Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АЛЯНЁЦКІ ЗАЛІЎ, у моры Лапцевых, паміж авамі дэльты р. Лена на У, мацерыком на Пд і 3, каля берагоў Расійскай Федэрацыі. Даўж. 65 км, шыр. каля 130 км, глыб. да 15 м. Вялікі ваў Джангылах. Упадаюць р. Алянёк, Алянёцкая пратока р. Лена і інш. Амаль увесь год укрыты лёдам.
Аляксій.
Аляксій II на плошчы Перамогі ў Мінску. 1991.
АЛЯПКА. вадзяны верабей (Cinclus cinclus), птушка сямейства аляпкавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі і паўд.зах. Афрыцы. На Беларусі вельмі рэдкі аселы від, занесены ў Чырвоную кнігу.
Даўж. да 20 см, маса да 70 г. Моцнага складу, з кароткімі закругленымі крыламі і хвастом, доўтімі нагамі. Алярэнне зверху бураваташэрае, знізу белае. На ноздрах скурыстая перапонка. Гнёзды паблізу рэк з хуткім цячэннем, трымаецца паасобку і парамі. Зімой трапляецца каля палонак. Корміцца воднымі беспазваночнымі і маляўкамі рыб. Можа прабегчы пад вадой да 20 м. Выводзіць 2 патомствы за год,
АЛЯСКА (Alaska), адкрыты заліў Ціхага ак., каля берагоў Паўн. Амерыкі, паміж пвам Аляска і ввам Ванкувер. Пл. 384 тыс. км , шыр. каля ўвахода больш за 2200 км, глыб. да 4929 м. Прылівы паў
Аляпка.
сутачныя (да 12 м) і мяшаныя (да 6,8 м). У заліве А. — архіпелагі Кадзьяк, Аляксандра і авы Каралевы Шарлоты. Гал. парты: Сьюард (ЗША), ПрынсРуперт (Канада).
АЛЯСКА (Alaska), паўвостраў на ПнЗ Паўн. Амерыкі (ЗША, штат Аляска), паміж Брыстольскім зал. Берынгава м. і Ціхім акіянам. Даўж. каля 700 км, нгыр да 170 км. Найб. выш. 2507 м (вулкан Веніямінава). Гарысты Алеуцкі хр. з дзеючым (Катмай, 2047 м) і патухлымі вулканамі. Горныя тундры, невял. ледавікі. Уздоўж паўн.зах. ўзбярэжжа нізіны са шматлікімі азёрамі, субаркіычныя лугі.
АЛЯСКА (Alaska), штат ЗША. на ПнЗ Паўн. Амерыкі. Аддзелены ад асн. часткі 3I1IA тэр. Канады. Акрамя мацерыковай часткі займае Алеуцкія авы, архіпелаг Аляксандра і інш. Пл. 1477 тыс. км , нас. 599 тыс. чал. (1993). Адм. цэнтр — г. Джуна. Найб. гарады Анкарыдж, Кетчыкан, Сітка і Фэрбанкс. Пераважае гар. насельніцтва, якое сканцэнтравана на ПдУ, каля палавіны — у Анкарыджы. На Пн і ў цэнтр. ч. А. расчлянёнае плато, якое пераходзіць у прыбярэжную нізіну, на Пд Аляскінскі
300 АЛЯСКІНСКАЕ
хр. з найвыш. пунктам Паўн. Амерыкі г. МакКінлі (6193 м). Вял. рэкі Юкан і Кускакуім. Клімат халодны, кантынентальны. Сярэдняя тра паветра ў студз. ад 1,6 °C да 24,8 °C, ліп. 13,3— 15,7 °C. Ападкаў на Пн каля 300 мм, на Пд 1500—4000 мм за год. Шматгадовая мерзлата, тундры і рэдкія лясы на Пн, хваёвыя лясы ў гарах на Пд. Па далінах рэк невял. плопічы, прыдатныя для земляробства. Вядучая галіна гаспадаркі — горназдабыўная: нафта, газ, вугаль, золата, руды серабра, медзі, ртуці і інш. Лясная, рыбная прамсць. Жывёлагадоўля („аўн. алені, буйн. par. жывёла, зверагадоўля), паляўніцтва. Вырошчваюць ячмень, сеяныя травы, бульбу. Турызм. Транспарт марскі, авіяцыйны, аўламабільны, чыгуначны. Трансаляскінскі нафтаправод перасякае А. з Пн на Пд.
