• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    276	АЛЬГАМБРА
    вай, Н.І.Срэценскай, Г.К.Хурсевіч, Т.М.Міхеевай, Л.В.Прасянік і ініп.
    У рэспубліцы н.д. работа вядзецца ў БДУ і інтах АН Беларусі (эксперым. батанікі, фотабіялогіі, геалогіі), БелрыбНДІпраекце. Вывучаюцца якасны склад водарасцяў розных экалагічных груповак, колькаснае развіццё пераважна фітапланкгону ў штучных і прыродных вадаёмах і рыбагадоўчых сажалках, даследуюцца праблемы фарміравання першаснай прадукцыі фітапланкгону ў вадаёмах, у т.л. забруджаных, вызначаецца яго роля пры эўтрафаванні водаў і ў іх самаачышчэнні, даследуюцца водарасці перыфітону з пункгу гледжання іх ролі ў працэсах самаачышчэння водных экасістэм ад радыенуклідаў, вядзецца лабараторнае культываванне некаторых водарасцяў. А. цесна ўзаемадзейнічае з экалогіяй. Даныя А. выкарыстоўваюцца пры ачыстцы бытавых, прамысл., сцёкавых водаў, у рыбнай і сельскай гаспадарках, харч., хім. прамсці, бальнеалогіі і інш.
    Літ.: Водорослн: Справ. Кнев, 1989; Саут Р., У м т т н к А. Основы альгологнн: Пер. с англ. М., 1990. Т.М.Міхеева.
    АЛЬГАМБРА (араб. альхамра — чырвоная), палацзамак сярэдзіны 13 — пач. 14 ст. ў Іспаніі каля Гранады; узор познамаўрытанскай архітэкіуры. Да 1492 рэзідэнцыя эміраў Гранады.
    Ад горада А аддзелена цяснінай р. Дара і абкружана мураванымі крапаснымі сценамі з вежамі. Залы (Абенсерахаў, Паслоў, Дзвюх сясцёр, Суда) групуювда, як і інш. памяшканні А, абапал двароў — Міртавага з вадаёмам і Львінага; аздоблены мармурам, гла
    Альгамбра.
    Львіны двор.
    зурай, вытанчаным разьбяным і размаляваным арнаментам, мазаікай. У ансамбль A ўваходзіць недабудаваны палац Карла V (пачаты ў 1526, арх. П.Мачука) — помнік ісп. рэнесансавага дойлідства.
    Літ.: Grabar О. Die Alhambra. Koln, 1981.
    АЛЬГЕРД (1296 — май 1377), князь крэўскі і віцебскі, вял. князь ВКЛ [1345—77], Сын Гедзіміна. Атрымаў ад бацькі Крэўскае княства. Каля 1318 ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай і ў хуткім часе стаў віцебскім князем. Пасля смерці Гедзіміна, калі Вільня і велікакняжацкі
    Альгамбра. Міртавы двор.
    пасад дасталіся яго малодшаму брату Яўнуту, арганізаваў супраць яго змову з братам Кейстутам. Кейстуг заняў Ві льню і захапіў Яўнута, аднак велікакняжацкі пасад дастаўся А., што сведчыла аб прызнанні Кейстуіам дамінуючага месца бел. зямель у дзяржаве. А. паспяхова вёў палітыку, накіраваную на канчатковае аб’яднанне ўсх.слав. зямель у адзінай дзяржаве. Да ВКЛ было далучана ЧарнігаваСеверскае княства (1340я г.), у паліт. залежнасці ад яго апынулася Смаленскае (1350я г.). Імкнуўся пашырыць свой уплыў на Цвярское княства, іпто абвастрьша яго адносіны з Масквой. Ажыццявіў 3 паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). У бітве каля Сініх Водаў 1362 разбіў татараў і далучыў да ВКЛ Падолле. Авалодаў Кіевам і пасадзіў там князем свайго сына Уладзіміра. У выніку барацьбы з польск. каралём Казімірам III за Галіцкую і Валынскую землі яму дасталася (1377) апошняя. Шмат разоў узначальваў войска для адпору агрэсіі Тэўтонскага ордэна. За час яго княжання тэр. ВКЛ павялічылася больш як у 2 разы, пгго было на карысць бел. землям, забяспечвала ім вядучае месца ў дзярж. жыцці, спрыяла развіцню эканомікі і культуры ВКЛ. М.І.Ермаловіч.
