• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    нафтапёрапр. здаў 3 млн. т. Разведку і здабычу нафты ажыццяўляюць змешаныя кампаніі (60% капіталаў ва ўрада А., 40% у зах.еўрап. фірмаў). Прыродны газ (гадавая здабыча 2,8 млрд. м3) выкарыстоўваецца ў энергетыцы, працуюць зды па звадкаванні газу. Ёсць дзярж. прадпрыемствы: медзешіавільны зд у г. ЭсСахар, нафтаперапрацоўчы ў Маскаце, цэменгны ў Русаі. Развіты рыбалоўства, буд. прамсць, саматужныя промыслы (апрацоўка скур, прадзенне, ткаіггва, вьгтвсць ювелірных вырабаў, халоднай зброі, прадметаў хатняга ўжытку, перапрацоўка фінікаў). Сельская гаспадарка дае 3% валавога ўнутр. прадукту (у ёй занята 42% насельнінтва, разам з рыбалоўствам). Для земляробства прыдатныя 0,2% плошчы краіны, 4,7% пад пашай. Найб. асвоены ЭльБатьша, прыбярэжная раўніна Дафара і вадзі ўнутр. раёнаў. Земляробства
    Карэя, Сінгапур. Грашовая адзінка — аманскі рыял.
    М.С.Вайтовіч (прырода, гаспадарка),
    У. С.Кошалгў (гісторыя).
    Да арт. Аман. Вароты г. Маскат.
    11.	Бел. энц., т. 1.
    АМАН, горад, сталіца Іарданіі, у вадзі Зерка, на ПнЗ краіны. 1,3 млн. ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Нафтаперапр., харч., тытунёвая, тэкст., цэментная і інш. прамсць. Унт.
    У старажьгтнасці вядомы пад назвай РабатАмон, у эліністычнарым. эпоху —Філадэльфія. У 7—9 ст. уваходзіў у араб. Халіфат, пасля яго распаду ў 10 ст — у склад розных дзяржаў Егіпта і Сірыі. 3 1516 да канца 1й сусв. вайны ў складзе Агманскай імперыі. 3 1921 сталіца эмірата Трансіарданія, з 1946 Іарданіі. На месцы стараж. горада захавалася некалькі грабніц і фрагменты сцяны (магчыма, 9 або 8 ст. да н.э.), руіны араб. цытадэлі і рым. тэатра на 4 тыс. чал. (2 ст. н.э.), адэона (тэатр для спевакоў), німфея (ант. свяцілішча). У канцы 19 ст. пабудаваны палацы Басман і Рагдан, у 1924 — мячэць альХусейн, у 1952 — маўзалей караля Абдалаха. Сучасная архітэкгура горада еўрап. тыпу. Музеі: Іарданскі археалагічны, ісламу.
    AMAH (Aman) Тэадор (20.3.1831, г. Кымпулунг — 19.8.1891), румынскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Францыі (1850—58). Заснавальнік і дырэктар Школы прыгожых мастацтваў у Бухарэсце (1864). Удзельнік рэв. 1848—49 у Валахіі. Аўтар гіст. палотнаў, прасякнутых нац.вызв. ідэямі («Выгнанне туркаў пры Кэлугэрэні», 1872), парадных партрэтаў («Тудор Уладзімірэску»), пейзажаў, гравюр на тэмы з сял. жыцця («Селянін з шапкай у руцэ», 1875).
    АМАН ДАГАВОРНЫ, назва былога брыт. пратэктарата на Аравійскім пве. 3 1971 незалежная дзяржава Аб'яднаныя Арабскія Зміраты.
    АМАНАЛЫ, група выбуховых рэчываў; разнавіднасць аманітаў. Асн. кампаненты: аміячная салетра, нітразлучэнні, дысперсны алюміній, які рэзка павышае энергію выбуху і фугаснае дзеянне. Выкарыстоўваюцца для ўзрывання парод павышанай трываласці ў вільготных і абводненых свідравінах.
    АМАНГЕЛЬДЫ ІМАНАЎ (1873, Тургайская вобл., Казахстан — 18.5.1919), адзін з кіраўнікоў нац.вызв. паўстання ў Казахстане ў 1916. У час Сярэднеазіяцкага паўстання 1916 узначаліў атрады ў Тургайскім і суседніх гіаветах. У кастр. '?Р стварыў партыз. атрад, які выступіў супраць урада, сфарміраванага партыяй Алаш. Адзін з арганізатараў сав. улады ў Тургайскай вобл., першых у Казахсгане часцей Чырв. Арміі. Загінуў у выніку антысав. мяцяжу.
    АМАНІ, назва залатых манет Афганістана, якія выпускаліся ад эпохі феадалізму да 1925 (вартасць 5, 2, 1 і 1/2 А.). Агульная маса 4,6 г, чыстага золата 4,1 г. Складала 30 рупій.
