Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Літ.: Твардовская В.А Александр III // Росснйскве самодержцы, 1801—1917. М., 1993.
ШКСАНДР VI (Alexander; свецкае Радрыга Б о р д ж a ; Rodrigo Borgia; 1.1.1430 ці 1431 — 18.8.1503), папа рымскі з 1492. Імкнуўся стварыць у цэнтры Італіі моцную дзяржаву, дзеля чаго падтрымліваў заваёўніцкія планы свайго сьгна Чэзарэ Борджа, прадаваў царк. пасады, збіраў крьгжаносную дзесяціну, канфіскоўваў маёмасць заможных асоб. Паліт. праціўнікаў ліквідаваў з дапамогай атруты і кінжала. У 1497 адлучыў ад царквы свайго праціўніка Саванаролу і садзейнічаў пакаранню яго
смерцю. На пачатку італьянскіх войнаў 1494—1559 лавіраваў паміж варагуючымі бакамі.
АЛЯКСАНДР АФРАДЫСІЙСКІ, ста ражытнагрэчаскі філосаф, кіраўнік перыпатэтычнай школы ў Афінах (канец 2 — пач. 3 ст.); найб. уплывовы каментатар Арыстоцеля. Для А.А. характэрны эмпірычны натуралізм і рэальнасць часу. У каментарыі да твора «Пра душу» развіў арыгінальную канцэпцыю траістасці розуму, якая паўплывала на сярэдневяковую араб. і еўрап. філасофію. Зберагліся яго каментарыі да асобных твораў Арыстоцеля, а таксама самастойныя т.зв. «малыя творы» «Пра душу», «Пра лёс», «Апарыі і рашэнні» (у 3 кн.), «Маральныя праблемы», «Пра зліццё і рост».
АЛЯКСАНДР ДОБРЫ (? — 1432), малдаўскі гаспадар (правіцель) у 1400—32. Рэарганізаваў войска, фінансы, упарадкаваў судаводства, праз раздачу гандл. прывілеяў купцам спрыяў развіццю гарадоў. Заваяваў порт Кілію ў вусці Дуная, у 1410 і 1422 аказаў ваен. дапамогу Полыпчы ў войнах з тэўтонцамі. Садзейнічаў цэнтралізацыі і ўмацаванню незалежнасці Малдаўскага княства.
АЛЯКСАНДР МАКВДОНСКІ, А л я к сандр III Вялікі (Alexandros ho Megas; 21.7.356 да н.э., г. Пела — 10.6.323 да н.э.), цар Македоніі [336— 323], славуты палкаводзец і дзярж. дзеяч стараж. свету. Сын Філіпа II. Выхавальнікам яго быў Арыстоцель. Упершыню вызначыўся ў бітве пры Херанеі (338). У 336—335 расправіўся з прэтэндэнтамі на трон і аднавіў макед. панаванне ў Грэцыі. У 334 — пач. 327, каб пераадолець эканам. і сац. крызіс грэч. гарадоўдзяржаў (полісаў), здзейсніў паходы супраць перс. дзяржавы. Пасля перамог на р. Гранік (334), пры Ісе (333), Гаўгамелах (331) і інш. падпарадкаваў сабе царства Ахеменідаў, захапіўшы велізарныя багацці. У 329—328 заваяваў Сярэднюю Азію. 3 вясны 327 да 325 ажыццявіў інд. паход, запяў Пенджаб (бітва каля р. Гідасп у 326), імкнуўся дасягнуць даліны р. Ганг, але, змушаны войскам, вярнуўся ў заваяваны раней Вавілон, зрабіў яго сталіцай сваёй дзяржавы. Рагпоўна памёр. Паходы А.М. спрыялі ажыўленню гандл. абмену паміж Усходам і Захадам, станаўленню эліністычнай матэрыяльнай і духоўнай культуры (заснаваны больш за 70 гарадоў, у тл. Александрыя, Герат, Кандагар). Створаная ім самая вялікая стараж. дзяржава (ад Балкан у Еўропе да Індыі і паўд. граніц Егіпта), пазбаўленая цесных унутр. сувязяў, развалілася пасля яго смерці. На яе тэр. ўзнік шэраг эліністычных дзяржаў.
Літ.: III м ф м а н Й.Ш. Александр Македонскнй. Л., 1988; Бойназаров Ф.А Проблемы традпднм н современностн: Образ н лнчность Александра Македонского. М., 1990; Марнновнч Л.П. Грекп н Александр Македонскнй: К проблеме крнзнса полнса. М., 1993.
