Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
у рэв. выступленні рабочых Парыжа 15.5.1848 зняволены на 20 гадоў, у 1855 амнісціраваны.
АЛЬБЕР (Albert) Марсель (н. 25.11.1917, Парыж), французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Засл. лётчык Францыі. У 2ю сусв. вайну змагаўся ў радах дэголеўскіх сіл «Змагарная Францыя». 3 1943 у СССР у складзе авіяпалка «Нармандыя—Неман» 1й паветр. арміі. Зрабіў 193 баявыя вылеты, збіў 23 самалёты ворага.
АЛЬБЕРДЗІ (Alberdi) Хуан Баўтыста (29.8.1810, г. Тукуман, Аргенціна — 18.6.1884), аргенцінскі паліт. і грамадскі дзеяч, філосаф, пісьменнік. У 1838 удзельнічаў у стварэнні тайнага тва «Маладая Аргенціна». У 1839—52 у эміграцыі. Пасля падзення дыкгатуры
АЛЬБІТ 273
найб. раенаў краіны па развіцці мясной і малочнай жывёлагадоўлі. Транспарт чыгуначны, аўтамабільны; нафта і газаправоды. З.М.Шуганава.
АЛЬБЕРТА (Alberta), буйнейшы вугальны басейн на 3 Канады, у паўн. ч. Скалістых гор; невял. паўд. ч. басейна у ЗША. Пл. больш за 250 тыс. км . Агульныя запасы больш як 228 млрд. т. 11 асн. вутлездабыўпых раёнаў. Інтэнсіўна распрацоўваецца з 1960х г. У зах. ч. басейна вуглі каксавальныя, антрацыты, ва ўсх. ч. — бурыя. Каксавальныя вуглі экспартуюцца ў Японію і інш. краіны, энергетычныя выкарыстоўваюцца на мясцовых эл. станцыях. На тэр. басейна таксама здабыча серы, прыроднага газу, нафты, бітумаў і інш.
АЛЬБЕРТУСТАЛЕР (ням. Albertustaler), талерная манета. якая чаканілася з 1612 у паўд. Нідэрландах намеснікамі іспанскага караля Альбертам і Ізабелай (серабра 24,65 г). Мела агульнаеўрапейскае пашырэнне. А. наз. таксама паўд.підэрландскія патагоны, чаканеныя каралямі Іспаніі Філіпам IV (1621—65) I Карлам II (1665—1700), якія тыпалагічна капіравалі А. На Беларусі і Украіне яны вядомыя пад назвай «крыжовыя».
АЛЬБЕРЦІ (Alberti) Леон Батыста (18.2.1404, Генуя — 25.4.1472), італьянскі вучоны, архітэктар, пісьменнік, музыкант; адзін з найб. значных гуманістаў эпохі Адраджэння. Атрымаў адукацыю ў Падуі, працаваў у Рыме і Фларэнцыі. Аўгар тэарэт. тракгатаў, якія абагульнялі вопыт тагачаснага мастацтва і ўзбагачалі яго вынікамі навукі («Пра жывапіс», «Пра дойлідства», «ГІра статую»). Пабудаваныя паводле яго праекгаў цэрквы СанФранчэска ў Рыміні (1447—68), СанСебасцьяна (1460) і СантАндрэа (1472—94) у Маіггуі былі вызначальным крокам у асваенні ант. спадчыны архітэкіуры ранняга Адра* джэння.
Тв.: Десять кннг о зодчестве. Т. 1—2 М 1935—37.
АЛЬБЕРЦІ (Alberti) Рафаэль (н. 16.12.1902, в. ПуэртадэСантаМарыя, правінцыя Кадыс, Іспанія), іспанскі паэт. Напачатку пісаў у традыцыях андалузскай нар. паэзіі (збкі «Марак на сушы», 1925; «Мацыёла зары», 1927). 36. «Пра анёлаў» (1929) — самая драм. кніга ісп. паэзіі. Антыфаш. тэма ў збках «Паэт на вуліцы» (1936), «Сталіца славы» (1938), «Строфы Хуана Панадэра» (1949). Пасля паражэння Ісп. рэвалюцыі 1931—39 эмігрыраваў (Аргенціна, Італія); у канцы 1975 вярнуўся на радзіму. Аўтар збкаў «Паміж гваздзіком і шпагай» (1941), «Жывапіс» (1948), «Балады і песні ракі Парана» (1954), «Белыя вершы на кожны дзень» (1982), п’ес «Фермін Галан» (1931), «Ноч вайны ў музеі Прада» (1956), кн. ўспамінаў «Зіублены гай» (1959). Прэмія М.Серваптэса 1983. На бел. мову вершы А. перакладалі М.Багун, В.Вольскі, Т.Кляшторны, М.Танк і інш.
Тв.: Рус. пер. — Нзбранное. М., 1977.
Х.К.Папок.
АЛЬБЕРЦІНІ (Albertini) Джаакіна (1751—1811), італьянскі кампазітар. У 1781—84 узначальваў капэлу Радзівілаў у Нясвіжы. Дырыжыраваў операй Я.Д.Голанда «Агатка, або Прыезд пана» (1784). Да 1804 працаваў у Полынчы, потым у Рыме. Сярод твораў оперы «Дон Жуан» (паст. 1783, Варшава), «Польскі капельмайстар» (1808).
