• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Алюмінію арсенід (AlAs), тра плаўлення 1740 °C. кампанент паўправадніковых цвёрдых раствораў для лазераў, фотадыёдаў, сонечных батарэй. Л.М.Скрыпнічэнка.
    АЛЮРЫ (франц. allure літар. хада), віды руху каня. Адрозніваюць А. натуральныя і штучныя. Натуральн ы я А.: хада (павольныя А.) — конь паслядоўна падымае і ставіць на зямлю адну за адной усе 4 нагі; змена ног па дыяганалі; рысь — паскораныя А. ў 2 тэмпы: конь перастаўляе адначасова 2 нагі па дыяганалі; інахадзь — А. ў 2 тэмпы: конь падымае і апускае то 2 левыя, то 2 правыя нагі; інахадзь шпарчэй за рысь; галоп — скачкападобныя А. ў 3 тэмпы з безапорнай фазай; скачок — адштурхоўванне ад зямлі наперад адначасова 2 заднімі канечнасцямі. Ш т у ч н ы я A . (у конным спорце і цыркавым мастаіггве): парадная хада — конь ідзе рыссю, высока падымаючы і выцягваючы ногі; пасаж — скарочаная рысь; п’яфэ — пасаж на месцы; піруэт — заднія ногі на месцы, пярэднія апісваюць поўны круг.
    АЛЮТАРСКІ ЗАЛІЎ, у Берынгавым м., на ПнУ ад пва Камчатка, паміж пвамі Гавена і Алютарскім. Даўж. 83 км, шыр. на ўваходзе 228 км, глыб. ў паўд. ч. да 1000 м. Утварае бухты Лаўрова і Сумнення. Прылівы няправільныя, паўсутачныя, выш. 0,3—1,9 м. Большую ч.
    АЛЯКСАНДР 293
    года ўкрьгты ледам; каля берагоў са снеж. да мая — прыпай.
    АЛЮШКЕВІЧ Мікалай Восіпавіч (1873, г. Ліда — 1903 ?), дзеяч адной з першых с.д. аргцый у Расіі — Бруснева групы. Вучыўся ў Лідскім і Пецярбургскім гар. вучылішчах. 3 1889 вёў заняткі ў рабочых гуртках у Пецярбургу, друкаваў на гектографе і распаўсюджваў с.д. выданні. Пасля арышту М.І.Бруснева (1892) аднавіў дзейнасць разгромленай аргцыі. Падрыхтаваў рэферат «Аб рабочым пьгганні ў Расіі і на Захадзе», склаў праекг статута аргцыі. У 1893 арыштаваны. ГІасля вызвалення жыў у Ноўгарадзе, у 1896 заснаваў там падп. друкарню. У 1897 зноў арыштаваны, высланы на 3 гады ў Валагодскую губ.
    АЛЯБ’ЕЎ Аляксандр Аляксандравіч (15.8.1787, г. Табольск — 6.3.1851), рус. кампазітар, выдатны майстар раманса. У 1825 памылкова абвінавачаны і арыштаваны, у 1828—43 у ссылцы. 3 вак. твораў найб. папулярныя «Салавей», «Вячэрні звон». Адзін з першых інтэрпрэтатараў паэзіі АПушкіна ў музыцы («Я Вас любіў», «Зімовая дарога» і інш.). Аўтар 6 опер, у т.л. «Месячная ноч, або Дамавікі» (1822), «АмалатБек» (1847), балета «Чароўны барабан, або ВынікЧароўнай флейты» (1827), сімф. і камернаінстр. твораў, у т.л. сімфоніі (1830), фп. трыо, музыкі да драм. спекгакляў і вадэвіляў, зборнікаў апрацовак укр. нар. песень.
    Літ.: Доброхотов Б . Апександр Алябьев: Творческмй пугь. М., 1966.
    АЛЯКСАНДР (1190 ? — 31.5.1223), князь дубровіцкі. Верагодна, сын кн. Глеба Юр ’евіча з тураўскай дынастыі Ізяславічаў, зяць кіеўскага кн. Мсціслава Раманавіча. Упамінаецца ў летапісах з нагоды яго гібелі ў бітве рус. і палавецкіх князёў супраць манголататараў на р. Калка.
