Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
яе прытоках 2 тыс. відаў прэснаводных рыб, сярод якіх драпежныя піранья, элекгрычны вутор. А. мае значны энер
гет. патэнцыял. Даўжыня ўсіх водных шляхоў у бас. А. каля 25 тыс. км. Рака суднаходная на 4300 км ад вусця (да Андаў), да г. Манаус (1690 км) падымаюцца акіянскія судны. Гал. парты: Бе
лен (Пара), Сантарэн, Обідус, Манаус (Бразілія), Ікітас (Перу).
АМАЗОНКІ, у старажытнагрэчаскай міфалогіі жанчынываяўніцы, якія жылі ў Малой Азіі ці ў перадгор’ях Каўказа. У пэўную пару года А. ўступалі ў блізкія адносіны з мужчынамі з мэтай захавання роду. Народжаных хлопчыкаў аддавалі на выхаванне бацькам ці забівалі, дзяўчынак пакідалі сабе і рыхтавалі іх да вайны. А. ўзбройваліся лухамі, баявымі сякерамі, лёгкімі шчытамі, самі выраблялі адзенне, шлемы і інш. вайсковы рыштунак.
АМАЗОНСКАЯ НІЗІНА. Амазон і я , найбуйнейшая на Зямлі нізіна ў Паўд. Амерыцы, у бас. р. Амазонка, пераважна ў Бразіліі, а таксама ў Калумбіі, Эквадоры, Перу. Пл. больш за 5 млн. км2. Слаба заселеная. Распасціраецца з 3 на У на 3200 км ад Андаў да Аглантычнага ак. паміж Гвіянскім і Бразільскім пласкагор’ямі. Размешчана ў вобласці тэкганічнага прагіну (Амазонская сінекліза) Паўд.Амерыканскай шіатформы, запоўненага ў асн. палеазойскімі марскімі і мезакайназойскімі кантынент. адкладамі. Пераважае плоскі рэльеф пластавых раўнін з неглыбокімі шырокімі рачнымі далінамі. Карысныя выкапні: нафта, марганцавыя і жал. руды, золата, алмазы і інш. Клімат экватарыяльны, гарачы і вільготны, сярэднія тры 24—28 °C, ападкаў 1500—3 000 мм за год. Рачная сетка густая, рэкі паўнаводныя. Разнастайная расліннасць вільготных экватарыяльных лясоў (сельвас) уключае 80 тыс. відаў дрэў (шмат каштоўных парод). Жывёльны свет разнастайны — 3 тыс. відаў сухапутных пазваночных (малпы, ляніўцы, малы мураўед, браняносцы, тапіры, пекары і інш.). Шмат ггтушак, паўзуноў, грызуноў, земнаводных, рыб (2 тыс. прэснаводных відаў), тэрмітаў,
304 АМАЛАДЖЭННЕ
мурашак. Праз трапічныя лясы пракладзена Трансамазонская шаша (1970я г.).
АМАЛАДЖЭННЕ, 1) набыццё арганізмам, які старэе, прыкмет маладосці; працэс процілеглы старэнню. Першая навук. канцэпцыя Л. належыць франц. вучонаму Ш.Э.БроўнСекару (1889), які меркаваў, што прычына старэння — аслабленне палавой актыўнасці, а амаладжальны сродак — экстракт палавых залоз жывёл. Амаладжальныя ўласцівасці ў розны час прыпісваліся балгарскай сыраквашы, антырэтыкулярнай цытатаксічнай сываратцы, гармонам, навакаіну і інш. Па сучасных уяўленнях А. складанага шматклетачнага арганізма немагчыма з прычыны незваротнасці фаз антагенезу (дзяцінства, маладосць, сталасць, старасць). Можна гаварыць пра запаволенае старэнне, карэкцыю ўзроставых змен, працягласць жыцця, але не пра А. ў поўным сэнсе гэтага слова. 2) Павелічэнне маладых асобін у складзе папуляцыі або ўзмоцненае размнажэнне клетак шматклетачнага арганізма.
АМАЛОН. рака, правы прыток Калымы, у Магаданскай вобл. і Рэспубліцы Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі. Даўж. 1114 км. Пл. бас. 113 тыс. км*. Пачынаецца на Калымскім нагор’і, цячэ ў вузкай горнай даліне. Пасля ўпадзення р. Кегалі даліна расшыраецца, рака разбіваецца на рукавы. Асн. прытокі: Малангда, Алой, Алайчан (справа); Кедон (злева). Замярзае ў кастр., крыгалом у канцы мая — пач. чэрвеня. У вярхоўях перамярзае, утвараюцца наледзі. Сярэдні расход вады ў верхнім цячэнні 33,7 mj/c. У ніжнім цячэнні сплаўная. Суднаходная на 595 км ад вусця.