АЛЬБІГОЙСКІЯ ВОЙНЫ 1209—29, крыжовыя паходы, арганізаваныя папствам на Пд Францыі (вобл. Лангедок) супраць альбігойцаў. Армія крыжаносцаў складалася з паўн.франц., часткова ням. рыцарства, яе ўзначальваў граф Сімон дэ Манфор. Нягледзячы на ўпарТае супраціўленне альбігойцаў, многія іх гарады захоплены, а насельніцтва знішчана. У канцы А.в. да крыжаносцаў далучыўся са сваім войскам франц. кароль Людовік VIII, што давяршыла разгром альбігойцаў.
Да арт, Альбертусталер. Патагон правінцыі Брабант... 1677, Карл II.
АЛЬБІГОЙЦЫ (франц. Albigeois), удзельнікі ерэтычнага руху ў паўд. Францыі ў 12—13 ст., прыхільнікі вучэнняў катараў і вальдэнсаў. Назва ад аднаго з цэнтраў руху г. Альбі. Адмаўлялі асн. догматы каталіцкай царквы, патрабавалі ліквідаваць царк. іерархію, землеўладанне і дзесяціну. Асн. склад А. — рамеснікі, сяляне, іх падгрымлівалі рыцары і знаць, якія дамагаліся зямельных багаццяў царквы. На Тулузскім саборы 1119 адлучаны ад царквы, асуджаны Усяленскім саборам 1215. Пасля Альбігойскіх войнаў 1209—
Альбінізм у труса.
29 знаць адышла ад ерасі. Рэшткі А. знішчаны інквізіцыяй у 13 — пач. 14 ст.
АЛЬБІЁН (кельцкае Albion), старажытная назва Брытанскіх астравоў (без Ірландыі). Упершыню ўпамінаецца ў творах стараж.грэч. пісьменнікаў 6 ст. да н.э. Ужываецца і цяпер як сінонім назвы Англіі.
АЛЬБІНІЗМ (ад лац. albus белы), прыроджаная адсутнасць нармальнай для арганізма пігментнай афарбоўкі. Выяўляецца ў адсутнасці пігментацыі скуры, валасянога покрыва, радужнай абалонкі вачэй у жывёл і чалавека, у вышэйшых раслін — зялёнай афарбоўкі ўсёй расліны або яе частак. Арганізмы з прыкметамі А. наз. альбіносамі. А. замацоўваецца ў спадчыну рэцэсіўным генам, які блакіруе ў гомазіготным стане сінтэз пігментаў (меланіну, хларафілу). У чалавека і жывёл частата ўзнікнення А. — 1:20 000—40 000. А. трапляецца зрэдку сярод дзікіх жывёл, часцей сярод свойскіх і паддоследных (трусы, лабараторныя пацукі, мышы). Пашыраная форма А. ў раслін — стракаталістасць.
АЛЬБІНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Беларусі, у Акцябрскім рне Гомельскай вобл. За 27 км на 3 ад г.п. Акцябрскі. Створана ў 1976 для жыўлення канала ў летні перыяд і рэтулявання воднапаветранага рэжыму меліяраваных глебаў. Пл. 0,63 км . Даўж. 1,15 км, найб. шыр. 0,7 км, найб. глыб. 3,5 м, аб’ём вады 1,4 млн; м . Напаўняецца вадой помпамі з СлаўкавіцкаЯмінскага канала ў перыяд веснавога разводдзя.
АЛЬБІНСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ
АНСАМБЛЬ. Існаваў у 2й пал. 16 — 2й пал. 19 ст. ў прыгарадзе Нясвіжа Альба. Пл. больш за 200 га. На пач. 17 ст. пабудаваны эрмітаж, драўляны палац «Кансаляцыя», персіярня. Цэнтрам кампазіцыі быў 2павярховы мураваны палац анфіладнай планіроўкі, накрыты дахоўкай і завершаны 2 вежачкамі з ляпнымі гербамі Радзівілаў.
У паўн.зах. частцы ансамбля размяшчаліся «звярынец» (пл. каля 90 га) і фазанавае поле (пл. каля 65 га), у цэнтры — круглы вадаём з востравам і паляўнічым павільёнам, да якога сыходзіліся 8 каналаў. Пры рэканструкцыі ансамбля ў 1780я г. (арх. Л.Лутніцкі, К.Спампані) уздоўж каналаў зроблены добраўпарадкаваныя набярэжныя. На набярэжнай вял. канала стаяў драўляны касцёл св. Тройцы (з трыма пазалочанымі медаымі купаламі, 12 разнымі алтарамі) і званіца. Пабудовы ансамбля не зберагліся, часткова захаваліся паркавыя насаджэнні.
Літ.: Ф е д о р у к AT. Садовопарковое нскусство Белорусснн. Мн., 1989. С. 36—38.
