Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Тв.: Введенне в элементоорганнческую хіімню. Мн., 1973 (разам з М.АМаерам); Сннтез металлоорганмческях соеднненнй декарбокснлнрованнем ацнлатов металлов. Мн., 1976 (з ім жа).
АЛЬДЭР (Alder) Курт (10.7.1902, г. Хожаў, Польшча — 20.6.1958), нямецкі хімікарганік. Скончыў Кільскі унт (1926). У 1936—40 навук. кіраўнік аддзела канцэрна «І.Г. Фарбэніндустры» ў Леверкузене, з 1940 дырэктар хім. інта Кёльнскага унта. Адкрыў у 1928 сумесна з ОДзільсам прынцып і распрацаваў асновы дыенавага сінтэзу, даследаваў
278 АЛЬДЭРОГЕ
яго заканамернасці (правіла А.) і стэрэахім. асаблівасці, выкарыстаў гэту рэакцыю дая вывучэння хім. саставу рэчываў прыроднага паходжання (тэрпенаў, эргастэрыну і вггаміну D). Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Дзільсам).
АЛЬДЭРОГЕ Дзмітрый Аляксеевіч (6.5.1903, Вільня — 30.4.1987), афрыканіст, этнограф, гісторык, мовазнавец.
САльендэ Госенс.
Чл.кар. AH СССР (1960). Чл. франц. Тва афрыканістаў і Міжнар. афр. інта. Чл.кар. Школы ўсх. і афр. моў (Лондан) і многіх акадэмій. Скончыў Ленінградскі унт (1925). У 1927—28 вывучаў мовы, этнаграфію і музейную справу ў Германіі, Нідэрландах, Бельгіі. 3 1945 праф. Ленінградскага унта, з 1947 у Інце этнаграфіі Pac. АН. Асн. працы па праблемах сац. ладу, сістэмах роднасці, культуры і моў народаў Афрыкі: «Малайская сістэма роднасці» (1951), «Старажьггнасці Беніна» (т. 1—3, 1953—57), «Мастацтва народаў Заходняй Афрыкі ў музеях СССР» (1958), «Мовы і пісьменства народаў Афрыкі» (1963), «Каланіяльнае грамадства» (1973) і інш.
АЛЬЕНДЭ гбСЕНС (AUende Gossens) Сальвадор (26.7.1908, г. Вальпараіса, Чылі — 11.9.1973), дзярж. і паліт. дзеяч Чылі. Скончыў Чылійскі унт (1932). Па адукацыі ўрач. Адзін з заснавальнікаў (1933) і кіраўнікоў Сацыяліст. партыі Чылі. У 1937—41 дэп. Нац. кангрэса. У 1939—42 міністр аховы здароўя ва ўрадзе Нар. фронту. У 1945—70 сенатар (у 1966—69 старшыня сената). У 1970 выбраны ад блока Нар. адзінства прэзідэнтам краіны. Загінуў у час ваен. перавароту.
АЛЬЗІНІЦА, рака на Пн Беларусі, ва Ушацкім рне Віцебскай вобл., левы прыток р. Ушача (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 270 км. Выцякае з воз. Жабінок, цячэ ў межах УпіацкаЛепельскага ўзв. праз азёры Селіюта і Матырына.
АЛЬІСКАНДАРЬІЯ, горад у Егіпце, гл. Александрыя.
АЛЬКАБАЛА (ісп. alcabala ад араб. алькабала збіранне), падатак на гандаёвыя здзелкі ў Іспаніі (12 ст. — 1845) і яе калоніях (2я пал. 16 — пач. 19 ст.). 3 14 ст. — пастаянны дзярж. падатак. Увя
дзенне А. ў 1571 у Шдэрландах стала адной з прычын паўстання на Пн краіны ў 1572.
