Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Альтэрнарыя паслёнавая: 1 — канідыяносец; 2 — пашкоджаны ліст; 3 — пашкоджаны клубень бульбы.
Альтэрнарыёзы: 1 — расліны; 2 сення; 3 — морквы.
— струка і на
нях або інш. прычынах не могуць прымяняць зброю і баявую тэхніку і адмаўляюцца ад ваен. службы. Грамадзяне, якія знаходзяцца на А.С., працуюць
вегетацыі і асабліва пры захоўванні, мікозы чалавека і жывёл.
Міцэлій шматклетачны, гаплоідны, развіваецца ў тканках або паверхневы, бясколерны, з узростам набывае аліўкавы ці аліўкавабуры колер. Размнажаецца канідыямі. Канідыяльны напыл аксамітны, кропкавы, аліўкавы або чорны. А зімуюць міцэліем у глебе, на раслінных рэштках'
АЛЬТЭРНАТЫВА (франц. alternative ад лац. alter адзін з двух), неабходнасць выбару аднаго з двух або некалькіх рашэнняў (магчымасцяў), якія ўзаемавыключаюць адно аднаго, Кожную з гэтых магчымасцяў часам называюць А.
АЛЬТЭРНАТЬІЎНАЯ СЛУЖБА, асобны від працоўнай дзейнасці, якім замяняецца тэрміновая ваенная служба. А.с. датычыцца грамадзян, іпто прыгодныя да ваен. службы ва ўзбр. сілах, але па сваіх рэліг., пацыфісцкіх пераканан
санітарамі, даглядаюць састарэлых і інш. А.с. існуе ў многіх краінах (напр., Бельгіі, Галандыі, Германіі, Францыі і інш.).
АЛЬТЭРНАТЬІЎНЫЯ ШКОЛЫ с в a бодныя школы, няпоўныя і поўныя сярэднія школы ў краінах Зах. Еўропы і ЗША, якія існуюць паралельна ці замест звычайных школ і забяспечваюць альтэрнатыўную адукацыю па змесце або формах і метадах работы з вучнямі. Узніклі ў канцы 1960х г. як вынік антыаўтарьпарных пед. рухаў. Найбольш пашыраны ў ЗША. Мэта А.ш. — індывідуалізацыя і дыферэнцыяцыя выкладання элекгыўных прадметаў і курсаў навучання.
АЛЬТЭРНАЦЫЯ (лац. alternatio), тое. пгго чаргаванне гукаў.
АЛЬФА, назва першай літары грэч. алфавіта а. Паходзіць ад назвы фінікійскай літары •£ («алеф»), што ўзнікла на аснове іерагліфічнага егіп. малюнка галавы быка. У класічным грэч. і візант. пісьме абазначала кароткі і доўгі гук «а», мела лічбавае значэнне 1. З’явілася асновай для кірыліцкай а («аз»), У бел. і інш. мовах слова «альфа» абазначае пачатак чагонебудзь («альфа і амега» — пачатак і канец, усё галоўнае).
А.М.Булыка.
«АЛЬФА РАМЭО» (Alfa Romeo), назва легкавых аўтамабіляў аднайменнай італьян. фірмы. Выпускаюцца з 1930. 3 1986 фірма выпускала аўтамабілі малога і сярэдняга класаў з павышанымі дынамічнымі якасцямі. Рабочы аб’ём рухавікоў 1,2—2,5 л, магутнасць 46—118 кВт, макс. скорасць 150—210 км/гадз.
АЛЬФАНСІН (Alfonsin) Рауль Рыкарда (н. 13.3.1926, г. Часкамус, Аргенціна), дзярж. і паліт. дзеяч Аргенціны. Скон чыў Нац. унт у г. ЛаПлата (1950). Адвакат, др права. 3 1945 чл. Грамадз. радыкальнага саюза (ГРС). У 1958—62 дэп. заканад. сходу правінцыі БуэнасАйрэс, у 1963—66 і 1973—76 дэп. Нац. кангрэса. У перыяд праўлення ваенных (1966—73 і 1976—83) у апазіцыі. 3 1983 старшыня Нац. кта ГРС. У 1983—89 прэзідэнт Аргенціны. Аўтар кніг па паліт. і сац.эканам. праблемах. Ганаровы др шэрагу замежных унтаў.
АЛЬФАРА (Alfaro) Элой (1842 — студз. 1912), дзярж. і паліт. дзеяч Эквадора. Лідэр Ліберальнарадыкальнай партыі. Генерал. У 1895 абвешчаны Нар. асамблеяй вярх. правіцелем краіны. У 1897—1901, 1906—11 прэзідэнт Эквадора. У 1906 урад А. прыняў канстытуцыю, якая замацавала дэмакр. свабоды. У 1909 пры падтрымцы А. скліканы 1ы кангрэс працоўных Эквадора. Забіты ў г. Кіта.