На думку мноііх вучоных, продкі сучасных карэнных жыхароў А. (індзейцаў, эскімосаў, алеутаў) паходзяць з Паўн.Усх. Азіі. У 17 ст. эскімосы жылі пераважна ў прыбярэжных ра ёнах, алеугы — на пве, індзейцы — на паўд.ўсх. узбярэжжы (тлінкіты і хайда) і ва ўнутр. раёнах А [атапаскі). У 1730я г. А даследавалі рус экспедыцыі П.Нагібіна, В.Берынга, А.Мельнікава. І.Фёдарава, М.Гвоздзева, але адкрыццё А звязваюць з экспедыцыяй АЧырыкава ў 1741. Першае рус. паселішча засн. ў 1784 на вве Кадзьяк. У 1798
рус. купцы стварылі «злучаную амерыканскую кампанію» (з 1799 наз. Рас.Амер. кампанія), у карыстанне якой былі перададзены ўсе промыслы і выкапні на паўн.зах. беразе Амерыкі ад 55° паўн. ш. да Берынгава праліва, на авах Алеуцкіх, Курыльскіх і інш. Цэнтрам А стаў г. НоваАрхангельск (цяпер Сітка). Першы гал. правіцель рус. паселішчаў у Амерыцы —АБаранаў (1790—1818). Валоданне А прыводзіла Расію да канфліктаў з Англіяй і ЗША. У 1821 рас. імператар Аляксандр I забараніў замежным суднам плаваць уздоўж берагоў рас. уладанняў на А, але неўзабаве Расія была вымушана дазволіць ЗША (1824) і Англіі (1825) мараходства і гандаль у гэтым раёне на льготных умовах. У 1839 англ. кампанія Гудзонава заліва атрымала ў арэнду на выгадных умовах частку прыбярэжнай паласы рас. уладанняў. У час Крыжкай вайны 1853—56 царскі ўрад не меў неабходных сіл у раёне Ціхага ак. для абароны сваіх паселішчаў у Паўн. Амерыцы, таму вырашыў прадаць А ЗША у разліку на іх ладтрымку ў барацьбе за ліквідацьпо ўмоў Парыжскага мірнага дагавора 1856. Паводле дагавора 30.3.1867 А была прададзена ЗША за 7,2 млн. долараў (каля 11 млн. руб.). У канцы 19 ст. ў блізка размешчаным раёне Канады (Клондайк), а потым і на тэр. А былі адкрыты вял. радовішчы золата, цгто выклікала т.зв. «залатую ліхаманку». У 1867—84 А ў падпарадкаванні ваен. мінва ЗІІІА, у 1884—1912 — акруга на чале з губернатарам, у 1912 пераўтворана ў «тэрыторыю» 31IIA, з 1959 —штат.
АЛЯСКІНСКАЕ ЦЯЧЭННЕ, цёплае паверхневае цячэнне ў паўн.ўсх. ч. Ціхага ак., паўн. галіна ПаўночнаЦіхаакіянскага цячэння. Тра вады 2—7 °C зімой, 10—15 °C летам. Скорасць 0,9—
1,8 км/гадз. Праходзіць з Пд на Пн, затым з У на 3 у заліве Аляска; праз усх. пралівы Алеуцкіх авоў уваходзіць у Берынгава мора.
АЛЯСКІНСКІ ХРЫБЕТ (Alaska Range), на Пд Аляскі, у Ціхаакіянскім поясе Кардыльераў Паўн. Амерыкі (ЗША). Даўж. каля 1000 км. Сярэдняя выш. каля 3000 м, найб. — 6191 м (г. МакКінлі самая высокая вяршыня Паўн. Амерыкі). Восевая ч. хрыбта складзена з інтрузіўных (пераважна гранадыярытаў), па краях — з асадкавых парод. Схілы стромкія, моцна расчлянёныя. А.х. — важны клімата і водападзел. На паўд. увільготненых схілах да выш. 800 м яловыя лясы, вышэй — вечныя снягі, буйныя ледавікі; на паўн. больш сухіх схілах мяжа лесу павышаецца да 1000—1200 м, вышэй — горныя тундры.
