• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АЛЬМАНЫ, вёска ў Беларусі; у Стружскім с/с Столінскага рна Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Беларусь». За 21 км ад Століна, 266 км ад Брэста, 28 км ад чыг. ст. Гарынь. 1264 ж., 372 двары (1995). Сярэдняя школа, клуб, бка, камбінат бьп. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Магілы ахвяр фашызму. Каля А. стаянкі эпохі неаліту.
    АЛЬМАРАВІДЫ. дынастыя берберскіх эміраў, якая правіла ў Марока і арабскай Іспаніі ў 1050—1147.
    Прыйшлі да ўлады ў выніку дзейнасці ар
    280 АЛЬМАХАДЫ
    тадаксальнага рэліг. руху за першапачатковы іслам манахаўвоінаў на чале з Абдалахам ібн Ясінам (п. 1058). Найб. значны прадстаўнік А.Юсуф ібн Ташфін [1061—1107] у 1062 заснаваў г. Маракеш, да 1084 падначаліў берберскія княствы Марока і Зах. Алжыра. Паміж 1086 і 1090 ён заваяваў і аб’яднаў араб. Іспанію. А скінуты ў 1147 Альмахадамі.
    АЛЬМАХАДЫ, дынастыя берберскіх эміраў, якая правіла ў Марока і арабскай Іспаніі ў 1147—1269.
    Засн. ў выніку дзейнасці ісламскай секты на чале з Ібн Тумартам, які змагаўся супраць рэліг. плыні Альмаравідаў. Пасля смерці Ібн Тумарта (1128) яго пераемнік Абд альМумін [1133—63] скінуў Атьмаравідаў (1147), і дзяржава А распасцерлася на ўсю Паўн.Зах. Афрыку. На працягу 12 ст. эміры з А. заваявалі араб. Іспанію, іх дзяржава дасягнула эканам. і культ. росквіту. Паражэнпе ад хрысц. каралёў Кастыліі, Навары і Арагона ў 1212 паклала пачатак выцясненню А з Іспаніі; імкненне да самастойнасці намеснікаў падарвала іх магутнасць у Афрыцы. У 1269 А. разгромлены Мерынідамі.
    АЛЬМЁЙДА МВДЫНА (Almeida Medina) Кладаміра (н. 11.2.1923, г. Сант’яга), дзярж. і паліт. дзеяч Чылі. Скончыў Чылійскі унт. У 1952—53 міністр працы, у 1953—56 міністр гарнаруднай прамсці, у 1970—73 міністр замежных спраў, нац. абароны ва ўрадзе С.Альендэ Госенса. Арыштаваны ў час ваен. перавароту (1973). У 1975 вызвалены і высланы з краіны. У 1978—89 нам. ген. сакратара, ген. сакратар Сацыяліст. партыі Чылі, старшыня Аб’яднанай сацыяліст. партыі Чылі, з 1988 старшыня Каардынацыйнага кта сацыяліст. партый краін Лац. Амерыкі.
    АЛЬМЕКІ (Olmec), індзейскі народ, які ў 14—3 ст. да н.э. насяляў тэр. сучасных штатаў Веракрус, Табаска і Герэра (Мексіка). Назва ад плямёнаў, што жылі тут у 11—14 ст. Займаліся лядным земляробствам і рыбалоўствам. былі выдатнымі разьбярамі па камені. Узвялі буйныя цырыманіяльныя цэнтры ЛаВента, ТрэсСапотэс і інш. Захавалася шмат помнікаў манум. скулытгуры. Вядомы каменныя статуэткі істотаў, у якіх зліваюцца рысы чалавека і ягуара, — папярэднікі бога дажджу ў майя і інш. народаў. Іерогліфы А. не прачытаны; верагодна, на іх падставе з’явіліся іерогліфы майя. Росквіт культуры А. прыпадае на пачатак 1га тыс. да н.э. Паміж 600 і 400 да н.э. асн. цэнтры А. былі разбураны ці пакінуты. Знікненне А., верагодна. звязана з этнічнымі міграцыямі.
    АЛЬМЕРЫЯ (Almeria), горад на Пд Іспаніі, у аўг. вобласці Андалусія. Адм. ц. правінцыі Альмерыя. 141 тыс. ж.
    (1981	). Порт на Міжземным м. Харч., лёгкая, цэлюлознапапяровая, цэментная прамсць, вытвсць муз. інструментаў; вінаробства. Руіны арабскай крэпасці Алькасаба (8—11 ст.), сабор (15— 16 ст.).
    АЛЬМЕЦЬЕЎСК, горад у Татарстане, цэнтр Альмецьеўскага рна, на р. Зай. 137,5 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя Цэнтр нафтавай і газаздабыўной прамысловасці (вытвсць машын і абсталявання для нафтаздабычы), машынабудаванне і металаапрацоўка, газаперапр., дрэваапр., лёгкая, харч. прамсць; вытвсць буд. матэрыялаў. Пачатковы пункг нафтаправода «Дружба».
