• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    1922), «Круці не круці — трэба памярці» (1943) і інш. Яны адметныя сцэнічнасцю, фалькл. паэтыкай, напружанасцю і дынамізмам дзеяння, займальнай інтрыгаю, разнастайнасцю харакгараў, меладраматызмам. Гэта яркае тэатр. відовішча з музыкай, танцамі, песнямі. Некаторыя створаны па літ. творах («Бутрым Няміра» паводле легенды
    В.Ластоўскага «Каменная труна», «Лес шуміць» паводле аднайм. палескай легенды У.Караленкі, «Птушка шчасця» паводле камедыі К.Марашэўскага, «Заручыны Паўлінкі» створаны як заканчэнне купалаўскай «Паўлінкі»), Яго п’есы жанрава разнастайныя: сац. і бытавая драма, сатыр. і быт. камедыя, меладрама, фарс. У многіх адлюстравана мяшчанскае асяроддзе і яго трагедыя. У драме «Цені» — творы бел. дэкадансу — філас. канцэпцыя пра бездапаможнасць чалавека перад лёсам. Цэнтр. месца ў творчасці А. займае «Няскончаная драма» (у многім аўтабіяграфічная, падзеі адбываюцца ў Вільні ў час акупацыі герм. войскам). У ёй аўтар супрацьпастаўляе два погляды на бел. ідэю, бел. адраджэнскі рух. У камедыі «Пан міністр» стварыў вобразы псеўдабеларускага дзеяча, кар'ерыста Філімона Пупкіна і настаўнікаадраджэнца Міколы Светляка. П’еса «Круці не круці — трэба памярці» — сцэнічны гратэск з вобразам смерці, алегорыяй тэрору ў часы сталінізму. Пісаў таксама аповесці, апавяданні, абразкі, вершы. У дакумент. аповесціўспамінах «У капцюрох ГПУ» (1937, пер. на 7 моў) упершыню ў бел. лры паказаў антычалавечую сутнасць сав. канцлагернай сістэмы. Аповесць «Страшны год» (1944) узнаўляе перажытае аўтарам у 1940—41. Кн. «Беларускі тэатр» (1924) пра гісторыю нац. сцэнічнага мастацгва ад старажытнасці да пач. 20 ст. ГГесы А. шырока ставіліся ў Зах. Беларусі, трупай У.Галубка. 3 1994 зноў з’явіліся на бел. сцэне.
    Тв.: Калісь. Вільня, 1919; Страхі жыцця. Вільня, 1919; Цені. Мн., 1920; Птушка шчасця. Вільня, 1922; Шчаслівы муж. Вільня, 1922; У лясным гушчары. Рыга, 1932; Няскончаная драма // Полымя. 1992. № 5; Пан міністар // Беларуская драматургія. Мн., 1994. Вып. 1; У капцюрох ГПУ. Мн., 1994: Круці не круці —трэба памярці // Тэатр. Беларусь. 1995. № 4.
    Літ.: К а р с к н й Е.Ф. Белорусы. Пг.,
    302	АЛЯХНОВІЧЫ
    1922. Т. 3, вып. 3. С. 366—371; Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992. С. 358—364; К р ы в і ц к і Л. Францііпак Аляхновіч // Ніва. 1990. № 2—3; Сабалеўскі А Адметны след // Спадчына. 1990. № 3; Я г о ж . На адраджэнцкай хвалі // Полымя. 1992. № 5; Бяляцкі A «Як я памру...» // Маладосць. 1990. № 10; Г л ы б і н н ы У. Тэатр у гады нямецкай акупацыі // Тэатр. Беларусь. 1994. № 4; К о в е л ь У.А. Наватарскія тэндэнцыі ў беларускай драматургіі пачатку XX ст. (на прыкладзе п’есы Ф.Аляхновіча «Страхі жыцдя») // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1994. № 4; Я г о ж. Жыцця няскончаная драма // Тэатр. Беларусь. 1995. № 4. Г.В.Кажамякін.
    АЛЯХНОВІЧЫ, А л ё х н а в і ч ы , вёска ў Беларусі, у Маладзечанскім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 28 км на ПдУ ад Маладзечна, 55 км ад Мінска, чыг. ст. на лініі Мінск—Маладзечна. 3244 ж., 1181 двор (1995). Птушкафабрыка, сярэдняя школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
    У 19 ст. вёска і фальварак у Краснасельскай вол. Вілейскага пав. У 1872 пракладзена чыгунка, у 1885 пабудаваны вакзал. 3 1921 складзе Полыпчы. У А дзейнічалі гурткі Бел. сял.работніцкай ірамады. 3 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У 1942 у А размяшчаўся лагер с.мерці для ваеннапалонных. У 1948 арганізаваны калгас «Новае жыццё», у 1955 саўгас «Аляхновіцкі».
