• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АЛЬПІЙСКІЯ СТРАЛКІ, воіны, аснашчаныя спец. рыппункам і зброяй і падрыхтаваныя для вядзення бою ў га
    рах. Першыя фарміраванні з’явіліся ў канцы 18 ст. ў Францыі, прызначаліся для баявых дзеянняў у Альпах (адсюль назва) і складаліся ў асн. з жыхароў горных раёнаў. Назва захавалася ў Францыі, Італіі і некаторых інш. краінах як сінонім паняццяў «горныя» і «горнапяхотныя» войскі, якія ўваХодзяць у склад сухапутных войскаў (гл. таксама Горныя войскі).
    АЛЫІІНАРЫЙ, камяністы сад, участак у бат. садзе, скверы або парку, створаны для вырошчвання горных (альпійскіх) раслін ва ўмовах, набліжаных да натуральных; дэкар. А. наз. таксама ракарыем. У бат. садах А. ствараюць у навук. мэтах на штучных узгорках, дзе экспануюцца расліны пэўных горных раёнаў. Найбольшы ў рэспубліцы А. у Цэнтр. бат. садзе АН Бела
    Альпійскія лугі.
    Альпінарый.
    русі. А. — адна з формаў дэкар. афармлення паркаў і сквераў. 3 бел. флоры ў А. выкарыстоўваюць дуброўкі, кураслепы, чубаткі, мінушкі, бурачок скальны, аўсяніцы і інш.
    АЛЬГІІНІЗМ, від спорту, узыходжанне на цяжкадаступныя горныя вяршыні ў спартыўных ці інш. мэтах.
    Афіц. гісторыя А пачынаецца з 1786 (узыходжанне швейцарцаў Ж.Бальмы і М.Пакара
    282 АЛЬГПНІЯДА
    на Манблан у Альпах). 3 2й пал. 19 ст. ўзнікаюць алыіінісцкія клубы ў Англіі, Аўстрыі, Італіі, Швейцарыі, Расіі і інш. Да канца 19 ст. ў Альпах былі адолены многія вяршыні, пракладэены складаныя маршругы. Па меры вывучэння і даследавання інш. горных сістэм, удасканалення сродкаў зносін пашыралася геаграфія А, які актыўна развіваецца з 1950х г. пасля пакарэння найвышэйшых вяршыняў свету (гл. табл.).
    А. патрабуе добрай фізічнай і спец. падрыхтоўкі, спец. адзення, абуіку, харчавання для жыццезабеспячэння ва ўмовах высакагор’я і адпаведнага рыппунку (вяроўкі, ледарубы, скальныя і лёдавыя кручкі, карабіны і інш.) для страхоўкі спарісменаў. Пры ўзыходжанні на вяршыні вышынёй больш за 8 000 м часта выкарыстоўваюць кіслародныя апараты. У А. прынята класіфікацыя маршрутаў паводле іх складанасці (усяго 6 катэгорый). Альпінісцкую падрыхтоўку атрымліваюць у спец. альплагерах ці школах. Узыходжанні робяць, як правіла, у складзе групы, з інструктарам або гідамправадніком (на пач. этапе) ці самастойна. У горных раёнах дзейнічае спец. горнавыратавальная служба. Нац. федэрацыі і алыіінісцкія саюзы розных краін аб’яднаны (з 1932) у Міжнар. саюз алыіінісцкіх асацыяцый (УІАА). Праводзяцца альпініяды.
    На Беларусі А. развіваецца з 1950х г. Дзейнічае (з 1955) федэрацыя А. і скалалажання. 3 1973 праводзіцца першынство краіны па А. Бел. альпіністы — удзельнікі і прызёры чэмпіянатаў СССР і СНД па А. Імі зроблены ўзыходжанні на вьппэйшыя (больш за 8000 м) вяршыні свету ў Гімалаях: ЭЛіпень (Джамалунгма, 1990, 1993, ШышаПангма, 1992, разам з І.Велянковай), В.Кульба
    Да арт. Альпінізм. Удзельнікі беларускай экспедыцыі ў Гімалаі. 1994.