    АЛЬГЕРДАВІЧЫ, галіна велікакняжацкай дынастыі ў ВКЛ у 14—16 ст.; нашчадкі вял. князя Альгерда. Мелі ўдзелы на Беларусі, Украіне і ў велікарус. землях. Ад 2 жонак (князёўнаў Марыі Віцебскай і Ульяны Цвярской) Альгерд меў 12 сыноў і 9 дачок. Усе сыны праваслаўныя, некаторыя з 1386 католікі. Вял. князямі ВКЛ з роду А. былі сыны Альгерда Ягайла і Свідрыгайла. Нашчадю Альгерда сьшы Ягайлы наз. Ягелонамі. Нашчадкі Дзмітрыя Альгердавіча наз. князямі Трубяцкімі, нашчадкі Уладзіміра Альгердавіча і яго сына Алелькі (Аляксандра) — князямі Аяелькавічамі (Слуцкімі), нашчадкі Івана Уладзіміравіча — князямі Бельскімі', нашчадкі Фёдара Альгердавіча — князямі Кобрынскімі, іх сваякі — князямі Сангушкамі'. нашчадкі Лугвена (Лінгвена) Сямёна Альгердавіча — князямі Мсціслаўскімі. Часам А. намагаліся заняць велікакняжацкі пасад. карысталіся пэўнымі прывілеямі як найбліжэйшыя сваякі дынастыі Ягелонаў, засядалі ў радзе ВКЛ на спадчыннай аснове, карысталіся гербам «Пагоня».
    А.П.Грыцкевіч.
    АЛЬГІМУНТ, легендарны новагародскі князь. Звесткі пра яго супярэчлівыя. У Хроніцы Быхаўца згадваецца як гальшанскі князь, сыну якога Міндоўгу Гедзімін аддаў у кіраванне Кіеў пасля яго заваявання. У інш. крыніцах паказаны як новагародскі князь жамойцкага паходжання, то называецца сынам Траняты, то Скіргайлы ці Гольшы (міфічная асоба). Супярэчлівасць звестак абвяргае яго гіст. сапраўднасць.
    АЛЬГІН (Holguin), горад на Кубе, адм. цэнтр правінцыі Альгін. Засн. ў 1523.
    альдэр 277
    194,7 тыс. ж. (1985). Вузел шашэйных дарог. Гандл.прамысл. цэнтр с.г. раёна. Тытунёвая, дрэваапр., тэкст., гарбарнаабутковая прамсць; вытвсць гумаватэхн. вырабаў, буд. матэрыялаў, с.г. машын. Буйны мед. комплекс.
    АЛЬГІНАВЫЯ КІСЛОТЫ, структурныя поліцукрыды бурых водарасцяў і некаторых бактэрый. Малекулы пабудаваны з рэшткаў уронавых кіслот. Выкарыстоўваюць у харч. прамсці (гелеўтваральнікі), на аддзелку і фарбаванне тканін, солі А.к. (альгінаты) — на выраб штучнага шоўку.
    АЛЬГІЦЫДЫ [ад лац. alga марская трава, водарасць + ...і{ыд(ы)], хімічныя рэчывы, якія знішчаюць водарасці. Найчасцей як А. выкарыстоўваюцца злучэнні з актыўным хлорам, хлорная вапна, чацвярцічныя солі амонію, многія солі і комплексы медзі. Прымяняюцца для ачысткі ў тэхн. сістэме, водазабеспячэння, прадухілення цвійення вады і барацьбы з пашырэннем непажаданай альгафлоры.
    АЛЬГОВА, вёска ў Беларусі, у Бабініцкім с/с Віцебскага рна, за 4 км ад р. Зах. Дзвіна. Цэнтр акц. тва «Альгова». За 3 км ад чыг. ст. Віцебск. 1408 ж., 552 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, Дом быту, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    АЛЬГОМЕЛЬ, вёска ў Беларусі, у Вялікамалешаўскім с/с Столінскага рна Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Палессе». За 65 км на ПнУ ад Століна, 310 км ад Брэста, 72 км ад чыг. ст. Гарынь. 1024 ж., 321 двор (1995). Базавая школа, клуб, бка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Васкрасенская царква — помнік нар. драўлянага дойлідства (1817).
    АЛЬДАЛАЗЫ, ферменты класа ліязаў, якія зваротна каталізуюць расшчапленне сувязяў паміж атамамі вугляроду ў вугляводах. У вял. колькасці ёсць у жывёльных. раслінных і мікраарганізмах (у мышцах млекакормячых А. да 10% ад усіх растваральных бялкоў). Маюць асабліва важнае значэнне ў працэсах анаэробнага расшчаплення цукроў, напр. пры гліколізе і фотасінтэзе. Каталізуюць рэакцыі паміж альдэгідамі і кетонамі.
