• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АЛЬШЭВА, вёска ў Беларусі, у Свірскім пасялковым савеце Мядзельскага рна Мінскай вобл. За 58 км на ПнЗ ад Мядзела, 198 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Лынтупы. 55 ж., 29 двароў (1995). На левым беразе р. Страча — рэпгткі сядзібы 1887—93 і пейзажны парк.
    АЛЬШЭЎСКІ Анатоль Адамавіч (парт. псеўд. Ю р к а Пружанскі; 4.7.1904, г. Бяроза — 1937), дзеяч рэв. РУху ў Зах. Беларусі, публіцыст. 3 1920
    290	АЛЬШЭЎСКІ
    вучыўся ў Камуніст. унце імя Свярдлова (Масква). 3 1925 на падп. рабоце ў Зах. БеЛарусі. Ha III канфер. (1926) і I з’ездзе (1928) КПЗБ выбраны чл. ЦК. Рэдакгар друк. органаў ЦК КПЗБ «Бальшавік» і «Чырвоны сцяг». У 1927 арыпггаваны польск. ўладамі і зняволены, з 1928 у СССР. 3 1932 у рэдакцыі Прадстаўнііггва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у Мінску, на прафс. рабоце. У публіцыст. артыкулах, апублікаваных пад псеўданімамі і ананімна ў падп. выданнях, выкрываў палггыку ўрада Польшчы. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. У.А.Калеснік.
    АЛЬШЭЎСКІ (Olszewski) Кароль Станіслаў (29.1.1846, Бранішаў Тарноўскі, Полынча — 24.3.1915), польскі фізік і хімік. Чл. Кракаўскай АН (1888). Скончыў Гейдэльбергскі унт (1872). 3 1876 праф. Кракаўскага унта. У 1883 разам з З.Ф.Урублеўскім упершыню атрымаў вадкі кісларод, у 1895 — вадкі аргон. Адыябатычным расшырэннем сціснутага і ахалоджанага вадароду дабіўся яго звадкавання. У 1896—1905 спрабаваў атрымаць вадкі гелій і дасягнуў пры гэтым тры парадку некалькіх кельвінаў. Даследаваў фіз. ўласцівасці кандэнсаваных газаў (метану, цвёрдага азоту і інш.).
    АЛЬШЭЎСКІ ЛЕТАПІС, помнік беларускалітоўскага летапісання 16 ст.; спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», перакдадзены на польскую мову, аналагічны тэксту Кракаўскага (на польскай мове) і Румянцаўскага спісаў (гл. Румянцаўскі летапіс). У 19 ст. захоўваўся ў бцы А.Хамінскага ў маёнгку Альшэва (ад яго і назва) каля Нарачы (Мядзельскі рн). Датуецца 1550.
    У Ал. пададзена гісторыя ВКЛ ад легендарнага кн. Палемона да сярэдзіны 15 ст. Найб. падрабязна асветлены перывд княжання Вітаўта, выкладзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». У канцы летапісу змешчана «хронічка» — збор кароткіх датаваных звестак за 1307—1535. Ал. — самы ранні пераклад на польскую мову бел.літ. летапісу. Зберагаецда ў Нац. бцы ў Варшаве. Апубл. С.Пташыцкім асобным выданнем (Вільня, 1907) і ў Поўным зборы рус. летапісаў (т. 17, 1907), перавыдадзены М.М.Улашчыкам тамсама (т. 35, 1980). В.А.Чамярыцкі. АЛЬЯНС (франц. alliance), 1) саюз, аб’яднанне дзяржаў, паліт. партый, фракцый для дасягнення агульнай мэты ў пэўны час. 2) Шлюбны саюз.
    АЛЬЯНС ВЫТВОРЦАЎ КАКАВЫ (Cocoa Producers Alliance; A B K), міжнародная аргцыя краін — вытворцаў какавы. Чл.ўдзельнікі: Бразілія, Габон, Гана, Камерун, Котд’івуар, Нігерыя, СанТаме і Прынсілі, Тога, Трынідад і Табага, Эквадор. Створана ў 1962. Месца знаходжання — Лагас (Нігерыя). Мэты: спрыянне эканам. і сац. адносінам паміж краінамі — какававытворцамі, абмен навук. і тэхн. інфарма
    цыяй, забеспячэнне эфекгыўных паставак какавы па рэнтабельных цэнах, садзейнічанне пашырэнню какаваспажывання.
    АЛЬЯНС САЦЫЯЛІСТЬІЧНАЙ ДЭ
    МАКРАТЫІ, Міжнародны альянс сацыялістычнай дэмак р а т ы і, анархічная аргцыя, створаная ў 1868 у Жэневе МА.Бакуніным, Ж.Рэклю, А.Рышарам і інш. У 1869 фармальна распушчаны, але фактычна працягваў дзейнасць у складзе 1га Інтэрнацыянала як Жэнеўская секцыя (пад назвай А.с.д. — Цэнтр. секцыя). Члены А.с.д. не прызналі выключэння Бакуніна і яго прыхільнікаў з Інтэрнацыянала (1872) і да 1877 працягвалі збіраць уласныя міжнар. кангрэсы.