    АЛЯХНОВІЧЫ, шляхецкі род герба «Ляліва», прадстаўнікі якога ў 15—16 ст. займалі дзярж.адм. пасады ў ВКЛ.
    ІАляшкевіч. Групавы партрэт. 1813. Нацыянальны мастацкі музей БелаРУсі.
    У 16 ст. ад іх адгалінаваліся роды Іржыкавічаў, Кухмістравічаў, Дарагастайскіх. Найб. вядомыя А.:
    А л е х н a , сын Рымавіда, заснавальнік роду А Намеснік гарадзенскі (1456), маршалак надворны ВКЛ пры Казіміру IV. Яго брат Юрый — заснавальнік роду Забярззінскіх. Пётр (? — 1516), сьш Алехны, кухмісгр ВКЛ (1492), пасол на соймы, намеснік уцянскі (1514—16). А н д р э й , сьш Алехны, пасол ВКЛ у Маскву (1493). Намеснік ожскі і пшэломскі (1494). Мікалай (? — каля 1548), сын Пятра, мечнік ВКЛ (1547).
    Магчыма, да гэтага роду належаў М і х а л (1746—82), родам са Жмудзі, педагогпіяр, лраф. права ў Гал. школе ВКЛ.
    В.Р.Баравы, Л.Л.Чарняўская.
    АЛЯШКЕВІЧ Васіль Антонавіч (28.1.1893, в. Еськавічы Нясвіжскага рна Мінскай вобл. — 18.7.1972), адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну. У час герм. акупацыі Беларусі арганізатар і камісар партыз. атрада ў Слуцкім пав., у час польскай інтэрвенцыі камісар партыз. атрада М.А.Кухарчыка (дзейнічаў у ваколіцах Ляхавіч і Клецка), арганізатар партыз. атрада імя Ш Інтэрнацыянала ў Бабруйскім пав. Удзельнік барацьбы супраць войскаў БулакБалаховіча.
    АЛЯШКЁВГЧ Іван Баніфатавіч (26.11.1900, в. Ізабеліна Кіраўскага рна Магілёўскай вобл. — 2.7.1977), бел. хірург. Др мед. н праф. (1949).’ Засл. дз. нав. Геларусі (1969), засл ўрач Бе ларусі (1959). Скончыў Кіеўскі мэд. інт (1926). 3 1949 заг. кафедры ў Віцебскім мед. інце, з 1965 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па хірург
    лячэнні хвароб страўнікавакішачнага тракту і жоўцевага пузыра, траўматычным шоку, анаэробнай інфекцыі.
    АЛЯШКЕВІЧ Іосіф Іванавіч (1777, мяст. Шылува, Літва — 5.10.1830), бел. жывапісецпартрэтыст. 3 сям’і музыканта з мяст. Радашковічы (Маладзечанскі рн). Скончыў Віленскую маст. школу (1803), працаваў у майстэрнях франц. мастакоў Ж.АД.Энгра і Ж.Л.Давіда. 3 1810 жыў у Пецярбургу. Часта прыязджаў на Беларусь. Стварыў іпмат партрэтаў у стылі позняга класіцызму і рамантызму, у т.л. Л.Сапегі, М.Радзівіла, А.Чартарыйскага, Г.Ржавускага, Плятэра, аўтапартрэт, «Групавы партрэт», «Жаночы партрэт», «Партрэт дзяўчынкі», партрэт А.Бакунінай (апошнія 4 захоўваюцца ў Нац. маст. музеі Беларусі) і інш. Сябраваў з А.Міцкевічам, напісаў яго партрэт (1828).
    АЛЯШКЕВІЧ Федар Васілевіч (н. 5.5.1936, в. Балотца Навагрудскага рка
    І.ІАляшкевіч.
    Гродзенскай вобл.), бел нейрахірург. Чл.кар. АН Беларусі (1994). Др мед. н. (1973), праф. (1980). Скончыў Мінскі мед. інт (1959). 3 1961 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. 3 1973 у Мінскім мед. інце. Навук. працы па сасудзістай паталогіі галаўнога і спіннога мозга, эпілепсіі, гідрацэфаліі, радыкуліце, пухлінах галаўнога мозга. Распрацаваў мікранейрахірургічную тэхніку для лячэння чэрапнамазгавых і сасудзістых папгкоджанняў мозга, укараніў методыку скарыстання антыгіпаксантаў.
    7в..Трапматнческне субдуральные гематомы. Мн, 1980 (разам з Н.І.Рожанцам); Нейрохнрургня: Операцнн на головном мозге. Мн., 1993 (разам з АФ.Аляшкевічам).
    АМАГАСАКІ, горад у Японіі, буйны прамысл. прыгарад г. Осака, на Пд вва
    АМАЗОНСКАЯ	303
    Хонсю. 509 тыс. ж. (1995). Порт на Унутраным Японскім моры. Металургія, маш.буд., хім., цэментавая, тэкст., шюіянакерамічная, авіяц. прамсць.
