• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    для запальных сумесяў, у металургіі для атрымання з аксідаў металаў і сплаваў (безвугляродзістых металаў, ферасплаваў, лігатур).
    АЛЮМІНІЕВАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ, падгаліна каляровай металургіі, якая ўключае прадпрыемствы па здабычы алюмініевай сыравіны і вытвсці гліназёму (алюмінію аксіду), металічнага алюмінію, крэмнію, алюмініевакрэмніевых сплаваў (сілуніту), фторыстых соляў і інш. (больш за 200 відаў прадукцыі). Па аб’ёме вьггвсці і выкарыстанні алюміній у сусв. эканоміцы займае 1е месца сярод каляровых металаў. Алюмініевая сыравіна — баксіты, нефелінапатытавыя і алунітавыя руды, нефелінавыя канцэнтраты і інш. (гл. Алюмініевыя руды). Адна з найб. энергаёмістых галін металургіі (на вытвсць 1 т метал. алюмінію патрэбна каля 18 тыс. кВттадз электраэнергіі), таму яе размяшчэнне залежыць ад наяўнасці крыніц таннай элекіраэнергіі.
    Узнікла ў 1886, калі быў адкрыты спосаб
    Да арт. Алюмінатэрмія Схема тэрмітнай зваркі рэек: 1 — шлак; 2 — тыгель; 3 — вадкі тэрмітны метал; 4 — зварачная форма
    атрымання алюмінію электролізам гліназёму (ЗША, Францыя). Хуткае развівдё Ап. ў канцы 19 — пач. 20 ст. звязана з вынаходствам гідрахім. спосабу вытвсці гліназёму з баксітаў і вял. попьгтам на алюміній, асабліва ў сувязі з ростам авіяцыі. У б. СССР Ап. створана ў 1932—33 на энергет. базе першых буйных гідраэлектрастанцый (Волхаўскі і Дняпроўскі алюм. зды; пазней пабудаваны буйныя прадпрыемствы на Урале і ў Сібіры). Хугкі рост Ап. выклікаў павелічэнне здабычы баксітаў у свеце. Пасля 2й сусв. вайны знойдзены багатыя радовішчы баксітаў у Афрыцы, Паўд. Амерыцы, пазней — у Аўстраліі. Сусв. здабыча баксітаў 92,5 млн. т (1984), найб. —уАўсграліі і Гвінеі (49% сусв. рэсурсаў), на Ямайцы. Буйнейшыя вытворцы гліназёму — Аўстралія, ЗША, Ямайка. Асн. імпарцёры баксітаў і гліназёму — 3U1A, Канада, Японія, Нарвегія. Вытасць леріпаснага алюмінію ( ступень ачысткі 99,7%) у сведе пастаянна расце. складае каля 16 млн т (1984), сканцэнтравана ў ЗІПА, краінах б. СССР, Канадзе і інш. Акрамя першаснага вырабляюць значную колькасць алюмінію высокай ачысткі. Буйныя экспарцёры алюмінію — Канада, Нарвегія, імпарцёры — Ялонія, ЗПІА, ФРГ. Вытвсцю алюмінію займаюцда болып за 80 кампаній (1982), 6 з іх вядучьія транснацьіянальныя («Алкэн алюмініум», «Алюмінум компані оф Амерыка», «Рэйналдс металс», «Кайзер алюмінум энд кемікал», «Пешынэ», «Свіс алюмініум»), якія кантралююць 60% здабычы баксітаў, 65% вытвсці гліназёму, 55% выгвсці алюмінію.
    Сучасная А.п. выкарыстоўвае новыя тэхналогіі комплекснай перапрацоўкі нефелінапатытавых рудаў і нефелінавых канцэнтратаў на гліназём, содапрадукты, цэмент і інш., вядзе пошук новых эканам. тэхналогій атрымання алюмінію з небаксітавых відаў сыравіны. Буйныя запасы такой сыравіны ў ЗША (160 млрд. т), Нарвегіі, Іране, Іспаніі, ФРГ. На Беларусі — багатае радовішча небаксітавай сыравіны — даўсаніту (Заазерскае, паблізу Мазыра) і каалінігавыя гліны.
