Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Альфонс VI Храбры (1030— 30.6.1109), кароль Леона [1065—1109] і Кастыліі (з 1072). Пасля перамогі ў братазаОойчых войнах за панаванне ў хрысц. Іспаніі ў 1077 абвясціў сябе ісп. імператарам. Адваяваў у маўраў Таледа (1085), Валенсію, Альмерыю. Пасля паражэнняў ад Альмаравідаў каля Салакі (1086) і Уклеса (1108) страціў шэраг адваяваных раней зямель.
Альфонс VII (1104 ці 1105, Галісія — 21.8.1157), кароль Кастыліі і Леона [1126—57], Унук Ачьфонса VI. Імкнуўся да аб'яднання дзяржаў хрысц. Іспаніі; устанавіў свой сюзерэнітэт над Арагонам, Наварай, Партугаліяй і шэрагам франц. тэрыторый. У 1135 на картэсах у Леоне абвешчаны імператарам Іспаніі. Паспяхова ўдзельнічаў у Рэканкісце (лаходы ў Андалусію, Эсгрэмадуру, на Кордава). У 1150я г. ваяваў з Альмахадамі.
Альфонс VIII (11.11.1155, г. Сорыя —• 6.10.1214), кароль Кастыліі [1158— 1214]. У 1212 у саюзе з каралямі Навары, Арагона і з дапамогай еўрап. рыцарскага войска дабіўся выраіпальнай перамогі над маўрамі пры ЛасНавасдэТалоса (каля г. Хаэн).
Альфонс IX (1171, г. Самора — 24.9.1230), кароль Леона і Астурыі [1188— 1230], У 1188 упершьппо склікаў картэсы Леона з удзелам прадстаўнікоў 3га саслоўя. Адваяваў у маўраў Бадахос (1227), Касерэс і Мерыду (1229).
Альфонс X Мудры (23 ці 26.11.1221, г. Таледа — 4.4.1284), кароль Кастыліі і Леона [1252—84]. Адваяваў у маўраў Херэс (1255), Кадыс (1262) і інш. гарады. Дамагаўся свайго абрання імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яго палітыку цэнтралізацыі не прыняла знаць. У 1282 ён фактычна адхілены ад улады і правіць стаў яго сын Санча. A X быў пазтам, дбаў пра навукі, у т.л. пра астраномію.
Альфонс XI (27.9.1311, г. Саламанка — 26.3.1350), кароль Кастыліі і Леона
[1312—50], Самастойна правіў з 1325. Атрымаў перамогу над маўрамі пры р. РыоСалада (1340). Праводзіў палігыку цэнтралізацыі. У 1348 выдаў статут, які фіксаваў асабістую свабоду сялян.
АЛЬФРЭД ВЯЛІКІ (Alfred the Great; каля 849 — 26.10.899), кароль Уэсекса [871—899]. Аб’яднаў пад сваёй уладай суседнія англасаксонскія каралеўствы. Стварыў флот, пабудаваў крэпасці. У выніку ўпартай барацьбы з датчанамі каля 886 авалодаў паўд.зах. ч. Англіі. Спрыяў развіццю адукацыі, навукі і лры. Аўтар геагр. апісанняў Паўн. Еўропы і перакладаў на стараж.англ. мову твораў лац. аўтараў. Пры ім складзены 1ы агульнаангл. збор законаў і частка «Англасаксонскай хронікі».
АЛЬФРЭСКА, а ф р э с к а (італьян. al fresco па свежым, па сырым), тэхніка насценнага жывапісу, гл. ў арт. Фрэска. АЛЬХІМОВІЧ Віктар Міхайлавіч (н. 28.8.1941, г. Заслаўе Мінскага рна),
КАлыімовіч. Вясковая дзяўчына. 1880я г.
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Др мед. н. (1989). Скончыў Мінскі мед. інт (1970). 3 1977 у Бел.НДІ кардыялогіі. Навук. працы па тэсціраванні сардэчнасасудзістай сістэмы і спосабах аднаўленчага лячэння сардэчнасасудзістых хвароб.
Тв.: Реографня: ймпедансная плетазмографня. Мн., 1978 (у сааўт.); йнструментальные методы нсследовання в карднологнн: Руководство. Мн., 1994 (у сааўг.).
АЛЬХІМОВІЧ Казімір (20.12.1840, в. Дэмбрава Шчучынскага рна Гродзенскай вобл. — 31.12.1916), жывапісец і графік; прадстаўнік позняга рамантызму і рэалізму ў бел. жывапісе 19 — пач. 20 ст. Вучыўся ў Варшаве ў маст. школе В.Герсана (1871—73), у Парыжы (1876—78), скончыў Мюнхенскую AM
■ (1875). За ўдзел у паўстанні 1863—64 і сасланы ў Сібір (да 1869). 3 1878 у Варшаве, удзельнічаў у выстаўках Варшаўскага тва заахвочвання мастацгваў і Салона ў Ііарыжы. Аўтар гіст. палотнаў: «Пахаванне Гедзіміна», «Пасля бітвы».