АМАЛЬГАМА (франц. amalgame ад грэч. malagma мяккая падкладка), сплаў ртуці з інш. металам. У залежнасці ад суадносін ртуці і металу падзяляюцца на вадкія і цвёрдыя. Цвёрдыя пры награванні раскладаюцца на зыходныя кампаненты, вадкія застаюцца ўстойлівымі ў вял. інтэрвале тэмператур. Інертныя да агрэсіўных асяроддзяў, маюць добрыя цеплафіз. ўласцівасці. Утварэнне А. адбываецца пры змочванні і дыфузіі ртуці ў метал. Кампаненты А. ўтвараюць інтэрметал. злучэнні — меркурыды. Золата, серабро, волава лёгка сплаўляюцца з ртуццю, медзь — у здробненым стане ці пры награванні. А. — прамежкавыя рэчывы пры здабычы высакародных металаў з рудаў і канцэнтратаў; метад іх атрымання — амальгамацыя.
АМАЛЬГАМАЦЫЯ ў металургіі, спосаб атрымання металаў з рудаў з дапамогай ртуці. Пры змочванні ртуццю металы ўтвараюць амальгамы і ў такім выглядзе аддзяляюцца ад нустой пароды і пяску. А. выкарыстоўваюць для
выдзялення высакародных металаў (пераважна золата) са здробненых рудаў ці канцэнтратаў (у спалучэнні з тэхнічна больш дасканалымі працэсамі, напр. цыянаваннем), перапрацоўкі адходаў лёгкіх металаў (у другаснай металургіі), электралітычнага атрымання рэдкіх металаў (індыю, галію і інш.).
Амалыамы пасля насычэння металам адмываюць, фільтруюць, адціскаюць і награваюць да 800—850 °C, выдаляюць ртуць. Атрыманы «чарнавы» метал ідзе на афінаж, ртуць вяртаюць на А. Пры неабходнасці A актывуюць растворамі сернай кты ці вапны, выкарыстоўваюць таксама ртуць з дамешкамі натрьпо ці цынку. Спосабам А выдзяляюць з руды 50—70% золата.
АМАЛЬГАЦЫЯ БАНКАЎ, зліццё двух ці кекалькіх самастойных банкаў у працэсе канкурэнтнай барацьбы; адна з формаў цэнтралізацыі банкаўскага капіталу. Адбываецца пры паглынанні адным буйным банкам другога ці стварэнні новага банка ў выніку зліцця банкаў.
АМАЛЬДЗІ (Atnaldi) Эдаарда (н. 5.9.1908, каля г. П’ячэнца, Італія), італьянскі фізік. Чл. Нац. акадэміі дэі Лінчэі ў Рыме (1948), замежны чл. АН СССР (1958). Скончыў Рымскі унт (1929). 3 1945 прэзідэнт Нац. кта па ядз. даследаваннях Італіі, з 1948 дырэкгар Нац. інта ядз. фізікі. У 1957—60 прэзідэнт Міжнар. Саюза чыстай і прыкладной фізікі. Навук. працы па ядз. спектраскапіі, фізіцы элементарных часціц. У 1934 сумесна з Э.Фермі і інш. адкрыў з’яву запавольвання нейтронаў у рэчывах, якія маюць у сабе вадарод. Прадказаў існаванне антыпратона (1955), у сааўт. адкрыў антысігмаплюсгіперон (1960).
АМАЛЬТЭЯ, найбліжэйшы спадарожнік шіанеты Юпітэр. Сярэдняя адлегласць ад планеты 181 тыс. км, перыяд абарачэння 0,498 сут, радыус 80
км. Арбіта А. ляжыць у плоскасці экватара планеты. Адкрыў Э.Барнард (1892, ЗША).
АМА.Н, Султанат А м а н , дзяржава на Б. Усходзе, займае паўд.ўсх. ч. Аравійскага пва. Тэр. дзяржавы выцягнугая з ПдЗ на ПнУ на 940 км. Абмываецца водамі Аравійскага м. Мяжуе з Йеменам, Саудаўскай Аравіяй і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі; граніцы на 3 праходзяць па пустыні і выразна не акрэслены. Абсалютная манархія. У адм. адносінах падзяляецца на 6 раёнаў і 59 губернатарстваў. ІІл. 212,4 тыс. км“. Нас. 1,9 млн. чал. (1994). Афіц. мова арабская, дзярж. рэлігія іслам. Сталіца — г. Маскат. Нац. свята — Дзень нараджэння султана Кабуса (18 ліст.).
Прырода. Тэр. А. займае ўскраіну плато Аравійскага пва з гарамі Хаджар (найвыш. пункт краіны г. Шам, 3353 м) на ПнУ. На ПдЗ плато Дафар з гарамі Кара. Уздоўж Аманскага заліва вузкая (40—50 км) прыбярэжная нізіна ЭльБатына. У цэнтры — усх. ўскраіна пустыні РубэльХалі. Карысныя выкапні: нафта (запасы 575 млн. т), прыродны газ (283 млрд. м ), медная (20 млн. т) і хромавая (2 млн. т) руды; ёсць каменны вугаль, вапняк, мармур, падземныя воды, невял. запасы свінцу, золата, серабра. Клімат трапічны, гарачы і сухі. Сярэдняя тра паветра ў студз. каля 21 °C, у ліп. 32 °C. Ападкаў на раўнінах каля 125 мм, у гарах да 500 мм за год, выпадаюць пераважна летам. Пастаянных рэк няма, ёсць вадзі. Пераважае пустынная і паўпустынная расліннасць, у гарах участкі саваннаў, лістападных трапічных лясоў. У аазісах фінікавыя і какосавыя пальмы, аліўкавыя дрэвы. Сярод жывёл — газелі, ліс, шакал, зайцы, тушканчыкі. яшчаркі, змеі.