АЛЬКАЛЬД (ісп. alcalde ад араб. алькады суддзя), 1) дзярж. чыноўнік, які выконваў пераважна суд. функцыі ў правінцыях сярэдневяковай Іспаніі. 2) У сучаснай Іспаніі і шэрагу дзяржаў Лац. Амерыкі выбарны і зацверджаны ўрадам кіраўнік муніцыпальнай адміністрацыі; выконвае адм. і некаторыя суд. функцыі.
АЛЬКЕЖ (польск. alkierz), вуглавая частка будынка або прыбудова, накрытая асобным дахам, якая знадворку выступае за плоскасць сцен. А. атрымаў пашырэнне ў палацавазамкавым дойлідстве і сядзібных дамах Беларусі і Польшчы ў 16—19 ст. Напачатку гэта былі 2 ці 4 вежападобныя прыбудовы ў тарцах дома, накрытыя самастойнымі шатровымі дахамі (ад замкавых вежаў 16—17 ст.). 3 сярэдзіны 18 ст. відазмя
Алькеж сядзібнага дома ў г.п. Поразава Свіслацкага раёна.
Сучасныя беларускія альманахі.
ніліся, ператварыліся ў развітыя крылы домасядзібы (г.п. Поразава Свіслацкага рна Гродзенскай вобл.). Выкарыстоўваліся як спальні ці дапаможныя памяшканні.
АЛЬКЛЁД [ад ал(юміній) + англ. clad пакрьпы], паўфабрыкат (ліст, труба) з высокатрывалага алюмініевага сплаву, пакрьггы (плакіраваны) алюмініем высокай чысціні або інш. сплавам. Таўшчыня плакіравальнага слоя не менш як 35 мкм, што забяспечвае элекграхім. ахову ад карозй, зніжае стат. стамляльную трываласць матэрыялу.
АЛЬКОВІЧЫ, вёска ў Беларусі, у Вілейскім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 43 км на У ад г. Вілейка і аднайменнай чыг. станцыі, 102 км ад Мінска. 56 ж., 29 двароў (1994). Пач. школа, бка, бальніца, амбулаторыя. Касцёл — помнік арх. неаготыкі пач. 20 ст. Званіца — помнік драўлянага нар. дойлідства канца 18 — пач. 19 ст. АЛЬКОЎ (франц. alcove), паглыбленне або ніша ў сцяне інтэр’ера для ложка ці спальнае памяшканне без вокнаў. Узнік у архітэкіуры араб. краін. Пашыраны ў палацавым дойлідстве Іспаніі, з сярэдзіны 17 ст. ў інш. еўрап. краінах, у т.л. на Беларусі.
АЧЬМАГРА (Almagro) Дыега дэ (1472? — 8.7.1538), адзін з кіраўнікоў ісп. канкістадораў, якія заваявалі Паўд. Амерыку. 3 1514 у Панаме. У 1524—26 разам з Ф.Пісара арганізаваў 2 экспедыцыі ўздоўж зах. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі. Удзельнік заваявання Перу (1533), у 1535—36 узначаліў паход у Чылі. У 1537 авалодаў стараж. сталіцай дзяржавы інкаў г. Куска ў Перу. У выніку канфлікгу з Пісара трапіў у палон. Забіты па загадзе Пісара.
АЛЬМАДЬІ (Almadies), мыс на пве Зялёны Мыс, у Сенегале. Самы зах. пункг Афрыкі (17°32’ зах. даўгаты і 14°45’ паўн. шыраты).
АЛЬМАДЭН (Almaden), ртутнае радовішча ў Іспаніі, самае вял. ў свеце і унікальнае па якасці руды. Распрацоўвае.цца з 1га тыс. да н.э. Руды — кварцыты ў ніжнепалеазойскіх сланцах, маюць у сабе кінавар і самародную ртуць (да 720). У 1980я г. здабыча ў межах 1,2— 2 тыс. т металу. Запасы ацэньваюцца ў 250 тыс. т. Здабыча вядзецца ў глыбокіх шахтах. Самародная ртуць, якая сцякае ў ачышчальныя вырабаткі, збіраецца асобна.