АЛЯСКІТ (ад назвы пва Аляска, дзе ўпершыню знойдзены), ііггрузіўная
Тундра Аляскі.
субшчолачная горная парода; граніт, у якім менш за 5% цёмнаколерных мінералаў. Складаецца з каліевага палявога шпату (каля 65%) і кварцу (каля 35%). Струкгура крышт.зярністая, радзей парфірападобная. Колер мясачырвоны, ружовы, белы, светлашэры. Магматычнага, іншы раз метасаматычнага паходжання. Утварае буйныя масівы. Выкарыстоўваецца ў вытвсці шкла, тонкай керамікі, як буд. друз і абліцовачны камень.
АЛЯХНОВІЦКАЕ ЎЗВЬІШША, паўн,зах. частка Радашковіцкага ўзвышша, у Маладзечанскім рне Мінскай вобл. Абмежавана далінамі рэк Бярэзіна (прьгток Нёмана) на ПдЗ, Уша (прыток Віліі) на Пн і НарачанаВілейскай ні
АЛЯХНОВІЧ 301
зінай на У. Комплекс градаваўзгорыстага, дробна і сярэднеўзгорыстага (выш. да 313 м на ПнЗ) марэннага рэльефу. Глыбіня эразійнага расчлянення рэльефу да 10—20 м. Ускраіны ўзвышша маюць стромкія схілы ў бок рачных далін і нізіны. Складасцца з марэнных суглінкаў і супескаў, перакрьггых лёсападобнымі пародамі невял. магутнасці. Большая частка А.ў. разарана. Хмызнякі і лясы (яловадубовахваёвыя групоўкі) захаваліся на схілах узвышша.
Л.А. Нічыпарэнка.
АЛЯХНОВТЧ Галіна Іванаўна (н. 22.11.1930, Мінск), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1981), праф. (1987). Скончыла БДУ (1954). 3 1970 працуе ў БДУ. Асн. даследаванні па эканам. праблемах нар. гаспадаркі Беларусі і рыначнай сістэмы сучаснага капіталізму.
Тв.: Экономнка Белорусснм в условнях Велнкой Отечественной войны (1941—1945). Мн., 1982; Экономнческая снстема современного каппталнзма. Мн., 1988 (разам з С.В.Мачэрным); Государственномонополнстнческнй каплталнзм: Супгность м нацнональные особенностн. Мн., 1991 (з ім жа).
АЛЯХНОВІЧ Мікалай Міхайлавіч (н. 2.5.1935, в. Варонічы Слонімскага рна Гродзенскай вобл.), бел. фізік. Чл.кар. АН Беларусі (1989), др фізікаматэм. н. (1987), праф. (1991). Скончыў БДУ (1957). 3 1968 у Інце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1994 яго дырэктар. Навук. працы па хім. сувязі ў цвёрдых целах, рэнтгенаўскім аналізе рэальных крышталёў, фазавых пераходах пры высокіх цісках і трах, высокатэмпературнай звышправоднасці.
Те.: Ннтегральные характернстнкн днфракцнм рентгеновскнх лучей в монокрнсталлах с хаоіпческнм распределенмем даслокацнй // Металлофнзнка. 1986. № 1.
АЛЯХНОВІЧ Мікола (Мікалай Мікалаевіч; 21.4.1903, г. Барысаў — 9.4.1959), бел. крьпык. Вучыўся на мед. фце (1921—24), скончыў пед. фт БДУ (1930). У 1930—36 выкладчык Бел. вышэйшага пед. інта, адначасова ў 1932—34 у Інце мовы, лры і мастацтва АН Беларусі. У ліст. 1936 арыштаваны, асуджаны на 12 гадоў і сасланы на Калыму. Працаваў урачом у лагерным медпункце. 3 1945 у г. Тайшэт Іркуцкай вобл., з 1956 у Карагандзінскай вобл. Рэабілітаваны ў 1957. Жыў у Ленінградзе. Друкаваўся з 1919. У 1925— 27 кіраўнік Барысаўскай філіі «Маладняка». Даследаваў творчасць М.Багдановіча, А.Александровіча, П.Труса, Я.Скрыгана і інш. Аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму. І.У.Саламевіч.
