• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    1962—66 выкладаў археалогію ў Магілёўскім пед. інце. Вёў раскопкі Браслава, Друцка, Мсціслава, Рослаўля, вывучаў гісторыю археалогіі, архітэктуры, мастацтва і краязнаўства гэтых рэгіёнаў. Даследавф гісторыю Смаленскай і Полацкай зямель.
    Тв.: Полоцкая земля в IX—XIII вв.: (Очеркл нсторнн Северной Белорусснл). М.,
    П.САляксандраў.
    Л.ФАляксссва.
    1966; По Западной Двнне н Днепру в Белорусснн. М., 1974; Смоленская земля в IX— XIII вв.: Очеркн нсторлн Смоленшгаіы н Восточной Белорусснн. М., 1980.
    АЛЯКСЕЕЎ Мікалай Іванавіч (17.12.1898, С.Пецярбург — 12.8.1985), рускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). У 1918—58 у арміі, прайшоў шлях ад салдата да ген.маёра. Літ. дзейнасць пачаў у 1939. Аўтар раманаў «Якаў Жалязноў» (1946), «Выпрабаванне» (1957), «Па закліку сэрца» (1974) пра мужнасць людзей у барацьбе з ням.фаш. захопнікамі, anoBec цяў «Сухар» (1971, пра пагранічнікаў), «Асколкам абарванае жыццё» (1978, пра І.Д.Чарняхоўскага), п’есы «Сястра Варвара» (паст. ў 1960 Бабруйскім вандроўным тэатрам).
    АЛЯКСЕЕЎ Міхаіл Васілевіч (15.11.1857, Цвярская вобл. — 8.10.1918), рускі ваенны дзеяч, адзін з арганізатараў бе.іай гвардыі. Генерал ад інфантэрыі (1914). Удзельнік рус.тур. (1877—78), рус.яп. (1904—05) войнаў. Скончыў Акадэмію Генштаба (1890). У 1ю сусв. вайну нач. штаба Паўд.Зах. фронту, галоўнакамандуючы Паўн.Зах. фронтам; у жн. 1915 — сак. 1917 нач. штаба Стаўкі вярх. галоўнакамандуючага ў Магілёве. У сак.—маі 1917 вярх. галоўнакамандуючы, потым ваенны саветнік Часовага ўрада, нач. штаба вярх. галоўнакамандуючага. Пасля Кастр. рэв. стварыў разам з Л.Г.Карнілавьш і А..І.Дзянікіным і ўзначаліў на Паўн. Каўказе добраахвотніцкую армію і белагвардзейскі ўрад — «Асобую нараду».
    АЛЯКСЕЕЎ Міхаіл Мікалаевіч (н. 6.5.1918, с. Манастырскае, Саратаўская вобл., Расія), рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1957). У 1968—90 гал. рэдакгар час. «Москва».
    298	АЛЯКСЕЕЎ
    Падзеі Вял. Айч. вайны, армейскія будні адлюстраваны ў рамане «Салдаты» (1951—53), аповесцях «Наследнікі» (1957), «Дывізіёнка» (1959), збках апавяданняў «Наш лейгэнант» (1955), «Жылібылі два таварышы...» (1958), мінулае і сучаснае жыццё BecKi — у раманах і аповесцях «Вішнёвы вір» (1961), «Хлеб — імя назыўное»
    Цар Аляксей Міхайлавіч.
    (1964; фільм пад назвай «Жураўлік»), «Каруха» (1968), «Вярба неплакучая» (кн. 1—2, 1971—75; Дзярж. прэмія СССР 1976), «Задзіры» (1981) і інш.
    АЛЯКСЕЕЎ (літ. псеўд. А с к о л ь даў) Сяргей Аляксеевіч (1870 — 23.5.1945), расійскі філосаф. Скончыў Пецярбургскі унт. Да сярэдзіны 1920х г. праф. Політэхн. інта (Петраград). У 1921 заснаваў тайнае рэліг.філас. тва (у 1926 перайменавана ў «Брацтва св. Серафіма Сароўскага»), У 1928 арыштаваны і сасланы ў Комі АССР. 3 1935 жыў у Ноўгарадзе. Пасля Вял. Айч. вайны эмігрыраваў у Германію. Аўтар кн. «Крытыка дыялектычнага матэрыялізму», у якой развіваў вучэнне аб трансцэндэнтальнасці прадмета ведаў, сімвалічнасці пазнання, крытыкаваў уяўленні аб суб’екце пазнання за яго «безаблічнасць» і падмену індывід. разу
    мення. У аснове яго анталогіі вучэнне пра ўзаемадзеянне душ.
    Тв.: Основные проблемы теорнн познання н онтолопш. Спб., 1900; Мысль м действнтельность. М., 1914; Сознанме как целое: Пснхол. понятне лнчностн. М., 1918.