АЛЬМАМАТЭР (лац. alma mater літар. мацікарміцелька), старадаўняя студэнцкая назва універсітэта (якае дае «духоўны пажытак»); ужываецца як ласкальнае або жарчоўнае, нярэдка ў дачыненні да інш. скончаных асобай навуч. устаноў.
АЛЬМАНАХ (ад араб. альманах каляндар), зборнік літаратурных твораў, часта аб’яднаных адной тэмай, жанрам і г.д.; у стараж. часы календарыдаведнікі.
АЛЬМАРАВІДЫ 279
Першы літ. A. — «L’Almanach des muses» («Альманах музаў», Парыж, 1764—1833). Першым рус. А. лічаць «Росслйскнй Парнас» (1771). Першыя бел. А. ўзніклі як раздзелы «Календаря СевероЗападного края» (М., 1889—90) і «СевероЗападного календаря» (Мн., 1891—92). У наступныя гады выйшлі А.: «Калядная пісанка на 1904 год» (Пб., 1903, аргцыя «Круг беларускай народнай прасветы і культуры»), «Велікодная пісанка» (1904, тая ж аргцыя), «Маладая Беларусь» (сш. 1—3, 1912— 13, бел. выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца»}, «Зборнік «Нашай нівы» (вып. 1—2. Вільня, 1912; з паэмай Я.Купалы «Курган», раздзеламі «Новай зямлі» Я.Коласа і інш.), «3 аколіц Дзвіны» (Віцебск, 1912, на польск. мове), «Колас беларускай нівы» (1913, лацінкаю на бел. мове, Гродзенскі гурток бел. моладзі), «Калядная пісанка, 1913 год» (Вільня, 1913, друкарня М.Кухты), «Велікодная пісанка» і «Дзень штукарства» (там жа, абодва 1914), «Могмлёвсклй альманах за 1913 год» (Магілёў, 1914), «Лігаратурны зборнік «Вольнае Беларусі» (Мн., 1917), «Зажынкі» (М., 1918, Белнацком; з творамі Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, Ф.Шантыра і інш.). У 1920—30я г. ў Сав. Беларусі выйшлі А.: літ.навук. веснік «Адраджэнне» (Мн., 1922); «Мы ідзем» (Мн., 1929, выданне польскіх пісьменнікаў); «Уздым» (кн. 1—2, Бабруйск, 1926—28), «Камсамолія» (Мн., 1927), «Пачатак» (Віцебск, 1926), «Світанне» (Віцебск, 1927), «Надцзвінне» (Полацк, 1926), «Дняпроўскія ўсплёскі» (Магілёў, 1927; усе — філій літ. аб’яднання «Маладняк»); «Звенья» (1926, Мінскага аб’яднання рус. пісьменнікаў «Звенья»), «Ранне» (Магілёў, 1929, акруговых філій БелАПП), «Рытмы будавання» (Віцебск, 1931, іх жа), «Цагліна ў падмурак» (1931, Бел. секцыя Ленінградскай АПП), «Ударнікі» (з 1931, Мінская АПП, у 1932—34 выпускаў Аргкамітэт СП БССР), «Літаратура і мастацтва» (кн. 1—5, Мн., 1933—36), «Бальшавіцкая моладзь» (1934), «Аднагодкі» (1935), «Бойцы» (№ 1—2, 1935— 36) і інш. У Зах. Беларусі выйшлі А.: «Зборнік «Беларускіх ведамасцяў» (№ 1—3. Вільня, 1921, сКл. М.