АЛЯХНОВІЧ (Olechnowicz) Мсціслаў Антонавіч (22.2.1905, Гродна — 24.7.1982), польскі лінгвіст. Др гуманіт. (1963) і пед. (1966) навук, праф. (1974). Скончыў Віленскі унт (1938). 3 1949 выкладчык, з 1954 заг. кафедры замежных моў, з 1966 кафедры рус. філалогіі Лодзінскага унта. Даследаваў рус. і бел. мовы, бел. фальклор, рус.бел.
польскалітоўскія фалькл. і моўныя сувязі. Аўтар манаграфіі «Польскія даследчыкі беларускага фальклору і мовы ў XIX ст.» (1986), прац «ГІольскія зацікаўленні беларускай мовай (ад паловы XVI стагоддзя да 1863 г.)» (1964), «Даследчыкі палескага фальклору ў першай палове XIX стагоддзя» (1965), «Беларускія элементы ў польскай песні першай паловы XIX стагоддзя» (1966), «Беларусь—Палессе» Оскара Кольберга» (1968), «Сістэма націску назоўнікаў з вытворнай асновай у беларускай мове» (1972), «Тэндэнцыі развіцця беларускага націску (на параўнальным фоне націску рускага)» (1978) і інш.
Літ.: Саламевіч I. Польскі даследчык Беларусі // ЛіМ. 1975. 21 лют.; Bibliografia publikacji naukowych i dydaktycznych prof, dra habil. M£cisiawa Olechnowicza // Acta Universitatis Lodziensis. Zeszyty Naukowe Uniwersytetu L6dzkiego. Ser. 1. 1979. № 33.
І.У. Саламевіч.
АЛЯХНОВІЧ Францішак Каролевіч (псеўд. Ю . М о н в ід і інш.; 9.3.1883, Вільня — 3.3.1944), бел. драматург і тэатр. дзеяч, публіцыст, празаік. Скончыў драм. школу пры Муз. тве ў Варшаве (1907). 3 1908 у Вільні, рэпарцёр газет, выдаваў польскі гумарыстычны тыднёвік «Perkunas» («Пяркунас»). Удзельнічаў у арганізацыі 1 й бел. вечарынкі ў Вільні, паставіў з драм. гуртком «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага, дзе выступаў і як акцёр. За арт. у «Пяркунасе» трапіў пад суд, хаваўся ў Кракаве, у Галіцыі, дзе быў акцёрам польск. правінц. труп. Пасля амністыі 1913 вярнуўся ў Вільню, але быў зняволены ў Лукішскую турму. У 1916 арганізаваў у Вільні тэатр. гурток, з якім паставіў напісаную ў турме ў 1914—15 сваю першую п’есу «На Антокалі» і інш. У 1917 настаўнік у дзіцячым прытулку, супрацоўнік бел. газ. «Гоман». 3 чэрв. 1918 у Мінску, акцёр і рэжысёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, Беларускага савецкага тэатра. 3 сак. 1919 у Вільні, выдаваў час. »Беларускае жыццё», спрабаваў арганізаваць тэатр. 3 восені 1919 дырэкгар і рэжысёр Бел. нар. тра ў Мінску, дзе ставіў свае п’есы. 3 ліп. 1920 у Вільні, у 1921—23 рэдагаваў газ. «Беларускі звон». У ліст. 1926 прыехаў у Мінск на акад. канферэнцыю і адкрыццё БДТ2 у Віцебск. У 1927 арыштаваны органамі АДІІУ і прыгавораны да 10 гадоў высылкі на Салаўкі. У выніку абмену на вязня польскай турмы Б.Тарашкевіча ў вер. 1933 вярнуўся ў Вільню, супрацоўнічаў у газ. «Stowo» («Слова»). У 1940—41 на нелегальным становішчы. У 1942—44 у Вільні, рэдагаваў газ. «Беларускі голас». Забіты ў сваёй кватэры. Вядомы 18 п’ес А: «На вёсцы», «Бутрым Няміра» (абедзве нап. 1916), «Манька» (нап. 1917, 2я рэд. «Дрыгва», 1925), «Базылішк» (нап. 1917), «Чорт і баба», «Страхі жыцця» (абедзве нап. 1918), «Дзядзька Якуб», «Цені» (нап. 1919), «Птушка шчасця», «Няскончаная драма» (абедзве нап. 1920), «Заручыны Паўлінкі» (1921), «Шчаслівы муж», «Пан міністр» (нап.