    АЛЯКСЁЕЎ Фёдар Якаўлевіч (паміж 1753 і 1755, С.Пецярбург — 23.11.1824), рускі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую AM (1773), яе акадэмік з 1794. У 1773—77 удасканальваў майстэрства ў Венецыі, дзе пісаў пейзажы («Набярэжная Ск’явоні ў Венецыі», 1775, Нац. маст. музей Беларусі). Першы ў рус. жывапісе стварыў гар. пейзажы: «Выгляд Палацавай набярэжнай ад Петрапаўлаўскай крэпасці» (1800—02), «Красная плошча ў Маскве» (1801), «Від на горад Бахчысарай», «Плошча ў горадзе Мікалаеве» і інш.
    Літ.: Алексеев: Альбом / Авт.сост. М.М.Жаркова. М., 1981. М.М.Паграноўскі. АЛЯКСЁЕЎ Яўген Кузьміч (2.2.1884, г.п. ВісімаУткінск Прыгараднага рна Свярдлоўскай вобл. — 21.1.1972), бел. аграномраслінавод. Акад. АН Беларусі (1940), Акадэміі с.г. навук Беларусі (1957—61), др с.г. навук (1936), праф. (1951). Скончыў Казанскі настаўніцкі інт (1903) і Вышэйшыя с.г. курсы ў Пецярбургу (1911). 3 1916 дырэктар Навазыбкаўскай с.г. доследнай станцыі, у 1928—30 ііраф., заг. кафедры БСГА; у 1937—59 у Маскоўскім зоатэхн. інце, адначасова ў 1946—59 у Бел. НДІ земляробства. Асн. працы па агратэхніцы і выкарыстанні зялёных угнаенняў (сідэратаў) на розных глебах розных кліматычных зон.
    Тв.: Зернебабовыя культуры ў БССР. Мн., 1953; Зеленое удобренне. Мн., 1970 (разам з В.С.Рубанавым, К.І.Доўбанам).
    АЛЯКСЁЕЎКА, вёска ў Беларусі, у Брагінскім рне Гомельскай вобл. Цэнтр Крыўчанскага с/с. За 17 км на У ад г.п. Брагін, 147 га ад Гомеля, 43 км ад чыг. ст. Хойнікі. 282 ж., 120 двароў
    ФАляксееў. Красная плошча ў Маскве. 1801.
    (1994). Сярэдняя школа, бка, Дом культуры, бальніца, аддз. сувязі.
    АЛЯКСЁЕЎСКІ Канстанцін Аляксеевіч (15.9.1855, Віленская губ. — пасля 1918), удзельнік бел. нац. руху пач. 20 ст. Скончыў 2е Канстанцінаўскае ваен. вучылішча ў Пецярбургу (1875). Ген,маёр (1909). 3 1915 нач. Свеаборгскай крэпасці. На Усебеларускім з’ездзе 1917 выбраны ў склад Савета старэйшын, заклікаў «адрадзіць беларускую дзяржаву», выступаў у абарону бел. нац. сцяга. Аўтар «Ўспамінаў пра Усебеларускі з’езд у г. Мінску» (Чырвоны шлях. 1918. № 1—2). У 1918 запрошаны Радай БНР у Мінск для фарміравання бел. нац. арміі. В.У.Скалабан. АЛЯКСЁЙ, Аляксій (1314—78), рускі мітрапаліт з 1354. У час княжання ў Маскве Івана Іванавіча Краснага і малалецтва кн. Дзмітрыя Іванавіча Данскога факіычна ўзначальваў урад. Падтрымліваў Дзмітрыя ў барацьбе з цвярскімі і суздальсканіжагародскімі князямі, выступаў супраць намаганняў князёў ВКЛ стварыць асобную мітраполію ў Кіеве. Прыхільнік пагаднення з Залатой Ардой дзеля прадухілення набегаў на Маскоўскае княства. У 1448— 49 кананізаваны правасл. царквой.
    АЛЯКСЁЙ I КАМНІН (Alexios Komnenos; каля 1048—15.8.1118), візант. імператар [1081—1118]. Заснавальнік дынастыі Камнінаў. Захапіў трон з дапамогай ваен. знаці. Душыў феад. мяцяжы, праследаваў удзельнікаў ерэтычных рухаў паўлініян і багамілаў. На пач. 1090х г. адбіў націск нарманаў, сельджукаў, у 1091 — печанегаў. Прымусіў крыжаносцаў у час 1га крыжовага паходу перадаць Візантыі частку М. Азіі.