АЛЯКСАНДРАЎ 295
АЛЯКСАНДР НЕЎСКІ (каля 1200 — 14.11.1263), князь наўгародскі [1236— 51], вял. князь уладзімірскі (з 1252). Праводзіў палітыку абароны паўн.зах. зямель Русі ад шведаў, якіх разбіў у Неўскай бітве 1240, пасля чаго стаў звацца Неўскім. Выйграў бітву супраць крыжаносцаў у Лядовым пабоішчы 1242. Імкнуўся ўстанавіць мірныя адносіны з Залатой Ардой. Маючы на мэце аб’яднанне сіл у барацьбе са шведсканям. экспансіяй, падтрымліваў цесныя сувязі з Полацкам. У 1239 ажаніўся з Аляксандрай, дачкой полацкага князя Брачыслава Васількавіча. На адной з пячатак князя была выява конніка, якая нагадвала герб «Пагоня». Пасля смерці кананізаваны правасл. царквой. У Расіі з 1725 і ў СССР з 1942 быў уведзены ваенны ордэн А.Н.
АЛЯКСАНДРА АРХІПЕЛАГ (Alexander Archipelago), каля зах. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, у Ціхім ак., частка тэр. ЗША, штат Аляска. Пл. 36,8 тыс. км2. Каля 1100 авоў і скал; найбольшыя авы: Баранава, Прынца Уэльска , Адміралцейства, Чычагова і інш. Рэльеф горны, са слядамі стараж. зледзяненняў. Выш. да 1432 м. Берагі стромкія, моцна расчлянёныя, часткова фіёрдавыя. Складзены з інтрузіўных і метамарфічных парод. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя тра студз. ад 1,6 °C на Пн да 1,2 °C на Пд; ліп. адпаведна 12 °C і 14 °C. Ападкаў ад 2000 да 3000 мм за год. Да выш. 1000—1100 м хваёвыя лясы (сітхінская елка і інш.), якія змяняюцца альпійскімі лугамі. Рыбалоўства, зверагадоўля, лесараспрацоўкі. Нацыянальны парк Адміралці. Адкрыты ў 1741 рус. экспедыцыяй В.Берынга і АЧырыкава. Да 1867 належаў Расіі.
АЛЯКСАНДРА I ЗЯМЛЯ, паўднёвазаходняя частка Антарктычнага пва ў Антарктыдзе. Злучана з мацерыком шэльфавым ледавіком Георга VI. Працягласць з Пн на Пд каля 400 км, з У на 3 — 200 км. Над ледавіковым покрывам горы (выш. да 2987 м, г. Стывенсан). Адкрыта ў 1821 рус. экспедыцыяй Ф.Ф.Белінсгаўзена і М.П.Лазарава.
АЛЯКСАНДРА ФЁДАРАЎНА (сапр. Аліса Вікторыя Алена Луіза Беатрыса; 25.5.1872— 16.7.1918), апошняя рас. імператрыца, жонка Мікалая II (з 1894). Дачка вял. герцага гесендармпттацкага Людовіка IV. Была прыхільніцай неабмежаванага самадзяржаўя, узначальвала германафільскія групоўкі пры двары, бязмежна давярала авантурысту Р.Я.Распуціну, які выкарыстоўваў яе прыхільнасць пры вырашэнні важных паліт. пытанняў. У час 1й сусв. вайны патранавала службу Чырв. Крыжа. была ў прыфрантавой зоне, на Зах. фронце, у т.л. ў Мінску і Магілёве. Расстраляна разам з царскай сям’ёй у Екацярынбургу
АЛЯКСАНЦРАВЫ. рускія кампазітары і харавыя дырыжоры, бацька і сын.
Аляксандр Васілевіч (13.4.1883, с. Плахіна Захараўскага рна Разанскай вобл. — 8.7.1946), нар. apr. СССР (1937). Др мастаіггвазнаўства (1940). Ген.маёр (1943). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1913), з 1918 выкладаў у ёй (праф. з 1922). Арганізатар (1928) і кіраўнік Ансамбля песні і танца Сав. Арміі (цяпер яго імя). Прызнанне атрымалі яго песня «Свяшчэнная вайна» і апрацоўка далёкаўсх. партыз. песні «Па далінах і па ўзгорках». Аўтар музыкі былога Дзярж. гімна СССР (1943). Пісаў оперы, вак.сімф., інстр. творы. Дзярж. прэмія СССР 1942 і 1946. У 1971 устаноўлены залаты і 3 сярэбраныя медалі імя А. за лепшыя творы на ваен.патрыят. тэму. Барыс Аляксанд р а в і ч (4.8.1905, г. Балагое — 18.6.1994), нар. арт. СССР (1958). Герой Сац. Працы (1975). Ген.маёр (1973). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929), у 1933—41 выкладаў у ёй. 3 1929 дырыжор, у 1946—86 нач. і маст.
Аляксандр Неўскі. Цэнтральная частка трыпціха П.Дз.Корына. 1942.