    АЛЬДАСТЭРОН, стэроідны гармон кары наднырачнікаў пазваночных жывёл і чалавека. Найб. актыўны з мінералакартыкоідаў, стымулюе вывядзенне калію і затрымку натрьпо ў арганізме, процідзейнічае яго абязводжванню. Уплыў на іонны абмен рэалізуецца праз ныркі, кішэчнік, потавыя і слінныя залозы, шчэлепы і інш. Актыўны толькі ў свабодным стане; у крыві каля 50—75% А. звязана бялкамі. Сакрэцыя рэгулюецца рэнінангіятэнзіўнай сістэмай, узроўнем іонаў Na+ і К+ у крыві, кортыкатрапінам, сератанінам. Выкарыстоўваецца як лек. сродак пры адысонавай хваробе.
    АЛЬДОЗЫ, монацукрыды, якія маюць на канцы ланцуга малекулы альдэгідную групу. Адрозніваюць альдатрыёзы, альдатэтрозы, альдапентозы, альдагексозы і інш. Да А. належаць гліцэральдэгід, глюкоза, рыбоза, галактоза і інш., якія могуць існаваць і ў форме кетозаў.
    АЛЬДОНА (Ганна; 1309 ці 1310 — 26.5.1339), дачка вял. князя ВКЛ Гедзіміна. У 1325 (паводле інш. звестак 1323) аддадзена замуж за сына польск. караля Уладзіслава I Лакеткі Казіміра (з 1333 польскі кароль Казімір III). Гэты
    Вялікі князь ВКЛ Альгерд.
    дынастычны шлюб быў заключаны дзеля ўмацавання саюзу паміж ВКЛ Полынчай з мэтаю сумеснай барацьбы супраць Тэўтонскага ордэна. Вынікам збліжэння дзяржаў стаў сумесны паспяховы паход на Брандэнбург 1326 на чале з кн. Давыдам Гарадзенскім.
    М.І.Ермаловіч.
    АЛЬДРАВАНДА (Aldrovanda), род кветкавых раслін сям. расіцавых. Адзіны трапічны від — А. пухіраватая (A. vesiculosa). Расце ў паўд.ўсх. раёнах Афрыкі, паўд. і цэнтр. раёнах Еўропы,
    Альдраванда пухіраватая.
    на Каўказе, у Сярэдняй Азіі і на Д. Усходзе. На Беларусі трапляецца ў азёрах, рачных затоках і старыцах на Палессі і ў Паазер’і. Рэдкая, занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
    Шматгадовая насякомаедная плаваючая ў вадзе травяністая расліна без каранёў, з тонкім ніткападобным сцяблом даўж. 5—10 см і круглаватымі лістамі, сабранымі па 6—9 у кальчакі. Кожны ліст мае пласцінку з 2 акруглых палавінак з адчувальнымі валаскамі па краі (лоўчы апарат) і стрававальнымі залозкамі ўнугры. Кветкі дробныя, белыя, адзіночныя, пазуіпныя. Плод каробачка. Дэкар. расліна, прыдатная для акварыумаў.
    АЛЬДЭБАРАН, а Цяльца, зорка 1й зорнай велічыні (0,8 візуальнай зорнай велічыні), самая яркая ў сузор’і Цяльца. Чырвоны гігант, свяцільнасць у 150 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 21 пс.
    АЛЬДЭГІДЬІ, клас арганічных злучэнняў, у састаў якіх уваходзіць альдэгідная ірупа — С(О)Н, звязаная з вуглевадародным радыкалам. Найпрасцейшы — фармальдэгід. Ніжэйшыя А. — рэчывы з рэзкім пахам, вышэйшыя Cs—См — з прыемным. Рэакцыйназдольныя: акісляюцца да кіслот, аднаўляюцца да спіртоў, уступаюць у рэакцыі замяшчэння, далучэння, кандэнсацыі, утвараюць ненасычаныя злучэнні, цыклічныя трымеры (паральдэгід, трыаксан), лінейныя палімеры (парафармальдэгід), прадукгы полікандэнсацыі. Атрымліваюць з любых класаў злучэнняў; некаторыя вылучаюць з расліннай сыравіны. Выкарыстоўваюць у сінтэзе палімераў (поліфармальдэгіду, полівінілацэталяў, аміна і фенолалвдэгідных смолаў), карбонавых кіслот, спіргоў і інш.; у вытвсці пестыцыдаў, выбуховых, духмяных рэчываў, лекаў, фарбавальнікаў. Гл. таксама Ацэтальдэгід, Фурфурол, Ванілін, Цытраль.
    АЛЬДЭКОП Юрый Артуравіч (17.11.1918, в. Палякі Варнавінскага рна Ніжагародскай вобл. — 31.12.1992), бел. вучоны ў галіне арган. хіміі. Чл.кар. АН БССР (1969), др хім. н. (1956), праф. (1959). Скончыў Горкаўскі унт (1941). 3 1956 у Інце фізікаарган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па сінтэзе металаарган., полігалагенарган. злучэнняў, элементаарган. пераксідаў, вывучэнні механізмаў рэакцый іх пераўтварэнняў.