    АМАНІМАЦЫЯ, стылістычная фігура ў паэтыцы, спалучэнне слоў з аднолькавым коранем, але неаднолькавых паводле граматычнай катэгорыі. Прыклад выкарыстання А., падпарадкаванай маст. задуме, у вершы Я.Купалы «У ку
    306	 АМАНІМІЯ
    пальскую ноч»: «Цемра з нетрай скача скокі...», «Так шукае, лазіць лазам...», «Кветкі пільна я пільную» // На замкоў замкнёна сорак...».
    АМАНІМІЯ (ад грэч. homonymia аднайменнасць), гукавое супадзенне адзінак (марфем, слоў, словазлучэнняў), якія адрозніваюцца паміж сабой значэннем. Усе амоншысловы падзяляюцца на тыпы: лексічныя (маюць поўнае гукавое супадзенне ва ўсіх формах і адаосяцца да адной часціны мовы, напр., «нота» — ’дыпламатычны дакумент’ і «нота» — ’муз. знак’), ф a нетычныя — амафоны, м а р ф a лагічныя — амаформы. Адрозніваюць поўную і частковую А.
    Поўныя лексічныя амонімы супадаюііь ва ўсіх граматычных формах («заранка» — ’зорка’ і «заранка» — ’іггуілка’), пры частковай А. адно са слоў цалкам (ва ўсіх формах) супадае па гучанні з часткай формаў інш. слова ці з адной яго формай («вечарам» — прыслоўе 1 «вечарам» — назоўнік мужч. роду адз. л. творнага склону). Да частковай , адносяць прыставачную А. («дапісаць» — ’поўнасцю скончыць пісаць’ і «дапісаць» запоўніць старонку’), супадзенне формаў аднаго з трыванняў розных даеясловаў («прамакаць» ад «прамакнуць» і ад «прамокнуць») і г.д. Амонімы ўзнікаюць у мове ў выніку страты сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі (у т.л. пераноснымі) мнагазначных слоў («каса>> — ’прылада працы’, «каса» — ’заплеценыя валасы’, «каса» — 'вузкая пясчаная паласа’), У выніку дзеяння фанет. законаў мовы (аглуіпэння зычных на канцы слова: «мох» ’расліна’ і «мог» — ад дзеяслова «магчьі»), гукавога супадзення розных слоў («міна» — выраз твару’ і «міна» — ’снарад з выбуховым рэчывам’) і інш. Ад амонімаў трэба адрозніваць амографы.
    Л.П.Кунцэвіч, А.Я.Міхнеь*..
    АМАНІТЫ, амонаідэі (Ammonoidea), надатрад вымерлых малюскаў кл. галаваногіх. Былі пашыраны ў дэвонскім і мелавым перыядах, дасягнулі росквіту ў сярэдзіне мезазойскай эры. Вядома каля 1,5 тыс. родаў і 5 тыс. відаў. Рэшткі А. трапляюцца ўсюды ў марскіх адкладах. На Беларусі найб. поўна фауна А. прадстаўлена ў Прыпяцкім прагіне ў адкладах верхняюрскай сістэмы.
    Ракавіны 1 см — 2 м у папярочніку. Падзяляліся перагародкамі на самастойныя камеры, у адной з якіх размяшчалася цела. Астатнія былі запоўнены газам і злучаліся паміж сабою тонкім вырастам мяккага цела (сіфонам), які служыў рэгулягарам газавага ціску ў камерах. На галаве шчупальцы. Маглі жыць у бурнай прыбярэжнай паласе. Драпежнікі. Маюць стратыграфічнае значэнне.
    АМАНІТЫ, сумесевыя выбуховыя рэчывы брызантнага дзеяння, у састаў якіх як акісляльнік уваходзіць аміячная салетра NH4NO3. Паводле тыпу^ гаручага кампанента падзяляюцца на ўласна А. _ сумесі NH4NO3 з выбуховымі нітразлучэннямі (трынітраталуол, дынітранафталін і інш.) і дынамоны — сумесі з невыбуховым гаручым (торфам, драўніннай мукой, тэхн. маслам, па
    рашком металаў). Біпарныя сумесі NH4NO3 з трынітраталуолам наз. аматоламі, А. з дамешкамі алюмінію — аманаламі. У якасці сенсібілізатараў дэтанацыі ўводзяць магутныя выбуховыя рэчывы (нітрагліцэрын, гексаген і інш.), для надання водаўстойлівасці і стабільнасці — спец. дабаўкі (мел, даламіт, крухмал, стэараты некаторых металаў). Выпускаюцца ў выглядзе парашкоў і гранул. Асобная група — воданапоўненыя А., змяшчаюць насычаны водны раствор NH4NO3, які ператвараецца ў гель (акватолы, акваніты). А. малаадчувальныя да мех. уздзеянняў, адносна бяспечныя пры вытвсці, захоўванні і выкарыстанні.