АЛЬФАРАСПАД, а р a с п а д, самаадвольны радыеактыўны распад атамных ядраў, пры якім адбываецца вы прамяненне альфачасціц (гл. Радыеактыўнасць). Ннйменш пранікальны від выпрамянення, што выпускаецца ра
АЛЬФОНСЫ
287
дыеактыўнымі рэчывамі. Тэорыя А.р. (Г.Гамаў, ЗША, 1927) заснавана на квантавамех. апісанні руху ачасціцы ў патэнцыяльнай яме з бар’ерамі: паколькі энергія ачасціц складае 5—10 МэВ, а вышыня кулонаўскага бар’ера ў цяжкіх ядрах 25—30 МэВ, то вылет ачасціцы з ядра можа адбывацца толькі за кошт тунэльнага эфекту. Вядома больш за 300 аактыўных ядраў, большасць з якіх штучныя. А.р. характэрны ў асноўным для цяжкіх ядраў з масавым лікам А>200 і ат. нумарам Z>82. Час жыцця арадыеактыўных ядраўад 310'7с (для 2UPo) да 101 гадоў (для2йРЬ).
АЛЬФАРТЫЁЗ к о н е й , гельмінтозная хвароба жарабят і дарослых коней, якая выклікаецца нематодай Alfortia edentatus. Пашыраны ўсюды. Паразіты пашкоджваюць тоўсты кішэчнік і выклікаюць запаленне брушыны. Хвароба працякае востра і хранічна. Вострае цячэнне (прыгнечанне, адмова ад корму, анемія, павышэнне тры цела) звычайна бывае ў жарабят, многія з захварэлых гінуць. Хранічнае цячэнне (2—3 месяцы) часцей у дарослых коней. Лячэнне тэрапеўтычнае.
АЛЬФАСПЕКТРОМЕТР, прьшада для вымярэння энергетычнага размеркавання альфачасціц. У магнітным А.с. ачасціцы праходзяць у вакууме праз магн. поле, перпендыкулярнае напрамку іх руху, адхіляюцца на розныя вуглы ў залежнасці ад іх энергіі і збіраюцца ў розных месцах калекгара. Маюць высокую раздзяляльную здольнасць і малую святласілу; выкарыстоўваюцца для даследавання ядааў з перыядам паўраспаду Ті/2 < 10 чІО6 гадоў. Іанізацыйны А.с. — іанізацыйная камера', выкарыстоўваецца для даследавання ядраў з Ті/2 < Ю6 гадоў і ядраў новых элементаў.
АЛЬФАЧАСЦІЦА, ачасціца, вдро атама гелію да. Выпрамяняецца некаторымі радыеактыўнымі ядрамі (нуіоіідамі) і скпадаецца з 2 пратонаў і 2 нейтронаў, звязаных ядзернымі сіламі. Зарад А.ч. +2, маса 6,64410’27 кг, магн. моманг і спін роўныя 0. Метады назірання А.ч. заснаваны на іанізацыі.
АЛЬФВЕН (Alfven), А л ь в е н Ханес (н. 30.5.1908, г. Норчэпінг, Швецыя), шведскі фізік і астрафізік. Чл. Шведскай АН (1947), замежны чл. AH СССР (1958). Скончыў унт Упсалы (1934). 3 1937 у Нобелеўскім інце фізікі, з 1940 праф. Каралеўскага тэхнал. інта (Стакгольм). Навук. працы па элекградынаміцы, фізіцы плазмы, касм. фізіцы і астрафізіцы. Развіў тэорыю ўзнікнення палярных ззянняў, геамагн. бур і Сонечнай сістэмы. Нобелеўская прэмія 1970.
АЛЬФ’ЁРЫ (Alfieri) Віторыо (16.1.1749, г. Асты, Італія — 8.10.1803), італьянскі драматург і паэт; стваральнік нац. трагедыі класіцызму. Скончыў Турынскую ваен. акадэмію (1766). Аўтар трагедый:
«любоўных» («Антоній і Клеапатра», 1774—75; «Піліп», 1776; «Актавія», 1779, і інш.), «свабоды» («Віргінія», 1777; «Змова Пацы», 1777—81; «Брут I», «Брут II», абедзве 1786, і інш.), «пра барацьбу за трон» («Дон Гарсія», 1774— 78; «Марыя Сцюарт», 1777—86, і інш.), «сямёйных пачуццяў» («Антыгона», 1775—76; «Альцэста», 1797, і інш.), «унутранай барацьбы» («Саул», 1782); «Міра», 1784); камедый у вершах (1800—03): «Адзіны», «Нямногія», «Проціяддзе», «Развод» і інш.; эпіграм, сатыр, празаічных памфлетаў (зб. «Ненавіснік Галаў», 1799); трактатаў «Пра тыранію», «Пра ўладара і літаратуру» (абодва 1789); аўтабіяграфіі «Жыццё Віторыо Альф’еры з Асты, расказанае ім самім» (1806). Яму належаць каля 200 санетаў і пераклады з антычных класікаў.
АЛЬФЁЛЬДСКІ РУХ, нац.дэмакратычны рух збяднелай інтэлігенцыі, малазямельных і беззямельных сялян у
Аўтамабіль «Альфа Рамэо».