    АІЮМІНІЕВЫ ГАЛЬІН, комплексныя злучэнні, крышталегідраты двайных со
    ляў тыпу М [A1(SO4)2]12H2O (М—К, Na, NH4 і інш.). Бясколерныя крышталі, растваральныя ў вадзе, пры награванні страчваюць крышталізацыйную ваду з угварэннем т.зв. паленага галыну. Найб. ужывальны алюмакаліевы галын; атрымліваюць апрацоўкай баксіту ці гліны гарачай сернай кіслатой з наступным дабаўленнем да раствору сульфату калію. Выкарыстоўваюць пры фарбаванні тканін, дубленні скур, праклейванні паперы, ачыстцы вады, у медыцыне як дэзінфекцыйны і вяжучы сродак.
    АЛЮМІНІЕВЫЯ КАНСТРУКЦЫІ будаўнічыя, канструкцыі і вырабы з алюмініевых сплаваў ці тэхн. алюмінію. Лёгкія, трывалыя, даўгавечныя. маюць высокія дэкар. якасці, але складаныя ў выкананні роўнатрывалых злучэнняў, асабліва зварных; патрабуюць уліку зніжанага (прыкладна ў 3 разы ў адносінах да сталі) модуля пругкасці алюм. сплаваў. На выраб А.к. ідуць тонкі ліставы метал і прасаваныя танкасценныя профілі. Выкарыстоўваюцца як канструкцыйныя і аддзелачныя элементы ў будынках, трансп., спарт. і інш. збудаваннях.
    АЛЮМІНІЕВЫЯ РЎДЫ. горныя пароды і мінералы. сыравіна для атрымання алюмінію. Асноўныя А.р. — баксіты, з якіх атрымліваюць паўпрадукт — гліназём (АІ2О3). У якасці А.р. выкарыстоўваюцца таксама нефелінавыя сіеніты, алунітавыя і нефелінапатытавыя пароды; магчыма выкарыстанне высокагліназёмных каалінітавых глін і аргілітаў, лейцьггаў, анартазітаў, лабрадарытаў, даўсанітаў, алюмафасфатаў і інш. Ар. — комплексная сыравіна; з баксітаў атрымліваюць таксама галій, ванадый, скандый, з нефелінапатытавых парод — адначасова фасфаты. Буйнейшыя радовішчы ў Расіі, Казахстане, Гвінеі, Аўстраліі, Бразіліі, ЗША, Індыі, Камеруне, на Ямайцы і інш. На Беларусі перспекгывы на баксітазмяшчальныя руды могуць быць звязаны з верхнімі гарызонтамі дакембрыю і карой выветрывання некаторых гарызонтаў палеазою, з радовішчамі даўсаніту.
    292 АЛЮМІНІЕВЫЯ
    АЛЮМІНІЕВЫЯ СПЛАВЫ, сплавы на аснове а.іюмінію з дабаўкамі іншых элементаў (медзі, магнію, цынку, крэмнію, марганцу, літыю, кадмію, цырконію, хрому). Адметныя малой шчыльнасцю (да 3103кг/м3), высокімі мех. ўласцівасцямі, каразійнай устойлівасцю, высокай цепла і электраправоднасцю, трываласцю і пластычнасцю пры нізкіх трах. Лёгка апрацоўваюцца рэзаннем і зварваюцца кантактнай зваркай (некаторыя плаўленнем), на вырабы з іх лёгка наносяцца ахоўныя і дэкар. пакрыцці.
