Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АЛЬТАМІРАІКРЭВЕА (Altamira у Crevea) Рафаэль (10.2.1866, г. Алікантэ, Іспанія — 1.6.1951), іспанскі гісторык. Скончыў Валенсійскі і Мадрыдскі унты. 3 1888 сакратар Пед. музея (Мадрыд). У 1897—1910 узначальваў кафе
тоўка». 3) Разнавіднасці многіх аркестравых інструментаў: духавых (флейтаА., габойА., кларнетА., трубаА., трамбонА.), струнных (цымбалыА., мандалінаА., балалайкаА., домраА.).
І.Дз.Назіна.
АЛЬТАІР, а Арла, зорка 1й зорнай велічыні (0,8 візуальнай зорнай велічыні). Свяцільнасць у 9 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 5 пс. 3 Вегай г Дэнебам утварае вял. летні трохвугольнік.
АЛЬТАМІРА (Altamira), пячора ў правінцыі Кантабрыя (Іспанія). У 2й пал. 19 ст. тут выяўлены наскальныя рознакаляровыя выявы жывёл, стаянка эпохі салютрэ і ранняга мадлену. Даўжыня пячоры каля 280 м (з шэрагам залаў). Памеры намаляваных фігур (бізонаў і інш.) да 2,25 м. Паводле радыевугляроднага аналізу малюнкі зроблены каля 15500 г. назад. А. — найб. значная па мастацкім багацці «галерэя» першабытнага чалавека.
Выявы бізонаў у пячоры Альтаміра.
дру гісторыі ісп. права ў г. Аўеда, пазней праф. Мадрыдскага унта. У асноўнай працы «Гісторыя Іспаніі і іспанская цывілізацыя» (т. I—4, 1900— 11) даследаваў эканам. і can. гісторыю краіны, падкрэсліў узаемасувязь эканам. і паліт. заняпаду Іспаніі ў 16—17 ст. Пасля ўстанаўлення фаш. дыктатуры Ф.Франка (1939) у эміграцыі.
АЛЬТАНКА, а л ь т а н а (італьян. altaпа), драўляная ці мураваная дэкар. пабудова каркаснай (слупавой) канструкцыі для адпачынку, аховы ад сонца і ападкаў. Звычайна размяшчаецца ў маляўнічых кутках паркаў, гар. і прыгарадных зялёных зон, у дварах жылых дамоў, каля вадаёмаў і г.д. Найчасцей вырашалася ў выглядзе ратонды ў пейзажных і рэгулярных парках стыляў барока і класіцызму. У мураваных А. стылю класіцызму выкарыстоўваліся шмат’ярусныя ордэрныя кампазіцыі.
АЛЬТАНКАВЫЯ ПТУШКІ, альтаншч ыкі, буданнікі (Ptilonorhynchidae), сямейства пеўчых птушак атр. вераб’інападобных. 8 родаў, 18 відаў. Жывуць у трапічных лясах Новай Гвінеі з прылеглымі астравамі і на Пн і У Аўстраліі. Найб. вядомы альтаншчык атласны (Ptilonorhynchus violaceus).
Даўж. 22—40 см. Апярэнне бурае, цёмнасіняе або фіялетавае. У большасці моцныя дзюба і ногі, кароткі хвост. Многім відам характэрны палавы дымарфізм: самцы прыгажэйшыя за самак. Робяць з галінак і травы своеасаблівыя буданы або альтанкі (адсюль назва) даўж. да 1 м, выш. да 50 см для спароўвання. Пляцоўку перад імі ўпрыгожваюць пер’ем, ракавінамі. бліскучымі каменьчыкамі, насякомымі, кветкамі. Гнёзды на дрэвах, у кладцы 1—3 яйцы. Наседжвае самка. Усёедныя. Здольныя да гукапераймання.
АЛЬТАНШЧЫКІ, гл. Аііьтанкавыя птушкі.
АЛЬТДОРФЕР (Altdorfer) Альбрэхт (каля 1480, г. Рэгенсбург, Германія — 12.2.1538), нямецкі жывапісец і графік эпохі Адраджэння. Стаяў на чале дунайскай школы. Адзін з пачынальнікаў пейзажа ў зах.еўрап. жывапісе. Высокая чалавечнасць вобразаў і напружаны каларыт, уласцівыя яго жывапісу, увасоблены ў алтары св. Фларыяна манастыра ў СанктФларыяне (Аўстрыя, 1518), партрэтах («Партрэт невядомай жанчыны», 1525). У праграмным творы «Бітва Аляксандра Македонскага з Дарыем» (1529) выявілася касм. светаадчуванне мастака. Удасканаліў тэхніку афорта: вынайшаў спосаб траўлення медзі.