' «Смерць Маргера», «Ліздзейка з дачкой на руінах царквы Перуна», «Абарона Ольйггына» (1883), «Смерць Глінскага ў турме» (каля 1884). У карцінах «Жніво» (1869), «Вясковая дзяўчынка» (1880я г.), «Наём работнікаў» (1893), «Парабкава хата», «У поце чала», «Шляхціц і селянін» (1898) і інш. адлюстраваў быт, пакутлівы лёс сялян і парабкаў. Пад уплывам ссылкі напісаў творы «Смерць у выгнанні». «Пахаванне на Урале» (каля 1820), «На этапе» (1894) і інш. Па матывах творчасці А. Міцкевіча стварыў серыю карцін і 12 кардонаўілюстрацый да яго паэмы «Пан Тадэвуш». Ілюстраваў творы Ю.Славацкага і Ю.Крашэўскага. Размалёўваў (з Т.Попелем і А.ГІятроўскім) касцёл Св. Кацярыны ў Пецярбургу.
АЛЬХОВІКАЎ Мікалай Леанідавіч (7.9.1922, г. Таганрог — 8.6.1987), рус. артыст цырка. Нар. арт. СССР (1980). У цырку з 1929. Выстутіаў пад псеўд. Н і к a . У 1950—53 вучыўся на вакальным аддз. Маскоўскай кансерваторыі. Скакун на падкідных дошках, эквілібрыст на пераходнай лесвіцы, жакей, конны акрабат. Стваральнік і ўдзельнік коннаакрабатычнага атракцыёна «Руская тройка» (1971).
АЛЬХОВЫЯ ЛЯСЫ, алешнікі, драбналістыя лясы, аснову дрэвастою якіх складаюць віды з роду вольха. Пашыраны ва ўмеранай паласе паўн. паўшар’я, асн. масівы ў Паўн. Амерыцы, пераважна вольха чырвоная (А. rubra), Усх. Азй — вольха пушыстая (А. hirsuta) і інш., гарах Цэнтр. Еўропы. На Беларусі пашыраны чорнаалешнікі, лясы з вольхі чорнай, або клейкай (А. glutinosa), і шэраалешнікі — вольхі шэрай (А. іпсапа); агульная пл. 623,4 тыс. га; з іх чорнаалешнікаў 551,7, шэраалешнікаў 71,7 тыс. га (1994).
Чорнаалешнікі належаць да карэнных занальна абумоўленых лясоў Беларусі. Найб. паіпыраны асаковатравяныя чорнаалешнікі — тьшовыя фітацэнозы лясных нізінных балот (займаюць пераўвільготненыя экатопы з багатай глебай). Шэраалешнікі належаць да другасных (вытворных) драбналістых лясоў, што ўзнікаюць на месцы высечаных шыракалістаяловых або на с.г. землях, якія не выкарыстоўваюцца. Найб. пашыраны кіслічны і сніткавы гыпы шэраалешнікаў (займаюць пераважна ўрадаівыя свежыя і ўвільготненыя дзярновападзолістьія сугліністыя і супясчаныя глебы). Паўд. мяжа іпэраалешнікаў праходзіць уздоўж паўд. адтор’яў Бел. грады.' Г.У.Вынаеў.
АЛЬХОН, востраў у паўн.зах. частцы воз. Байкал, у Расійскай Федэрацыі. Ад берага аддзелены пралівамі Малое Мора і Альхонскія Вароты. Пл. каля 730 км . Выш. да 1276 м. Складзены з
гнейсаў, мармураў, гранітаў і кварцытаў. На Пн вва лісцевая тайга, на Пд—
АЛЬШЭЎСКІ
289
стэп. Харакіэрны паўн.зах. вятры вял. сілы (сарма). Ha А. — пас. Хужыр.
АЛЬХОЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА. у Беларусі, у Астравецкім рне І'родзенскай вобл. На р. Страча, за 26 км на ПнУ ад г.п. Астравен. Створана ў 1951 для водазабеспячэння кардоннай фкі «Альхоўка». Пл. 0,7 км2. Даўж. 3,7 км, найб. шыр. 0,28 км, найб. глыб. 5,2 м, аб’ём вацы 2,1 млн. м3. ГІл. вадазбору 1140 км. Берагі абрывістыя (мясцінамі вышынёй да 7 м), парослыя лесам.
АЛЬХОЎСКІ Мікалай Іванавіч (10.10.1909, в. Межава Аршанскага рна Вшебскай вобл. — 26.8.1978), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваеннапаветр. акадэмію (1936). 3 лют. 1943 на Бранскім, Варонежскім, Сцяпным, 2м Укр. франтах, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі. Камандзір эскадрыллі знішчальната авіяпалка, маёр, зрабіў 128 баявых вылетаў, знішчыў 19 самалётаў праціўніка. Да 1953 у Сав. Арміі.
АЛЬХОУЦЫ вёска ў Беларусі, у Ляхавіцкім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Альхоўскі». За 10 км на ПдЗ ад Ляхавічаў, 235 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Ляхавічы. 504 ж., 187 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 бкі, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
АЛЬЦЫЁНА, ,1 Цяльца, зорка 3й зорнай велічыні (2,9 візуальнай зорнай велічыні). Найб. яркая ў зорным скопішчы Плеяд. Адлегласць ад Сонца 59 пс.