Насельніцтва. Больш як 90% арабы, жывуць таксама персы, індусы, выхадцы з Усх. Афрыкі. Большая палавіна насельніцтва аселая, сканцэнтравана ў ЭльБатына 1 вакол Маската, ва ўнутр. раёнах і на ПдЗ — качавое і паукачавое. Шчыльнасць 8,9 чал. на 1 км . Пераважае сельскае насельніцтва (каля 89%). Найб. гарады: Маскат, ЭльМатрах, ЭсСахар, Назва, Салала.
Гісторыя. Ёсць звесткі, што ў 4—3м тыс. да н.э. насельніцтва на тэр. А мела флот і займалася пасрэднідтвам у гандлі паміж краінамі бас. рэк Ніл, Тыгр, Еўфрат 1 Інд. У 7—11 ст. тэр. А некалькі разоў уключалася ў склад Арабскага халіфата. У сярэдзіне 8 ст. аманскія плямёны аб’ядналіся вакол імама, якому належала духоўная і свецкая ўлада. Незалежны імамат А з перапынкамі існаваў да канца 18 ст. У пач. 16 ст. прыбярэжнай ч. A завалодалі партугальцы, у 1730я г. заваявалі персы. 3 2й пал. 18 ст. A — аб’ект барацьбы паміж Англіяй, Францыяй і вахабітамі. На пач. 19 ст. кантроль над паўд.ўсх. ч. Аравійскага пва ўстанавіла Англія. Тэр. А была падзелена на імамат А, султанат Маскат і т.зв. Пірацкі бераг (з 1853 Аман Дагаворны). У 1891 над Маскатам устаноўлены брыт. пратэктарат. Імамат А. заставаўся незалежны. Яго кіраўнікі выступалі за ліквідацыю залежнасці Маската ад Англіі і ўз’яднанне краіны, што прывяло да ўзбр. канфліктаў паміж абодвума бакамі. Паводле Сібскага дагавора 1920 англ.
АМАНІМАЦЫЯ 305
ўлады і сулган Маската прызналі імамат A незалежнай дзяржавай. У 1955, паруіпыўшы дагавор, англамаскацкія войскі ўвайшлі на тэр. А. і да 1959 акупіравалі большую яго частку; правіцелем А. стаў султан Маската Саід бен Тэймур. У выніку дзярж. перавароту з ліп, 1970 на чале А стаў султан Кабус бен Саід. Са жн. 1970 краіна мае назву Султанат Аман. У вер. 1971 А прыняты ў Лігу арабскіх краін, у кастр. — у ААН. Супрацоўнічае з ЗША, падгрымлівае цесныя сувязі з Вялікабрыганіяй. А быў пасрэднікам ва ўрэгуляванні іранаіракскай вайны 1980—88, з’яўляецца прыхільнікам стварэння бяз’ядзерных зон у розных ч. свету. Выступае за захаванне на сучасным этапе замежных войскаў у Персідскім заліве. Mae пагадненне з ЗША аб ваен. супрацоўніцтве,
Гаспадарка. Аснова эканомікі — здабыча (38 млн. т., 1993) і экспарт (праз порт МінаэльФахль каля Маската) нафты; дае каля 70% валавога ўнутр, прадукгу (у 1992 ацэньваўся ў 10,4 млрд. амер. дол., штогадовы прырост да 13%) і больш за 90% паступленняў цвёрдай валюты. Гадавая магутнасць
Герб і сцяг Амана.
аазіснае, са штучным арашэннем. Гал. культура — фінікавая пальма (50% апрацаваных зямель). Вырошчваюць проса, кукурузу, ячмень, пшаніцу, траву альфу (ідзе на выраб паперы і тканін), гародніну, тьпунь, лімоны, апельсіны, манга, бананы, вінаград, какосавыя арэхі. Увозіцца збожжа. Жывёлагадоўля экстэнсіўная. Бедуіныкачэўнікі гадуюць авечак, козаў, вярблюдаў. Асн. транспарт — марскі і аўтамабільны, сувязь з унутр. раёнамі — па караванных шляхах. Асн, парты МінаКабус, Райсут, Маскат, ЭльМатрах. Аўтамагістралі злучаюць А. з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі. Даўж. аўтадарог каля 23 тыс. км, нафтаправодаў 800 км, газаправодаў 350 км. Міжнар. аэрапорты ў ЭсСіб (прыгарад Маската) і Салале. Экспарт (4,9 млрд. амер. дол., 1991) — пераважна нафта, імпарт (3 млрд. амер. дол., 1991) — машыны і трансп. сродкі, змазачныя матэрыялы, прадукіы харчавання. Буйнейшыя гандл. партнёры: Вялікабрытанія, ЗША, Японія, ААЭ, Паўд.