Гарэцкі), «Рунь веснаходу» (Вільня, 1928, аргцыя маладых пісьменнікаў Зах. Беларусі «Веснаход»), У Айч. вайну выходзіў А. «Беларусь» (М., 1943; Мн., 1945). Пасля вайны выдадзены А.: «Отчнзна» (з 1945; з 1947 «Советская Отчнзна», з 1952 часопіс, з 1960 «Нёман»), «На сонечных сцежках» (кн. 1—3, 1950—53); «Літаратурны Магілёў» (кн. 1—2, 1949—50), «Нарач» (кн. 1—2, 1957—58), «Дняпро» (1957), «Нёман» (кн. 1—2, 1956—58), «Брэст» (1958), «Літаратурны Гомель» (1958; усе абл. літ. аб’яднанняў); «Падарунак» (1958), «Узлёт» (1965), «Натхненне» (1967), «Мары юнацкія» (1969), «Універсітэт паэтычны» (1971), «Вёсны» (1977), «Вусны» (1985), «Квадра» (1990; усе літ. аб’яднання БДУ); «Дзень паэзіі» (1965—71), «Далягляды» (з 1975), «Су
часнік» (з 1977), «Братэрства» (з 1982), «Вобраз» (з 1981), «Шляхам гадоў» (вып. 1—4, 1990—94), «3 гісторыяй на «Вы» (вып. 1—3, 1991—94), «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—95), «Краю мой — Нёман: Гродзеншчьша літаратурная» (1986), «Галасы Прыдняпроўя: Магілёўшчына літаратурная» (1991), «Дзвіна: Віцебшчына лі'гаратурная» (1992; усе — выдва «Мастацкая літаратура»); «Ветразь» (з 1985, выдва «Юнацтва»); «Свіцязь» (1989, А. бібліяфілаў, выдва «Беларусь»); «Культура беларускага замежжа» (кн. 1—3, 1993—94), «Беларуская драматургія» (вып. 1—2, 1994—95, абодва выдва «Навука і тэхніка»). 3 1990 у абл. і раённых гарадах Беларусі пачалі выходзіць А.: «Ксэракс беларускі» (вып. 1—5, Полацк, 1991—94), «Магілёўшчына» (вып. 1—4, Магілёў, 1990—93), «Рунь» (вып. 1—3, Паставы, 1991—93), «Магістраль» (вып. 1—2, Гомель, 1993—94), «Дняпроўскія хвалі» (Магілёў, 1993), «Золак над Шчарай»
Альмандзін.
(Слонім, 1994), «Галасы з Парнаса» (Горкі, 1995). Выдва «Універсітэцкае» з 1995 пачало выпускаць гіст. А. «Адра
джэнне». Бел. А. выходзяць і за межамі Беларусі: «Ля чужых берагоў» (Мюнхен, 1955, выдва «Бацькаўшчына», з творамі Н.Арсенневай, У.Дудзіцкага, М.Кавыля, М.Сяднёва, Р.Крушыны, А.Салаўя, Х.Ільяшэвіча, Ю.Віцьбіча і інш. бел. пісьменнікаўэмігрантаў); «Белавежа» (Беласток, 1965, 1971, 1980, з творамі бел. пісьменнікаў Беласточчыны).
І.У. Саламевіч.
АЛЬМАНДЗІН, мінерал групы гранатаў РезАІ2(8іО^)з. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі, суцэльныя масы. Колер фіялетавачырвоны, густачырвоны да карычняватачорнага. Цв. 7—7,5. Шчыльн. 3,8—4,3 г/см3. Тыповы мінерал рэгіянальна метамарфізаваных гліністых горных парод, а таксама ў гранулітах і зонах кантакгавага метамарфізму. Пашыраны абломкавы мінерал. Радовішчы — элювіяльныя, алювіяльныя і лрыбярэжнамарскія россыпы з разбураных гранатзмяшчальных крышт. сланцаў (ШрыЛанка, Індыя. Бразілія, ЗША. Расія). Абразіўны матэрыял. Празрыстыя, прыгожа афарбаваныя крышталі — каштоўныя камяні.