    АЛЯКСЁЙ МІХАЙЛАВІЧ (19.3.1629— 29.1.1676), рускі цар [1645—76]. 3 дынастыі Раманавых. Сын Міхаіла Фёдаравіча. Выхоўваўся баярынам Б.І.Марозавым, які з 1645 фактычна правіў у Маскве. А.М. пачаў правіць краінай з 1648, калі паабяцаў маскоўскім паўстанцам адхіліць Марозава ад спраў. Удзельнічаў у складанні і зацвярджэнні Саборнага ўлажэння 1649. Для ўзмацнення цэнтралізацыі кіравання дзяржавай у 1654 стварыў «Прыказ тайных спраў». Правёў пасадскую (1649—52), царкоўную (гл. Раскол), мытныя (гл. Гандлёвы статут 1653, Новагандлёвы статут 1667), грашовую (1654—63) і інш. рэформы, рэарганізаваў узбр. сілы, прыцягваў на службу іншаземцаў. Пры ім адбыліся паўстанні гараджан у Ноўгарадзе і Пскове (1650), Салавецкае паўстанне 166S—76, Сялянская вайна 1670—71. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 на чале адной з армій заняў у 1654—56 каля 200 бел. гарадоў, мястэчак, замкаў, у т.л. Вільню, пасля чаго стаў тьггулаваць сябе «ўсяе Вялікія, Малыя і Белыя Русі самадзержцам»; раздаваў бел. землі рас. дваранам і баярам, прымусова перасяляў жыхароў Беларусі (асабліва рамеснікаў) у Расію. Вёў так
    АЛЯСКА
    299
    сама вайну Расіі са Швецыяй 1656—58 і інш. Аўтар няскончаных мемуараў пра вайну 1654—67.
    АЛЯКСЕЙ ПЯТРОВІЧ (18.2.1690 — 16.6.1718), рускі царэвіч. Старэйшы сын Пятра I. Выхоўваўся ў варожым да Пятра I асяроддзі, быў уцягнутЬі ў змову духавенства і баярства супраць цара. У 1716 уцёк у Вену, спадзеючыся на падгрымку аўстр. імператара Карла VI. У 1718 вернуты ў Расію і асуджаны на пакаранне смерцю. Верагодна, па загадзе Пятра I быў задушаны ў Петрапаўлаўскай крэпасці.
    АЛЯКСІЙ (С і м а н с к і Сяргей Уладзіміравіч; 9.11.1877, Масква — 17.4.1970), патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Скончыў маскоўскія унт (1899) і духоўную акадэмію (1904). Быў рэктарам Тульскай і Наўгародскай духоўных семінарый. У сане епіскапа з 1913. У 1943—45 мітрапаліт Ленінградскі і Наў гародскі. У 1945 на памесным саборы ў Маскве абраны патрыярхам.
    АЛЯКСІЙ ГІ (да пастрыжэння ў манахі Р ы д з і г е р Аляксей Міхайлавіч; н. 23.2.1929, г. Талін), патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Скончыў ленінградскія духоўную семінарыю (1949) і духоўную акадэмію (1953) са ступенню кандыдата багаслоўя. 3 1950 свяшчэннік і настаяцель царквы ў г. Іыхві Талінскай епархіі, з 1957 настаяцель Успенскага сабора г. Тарту. У 1961 пастрыжаны ў манахі, узведзены ў сан архімандрыта, потым епіскапа Талінскага і Эстонскага. 3 1964 архіепіскап, з 1968 мітрапаліт. 3 1964 кіраўнік справамі Маскоўскай патрыярхіі, з 1986 мітрапаліт Леніні’радскі і Наўгародскі. У 1990 выбраны патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі. Г.М.Шэйкін.
    АЛЯКСЮК Павел Паўлавіч (10.12.1892, Гродна — ?), паліт. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі унт (1915). 3 1909 нам. старшыні Гродзенскага гуртка бел. моладзі. У 1915 адзін з заснавальнікаў Бел. тва дапамогі пацярпелым ад вайны ў Вільні. У 1917 уваходзіў у БСГ, потым у Бел. нар. партыю сацыялістаў; нам. старшыні Бел. нац. кта ў Мінску. 3 кастр. 1917 чл. выканкомаў Вял. бел. рады і Цэнтр. бел. вайсковай рады. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР, у 1918 у складзе Нар. сакратарыята Беларусі. У 1919 чл. Цэнтр. бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1919— 20 узначальваў Бел. вайсковую камісію. 3 восені 1920 старшыня Бел. паліт. кта ў Варшаве. Падтрымаў ваен. акцыю С.Н.БулакБалаховіча на Беларусі. У 1921 стварыў паланафільскую аргцыю «Беларуская краёвая сувязь». У 1920я г. працаваў адвакатам у Навагрудку. Далейшы лёс невядомы. С.С.Рудовіч.
    АЛЯНЁК, рака на Пн Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), вярхоўе — у Краснаярскім краі Расійскай Федэрацыі. Даўж. 2292 км, пл. бас. каля 220 тыс. км . Пачынаецца і цячэ па СярэднеСібірскім пласкагор’і, у нізоўях — па
    Паўд.Сібірскай нізіне. Упадае ў Алянёцкі заліў мора Лапцевых, утвараючы дэльту. У верхнім цячэнні парожыстая, даліна месцамі мае выгляд цясніны. У сярэднім цячэнні даліна пралягае сярод хвалістай мясцовасці. Асн. прытокі: АргаСала, Бур (злева), Сілігір (справа). Жыўленне снегавое і дажджавое. Паводка з чэрв. да верасня. Ледасіаў з канца вер.—кастр. да канца мая — 1й пал. чэрвеня. У верхнім цячэнні перамярзае са студз. да красавіка. Сярэдні расход вады ў вусці 1210 м3/с. Суднаходная ў нізоўях. Багатая рыбай (рапушка, омуль, муксун, нельма і інш.).