    АМАНІФІКАЦЫЯ (ад амоній' + лац. facio раблю), працэс раскладання мікраарганізмамі арган. азоцістых рэчываў глебы з вылучэннем аміяку. Mae вял. значэнне ў кругавароце азоту ў прыродзе і жыўленні раслін. У А. ўдзельнічаюць гніласныя бактэрыі,
    акіынаміцэты, плесневыя грыбы. А. падвяргаюцца рэнггкі раслін, жывёл, якія загінулі, гумус, арган. ўгнаенні і інш. Аміяк, пгто выдзяляецца пры А., часткова выкарыстоўваецца мікраарганізмамі ў сінтэзе бялкоў уласных клетак. Большая колькасць яго ператвараецца ў глебе ў аманійныя солі, якія засвойваюцца раслінамі, частка акісляецца да нітратаў (гл. Нітрыфікацыя). Лепш працякае ў слабакіслых і нейтральных, дастаткова ўвілыотненых глебах, што добра аэрыруюцца.
    АМАНОЛІЗ, абменная хім. рэакцыя паміж рэчывам і аміякам. Напр., пры атрыманні амінаў з галагенвьггворных вуглевадародаў: RHal + 2NH3 > RNH2 + NH4Hal. Адбываецца як тыповая сальватычная рэакцыя (гл. Сальволіз), на ўзор нуклеафільнага замяшчэння.
    АМАНСКІ ЗАЛІЎ, на ПнЗ Аравійскага м., злучаны Армузскім пралівам з Персідскім залівам. Пл. 112 тыс. км . Даўж. каля 450 км, шыр. 330 км. Глыб.
    3694 м. Выш. прыліваў да 2 м. Порт — г. Маскат (Аман).
    АМАНСКІЯ ГОРЫ, гл. Хаджар.
    АМАНУЛАХ.АН (1.6.1892 —25.4.1960), кароль Афганістана ў 1919—29. 28.2.1919 абвясціў незалежнасць Афганістана і ўзначаліў вызв. барацьбу супраць Вялікабрьгганіі. У 1921 заключыў з РСФСР дагавор аб дружбе, у 1926 — з СССР дагавор аб нейгралітэце і ўзаемным ненападзенні. Праведзеныя ім рэформы спрыялі цэнтралізацыі краіны, развіццю нац. эканомікі і культуры, умацаванню незалежнасці дзяржавы. У выніку аніыўрадавага паўстання 1928—29 быў вымушаны пакінуць краіну. Памёр у Цюрыху.
    АМАПА (Amapa), федэральная тэрыторыя на Пн Бразілй. Пл. 140,3 тыс. км . Нас. 268 тыс. чал. (1990). Адм. цэнтр —
    г	. Макапа. Буйныя запасы марганцавых рудаў.
    АМАР I, Амар ібн альХатаб (каля 591 ці 581, Мекка — 3 ці 4.11.644), другі халіф (з 634) у Арабскім халіфаце, адзін з бліжэйшых паплечнікаў Мухамеда. Пры A. I араб. войскі атрымаді перамогі над візантыйцамі і Сасанідамі, заваявалі значныя тэр. ў Азіі і Афрыцы (гл. Арабскія заваяванні). Увёў мусульманскае летазлічэнне паводле хіджры. Забіты рабомперсам.
    AMAPA, горад на ПдУ Ірака, адм. ц. мухафазы Майсан. 130 тыс. ж. (1985). Вузел шашэйных дарог. Перапрацоўка с.г. прадукцыі (рыс, фінікі); цукр. завод. Паблізу А. — цэлюлознапапяровы камбінат.
    АМАРАЛІЗМ (ад а... + лац. moralis маральны), адмаўленне маральных асноў грамадства, ігнараванне агульнапрынятых нормаў паводзін. Да А. можна аднесці цынізм, крайні нігілізм, адкрыты эгаізм, чалавеканенавісніцтва. Праяўленні А. могуць спараджацца сац. прычынамі, маральнапсіхал. неразвітасцю індывіда. У свядомасці і паводзінах людзей А. больш пашыраецца ў перыяды сац. крызісаў. В.А.Паўлоўская.
    АМАРАНТ, гл. Аксамітнік.
    АМАРНА, ЭльАмарна, паселішча ў Егілце на ўсх. беразе Ніла, за 312 км на Пд ад Каіра. Каля А. знаходзяцца руіны стараж. горада Ахетатона. Гл. Тэль эльАмарна.
    АМАРТЫЗАТАР, прыстасаванне для аховы канструкцый машын і збудаванняў ад удараў і дынамічных нагрузак. Змяшчаецца паміж целам, якое ўспрымае і перадае ўдарную нагрузку, і целам, што засцерагаецца ад яе ўздзеяння (напр., паміж заднім мостам і кузавам аўгамабіля). У А. выкарыстоўваюцца пругкія ўласцівасці цвёрдых целаў (гумавых элементаў, рысораў, тарсіёнаў), гідраўлічных спружын і газаў. Устанаўліваюцца ў сукугшасці з дэмпферам (часта ў адным блоку). Асн. тыпы А.: спружынны, гумавы, фрыкцыйны, пнеўматычны, гідраўлічны, гідрапнеў