    АЛЭ (Allais) Марыс (н. 1911), французскі вучоныэканаміст. Скончыў Парыжскую вышэйшую нац. горную школу (1936). Праф. (1944). 3 1946 дырэкгар Нац. цэнтра навук. даследаванняў, з 1948 праф. Парыжскай выіпэйшай нац. горнай школы. Навук. даследаванні па эканам. кіраванні, рэгуляванні даходаў і падаткаабкладанні, грашовай палітыцы, эканоміцы энергетыкі, транспарту і здабыўных галін, тэорыі выбару ва ўмовах рызыкі. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1988 за ўклад у тэорыю рынку і за работы па эфектыўным выкарысіанні рэсурсаў.
    АЛЮВІЙ, алювіяльныя адк л а д ы (ад лац alluvio нанос, намыў), адклады водных патокаў (рзк, ручаёў), якія намножыліся ў рэчышчах, на поймах і тэрасах рачных далін. Складаюцца з абломкавага матэрыялу рознай велічыні, ступені сартавання і абкатанасці (галечнік, жвір, пяскі, супескі, суглінкі, гліны), нярэдка з лінзамі торфу. Утварае поймы (паплавы), алювіяльныя тэрасы ўсіх рэк, алювіяльныя раўніны, займае больш за 5% тэр. Беларусі. Звычайна слаісты. Характэрна косая слаістасць, ппо абумоўлена напрамкамі руху водных патокаў Вылучаюць рэчышчавую, поймавую і старычную разнавіднасці (фацыі). Фарміраванне А. ў рэчышчы адбываецца ў выніку папярочнага цыркуляцыйнага руху вады, якая падмывае ўвагнуты бераг, наслойваючы сегменты грубага матэрыялу (галечнік, жвір, пяскі) каля выпуклага берага. Поймавы А. адкладваецца пры шырокіх разлівах у поймах рэк і складзены з найб. тонкага пясчанагліністага матэрыялу. Старычны фарміруецца ў азёрападобных старых рэчышчах і складзены з багатых арган. рэчывамі супескаў, суглінкаў, ілу, торфу. 3 валуновагалечным А. горных рэк звязаны россыпы золата, плаціны, волава і інш. цяжкіх мінералаў; са жвіровапясчаным рэчыіпчавым А. рэк нізкагор’яў і раўнін — радовішчы буд. пяскоў і жвіру. А. — субстрат алювіяльных глебаў (гл. Поймавыя глебы).
    М.Я.Зусь.
    АЛЮВІЯЛЬНЫЯ ГЛЕБЫ, гл. Поймавыя глебы.
    АЛЮВІЯЛЬНЫЯ РАЎНІНЫ, нізінныя прасторы, якія ўтварыліся ў выніку акумуляцыйнай дзейнасці вял. рэк на месцы шырокіх і доўгіх паніжэнняў зямной паверхні [напр., Паданская раўніна (Італія), Вял. Кітайская раўніна]. Паверхня А.р. складаецца з шырокіх поймаў, фрагментаў рачных тэрас. На Беларусі найб. паніжаныя месцы (да 130 м над узр. м.) з амаль плоскім рэльефам заняты балотамі і забалочанымі ўчасткамі з пясчанымі дзюнамі (выдмамі). Значныя ч. Бел. Палесся (Гомельскае і Прыпяцкае Палессі) — фрагменты алювіяльных і водналедавіковых раўнін, дзе на месцы Прыпяцкага прагіну намножыліся водналедавіковыя адклады, алювій Дняпра і яго прытокаў.
    АЛЮЗІЯ (ад лац. allusio жарт, намёк), адна з стылістычных фігур, намёк на агульнавядомы паліт., гіст. або літаратурны факг. Напр., П.Панчанка ў радках верша «Паэзія» («Кажуць, непатрэбшчьша — // Рыфмы нават геніяў. // А што рабіць з трэшчынай? // Помніце? Гейнэ») апелюе да вобразнага выказвання Г.Гейне, што ўсе трэшчьшы свету праходзяць праз сэрца паэта. Злоўжыванне А. можа прывесці да своеасаблівай зашыфраванасці сэнсу твора.
    АЛЮМААРГАНІЧНЫЯ ЗЛУЧЭННІ, гл. ў арт. Металаарганічныя злучэнні.