    АЛЬМКВІСТ (Almquist) Карл Юнас Лове (28.11.1793, Стакгольм — 26.9.1866), шведскі пісьменнік. Скончыў Упсальскі унт (1815). У 1851—65 у эміграцыі ў ЗША. Літ. дзейнасць пачаў як рамантык. У эпікадрам. паэме «Амарына» (1822) паказаў распад паўфеад. грамадства. Рэаліст. адлюстраванне рэчаіснасці пераважае ў творах, сабраных пад назвай «Кніга шыпшыны» (т. 1—14, 1832—51). Аўтар раманаў «Паляўнічы замак» (1832), «Капліца», «Палац», «Шэльнурскі млын» (усе
    Да арт. Альмекі. Каменная галава — помнік альмекскай манументальнай скульптуры.
    Альпака.
    1838), «Можпа» (1839), «Габрыэль Мімансо» (1841—42), «Тры пані Смолана» (1842—43; не пазбаўлены рэліг. містыцызму); зб. вершаў «Песні» (1849). Пад уплывам ідэй угапічнага сацыялізму напісаны «Асновы еўрапейскай незадаволенасці» (1838), «Паэзія і палітыка» (1839).
    Te.Samlade skrifter. Bd. 1—21. Stokholm. 1921 —3 8. У.Л. Сакалоўскі.
    АЛЬПАКА, млекакормячае з роду ламаў, сям. вярблюдавых. Свойская жывёла высакагорнай (4200 м над узр. м.) зоны Цэнтр. Андаў Паўд. Амерыкі (мяжа Перу і Балівіі); цэнтр альпакаводства каля воз. Тытыкака. Паходжанне дакладна невядома.
    Афарбоўка бурая або чорная. Галава кароткая. Корміцца расліннасцю. Нараджае 1. зрэдку 2 дзіцянят. Гадуюць дзеля каштоўнай шэрсці (1,1—1,25 кг раз у 2 гады).
    АЛЬПЕНЬ, вёска ў Беларусі, у Веляміцкім с/с Столінскага рна Брэсцкай вобл. За 48 км на ПнУ ад Століна, 293 км ад Брэста, 55 км ад чыг. ст. Гарынь. 698 ж., 351 двор (1994). Базавая школа. Помнік архітэктуры — царква (1888).
    АЛЬПІДЫЙ (Olpidium), род хітрыдыевых грыбоў сям. альпідыевых. Больш за 20 відаў. Трапляюцца ў Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 віды. Найб. пашыраны А. капусны (О. brassicae) — узбуджальнік чорнай ножкі расады капусты, лёну, агуркоў, аўса, пшаніцы, памідораў, салаты, тытуню і інш.
    Вегетатыўнае цела (плазмодый) аднаклетачнае. Зоаспарангіі (органы бясполага размнажэння) шарападобныя, з доўтай вывадковай трубкай, адзіночныя або па 2—12 у клетцы. Зааспоры яйцападобныя, з 1 доўгім жгуцікам. Развіваецца ва ўмовах пераўвільгатнення. Пры неспрыяльных умовах зааспоры функцыянуюць ж гаметы. Цысты зімуюць у глебе. Расліны заражаюцца пасля з’яўлення семядоляў або першых лісцікаў.
    АЛЬПІЙСКАЯ ГЕАСІНКЛІНАЛЬНАЯ
    ВОБЛАСЦЬ, Міжземнаморскі геасінклінальны пояс, тэктанічна акгыўная вобласць зямной кары, выцягнутая ад Атласкіх гор на 3 да Ціхага ак. на У. Ахоплівае горныя раёны Паўд. Еўропы, Міжземнае м., Паўн.Зах. Афрыку, М.Азію, Каўказ, Іранскае нагор’е, Памір, Алай, Гіндукуш, Гімалаі, горы Індакітая і Інданезіі, якія ўтварьшіся ў кайназойскай эры ў выніку альпійскай складкавасці. На У А.г.в. злучаецца з Ціхаакіянскай геасінклінальнай вобласцю. У мезазойскую эру ўяўляла сабой вял. марскі басейн (м. Тэтыс), акружаны плітамі стараж. платформаў — Афрыканскай і Індыйскай на Пд, Рускай, Сібірскай і Кітайскай на Пн. Геасінкліналь м. Тэтыс запаўнялася магутнымі асадкавымі тоўшчамі. У кайназоі адбылося сутыкненне паўн. і паўд. пліт і на месцы былога мора пачалася альпійская складкавасць. Утварыліся горныя сістэмы з найб. на Зямлі абсалютнымі адзнакамі (больш за 7—8 км). Асобныя структуры А.г.в. не завяршылі свайго развіцця, аб чым
    АЛЬПІНІЗМ
    281
    сведчаць інчэнсіўныя землетрасенні і вулканізм. 3 тэкганічнымі рухамі ў А.г.в. звязаны некаторыя землетрасенні, што адзначаюцца на тэр. Беларусі.
