• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АЛЯКСАНДРАЎ Георгій Фёдаравіч (7.4.1908, С.Пецярбург — 21.7.1961), філосаф і грамадскі дзеяч. Акад. АН СССР (1946). Скончыў Маскоўскі інт іісторыі і філасофіі (1932). Нач. Упраўлення прапаганды і агітацыі ЦК ВКП(б) (1940—47), дырэкгар Інта філасофіі AH СССР (1947—54), міністр культуры СССР (1954—55). 3 1955 у Інце філасофіі АН БССР. Аўтар прац: «Арыстоцель» (1940), «Гісторыя сацыялогіі як навука» (1956), «Нарыс гісторыі сацыяльных ідэй у старажытнай Індыі» (1959) і інш. За ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (т. 1—3, 1940—43) і за кн. «Псторыя заходнееўрапейскай філасофіі» (2е выд. 1946) Дзярж. прэміі СССР 1943 і 1946.
    АЛЯКСАНДРАЎ Мікалай Мікалаевіч (11.6.1917. Бранск, Расія — 7.10.1981), бел. анколаг. Чл.кар. АМН СССР (1974), др мед. н. (1955), праф. (1962). Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Ваен.мед. акадэмію імя Кірава ў Ленінградзе (1940). 3 1950 на кафеДры факультэтнай хірургіі гэтай акадэміі. 3 1960 дырэкгар НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мінва аховы здароўя Беларусі, адначасова заг. кафедры анкалогіі Бел. інта ўдасканалення ўрачоў. Працы па тэорыі пухлінаўтварэння, біяхіміі, імуналогіі, дыягностыцы і лячэнні злаякасных пухлін, арганізацыі проціракавай барацьбы на Беларусі.
    Тв.: Операцяонный рнск н лнтенслвная терапня в онкологнческой клнннке. Мн., 1976 (у сааўт.); Прл.мененне гнпертермнн н пшерглнкемнв прм леченнн злокачественных опухолей. М.. 1980 (у сааут.).
    АЛЯКСАНДРАЎ Павел Сяргеевіч (7.5.1896, г. Нагінск, Расія — 16.11.1982), сав. матэматык; заснавальнік навук. школы па тапалогіі. Акад. AH СССР (1953, чл.кар. 1929). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі унт (1917), з 1929 праф. та.м жа. Навук. працы па тапалогіі, тэорыі мностваў і тэорыі функцый сапраўднай пераменнай. Стварыў тэорыю бікампактных прастораў, метады камбінаторнага (алгебраічнага) даследавання мностваў і прастораў, тэорыю размернасці. Віцэпрэзідэнт Міжнар. матэм. асацыяцыі (з 1958). Дзярж. прэмія СССР 1943.
    Тв.: Комбннаторная тополотня. М.; Л., 1947; Введенне в обшую теорню множеств м функцнй. М.; Л., 1948; Введенне в теорпю групп. 2 нзд. М., 1951.
    АЛЯКСАНДРАЎ (сапр. Марманенка) Рыгор Васілевіч (23.1.1903, Екацярынбург, Расія — 16.12.1983), рускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар. арт. СССР (1948). Герой Сац. Працы (1973). Праф. (1951). 3 1921 акцёр Першага рабочага тра Пралеткульта ў Маскве. 3 1924 працаваў у кіно як акцёр, асістэнт,
    сурэжысёр С.Эйзенштэйна (фільмы «Стачка», «Браняносец Пацёмкін»). 3 1933 ставіў фільмы самастойна. Стварыў жанр муз.эксцэнтрычнай камедыі: «Вясёлыя хлопцы» (1934), «Цырк» (1936, Дзярж. прэмія СССР 1941), «ВолгаВолга» (1938), «Светлы шлях» (1940), «Вясна» (1947). 3 інш. фільмаў: «Сустрэча на Эльбе» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Рускі сувенір» (1960). Аўтар сцэнарыяў амаль усіх сваіх фільмаў.
    АЛЯКСАНДРАЎ Сямён Іосіфавіч (24.5.1920, в. Засарыхіна Гарадзецкага рна Ніжагародскай вобл., Расія — 16.12.1980), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Горкаўскае тэатр. вучылішча (1952). 3 1959 у Гродзенскім абл. драм. тры. Выканаўца драм. і характарных роляў, спалучаў псіхал. і пластычны малюнак вобраза. Сярод роляў: Сенатар («Францыск Скарына» А.Петрашкевіча), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі).