    АМАДУ (Amado) Жоржы (н. 10.8.1912, г. Ільеус, штат Баія, Бразілія), бразільскі пісьменнік. Чл. Бразільскай акадэміі (1961). Вучыўся ў езуіцкім каледжы (1922—24), унце ў РыодэЖанейра. Першы раман «Краіна карнавалу» (1932). Аўіар сац.рэв. твораў «Какава» (1933), «Мёртвае мора» (1936), «Бяскрайнія землі» (1943), «СанЖоржы дос Ільеус» (1944), «Падполле свабоды» (1952). Вядомасць прынеслі раманы «Незвычайная смерць Кінкаса Згінь Вада» (1961), «Дона Флор і яе два мужы» (1966), «Крама цудаў» (1969), «Тэрэза Батыста, якая стамілася ваяваць» (1972), «Вяртанне блуднай дачкі» (1976), «Знікненне святой» (1988). Творчасць А. звязана з развіццём магічнага рэалізму — спецыфічнай лац,амер. літ. з’явы; яго творам уласцівыя зварот да фальклору, гратэскавае адлюстраванне рэчаіснасці, карнавалізацыя, змяшэнне камічнага і трагічнага. Многія з іх экранізаваны. Чл. Сусв. Савета Міру.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1986—87.
    П.П.Акулаў.
    АМАДЫЕС (Amadeus Lake), бяссцёкавае салёнае возера ў цэнтр. пустыннай ч. Аўстраліі. Займае падоўжаную ўпадзіну паміж гарамі МакДонел і Масгрэйв, на выш. 204 м. Перасыхае, пл. змяняецца па сезонах і гадах, найбольшая 8700 км2. Рэштка больш буйнога ў мінулым вадаёма.
    АМАЗАНІТ (ад назвы р. Амазонка, дзе ўпершыню знойдзены), мінерал, разнавіднасць мікракліну, афарбаваная іонамі свінцу. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Утварае крышталі, часцей зярністыя масы з альбітам, кварцам і інш. Колер блакітнаватазялёны, бірузовы ці ярказялёны. Цв. 6—6,5. Шчыльн. больш за 2,5 г/слг. Трапляецца ў гранітах і гранітных пегматьпах. Вырабны камень. Амазанітавыя граніты выкарыстоўваюцца як абліцовачны матэрыял.
    АМАЗОНАС (Amazonas), штат на ПнЗ Бразіліі, у Амазонскай нізіне. Пл. 1564,4 тыс. км . Нас. 2200 тыс. чал. (1990). Адм. цэнтр — г. Манаус. У экватарыяльных лясах збор соку гевеі. На плантацыях вырошчваюць джут і перац.
    АМАЗОНКА (Amazonas), рака ў Паўд. Амерыцы, пераважна ў Бразіліі, найбольшая ў свеце па памерах басейна і воднасці і другая па даўжыні. Утвараецца ад зліцця рэк Мараньён і Укаялі. Даўж. ад вытоку р. Мараньён 6400 км, ад вытоку Укаялі больш за 7000 км. Пл. бас. 7180 тыс. км“. Б.ч. басейна А. ў межах Амазонскай нізіны. Пачынаецца ў Андах, упадае ў Атлантычны ак., утварае самую вял. ў свеце ўнутраную дэльту (больш за 100 тыс. км2) і лейкападобнае вусце. Больш за 500 прытокаў, ся
    род іх каля 20 даўжынёй больш за 1500 км. Найб. справа — Журуа, Пурус, Мадэйра, Тапажос, Шынгу, Такантынс (упадае ва ўсх. рукаў дэльты А. — Пару),. злева — Жапура, РыуНеіру (прыток Касік’ярэ злучае бас. А. з р. Арынока — найб. выразны прыклад біфуркацыі рэк). Шыр. А. ў месцы сутокаў Мараньёна і Укаялі 1,5 км, у сярэднім цячэнні да 5 км, у ніжнім 15— 20 км, перад вусцем 80—150 км. Жыўленне пераважна дажджавое. Рака паўнаводная ўвесь год, макс. ўзровень у маі—ліп., мінімальны — у жн.—верасні. Сярэднегадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 220 тыс. mj/c, макс. — больш за 300 тыс. MJ/c. Сярэднегадавы сцёк каля 7000 км3 (каля 15% агульнага гадавога сцёку ўсіх рэк зямнога шара). Прылівы падымаюцца ўверх па рацэ на 1400 км. А. і яе прытокі багатыя арган. рэчывамі. У водах А. — кайманы. прэснаводныя дэльфіны, ламанціны. Рыбалоўства. У А. і
    Амазаніт.
    Рака Амазонка.
    Бітва грэкаў з амазонкамі. Фрагмент размалёўкі кратэра. Каля 460 да нл.