    АЛЬПІЙСКАЯ РАСЛІННАСЦЬ. тып высакагорнай расліннасці, пашыранай у ампійскім поясе. Расліны пераважна нізкарослыя, прысадзістыя, з яркімі кветкамі. Развіваюцца пры нізкіх трах, кароткім вегетац. перыядзе, хуткіх зменах цяпла і холаду, дастатковым увільгатненні. Тыповыя фітацэнозы — альпійскія лугі з перавагай злакаў (мятліц і інш.), прымул, гарычак, дубровак, увярэднікаў, астрагалаў, эдэльвейсаў, канюшыны і інш.; на камяністых участках — каменяломнік, крупкі і інш., зараснікі рададэндрану. А.р. характэрна для Альпаў, Карпат, Каўказа, Алтая, паўн., цэнтр. і ўсх. ЦяньШаня, Гімалаяў і ІНШ. А.М.Матузка. АЛЬПІЙСКАЯ СКЛАДКАВАСЦЬ. эра тэктагенезу, што адбываўся з канца мелу і пераважна ў кайназоі. Выявілася ў межах геасінклінальных абласцей, якія развіваліся ў мезазоі і раннім палеагене, завяршылася ўзнікненнем маладых горных утварэнняў — альпідаў. Да вобласці А.с. належаць складкавыя горы: у Еўропе Альпы, Пірэнеі, Андалускія, Апеніны, Карпаты, Дынарскае нагор’е, СтараПланіна, Крымскія горы; у Азіі Каўказ, Пантыйскія, Таўр, ТуркменаХарасанскія, Эльбурс, Загрос, Сулейманавы горы, Гімалаі, складкавыя ланцугі Бірмы, Інданезіі, Камчаткі, Японскіх і Філіпінскіх авоў; у Паўн. Амерыцы складкавыя хрыбты Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Аляскі і Каліфорніі; у Паўд. Амерыцы Анды; таксама архіпелагі, якія акаймоўваюць Аўстралію з У, у тл. авы Новая Гвінея і Новая Зеландыя. А.с. месцамі закранула і суседнія платформы — Юрскія горы і частку Пірэнейскага пва ў Зах. Еўропе, паўд. ч. гор Атлас у Паўн. Афрыцы, Таджыкскую дэпрэсію і паўд.зах. адгор’і Гісарскага хрыбта ў Сярэдняй Азіі, усх. ч. Скалістых гор у Паўн. Амерыцы, Антарктычны паў у Антаркгыдзе і інш. На тэр. А.с. захоўваецца тэктанічная актыўнасць. пгто выяўляецца ў моцным расчляненні рэльефу, высокай сейсмічнасці, шматлікіх дзеючых вулканах.
    АЛЬПІЙСКАЯ ФІЯЛКА, гл. Цыкламен. АЛЫПЙСКІ ПОЯС, прыродны вышынны пояс у гарах пераважна ўмера
    ных і субтрапічных шырот. Размешчаны вышэй за субаігьпійскі пояс, пры значнай вышыні гор змяняецца нівальным поясам. Вышыннае знаходжанне А.п. вызначаецца геагр. шыратой, экспазіцыяй схілаў, ступенню кантынентальнасці клімату (напр., у Альпах А.п. знаходзіцца на выш. 2200—3000 м, на ЦяньШані — 1000—1800 м, у Гімалаях — 3600—5000 м). Клімат суровы высакагорны. Сярэдняя тра студз. 15 °C, ліп. 14 °C, ападкаў 1000 мм і больш за год. Снегапады, моцныя вя
    тры, снегавыя лавіны. Снегавое покрыва 6—10 месяцаў. Вегетац. перыяд 2—3 месяцы. Харакгэрны бязлессе, альпійская расліннасць на горналугавых глебах. А.М.Матузка. АЛЫІІЙСКІ РЭЛЬЕФ. тып рэльефу высакагор’яў, якія ляжаць вышэй за снегавую лінію ці зведалі зледзяненне ў плейстацэне. Пашыраны ў Альпах, Гімалаях, на Каўказе, Паміры, ЦяньШані і інш. Характэрны востраканечныя вяршыні і вострыя грабяні, глыбокае расчляненне, стромкія схілы, скалістасць, ледавіковыя формы рэльефу (кары, цыркі, трогі, карлінгі і інш.). Адбываюцца актыўныя працэсы снегавой і ледавіковай эрозіі.
    АЛЬПІЙСКІЯ ЛУГІ высакагорныя лугі альпійскага пояса. Найб. пашыраны асаковазлакавыя лугі і нізкатраўныя альпійскія «дываны» — маты, для якіх харакгэрна адсутнасць суцэльнага дзёрну. У складзе А.л. шмат кармавых, лек.,
    Альпідый капусны: 1 — плазмодый і зіготы грыба ў клетках кораня; 2 — зоаспаранпі; 3 — зааспоры; 4 — пашкоджаная расада капусты («чорная ножка*).
    дэкар., харч. раслін (гл. таксама AJ1ьniйcкaя расліннасць). Каштоўныя с.г. ўгоддзі. Выкарыстоўваюцца як летнія пашы.