    АЛЯКСАНДРАЎ ПРЫВІЛЕЙ 1492. заканадаўчы акт у ВКЛ, дадзены вял. кн. Аляксандрам. Разам з прывілеем 1447 замацоўваў прынцыпы міжнар. палітыкі дзяржавы, абмяжоўваў уладу вял. князя панамірадай, без згоды якіх ён не мог прымаць важных рашэнняў, вызначаў асновы адм., цывільнага і крымін. права. Быў своеасаблівай феад. канстытуцыяй, крыніцай пісанага права, нормы якога пазней увайшлі ў Статуты ВКЛ. 1529, 1566 і 1588.
    АЛЯКСАНДРАЎКА вёска ў Беларусі, у Малааўцюкоўскім с/с Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл. Цэнтр саўгаса «Галявічы». За 12 км на У ад Калінкавіч, 110 км ад Гомеля, 0,5 км ад чыг. ст. Галявіцы. 491 ж., 224 двары (1995). Базавая школа, клуб, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў.
    АЛЯКСАНДРАЎСКІ КАФЛЯНЫ ЗА
    ВОД. Дзейнічаў на Беларусі ў 1873— 1914 у в. Аляксандраўка Слаўгарадскага рна Магілёўскай вобл. Вырабляў кафлю, тэракоту, паліву. У 1895 былі 2 конныя рухавікі. У 1898 працавалі 59, у 1913 — 38 рабочых. У канцы 19 ст. ўзнікла акц. кампанія «Аляксандраўскія кафляныя заводы» з новымі здамі ў Аляксандраўцы і Прапойску (цяпер г. Слаўгарад).
    АЛЯКСЕЕВА Ларыса Філалогаўна (н. 29.10.1907, г. Луцк Валынскай вобл., Украіна), бел. спявачка (лірыкакаларатурнае сапрана). Нар. арт. Беларусі (1944). Скончьша муз. тэхнікум імя Гнесіных у Маскве (1936). У 1937—41 і 1944—46 салістка Дзярж. тра оперы і балета БССР. У 1946—48 у Вялікім тры. Валодала голасам прыгожага тэмбру, высокай вак. культурай, сцэнічнай абаяльнасцю. Сярод партый: Русалка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Караліна («Дрыгва», пазней «У пушчах Палесся» А.Багатырова), Марфачка
    АЛЯКСЕЕЎ	297
    («Алеся» Я.Цікоцкага, канцэртнае выкананне, 1944), Марфа («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). У канцэртны рэпертуар уключала бел. нар. песні. Б.С.Смольскі. АЛЯКСЁЕВА Таццяна Іванаўна (н. 7.2.1928, Казань), расійскі антраполаг. Др гіст. н. (1969), акад. Pac. АН (1992). Скончыла Маскоўскі унт (1951). Працуе ў НДІ антрапалогіі імя Дз.М.Анучына. Распрацавала комплексную праграму морфафізіял. даследаванняў у антрапалогіі, па ёй вывучала насельніцтва розных рэгіёнаў Усх. Еўропы. Даследавала краніялагічныя серыі ўсх. славян 11—15 ст. у параўнанні з матэрыяламі пахаванняў зах. і паўд. славян, балцкіх і фінаугорскіх плямёнаў.
    Тв.: Эгногенез восточных славян по данным антропологмн. М., 1973; Географнческая среда м бнологня человека. М., 1977; Адаптнвные процессы в популяцнях человека. М., 1986. Л.І.Цягака. АЛЯКСЕЕВА Таццяна Міхайлаўна (н. 15.6.1920, Мінск), бел. рэжысёр радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыла Ленінірадскі тэатр. інт (1945). У 1941—42, 1946—49 у Бел. тры імя Я.Купалы, потым у Белдзяржфілармонй, на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1956—76 на Бел. радыё (з 1971 гал. рэжысёр рэдакцыі для дзяцей і юнацтва). Радыёпастаноўкі А. дакладна раскрываюць маст. якасці твора, вызначаюцца глыбокай распрацоўкай характараў, нац. каларытам, выхаваўчай накіраванасцю.
    АЛЯКСЕЕВА Таццяна Назараўна (н. 9.10.1922, г. Сяміпалацінск, Казахстан), бел. аетрыса. Засл. арт. Беларусі (1955). Сцэн. дзейнасць пачала ў Кіеўскім тры муз. камедыі (1943). 3 1948 на Беларусі: працавала ў Брэсце, Магілёве; з 1952 у Нац. тры імя Я.Купалы. Актрыса лірыкадрам. плана, валодае высокай сцэн. культурай, псіхал. распрацоўку ролі спалучае з дакладным вонкавым малюнкам: Вікця («Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Юлія Тугіна, Кручыніна («Апошняя ахвяра», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Луіза («Каварства 1 каханне» Ф.ІІІылера), Джульета і Алена («Рамэо і Джульета», «Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Агнія («Традыцыйны збор» В.Розава). Тонкі іумар уласцівы камед. персанажам: Адэля («Ажаніцца не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Маці («Дзверы стукаюць» М.Фермо), Паўла («Гульня з кошкай» І.Эркеня).