АЛЬШАНІКІ, вёска ў Беларусі, у Круглянскім с/с Круглянскага рна Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса імя Дзімітрава. За 4 км на ПдУ ад г.п. Круглае, 45 км ад Магілёва. 3 км ад шашы Круглае—Магілёў. 183 ж., 63 двары (1995). Базавая школа, бка, клуб.
АЛЬШАНІЦКАЯ БІТВА 1527 Адбылася паміж войскамі ВКЛ і крымскіх татараў каля р. Альшаніца (прьггок Дняпра), за 30 км на ПдУ ад Кіева 27 студз. Са снеж. 1526 татары шматлікімі набегамі на польскія, паўд.бел. і літ. землі прычынялі вял. страты. 7 тыс. коннікаў ВКЛ на чале з вял. гетманам
К.Астрожскім і палявым гетманам Я.Радзівілам, а таксама войскі князёў Юрыя Сямёнавіча Слуцкага, Андрэя Неміровіча, Івана і Аляксандра Вішнявецкіх і інш. дагналі татараў (24 тыс. чал. на чале з царэвічам Малаем) на р. Альшаніца, разбілі іх і вызвалілі 80 тыс. палонных, вярнулі нарабаваную маёмасць, Малай узяты ў палон, а потьгм забіты. Крымскае ханства спыніла значныя набегі на землі ВКЛ.
АЛЬШАНКА, рака ў Беларусі, гл. Усвейка.
АЛЬШАНКА, Вішнёўка, Г а л ь шанка, Жыгянка, Луска, рака на 3 Беларусі, у Мінскай і Гродзенскай абл., правы прыток Бярэзіны
(бас. НёманаУ Даўж. 60 км. Пл. вадазбору 311 км . Цячэ на паўд.зах. схілах Ашмянскага ўзв. (Ашмянскі рн Гродзенскай вобл.). Даліна выразная. Пойма двухбаковая, шыр. 100—200 м. Рэчышча сярэднязвілістае, месцамі каналізаванае. Берагі нізкія.
АЛЬШАНКА. возера ў Беларусі, у Сенненскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Бярозка (прыток Зах. Дзвіны). Пл. 0,4 км . Даўж. 1,68 км, найб. шыр. 0,31 км, найб. глыб. 11,1 м. Пл. вадазбору 9,2 км . Схілы выш. 2—5 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пераважна пясчанае. Злучана пратокай з воз. Абразцы.
АЛЬШАНСКАЕ ВОЗЕРА, у Беларусі, у Шумілінскім рне Віцебскай вобл., у бас. Зах. Дзвіна. Пл. 0,2 км . Даўж. 0,6 км, найб. шыр. 0,4 км. Пл. вадазбору 11,4 км . Схілы разараныя. Пойма з 3 і ПдЗ забалочаная. Сцёк праз ручай у Зах. Дзвіну.
Да арт. Альховыя лясы. Шэраалешнік кіслічны.
АЛЫПАНЫ, вёска ў Столінскім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 44 км на ПнУ ад Століна. 286 км ад Брэста, 51 км ад чыг. ст. Гарынь. 5886 ж., 2007 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, 3 бкі, амбулаторыя, адцз. сувязі, Дом быту. Малітоўны дом. Царква — помнік драўлянага
дойлідства 1866. Каля А. магіла ахвяр фашызму.
АЛЬШОЎКА, рака на У Беларусі, у Хоцімскім рне Магілёўскай вобл. і Расіі (Смаленская вобл.), левы прыток Беседзі (бас. Дняпра). Даўж. 28 км (у межах Беларусі каля 14 км). Пл. вадазбору 164 км2. Пры ўпадзенні ў Беседзь г.п. Хоцімск.
АЛЬШТЫНСКАЕ ВАЯВОДСТВА (Wojewddztwo Olsztyibkie), на Пн Польшчы. Пл. 12,3 тыс. км , нас. 738,6 тыс. чал., гарадскога 58% (1987). Адм. цэнтр — г. Ольштын. Найб. гарады: Олыптын, Кентшын, Ілава, Шчьггна, Аструда. Большую частку А.в. займаюць Мазурскае і Ілаўскае паазер’і, на Пн — Старапруская нізіна. У сярэдняй і паўд,зах. частках марэнныя ўзвышшы (да 312 м над узр. м.). Клімат умераны, марскі. Сярэдняя тра студз. 3,5 °C, лігі. 17,5 °C, ападкаў 550 мм за год. Шматлікія рэкі бас. Віслы і Прэголі, найб. азёры — Язёрак, Нара, Ланскае і інш. Глебы дзярновападзолістыя. Вядучая галіна эканомікі — сельская гаспадарка. Вырошчваюць кармавыя культуры, жыта, ячмень, авёс, бульбу; гадуюць свіней і буйн. par. жывёлу, пераважна малочнага кірунку. Прамсць: маш.буд., лёгкая, хім., дрэваапр., харчовая. Турызм (азёры, поле Грунвальдскай бітвы 1410).