«АЛЬТОНА» (Altona — прыгарад Гамбурга), кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан, якія выйшлі з акружэння ў ходзе карнай аперацыі «Гамбург». Праводзілася ў 2й пал. снеж. 1942 у Івацэвіцкім, Ганцавіцкім, Ляхавіцкім, Баранавіцкім рнах Брэсцкай вобл. сіламі 14га паліцэйскага палка СС, спец. камандамі паліцыі бяспекі, СД і інш. карнымі баявымі групамі. Карнікі тыдзень беспаспяхова праследавалі партызан, учынілі
АЛЬТЭРНАРЫЁЗЫ 285
крывавую расправу над мірнымі жыхарамі. У ходзе аперацыі гітлераўцы расстралялі і спалілі жывымі больш за тысячу дзяцей, жанчын і старых.
АЛЬТРУІЗМ (франц. altruisme ад лац. alter іншы), бескарыслівыя клопаты пра шчасце і дабрабыт інш. людзей, гатоўнасць ахвяраваць асабістымі інтарэсамі, Тэрмін увёў у 1830я г. франц. філосаф А.Конт, які звязваў маральнае ўдасканаленне чалавека з выхаваннем у людзей пачуцця А, проціпастаўляючы яго эгаізму. Асобныя ідэі А. развіваліся ў раннім хрысціянстве, у вучэнні Францыска Асізскага (сярэднявечча), у новы час — асветнікамі (І.Гердэр, А.Шэфтсберы, Д.Юм, А.Сміт, Ж.Ж.Русо, І.В.Гётэ і інш.). Канкрэтныя формы А. — міласэрнасць, дабрачыннасць, філантропія і інш.
АЛЬТЎЗІЙ (Althusius) Іаіан (1557, Дзідэнсгаўзен, Паўн. РэйнВестфалія, Германія — 12.8.1638), нямецкі юрыст, тэарэтык права. Атрымаў адукацыю ў Базельскім унце. У 1586—1604 праф. нрава ў Гербарне. 3 1604 бургамістр, з 1627 старшыня кальвінісцкай кансісторыі г. Эмдэн. У сваёй гал. працы «Палітыка...» (1603) адзін з першых абгрунтаваў тэорыі натуральнага права і грамадскага дагавору. Развіваў і сцвярджаў ідэю вяршэнства і неадчужальнасці нар. суверэнітэту, перад які.м адказныя носьбіты дзярж. улады.
АЛЬТФАТЭР Васіль Міхайлавіч (4.1.1883, Варшава — 20.4.1919), расійскі ваеннамарскі дзеяч, контрадмірал (1917). Скончыў Марскую акадэмію (1908). Служыў на Балт. флоце, у Марскім ген. штабе. Удзельнік рус.яп. вайны 1904—05. У 1ю сусв. вайну прадстаўнік ВМФ, нач. Ваеннамарскога ўпраўлення пры галоўнакамандуючым Паўн. фронтам. Быў экспертам на перагаворах аб міры ў Брэсце. 3 1918 на камандных пасадах у сав. ВМФ, у тл. чл. РВС і першы камаадуючы Марскімі сіламі Рэспублікі.
АЛЬТШЎЛЕР Сямён Аляксандравіч (24.9.1911, г. Віцебск — 1983), савецкі фізік. Чл.кар. AH СССР (1976). Скончыў Казанскі унт (1932), дзе працаваў з 1935 (з 1955 праф.). Навук. працы па радыёспектраскаіііі і парамагнетызме. У 1934 сумесна з І.Я.Гшм выказаў ідэю аб існаванні ў нейтрона магн. моманту і дакладна вызначыў яго знак і велічыню. Прадказаў і даў тэорыю акустычнага парамагн. рэзанансу (1952). Прапанаваў метад атрымання звышнізкіх тэмператур, заснаваны на адыябатычным размагнічванні ядз. спінаў.
7в..Элекгронный парамагннтный резонанс соеднненнй элементов промежугочных групп. 2 нзд. М., 1972 (разам з Б.М.Козыравым).
АЛЬТШУЛЬ Алена Барысаўна (н. 4.4.1964, Мінск), бел. спартсменка (міжнар. стаклетачныя шашкі). Скончыла Бел. інт нар. гаспадаркі (1985). Чэмніёнка (1980, 1982—84, 1986), віцэчэмпіёнка (1979, 1987) свету ў асабістым першынстве. Чэмпіёнка СССР у
асабістым першынстве (1978, 1979, 1982). Пераможца і прызёр усесаюзных спаборніцтваў. 3 1991 жыве ў Германіі
АЛЬТЫМЕТР, гл. ў арт. Вышынямер.
АЛЬТЬШЛАНА (Altiplano), заходняя частка ўнутр. пласкагор’я Цэнтр. Андаў Паўд. Амерыкі, у Перу і Балівіі. Займае катлавіны (днішчы) вял. азёраў, якія існавалі ў плейстацэне. Ляжыць на выш. .3300—3800 м. Алювіяльныя раўніны, азёры — Тытыкака і Паапо, саланчакі Уюні і Кайпаса (рэшткі стараж. азёраў), вулканічныя плато і асобныя масівы (да 5300 м). Клімат высакагорны, трапічны. Сярэднямесячныя тры ад 6 да 11 °C. А. — вобласць унутр. сцёку, гал. р. Дэсагуадэра. На Пн, дзе выпадае 500—700 мм ападкаў за год, — горны злакавы стэп, на 3 і Пд (ападкаў да 300 мм) — пустынная і паўпустьшная расліннасць. А. — найб. заселеная ч. Балівіі.