    АЛЯКСАНДР (5.8.1461, Кракаў — 19.8.1506), вял. князь ВКЛ [1492— 1506], кароль польскі [1501—06], Сын Казіміра IV, унук Ягайлы. Час княжання А. супаў з аднаўленнем шырокага наступлення Маскоўскай дзяржавы на ВКЛ, прыпыненага пры Казіміры IV. У 1492—94 ВКЛ страціла частку сваёй тэр. з гарадамі Мцэнск, Любуцк, Вязьма, Дарагабуж і інш. Жаніцьба А. з дачкою вял. маскоўскаіа князя Аленай Іванаўнай не прывяла да прымірэння. У вайне Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03, паводле дагавору аб 6гадовым перамір’і, ВКЛ страціла 25 гарадоў (паводле інш. звестак 19; у т.л. Чарнігаў, Старадуб, Бранск, Гомель). Адначасова А. змушаны быў весці барацьбу з саюзнікамі Масквы — крымскататарскім ханам МенгліГірэем, войскі якога былі разіромлены ў Клецкай бітве 1506, і малдаўскім гаспадаром Стафанам. Ва ўнутр. палітыцы А. ішоў на далейшыя ўступкі феадалам ВКЛ (гл. Прывілей 1492). Як польскі кароль пашырыў
    правы шляхты (гл. Радамская канстытуцыя). Абранне А польскім каралём абазначала аднаўленне працэсу аб’яднання дзвюх дзяржаў пад уладай аднаго манарха, які выбіраўся феадаламі Польшчы і ВКЛ. 3 гэтага часу ў адносінах да абедзвюх дзяржаў пачала ўжывацца назва Рэч Паспалітая, якая пазней стала афіцыйнай. А. — адзіны польскі кароль, пахаваны ў Вільні. М.І.Ермаловіч.
    АЛЯКСАНДР I (23.12.1777, С.Пецярбург — 1.12.1825), расійскі імператар [1801—25], 3 дынастыі Раманавых. Старэйшы сын Паўла I. Заняў трон у выніку дварцовага перавароту ў сак. 1801. У першыя гады праўлення з дапамогай т.зв. Тайнага кта правёў памяркоўналіберальныя рэформы: купцы, мяшчане, казённыя сяляне атрымалі права купляць незаселеныя землі (1801); законам пра вольных хлебаробаў памешчыкам дазвалялася вызваляць сялян з зямлёй за выкуп ці адработкі (1803); стварыў мінвы і Кт міністраў (1802); увёў новае палажэнне пра навуч. ўстановы (1803), засн. Харкаўскі і Казанскі унты, пед. інт у Пецярбургу (1804), рэарганізаваў Віленскі унт. У адпаведнасці з планам М.М.Спяранскага праведзена фін. рэформа (1808—12). У англафранц. сапернііггве за гегемонію ў Еўропе імкнуўся захаваць нейтралітэт. Аднак з пашырэннем напалеонаўскай агрэсіі Расія ўступіла ў кааліцыю супраць Францыі. Пасля паражэння пад Аўстэрліцам (1805) і Фрыдландам (1807) і заключэння Тыльзіцкага міру 1807, паводле якога да Расіі адышоў Беласток з акругай, Расія на баку Францыі далучылася да кантынентальнай блакады Англіі. Напалеон 1 прызнаў у 1808 правы Расіі на Фінляндыю, Малдову і Валахію, але рус.франц. супярэчнасці абвастрыліся. Рыхтуючыся да новай вайны з Франйыяй, па загадзе A. I пачата будва Бабруйскай крэпасці, Дрысенскага лагера. Ў маі 1812 ён інспектаваў войскі ў Гродне, прысутнічаў на ваен. савеце ў Дрысе. На пач. вайны 1812 выехаў у Вільню і прыняў вярх. камандаванне рус. арміяй. Падпісаў у Полацку маніфест аб нар. апалчэнні. У 1813—14 узначаліў антыфранц. кааліцыю еўрап. дзяржаў. Адзін з кіраўнікоў Венскага кангрэса 1814—15 і арганізатараў Свяшчэннага саюза (1815). У апошняе дзесяцігоддзе праводзіў рэакц. ўнутр. і знешнюю палітыку (гл. Аракчэеўшчына). Пры A. I міжнар. становішча Расіі ўмацавалася, пашырылася яе тэрыторыя: далучаны Грузія (1801), Фінляндыя (1809), Бесарабія (1812), Азербайджан (1813).
    АЛЯКСАНДР I ГЕОРПЕВІЧ (? — 1511), цар Кахетыі [1492—1511], У пошуках саюзнікаў у барацьбе супраць пагрозы тур. і іран. набегаў на Кахетыю аднавіў сувязі іруз. зямель з Рус. дзяржавай. На пач. 16 ст. стаў васалам іран. шаха Ісмаіла I. Забіты ўласным сынам Гіоргі ў выніку інтрыг, звязаных з барацьбой за Грузію паміж Турцыяй і Іранам.
    АЛЯКСАНДР I КАРАГЕОРГІЕВІЧ (Александар Kapahopheeuh; 17.12.1888 — 9.10.1934), кароль Югаславіі ў 1921—34. У час Балканскіх войнаў 1912—13 камавдаваў 1й сербскай арміяй, у 1ю сусв. вайну — галоўнакамандуючы сербскай арміяй. У 1914—18 прынцрэгент Сербіі, з 1921 кароль Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў
    Вялікі князь ВКЛ Аляксандр I. Аляксандр.
    (з 1929 — Югаславія). У 1929 ажыццявіў дзярж. пераварот і ўстанавіў дыктатуру. Праводзіў велікасербскую ўнутр. палітыку, у знешняй палітыцы арыенгаваўся на Францыю. Забіты харвацкімі тэрарыстамі.