АЛЬБІТ (ад лац. albus белы), пародаўтваральны мінерал групы плагіяклазаў NalAISiaOs], Крышталі таблітчастыя трыкліннай сінганіі. Агрэгаты зярністыя, буйна і дробнапласціністыя. Колер белы, жаўтаваты, чырванаваты.
10. Бел. энц., т. 1.
274 АЛЬБІТАФІР
Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 6—6,5; крохкі. Шчыльн. каля 2,6 г/см3. Тыповы мінерал гранітных пегматытаў, нефелінавых і шчолачных сіенітаў і інш.; цалкам складае горныя пароды метасаматычнага паходжання — альбітыты. Выкарыстоўваецца ў шкляной, керамічнай, абразіўнай вытвсцях.
АЛЬБІТАФІР, гл. Кератафір.
АЛЬБІЦЫЯ (Albizia), род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 125 відаў. Растуць у тропіках і субтропіках, пераважна ва Усх. паўшар’і. А. ленкаранская, або «шаўковая акацыя» (A. julibrissin) трапляецца ў талышскіх лясах на Пд Азербайджана. Як дэкар. расліну разводзяць на Пд Еўропы, у Крыме, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. А. серпападобная (A. falcata) — адно з найб. хуткарослых дрэў у свеце (гадавы прырост больш за 5 м).
Дрэвы ці кусты з двойчьшерыстаскладанымі лістамі і кветкамі з непрыкметным венчыкам і шматлікімі доўгімі ярка афарбаванымі тычынкавымі ніткамі. Суквецці галоўчатыя або коласападобныя. Некаторыя віды маюць каштоўную драўніну і кару, багатую дубільнымі рэчывамі або сапанінамі. Выкарыстоўваюцца як тэхн., сідэратныя, кармавыя, лек. (лісце і кветкі ў Індыі ўжываюцца для лячэння праказы) і фарбавальныя расліны, а таксама для зацянення і ветрааховы плантацый чаю і кавы, аблясення пустэчаў, стварэння прысад, вытвсці камедзі; з насення А вырабляюць каштоўны алей дая фарбаў.
АЛЬБОМ (франц. album), 1) пераплеценыя чыстыя лісты для малюнкаў, фатаграфій, аўтографаў, калекцый. 2) Збор рэпрадукцый, фотакартак, чарцяжоў і інш., выдадзеных у выглядзе кнігі, часта з тлумачальным тэкстам.
АЛЬБРЬІХСКІ (Olbrychski) Даніэль (н. 27.2.1945, в. Саннікі каля Варшавы), польскі акцёр тэатра і кіно. Вучыўся ў тэатр. студыі «Школа Варшаўска». 3 1963 у кіно. Акцёр шырокага псіхал. дыяпазону, майстар дынамічнага малюнка ролі. Зняўся ў фільмах А.Вайды («Попел», «Усё на продаж»), Е.Гофмана («Пан Валадыёўскі», «Патоп»), К.Занусі («Сямейнае жыццё», «Струкгура крышталю»), Ф.Шлёндарфа («Бляшаны барабан», ФРГ), здымаўся ў Венгрыі і Італіі. У 1969—77 у Тэатры нарадовым: Гамлет (аднайм. п’еса У.Шэкспіра) і інш. Нац. прэмія імя З.Цыбульскага.
АЛЬБРЭХТ БРАНДЭНБЎРГСКІ (Albrecht von Brandenburg; 17.5.1490— 20.3.1568), апошні гросмайстар (з 1510) Тэўтонскага ордэна, першы герцаг Прусіі (з 1525). 3 роду Гогенцолернаў, сын маркграфа Фрыдрыха БрандэнбургАнсбахскага і Соф’і — дачкі польск. караля і вял. кн. ВКЛ Казіміра IV Ягелончыка. Імкнуўся вызваліць Тэўтонскі ордэн ад васальнай залежнасці ад польск. караля і вял. кн. ВКЛ Жыгімонта I Старога (свайго дзядзькі).
У 1519—21 вёў вайну з Полыпчай, але пацярпеў паражэнне. Прыхільна ставіўся да ідэй лідэраў Рэфармацыі М.Лютэра і Ф.Меланхтана. Каб правесці Рэфармацыю на землях ордэна, заручыўся падгрымкай польск. караля, 8.4.1525 заключыў у Кракаве дагавор, паводле якога ІІрусія ператваралася ў васальнае герцагства. Абвясціў секулярызацыю Тэўтонскага ордэна і ўвядзенне ў Прусіі лютэранства. Клапаціўся аб адкрыцці ў гарадах лац. школ, гімназіі і універсітэта (1544, у Кёнігсбергу), дзе набывалі адукацыю многія бел. і літ. пратэстанты. У сувязі са сваімі выдавецкімі планамі ў 1530 (?) запрасіў у Кёнігсберг «выдатнага і многавучонага мужа» Ф.Скарыну. Час праўлення А. характарызаваўся няўстойлівай паліт. сітуацыяй у Прусіі. А.П.Грыцкевіч. АЛЬБРЭХТ МЯДЗВЁДЗЬ (Albrecht der Bar; каля 1100—18.11.1170), першы маркграф Брандэнбурга (з 1157). Вёў беспаспяховую барацьбу за Саксонію, з