    Першаўзыходжанні на вышэйшыя вяршыні свету
    Вяршыня, яе вышыня (м), назва горнай сістэмы	Альпіністы	Год узыходжаяня
    Анапурна, 8078 (Гімалаі)	М.Эрцог, Л.Лашэнель (Францыя)	1950
    Джамалунгма (Эверэст), 8848 (Гімалаі)	Э.Хілары, Тэнцынг Наргай (Вялікабрытанія)	1953
    Нангапарбат, 8125 (Гімалаі)	Г.Буль (Аўстрыя)	1953
    Чагары (К2), 8611 (Каракарум)	Л.Лачадэлі, АКампаньёні (Італія)	1954
    ЧоАю, 8153 (Гімалаі)	Г.Ціхі, С.Іохлер (Аўстрыя) Пасанг Дава Лама	1954
    Макалу, 8481 (Гімалаі)	Ж.Франко са спадарожнікамі (8 чал., Францыя)	1955
    Канчэнджанга, 8597 (Гімалаі)	М.Бенд, Н.Хардзі, Д.Браўн, Т.Стрэчэр (Вялікабрытанія)	1955
    Манаслу, 8156 (Гімалаі)	Т.Іманісі, К.Като, М.Сігета (Японія), Гіяльцэн Нурбу	1956
    Лхацзе, 8545 (Гімалаі)	Э.Рэйс, ФЛусінгер (Швейцарыя)	1956
    Гашэрбрум, 8035 (Каракарум)	Ф.Моравец, Г.Віленпарт, СЛарх (Аўстрыя)	1956
    Броўдпік, 8047 (Каракарум)	М.Шмук, К.Дзімбергер, Г.Буль, К.Вінтэршталер (Аўстрыя)	1957
    Хідэнпік, 8068 (Каракарум)	П.Шоенінг, АКаўфман (ЗША)	1958
    Дхаўлагіры, 8172 (Гімалаі)	АШэльберт, К.Дзімбергер і інш. (8 чал., Швейцарыя)	1960
    ШышаПангма (Гасаінтан), 8013 (Гімалаі)	Шу Чын, Ван Фучжоу і інш. (10 чал., Кітай)	1964
    чэнка (Канчэнджанга, 1994). Восенню 1994 адбылася першая бел. экспедыцыя (з удзелам рас. і балг. альпіністаў) у Гімалаі.
    Літ.:ХуЬ е р Г. Алыішшім еегодня: Пер. с нем. М., 1980. Г.К.Кісялёў. АЛЫІІНІЯДА, масавыя спартыўныя мерапрыемствы па альпінізме. Праводзіцца з вучэбнымі (абучэнне асновам алыіінізму) ці спарт. (падрыхтоўка спартсменаўразраднікаў) мэ'гамі. Часам прымяркоўваецца да святкавання пэўных знамянальных дат (юбілейныя А). Першая бел. А. адбылася ў 1960 на Каўказе.
    АЛЫІЫ (ням Аіреп, франц. Alpes, італьян. Аірі ад кельцкага alp высокая гара), найвышэйшая горная сістэма Зах. Еўропы на тэр. Францыі, Італіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна, Германіі 1 Славеніі. Даўж. каля 1200 км, іпыр. да
    260 км, найб. выш. г. Манблан (4807 м). А. — складаная сістэма горных масіваў і хрыбтоў, што працягнуліся дугой ад Міжземнага м. да Сярэднедунайскай раўніны. Папярочная даліна між азёрамі Бодэнскім і Кома падзяляе А. на больш вышынныя Зах. А. і болып нізкія і шырокія Усходнія. У Заходніх вылучаюць Прыморскія, Коцкія, масіў Пельву, Грайскія, Савойскія (з масівам Манблан), Бернскія і інш. Горны ланпуг Усходніх А. прадстаўлены Рэтыйскімі, Эдаальскімі, Цылертальскімі А., Высокім і Нізкім Таўэрнам. А. належаць да маладых складкавых струкгур алыіійскага арагенезу (гл. Альпійская складкавасць). Харакгэрны зубчатыя грабяні, глыбокае расчляненне, вял. пашырэнне ледавіковых формаў рэльефу (гл. Альпійскі рэльеф). Восевая зона сфарміравана стараж. крыішалічнымі (гнейсы, слюдзяныя сланцы), магматычнымі (граніты) і метамарфічнымі (кварцавафілітавыя сланцы) пародамі. Перадгор’і А. складзены з вапнякоў, мергеляў, даламітаў, філітаў і маладых маласавых фармацый. Карысныя выкапні: жалезныя, медныя, уранавыя руды, магнезіты, баксіты, каменная соль, у невял. колькасці каменны і буры вугаль.
    А. — важны кліматападзел Еўропы. На паўн. і зах. перадгор’ях клімат умераны, вільготны, на паўднёвых — субтрапічны міжземнаморскі. Ва ўнутр. раёнах гор выразная вертыкальная занальнасць (тра паніжаецца праз кожныя 100 м на 0,3—0,7 °C), фёнавыя вятры выклікаюць кароткія рэзкія пацяпленні. Ападкаў на наветраных зах. і паўн.зах. схілах 1500—2000 мм за год (месцамі 4000 мм), ва ўнугр. горных далінах 500—800 мм. Снегавая лінія на выш. ад 2500 м на ПнЗ да 3500 м у найб. сухіх унутр. і ўсх. раёнах. Характэрна сучаснае зледзяненне (каля 1200 ледавікоў агульнай пл. 3 тыс. км). 3 ледавікоў пачынаюцца рэкі Рона, Рэйн, По, Адыджэ, Ін, Драва і інш. Азёры ле
    альсмік	283
    давіковага і тэктанічналедавіковага паходжання: Жэнеўскае, Бодэнскае, ЛагаМаджорэ, Кома (глыб. да 410 м). Для А. характэрна вышынная пояснасць (вылучаюць 5 ландшафтных паясоў).