    АЛЯКСАНДР II (? — 1605), цар Кахетыі [1574—1605]. Пашырыў гандл. сувязі з краінамі Еўропы і Азіі, умацоўваў цэнтр. ўладу. Для ўмацавання абароны краіны аднаўляў гарадыкрэпасці і манастыры, набываў у Маскве зброю, выпісваў пушкароў і збройнікаў. Шукаючы збліжэння з Расіяй, у 1587 прыняў прысягу на вернасць цару Фёдару Іванавічу. Забіты ўласным сынам Канстанцінам па загадзе іран. шаха Абаса.
    АЛЯКСАНДР II (29.4.1818 — 13.3.1881), расійскі імператар [1855— 81 ]. 3 дынастыі Раманавых. Сын Мікалая I. На трон сеў у час няўдалай для Расіі Крымскай вайны 1853—56. Крызіс феад.прыгонніцкага ладу і ўздым сял. хваляванняў прымусілі яго ажыццявіць сялянскую рэформу 1861 і адмяніць прыгоннае права. У сувязі з паўстаннем 1863—64 на Беларусі і ў Літве зроблены ўступкі на карысць сялян: спынены іх часоваабавязаныя адносіны з памешчыкамі, паменшаны выкупныя плацяжы, часткова вернуты адрэзкі. У 1860—70я г. праведзены земская, судовая, гарадская, ваенная, школьная і цэнзурная рэформы. Для барацьбы з нац.вызв. рухам утвораны Заходні камітэт 1862— 65. Падзеі 1863—64 прымусілі ўрад A. II умацоўваць сац. базу самадзяржаўя на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне. He прызнаючы права на самастойнае існаванне бел. народа і яго мовы, на Беларусі ён ажыццяўляў палітыку акіыўнай русіфікацыі, прымусовага пераводу бел. насельніцгва ка
    294	АЛЯКСАНДР ill
    таліцкага веравызнання ў праваслаўе. У час царавання A. II завершана далучэнне да Расіі Казахстана, паўн.зах. Каўказа, Чэчні, Горнага Дагестана, далучана большая ч. Сярэдняй Азіі, Сахалін. Пераможная рускатурэцкая вайна 1877—78 садзейнічала вызваленню балканскіх народаў ад турэцкага прыгнёту, да Расй далучаны Паўд. Бесара
    Расійскі імператар	Расійскі імператар
    Аляксандр П.	Аляксаядр Ш.
    бія, гарады Карс і Батум. У знешняй палітыцы змагаўся за адмену дыскрымінацыйнага Парыжскага мірнага дагавора 1856. Забіты нарадавольцам І.Я.Грынявіцкім у Пецярбургу.
    Літ.: Захарова Л.Г. Александр II // Росслйскне самодержцы, 1801—1917 М 1993.
    АЛЯКСАНДР ПІ (Alexander; свецкае Раланда Бандынелі; Rolando Bandinelli; ? — 30.8.1181), папа рымскі з 1159. Юрыст і тэолаг, праф. кананічнага права ў Балонні. Папскі легат у Гермаяіі, з 1153 папскі канцлер. Імкнуўся да верхавенства ўлады папства. 3 гэтай мэтай вёў паспяховую барацьбу з імператарам Фрыдрыхам I Барбаросам з дапамогай Ламбардскай лігі. Асудзіў англ. караля Генрыха II за забойства Т.Бекета (1170) і прымусіў яго прызнаць уладу папаў.
    АЛЯКСАНДР III (10.3.1845 — 1.11.1894), расійскі імператар [1881— 94], 3 дынастыі Раманавых. Сын Аляксандра II. Наследнікам прастола стаў пасля смерці (1865) старэйшага брата. Прыхільнік інтарэсаў найб. кансерватыўных колаў дваранства і буйных землеўладальнікаў, непахіснай самадзяржаўнай улады (29.4.1881 прыняты адпаведны маніфест). У 1883 у гонар сваёй каранацыі амнісціраваў удзельнікаў паўстання 1863—64. Прымаючы пад увагу тэндэнцыі капіталіст. развіцця краіны, правёў у 1880я г. рэформы: панізіў выкупныя плацяжы б. прыгонных сялян (1881), часоваабавязаных сялян перавёў на абавязковы выкуп (1883), у еўрап. ч. Расіі адмяніў падушны падатак (1887). 3 канца 1880х г. пачаўся перыяд адкрытай рэакцыі і т.зв. контррэформаў: уведзены інт земскіх начальнікаў (1889, на Беларусі з 1900), перагледжаны земскія і гарадавыя палажэнні, ліквідавана універсітэцкая аўтаномія, узмацніліся наЦ. прыгнёт нярускіх народаў, уціск нац. культур, русіфікацыя; па Украіне і Беларусі пракацілася хваля яўр. пагромаў. Знешняя палітыка вызначалася міралюбівасцю. У перыяд яго царавання ў асноўным завершана далучэнне да Рас. імперыі Сярэдняй Азіі (1885), заключаны фрагкарус. саюз (1891—93), адносіны э Іерманіяй і АўстраВенгрыяй пагоршыліся.