіццем, паніжэннем або стратай працаздольнасці. Назіраецца ў 10—20% жанчын. Першасная А. абумоўлена эндакрыннымі парушэннямі, захворваннямі цэнтр. звёнаў рэгуляцыі менструальнага цыкла (гіпофіза, гіпаталамуса), паталогіяй палавой спеласці. Пры балючых менструацыях у жанчын часта назіраецца адставанне не толькі ў палавым, але і ў фіз. развіцці. Выяўляюцца гарманальныя і абменныя парушэнні, паталогія працэсаў простагландзінагенезу. Д р у г а с н а я А. развіваецца пасля перанесеных захворванняў палавых органаў і агульнасаматычных захворванняў.
АЛЬГАЛАГНІЯ (ад грэч. algos боль + lagneia юр, сладастраснасць), сексуальнае задавальненне, якое ўзнікае ад прычынення псіхічнага або фіз. болю аднаму з палавых партнёраў. Бывае акгыўная, калі боль прычыняецца другому партнёру (садызм, эратычны тыранізм), і пасіўная, якая перажываецца індывідам у сувязі з пакутамі ад дзеянняў палавога партнёра (мазахізм, пакутніптва, пасівітызм). Характэрна для паталагічных гіперролевых паводзін.
АЛЬГАЛОГІЯ (ад лац. alga водарасць + ..логія), фікалогія, раздзел батанікі, які вывучае водарасці.
Станаўленне А як навукі звязана з працамі замежных вучоных 19 ст. (англ. Дж. Сгакхаўс і Д.Тэрнер, амер. У.Г.Харві, іпвед. К.ААгард і Й.Г.Агард, ням. Ф.Т.Кютцынг і інш.), якія заклалі асновы таксанаміі і сістэматыкі водарасцяў. Развіцдю сучаснай А садзейнічалі працы рус. альголагаў Л.С.Цанкоўскага, ХЯ.Габі, І.М.Гаражанкіна, ААЯленкіна, М.М.Вараніхіна, У.М.Арнольдзі, К.І.Меера, на Беларусі — М.М.Гайдукова, В.Д.Акіма