паўд.ўсх. Венгрыі (Альфёльдзе) супраць пагаднення 1867 пра стварэнне аўстравенг. дзяржавы. Праходзіў пад лозунгамі свабоды, раўнапраўя, аднаўлення канстьггуцыі 1848. Пачаўся са стварэння па ініцыятыве адваката Я.Асталаша дэмакр. гурткоў. Сяляне выступалі за падзел лугоў і пашаў, адмену падаткаў; мелі месца ўзбр. сутыкненні з войскамі. А.р. задушаны аўстравенг. урадам у 1868.
АЛЬФОЛЬ, алюмініевая фольга, тонкі (0,005—0,2 мм) ліставы ці рулонны алюміній. Выкарыстоўваецца пры вьпвсці кандэнсатараў, для цепла, гідра і гукаізаляцыі, як упаковачны матэрыял. Гл. таксама Фольга.
АЛЬФОНС I, А ф о н с у (Affonso) Заваёўнік (1107 ці 1111, Гіма
Схема руху альфачасціц з рознай энергіяй у магнітным альфаспектрометры (магнітнае поле перпендыкулярнае плоскасці чарцяжа).
райнш, акруга Брага — 6.11 ці 9.12.1185), першы кароль Партугаліі (1139—85]. 3 Бургундскай дынастыі. У 1112 атрымаў у спадчыну леннае ўладанне бацькі Генрыха Бургундскага — графства Партугалія, якім да 1128 кіраваў пад апекай маці. Пасля перамогі (1139) над маўрамі каля Арыкі прыняў тьггул караля. У 1143, абвясціўшы сябе
ВАльф'еры.
папскім васалам, пазбавіўся вярх. улады сюзерэна — караля Кастыліі і Леона. Адваяваў у маўраў Лісабон (1147), заснаваў рыцарскія ордэны Ала і Авіс (гл. Авіскі ордэн).
АЛЬФОНС V, Афонсу (Affonso) Афрыканскі (15.1.1432, г. Сінтра — 28.8.1481), кароль Партугаліі [1438—81]. 3 Авіскай дынастыі. Да 1448 правіў пад рэгенцгвам маці Леаноры дэ Арагон. За захоп у 1458—71 шэрагу паўн.афр. тэрыторый (Алькасар, Касабланка, Арсіла, Танжэр) атрымаў мянушку Афрыканскі. У 1474—79 беспаспяхова змагаўся за кастыльскі прастол. Працягваў даследчыя экспедыцыі свайго дзядзькі Генрыха Мараплаўца ў Афрыку.
АЛЬФОНС XII (Affonso; 28.11.1857, Мадрыд — 25.11.1885), кароль Іспаніі [1874—85]. 3 дынастыі Бурбонаў. У час рэвалюцыі 1868—74 выхоўваўся ў Вене і Сандхерсце (Англія). Каралём абвешчаны пасля дзярж. перавароту супраць рэспублікі ген. Мартынеса Кампаса (28.12.1874). У 1876 спыніў карлісцкія войны. За клопат пра ўнутр. мір атрымаў мянушку «міратворац».
АЛЬФОНС XIII (Alfonso; 17.5.1886, Мадрыд — 28.2.1941), кароль Іспаніі [1886—1941], 3 дынастыі Бурбонаў. Сын Альфонса XII. Да 1902 правіў пры рэгеннтве сваёй маці Марыі Крысціны Аўстрыйскай. У 1ю сусв. вайну захоўваў нейтралітэт краіны. Пасля перамогі на выбарах рэспубліканцаў эмігрыраваў (крас. 1931). У 1936 падтрымаў паўстанне нацыяналфаш. сіл супраць рэспублікі. Адрокся ад прастола на карысць свайго сына Хуана.
АЛЬФОНСЫ (Alfonso), правіцелі ў іспанскіх сярэдневяковых каралеўствах.
Альфонс I Ваяўнік (1084 ? — 8.9.11341. кароль Арагона і Навары [1104—
288 альфрэд
34], Адваяваў у маўраў Сарагосу і зрабіў яе сталіцай (1118).
Альфонс II Нявінны (1132, г. Барселона — 25.4.1196), кароль Арагона [1162—96]. Змагаўся з маўрамі, адваяваў Праванс, у 1179 атрымаў у спадчыну Русільён.
Альфонс III Вялікі (838— 20.12.912), кароль Астурыі [866—910], Адваяваў у маўраў шэраг раёнаў на Пн ад р. Таха. У выніку барацьбы з феад. арыстакратыяй.
КАльхімовіч.
Аўтапартрэт. 1864.
якую ўзначалілі ято сыны, быў вымушаны адрачыся ад прастола. Яго сын Гарсія заснаваў дынастыю каралёў Леона.
Альфонс V Велікадушны (1396, г. МедынадэльКампа — 27.6.1458), кароль Арагона [1416—58], У 1442 заваяваў Неапалгганскае каралеўства, у якім (разам з Сіцыліяй) правіў пад імем Альфонса I [1442—58]. Заснаваў першую ў Італіі гуманістычную акадэмію.