    Разнастайнасць уласцівасцяў Ac. звязана з увядзеннем пэўных прысадак, якія ўтвараюць з алюмініем цвёрдыя растворы і інтэрметаліды і з’яўляюцца ўмацавальнай фазай сплаваў. Найб. пашыраны сплавы А1—Cu—Mg (дзюралюміны), Al—Mg (магналіі), Al—Si (сілуміны), AJ—Mg—Si (авіялі), высокатрывалыя Al—Zn—Mg—Cu, крыягенныя i rapaчатрывалыя Al—Cu—Mn, сплавы з нізкай шчыльнасцю Al—Mg—12, Al—Cu—Li, Al— Cu—Mg—Li, парашковыя i грануляваныя. Ac. падзяляюцца на дэфармавальныя, ліцейныя і спечаныя. 3 дэфармавальных пракатваннем, лрасаваннем, коўкай ці штампоўкай, валачэннем атрымліваюць пліты, лісты, профілі, пруткі, накоўкі, дрот. 3 ліцейных Ac. вырабляюць фасонныя адліўкі метадамі ліцня ў земляныя, коркавыя ці метал. (кокільныя) формы, а таксама ліцця пад ціскам. Спечаныя А.с. атрымліваюць метадамі парашковай металургіі. Ac. выкарыстоўваюць у авіяц. прамсці, судна і прыладабудаванні, аўтамаб., электратэхн. выгвсці, будве, у вытвсці быт. вырабаў.
    АЛЮМІНІЙ (лац. Aluminium), Al, хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы Мендзялеева, ат. н. 13, ат. м. 26,98. Прыродны А. складаецца з аднаго стабільнага ізатопа "АІ (100%). У літасферы А. складае 8,8% па масе (першае месца сярод мсталаў). Атрыманы ў 1825 дацкім вучоным Х.К.Эрстэдам. Галоўныя носьбіты А. — алюмасілікаты, асн. крыніцы атрымання — баксіты, алуніты, нефелінапатытавыя РУДЫ.
    Лёгкі серабрыстабелы метал, добра праводзіць цеплыню і электрычнасць, пластычны, шчыльн. 2,7103 кг/м3, іш 660 °C. Хім. актыўны: на паверхні стварае ахоўпую аксідную плёнку, аднаўляе металы і неметалы з іх аксідаў, узаемадзейнічае з галагенамі, пры высокіх трах з азотам, вугляродам і серай. На А не дзейнічаюдь разбаўленыя і моцпыя
    ^^^^^^^^^НЦ^
    “ інзхадзь *	на	ногі);
    4 — інахадзь (фаза [	ш свабоднага вісення);
    J	Y	I 5 — галоп; 6 — ска
    4	5	6	чок.
    азотная, саіяная і серная кты. А з шчолачамі ўтварае алюмінаты. Прамысловы спосаб атрымання заснаваны на элекгролізе расгвору гліназёму (АІгОз) у расплаўленым крыяліце (NajAlFt) пры t 950 °C. Выкарыстоўваецца ў авіяцыі, будве (канструкцыйны матэрыял), элекгратэхніцы, металургіі (гл. Алюмінатэрмія), хім. і харч. прамсці (тара, упакоўкі), вытвсці выбуховьк рэчываў (аманал, алюмапюл). Як мікраэлемент уваходзіць у склад тканак жывых арганізмаў і раслін; лішак А шкодны, акумулюецца ў печані, падстраўнікавай і шчытападобнай залозах.
    АЛЮМІНІЮ АКСІД. гліназём, хімічнае злучэнне алюмінію з кіслародам, АІ2О3. Існуе ў крынгг. мадыфікацыях, з якіх устойлівыя аформа (1Пл 2053 °C) і уформа (вышэй за 900 °C неабарачальна ператвараецца ў аформу), і ў аморфным стане (гл. Амомагель). У прыродзе aAliOj — мінерал карунд і яго афарбаваныя разнавіднасці рубін, сапфір і інш. У вадзе нерастваральны, амфатэрны. аформа хімічна больш актыўная, гіграскапічная. Атрымліваюць: аАІгОз перапрацоўкай баксітаў, штучны карунд (алунд) плаўкай баксітаў з вугалем, монакрышталі зоннай плаўкай; УАІ2О3 награваннем гідраксіду ці соляў алюмінію да 600— 900 °C. Выкарыстоўваюць: аАІгОз у вытвсці алюмінію; алунд у эл.тэхн. кераміцы, вогнетрывалых матэрыялах для металургічных і эл. печаў; карунд — абразіўны матэрыял; монакрышталі — рабочыя целы для лазераў, апорныя камяні дакладных і гадзіннікавых механізмаў, ювелірныя камяні; ніткападобныя крышталі — для арміра
    вання металаў (Al, Ag); уАЬОз — адсарбент у храматаграфіі, каталізатар, носьбіт каталізатараў.