кіраўнік Ансамбля песні і танца Сав. Арміі. Аўтар шматлікіх песень, аперэт, у т.л. «Вяселле ў Малінаўцы» (1937), балета «Ляўша» (1954), араторый і інш. Ленінская прэмія 1978, Дзярж. прэмія СССР 1950, Дзярж. прэмія РСФСР 1985. Залаты медаль імя А.В.Аляксандрава (1971). Памяці бацькі прысвяціў кн. «Песня кліча» (1982).
Літ.: Поляновскнй Г. АВ.Александров. 2 нзд. М., 1983.
АЛЯКСАНДРАНЕЎСКАЯ ЛАЎРА ў СанктПецярбургу, помнік архітэктуры 18 ст. Засн. Пятром I у 1710 на ўшанаванне памяці А/іяксандра Неўскага як манастыр; з 1797 лаўра (буйны мужчынскі праваслаўны манастыр). У арх. ансамбль лаўры ўвахо
Аляксандр Македонскі.
дзяць Благавешчанская царква (1717— 22, арх. Д.Трэзіні, Т.Швертфегер), Фёдараўскі корпус з царквой (1740—50, арх. П.Трэзіні), Троіцкі сабор у стылі класіцызму (1776—90, арх. І.Староў) і інш. На тэр. лаўры створаны дзярж. запаведнік, дзе размешчаны Музей гар. скульгггуры з некропалем 18 ст. (Лазараўскія могілкі з надмагільнымі помнікамі работы І.Мартаса, М.Казлоўскага і інш.) і некропалем майстроў мастацтваў (Ціхвінскія могілкі). У А.Н.Л. пахаваны М.В.Ламаносаў, А.В.Сувораў, М.М.Карамзін, І.А.Крылоў, П.І.Чай
Благавешчанская царква АляксандраНеўскай лаўры.
коўскі, Ф.М.Дастаеўскі. М.І.Глінка і інш.
АЛЯКСАНДРАЎ, горад у Расіі, цэнтр раёна ва Уладзімірскай вобл. 68,2 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Машынабудаванне (вьггвсць тэлевізараў), хім. (вьггворчасць штучнай скуры), лёгкая, харч. прамсць. Гіст.арх. і маст. музей
296 АЛЯКСАНДРАЎ
«Аляксандраўская слабада». Вядомы з 14 ст. У 1564—72 рэзідэнцыя рус. цара Івана Грознага. У А. адна з першых рус. друкарняў. Помнікі архітэктуры 16—17 ст.
АЛЯКСАНДРАЎ Аляксандр Паўлавіч (н. 20.2.1943, Масква), сав. касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1983, 1987),
Анатоль Пятровіч Аляксандраў.
М.МАляксандраў.
лётчыккасманаўт СССР (1983). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Э.Баўмана (1969). 3 1978 у атрадзе касманаўтаў. Як бортінжынер здзейсніў касм. палёты з УА.Ляхавым на караблі «Саюз Т9» і арбітальнай станцыі «Салют7» (27.6— 23.11.1983), з А.С.Вікгарэнкам і М.А.Фарысам на караблі «Саюз ТМ3» і арбітальным комплексе «Мір» (22.7— 29.12.1987). У космасе правёў 309,7 сут. АЛЯКСАНДРАЎ Анатоль Мікалаевіч (25.5.1888, Масква — 16.4.1982), рускі кампазітар, піяніст, педагог. Нар. арт. СССР (1971). Др мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1916), з 1923 выкладаў у ёй (праф. з 1926). Працаваў у многіх жанрах, найб. плённа ў вакальным. Аўтар цыклаў рамансаў «3 Александрыйскіх песень М.Кузьміна» (4 сш.), «Вернасць» (Дзярж. прэмія СССР 1951) і інш., опер «Бэла» (1941), «Дзікая Бара» (1957), «Ляўша» (1975), сімф. і камернаінстр. твораў, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў.
Літ.. Кокушкнн В. Анатолнй Александров. М., 1987.
АЛЯКСАНДРАЎ Анатоль Пятровіч (13.2.1903, г. Тарашча Кіеўскай вобл., Украіна — 4.2.1994), сав. фізік. Акад. AH СССР (1953, чл.кар. 1943). Адзін з заснавальнікаў сав. атамнай энергетыкі. Герой Сац. Працы (1954, 1960, 1973). Скончыў Кіеўскі унт (1930). 3 1960 дырэкгар Інта атамнай энергіі імя Курчатава, у 1975—86 прэзідэнт AH СССР. Навук. працы па фізіны цвёрдага цела і палімераў, ядз. і атамнай фізіцы. Распрацоўваў (у сааўт.) стат. тэорыю трываласці цвёрдых целаў. 3 1946 працаваў над стварэннем ядз. рэакіараў, у тл. для атамнай энергетыкі і флоту; пад яго
кіраўніцтвам створаны першы доследны водавадзяны рэактар (1948—54). Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949, 1951, 1953.
Тв.: Агомная энерпія м научнотехннческнй прогресс. М., 1978; Наука — стране. М., 1983.