    АЛЮМАГЕЛЬ, аморфны высокасітаваты аксід алюмінію АІ2О3. Хугка паглынае вільгаць, не раствараецца і не набракае ў вадзе і арган. растваральніках. Атрымліваецца абязводжваннем гідраксіду алюмінію. Адсарбент для сушкі газаў, ачысткі вады, асвятлення раствораў у цукр. вытвсці; улоўнік растваральнікаў, каталізатар. А. наз. таксама любы (у т.л. крыпггалічны) АІ2О3
    АЛЮМАСІЛІКАТЫ, алюмакрэмніевыя солепадобныя злучэнні з катыёнамі шчолачных металаў, да якіх належыць вял. група пародаўтваральных мінералаў кл. сілікатаў. Прыродныя А. найчасцей маюць каркасную (артаклаз, мікраклін, альбіт) або слаістую (мінералы групы слюдаў) струкгуру; вядомы А., якія трапляюцца сярод сілікатных мінералаў інш. структурнахім. тыпаў (стужачнага — рагавая падманка, ланцужковага — аўтіі, астраўнога — кардыярыт). Да А. належаць плагіяклазы, нефелін, лейцыт і інш. Пры выветрыванні А. утвараюцца мінералы глін, гідрааіюдаў, баксітаў. Найб. пашыраныя А. — палявыя шпаты, слюды, цэаліты, хларыты і інш. A . ш т у ч н ы я сінтэзуюць метадамі, якія імітуюць прыродныя геахім. працэсы. Практычнае значэнне маюць штучныя А. тыпу цэалітаў (малекулярныя сіты і пермутьпы). Малекулярныя сіты атрымліваюць пры t 60—450 °C з раствору алюмінату натрыю і воднай суспензіі крэмніевай кіслаты з дабаўкай шчолачы, пермугыты — спяканнем кааліну, палявога шпату з кварцам і содай
    АЛЮМІНІЕВЫЯ	291
    пры t 1000 °C. Штучныя А. выкарыстоўваюцца ў хім. прамсці: малекулярныя сіты для працэсаў глыбокай асушкі, тонкай ачысткі і раздзялення газаў, у храматаграфічным аналізе газаў і вадкасцяў; пермугыты для змяншэння жорсткасці вады.
    АЛЮМАТОЛ, грануляванае выбуховае рэчыва брызантнага дзеяння; сплаў трынітраталуолу з парашком алюмінію. Выкарыстоўваецца на адкрыгых работах для разбурэння абводненых цвёрДых парод.
    АЛЮМЕЛЬ [ад алюм (інш) + (нік)ель], сплаў на аснове нікелю з дамешкамі алюмінію (1,8—2,5%), марганцу (1,8— 2,2%) і крэмнію (0,85—2.00%), часам цырконію і кобальту. Магнітны. пластычны, са спалучэннем тэрмаэл. уласцівасцяў і гарачатрываласці. Выкарыстоўваецца ў тэрмапарах (з храмелем) для вымярэння тры (20—1000 °C). АЛЮМІНАВАННЕ, нанясенне на паверхню метал. вырабаў алюмінію ці яго сплаваў. Ахоўвае яе ад карозіі, надае спецыяльныя фіз.хім. ўласцівасці, паляпшае вонкавы выгляд вырабаў. Ажыццяўляецца алітаваннем, газаплазмавым і плазмавым распьшеннем, плакіраваннем, выпарэннем металу ў вакууме, апусканнем у расплаў. Выкарыстоўваецца пры апрацоўцы дэталяў самалётаў, ракет, аўтамабіляў, с.г. інвентару, бытавьгх вырабаў.
    АЛЮМІНАТЫ, солі няўстойлівых алюмініевых кіслот: ортаалюмініевай НзАІОз і метаалюмініевай НАЮг і інш. А. шчолачных металаў растваральныя ў вадзе, іх водныя растворы няўстойлівыя зза гідролізу да А1(ОН)з; інш. А. цяжка раствараюцца ў вадзе. А. двухвалентных металаў і рэдказямельных элементаў хімічна і тэрмічна трывалыя. У прыродзе А. — мінералы: высакародная шпінель Mg[A12O4], ганіт (цынкавая шпінель) Zn[A12O4], хрызаберыл Ве[АІ2О4]. Агрымліваюць А. сплаўленнем ці спяканнем АІ2О3 з аксідамі металаў або награваннем сумесі тэрмічна няўстойлівых соляў. Выкарыстоўваюцца ў паляровай прамсці, у вытвсці спец. керамікі, аптычнага шкла, ядз. тэхніцы, пры афарбоўцы тканін. А. кальцыю — у вытвсці партландцэментаў.
    АЛЮМІНАТЭРМІЯ (ад алюміній + грэч. therms цяпло), від металатэрміі; тэрмічны працэс, заснаваны на аднаўленні парашкападобным алюмініем кіслародных злучэнняў металаў.
    Адбываецца ў плавільнай шахце ці тыгелі, куды засыпаецца парашкападобная шыхга, якая падпальваецца з дапамогай запальнай сумесі. Пры гарэнні развіваецца высокая тра (да 3000 °C), цеплата рэакцыі складае не менш за 2300 кДж/кг сумесі. Калі цеплата рэакцыі меншая. то сумесь вокісу металу з алюмініем падаграваюць у эл. печы (А электрапечная), калі пры аднаўленні вылучаецца вял. колькасць цяпла (без дадатковага яго падвядзення), ажыццяўляецца А. пазапечная. А выкарыстоўваецпа для награвання і расплаўлення кантаў метал. вырабаў, што зварваюцца (напр., пры тэрмічнай зварцы рэек),