    Пояс перадгор’яў і горных схілаў да выш, 800 м. Клімат умераны, цёплы, на паўд. схілах з міжземнаморскімі рысамі; букавыя і дубовыя лясы значна высечаныя; сады, вінаграднікі, палі збожжавых на горных бурых глебах. Пояс г о р (на вьпп. 800—1800 м) з умераным і ўмерана вільготным кліматам занягы шыракалістымі (дуб, бук, клён, граб) лясамі, якія змяняюцца хваёвымі (елка, піхта, еўрап. кедр, лістоўніца) на горных бурых ляскых ападзоленых глебах. Паіпы і агароды да 1100—1400 м. На выш. 1800—2300 м
    субальпійскі пояс з халодным кліматам, моцнымі вятрамі, доўгатэрміновым снегавым покрывам, пераважна высакагорнай хмызняковай расліннасцю (рададэндран, ядловец, кедравы сланік і інш.) і субалыіійскімі лугамі. Вьппэй (да граніцы вечнага снегу) а л ь п і й с к і пояс з суровым халодным кліматам і альпійскімі лугамі і н і в а л ь н ы пояс (вечных снягоў і ледавікоў); ландшафты халодных высакагорных камяністых ледавіковых і снежных пустыняў.
    А. — адзін з важнейшых рэкрэацыйных раёнаў Еўропы. Цэнтр алыіінізму, турызму, гарналыжнага спорту.
    Літ.: Благоволнн Н.С., Сереб р я н н ы й Л.Р. Рельеф Европы // Рельеф Землн. М., 1967; Е р а м о в Р.А Фнзмческая
    географня Зарубежной Европы. М., 1973; Жучкевнч В.А, Л а в р л н о в н ч М.В. Фнзнческая географня матерлков н океанов. Ч. 1. Евразня. Мн.. 1986. Г.Я.Рылюк.
    АЛЬПЯРОВІЧ Леў Абрамавіч (4.12.1874, в. Куранец Вілейскага рна Мінскай вобл. — 1913), бел. жывапісец. Вучыўся ў Вільні ў рысавальнай школе І.Трутнева, скончыў Пецярбургскую AM (1902), вучань І.Рэпіна. 3 1902 жыў у Мінску. У творчасці адстойваў прын
    ЛАльпяровіч. Жаночы партрэт. 1904. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
    Альпы.
    цыпы рэалізму. Пісаў партрэты, пейзажы, бьгтавыя кампазіцыі («Вечар у сям’і», «Краўчыхі». «Муляры», «Партрэт бабулі», «Партрэт музыканта Жухавіцкага», «Жаночы партрэт», «Дзяўчына ў чырвоным шаліку»), блізкія да твораў перасоўнікаў. Садзейнічаў арганізацыі выстаўкі перасоўнікаў у Мінску (1899). Творы А. найб. поўна (230 работ) былі сабраны на выстаўцы ў Мінску ў 1939.
    АЛЬСМІК Пётр Іванавіч (27.2.1907, в. Выдрэя Лёзненскага рна Віцебскай вобл. — 2.4.1992), бел. селекцыянербульбавод. Акад. АН Беларусі (1966), акад. УАСГНІЛ (1979). Чл.кар. Акадэміі с.г. н. ГДР (1974). Др с.г. н. (1954). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў БСГА (1929). 3 1929 на Навазыбкаўскай с.г. доследнай станцыі, у 1931—41 і 1944—56 на Бел. селекцыйнай станцыі. 3 1956 у Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Навук. працы па селекцыі гароднінных культур. Распрацаваў прыёмы селекцыі бульбы на ранняспеласць, высокія крухмалістасць і колькасць бялкоў у клубнях, устойлівасць да раку. Вывеў больш за 10 высокаўраджайных, з добрымі смакавымі якасцямі і вял. (да 26%) колькасцю крухмалу сартоў бульбы: Агранамічную, Тэмп, Лошыцкую, Раз
    284
    АЛЬТ
    варыстую і інш. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1974. Залаты медаль імя І.У.Мічурына УАСГНІЛ (1980).
    Тв.: Селекцмя каргофеля в Белорусснм. Мн., 1979.
    Літ.: П.І.Альсмік // Весці АН БССР. Сер. с.г. навук. 1977. № 1.
    АЛЬТ (італьян. alto ад лац. altus высокі), 1) нізкі жаночы ці дзіцячы голас у хоры; 2я па вышыні партыя ў хара
    вой партьггуры. Да 18 ст. назва высокага тэнара. 2) Муз. інструмент класа хардафонаў тыпу смыковых. Mae тую ж канструкцыю, што і скрыпка, але большых памераў, густы, насычаны гук, строй квінтай ніжэй. Мяркуюць, створаны на мяжы 15—16 ст. На Беларусі вядомы з 18 ст., выкарыстоўваўся ў ансамблях і з аркестрам; нар. назва «аль