    АЛЮМІНІЮ ЗЛУЧЭННІ, хімічныя злучэнні, у састаў якіх уваходзіць алю.шній, пераважна ў ступені акіслення + 3. Бясколерныя, белыя ці шэрыя цвёрдыя рэчывы. Найб. пашыраны А.з. з кіслародам (крышт. алюмінію аксід і аморфны алюмагель, гідраксід алюмінію), солі алюмінію з моцнымі кіслотамі (нітрат, сульфат, галагеніды, фасфаты), комплексныя солі алюмінію (алюмініевы галын, амомасілікаты), солі алюмініевых кіслот (алюмінаты), алюмінійарган. злучэнні (гл. ў арт. Металаарганічныя злучэнні), нітрыд і гідрыд алюмінію, А.з. з некаторымі
    больш электрададатнымі, чым алюміній, металамі, напр. арсенід алюмінію.
    Алюмінію гідраксід [А1(ОН)з] сустракаецца ў прыродзе ў выглядзе мінералаў — састаўная частка баксітаў, існуе ў трох крышт. і аморфнай мадыфікацыях; не раствараецца ў вадзе, спіртах; амфатэрны, з кіслотамі ўтварае солі, са шчолачамі алюмінаты. Атрымліваюць гідролізам алюмасілікатаў у шчолачным асяроддзі, аморфны — асаджэннем з раствораў соляў алюмінію аміякам. Выкарыстоўваюйь для вытвсці аксіду алюміпію і алюмагелю, як адсарбпыйны сродак у медыцыне. Алюмінію сульфат [AhtSOah], тра раскладання больш за 770 °C, раствараецца ў вадзе. Агрымліваеіша ўзаемадзеяннем кааліну ці баксіту з сернай кіслатой. Выкарыстоўваюць у вытвсці алюмініевага галыну, для праклейвапня паперы, асвятлення і пазбаўлення колеру вады, як пратраву пры фарбаванні тканін. Алюмінію фтарыд (AIF3), тра ўзгонкі 1279 °C, раствараецца ў вадзе, утварае крьппталегідраты. Кампанент электраліту ў вытвсці алюмінію, таксама флюсаў, эмаляў, керамікі. А л ю м і н і ю хларыд (АІСІз), дыміць на паветры. тра ўзгонкі 180 °C, іпл 192,5 °C, у вадзе гідралізуецца. Атрымліваецца хларыраваннем кааліну, баксіту ці гліназёму. Каталізатар крэкінгу нафты, у рэакцыях алкіліравання. Алюмінію нітрыд (A1N), тра раскладання 2000 °C, дыэлектрык, устойлівы да дзеяння кіслот і шчолачаў пры t 20 °C. Атрымліваюць узаемадзеяннем азоту з алюмініем пры t 1000 °C ці аднаўленнем аксіду алюмінію. Выкарыстоўваецца як вогнетрывалы матэрыял для тыгляў, футровак элекгролізных ваннаў, для нанясення каразійна і зносаўстойлівых пакрыццяў на сталь, графіт і інш. Алюмінію гідрыд (АІНз), тра раскладання 105 °C, існуе ў палімерным стане. Выкарыстоўваецца як кампанент цвёрдага ракетнага паліва, аднаўляльнік у арган. сінтэзе.