    АЛЯКСЁЕВІЧЫ, вёска ў Беларусі, у Немяржанскім с/с Драгічынскага рна Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 19 км на ПнЗ ад Драгічына, 106 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Драгічын. 675 ж., 274 двары (1995). Базавая школа, бка, клуб, аддз. сувязі.
    АЛЯКСЕЕНКА Барыс Леанідавіч (23.7.1910, г. Кіраваград, Уіфаіна —
    23.9.1944), бел. акцёр. Вучыўся ў Адэскім муз.драм. інце імя Бетховена (1929—31). Працаваў у 1м Кіеўскім рабочым тры. 3 1934 у Бел. тры рабочай моладзі, з 1937 у БДТ1. Выканаўца харатрных роляў: Ясь («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), Мацейка («Прымакі» Я.Купалы ў спекгаклі «Вечар камедый»), Фабіо («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі) і інш. АЛЯКСЕЕЎ Валерый Паўлавіч (2.8.1929, Масква — 7.11.1991), расійскі антраполаг і гісторык. Акадэмік АН СССР (1988), др гіст. н. (1967). Скончыў Маскоўскі інт усходазнаўства (1952). Працаваў у Інце этнаграфіі АН СССР. 3 1988 дырэктар Інта археалогіі AH СССР. Распрацоўваў праблемы станаўленпя чалавецтва, геаграфіі чалавечых рас, методыкі антрапалаг. даследаванняў; даследаваў стараж. і сучаснае насельніцтва Усх. Еўропы, у т.л. беларусаў 19 ст., а таксама Каўказа, Сібіры, Манголіі, Індыі, Кубы і інш.
    Тв.: Географня человеческмх рас. М., 1974; Мсторнческая антрополбгня. М., 1979; Эгногенез. М., 1986; Очерхл эколопш человека. М., 1993; Расавая геаграфія беларусаў і праблемы этнагенезу. Мн., 1994 (разам з М.У.Вітавым, Л.І.Цягакай).	Л.І.Цягака.
    АЛЯКСЕЕЎ Васіль Іванавіч (н. 7.1.1942, с. ПакроваШышкіна Разанскай вобл., Расія), расійскі спартсмен (цяжкая атлетыка). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў у 2й цяжкай вазе (1972, Мюнхен, 1976, Манрэаль), чэмпіён свету (1970—71, 1973—75, 1977—78), Еўропы (1970—75, 197778), СССР (1970—76). У 1970— 78 устанавіў 80 сусв. рэкордаў. АЛЯКСЁЕЎ Герт Іванавіч (н. 17.3.1936, в. Усцеранка Ульянаўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Др тэхн. н. (1989). Засл. вынаходнік Беларусі (1984). Скончыў мех. і радыётэхн. фты Львоўскага політэхн. інта (1958, 1964). 3 1968 у Інце тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па функцыянальным пераўтварэнні інфармацыі, тэарэт. асновах і праектаванні эл.магн. планшэтных сродкаў уводу графічнай інфармацыі, прыладах выліч. тэхнікі.
    Тв.: Воспронзведенне функцнй средствамн цмфроаналоговой вычнслмтельной техннкн. Мн., 1976; Элекгромагнлтные планшетные устройства ввода. Мн., 1985.
    АЛЯКСЕЕЎ Іван Епіфанавіч (14.4.1909, Полацк — 16.1.1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Кіеўскую артыл. школу (1933). Служыў у БВА. На фронце з 1941, удзельнік абароны Масквы. У студз. 1943 танк. брыгада палкоўніка А. прарвала абарону праціўніка ў Варонежскай вобл., прайшла 70 км па яго тылах, вызваліла дзесяткі нас. пунктаў, чыг. ст. Росаш. Загінуў у баі.
    АЛЯКСЕЕЎ Леанід Васілевіч (н. 15.1.1921, г. РастоўнаДоне), расійскі і бел. археолаг, гісторык. Др гіст. н. (1982). Скончыў Маскоўскі унт (1948). 3 1948 у Гродзенскім гісторыкаархеал. музеі, Інце гісторыі АН Беларусі. 3 1953 у Інце археалогіі Pac. АН. У