ААльтдорфер. Партрэт невядомай жанчыны. 1525.
АЛЬТЭРАЦЫЯ (ад лац. alteratio змяненне) у музыцы, 1) павышэнне або паніжэнне ступені асн. гукарада без змены яе назвы. Знакі А.:^(дыез, павы
Альтыплана. Паўпустынны ландшафг.
шэнне на паўтон), )г(бемоль, паніжэнне на паўгон),^ (дубльдыез, павышэнне на тон).|^|>(дубльбемоль, паніжэнне на тон),М (бекар, адмаўленне ад папярэдняга павышэння ці паніжэння гуку). Знакі А., выстаўленыя ў пач. нотнага радка пры ключы, дзейнічаюць ва ўсіх актавах, пакуль іх не зменяць, знакі А. перад нотай (выпадковыя) — толькі ў адной актаве ў межах аднаго такга. 2) Ў вучэнні аб гармоніі — адзін з тыпаў храматыкі (гл. Храматызм).
АЛЬТЭРМАН (Altermann) Тэадор Юр’евіч (24.11.1885, в. Равіла, Эстонія — 31.3.1915), эстонскі акцёр. Творчую дзейнасць пачаў у 1902. Адзін з арганізатараў і акцёр (з 1906) тра «Эстонія». Стварыў яркія вобразы Лео Саалепа і Пійбілехта («Няўлоўны цуд» і «Дамавік» Э.Вільдэ), Барона («Скупы рыцар» А.Пушкіна), Атэла, Гамлета (аднайм. п’есы У.Шэкспіра). Ігра А. вылучалася майстэрствам пераўвасаблення, унуіранага маналога. Як рэжысёр паставіў «Няўлоўны цуд», «Маскарад» М.Лермантава, «Без віны вінаватыя» А.Асгроўскага і інш.
АЛЬТЭРНАНТЭРА (Altemanthera), т э л а н т э р a . род кветкавых раслін сям. аксамітнікавых. Каля 200 відаў. Растуць у тропіках і субтропіках Амерыкі і Аўстраліі. На Беларусі некалькі відаў: А. рознакаляровая (A. versicolor), прыемная (A. amabilis), прыгожая (A. amoena) і інш., вырошчваюцца ў адкрьпым грунце як лісцевадэкаратыўныя.
Адна, шматгадовыя травяністыя або паўкустовыя расліны. Лісце прадаўгаватаавальнае, цэласнае, рознага колеру — ружовабурае, цёмнафіялетавае, жоўтазялёнае, на сонцы набывае асабліва яркую афарбоўку. Кветкі дробныя, непрыкметныя, у коласападобных або галоўчатых суквеццях. Размнажаюцца чаранкамі. Выкарыстоўваюцца ў дэкар. садоўніцтве.
АЛЬТЭРНАРЫЁЗЫ, інфекцыйныя хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі з роду альтэрнарыя. Крыніца інфекцыі — заражаныя насенне, расліны і пасляўборачныя рэшткі. А. рэзка зніжаюць ураджайнасць, усходжасць насення, захаванасць пладоў. На Беларусі найб. шкаданосны А. капусты — чорная плямістасць. Пашкоджвае ўсе наземныя ч. расліны, асабліва насеннікі, лісце і струкі якіх пакрываюцца цёмным напыленнем. Насенне робіцца шчуплае або зморшчваецца і засыхае. На лісці качаноў утвараюцца цёмныя плямы, тканкі якіх паступова адміраюць. Пашырэнню хваробы спрыяе вільготнае надвор’е. А. морквы — чорная гніль, пашкоджвае расліны ў час росту і пры захоўванні, асаблівыя страты наносіць насеннікам. На ўсходах хвароба праяўляецца ў выглядзе чорнай ножкі, пазней лісце жаўцее, вяне і засыхае. У сховішчах морква чарнее і гніе. А. бульбы і памідораў выяўляецца на лісці, сцяблах, чаранках, пладах. А. вядомы таксама на збожжа
286 АЛЬТЭРНАРЫЯ
вых, бабовых культурах, яблыні, грушы, агрэсце, табацы. Меры барацьбы: правільныя севазвароты, пратручванне насення, знішчэнне раслінных рэшткаў і інш.
АЛЬТЭРНАРЫЯ (Alternaria), род недасканалых грыбоў сям. дэмацыевых. Болып за 100 відаў. Пашырана па ўсім зямным шары. На Беларусі больш за 10 відаў: паслёнавая (A. solani), капусная (A. brassicae), агурковая (A. cucumerina), парэю (А. роггі), каранёвая (A. radicina), чаргаваная (A. tenuis) і інш. Сапратрофы. Узбуджальнікі альтэрнарыёзау с.г. раслін. Выклікаюць сухую і мокрую гніль пладоў і агародніны ў час