Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АЛУНАН 269
рэнесансавай — пераважна жывапісам. У эпоху барока ўзніклі ансамблі багата аформленых скульптурнажывапісных А. у сінтэзе з архітэктурай храма. На Беларусі такія А. захаваліся ў касцёлах у Гродне, Слоніме, Дзятлаве, у вёсках Камаі Пастаўскага, Будслаў Мядзельскага, Новая Мыш Баранавіцкага рнаў, у СпасаПраабражэнскай царкве ў в. Порплішча Докшыцкага рна і інш.
А.А.Ярашэвіч.
АЛТЫН (ад тат. алты шэсць), 1) лікаваграшовая адзінка ў Расіі 14 — пач. 18 ст., роўная 6 дзенгам, пазней 3 капейкам. Упершыню ў рус. пісьмовых крыніцах упамінаецца каля 1375, у бел. — пад 1532. 2) Рас. сярэбраная манета ў сярэдзіне 17 — пач. 18 ст.
АЛТЫНКОЛЬ, гл. Цялецкае возера.
АЛТЫНСАРЫН Ібрай (20.10.1841 — 17.7.1899), казахскі педагогасветнік,
і рус. мовы для дзяцей («Пачатковы дапаможнік па навучанні кіргізаў рускай мове», 1871; «Кіргізская хрэстаматыя», 1879 і інш.). Арыгінальныя і перакладныя маст. творы А., змешчаныя ў падручніках, прасякнуты дэмакр. і гуманіст. ідэямі. Ж.Сахіеў.
АЛТЫНТАГ, горы ў Цэнтр. Азіі, на 3 Кітая, паміж Куньлунем і Наньшанем. Аддзяляюць Тарымскую ўпадзіну і Цайдамскую катлавіну. Даўж. каля 800 км. Паўд.зах. частка А. — скалістая, моцна расчлянёная, укрыта вечнымі снягамі і ледавікамі, макс. выш. да 6161 м; паўн,ўсходняя — кароткія масівы выш. больш за 5000 м; цэнтральная — рэзка звужаная і паніжаная, пераважная выш. да 3000—3500 м. Складзены з гнейсаў, крышталічных сланцаў, філітаў. Карысныя выкапні: руды храмітаў, свінцу, цынку, нікелю, плаціны. Клімат рэзка кантынентальны. засушлівы. Найб. р.
ны свет: дзікі як, антылопы, кукуяманы і інш.
АЛТЭЯ (Althaea), род кветкавых раслін сям. мальвавых. Каля 12 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўропы і Азіі. На Беларусі інтрадукавана А. лекавая (A. officinalis), трапляецца ў культуры і як здзічэлая, А. каноплевая (A. саппаЬіпа), вырошчваюць у Цэнтр. бат. садзе АН.
Адна або шматгадовыя расліны. Найб. вядомая А лекавая — шматгадовая травяністая расліна з моцным прамастойным сцяблом выш. да 150 см і тоўстымі мясістымі каранямі. Лісты нераўнамерназубчастыя, ніжнія амаль круглыя, верхнія яйцападобныя. Кветкі бледнаружовыя, пазушныя. Лек., дэкар., тэхн., харч., кармавыя, меданосныя і перганосныя расліны. Карані выкарыстоўваюць як адхарквальны, змякчальны і процізапаленчы сродак («алтэйны корань»).
\ 1
Алтэя лекавая.
Галоўны алтар : цёла ў в. Камаі стаўскага раёна цебскай вобл. пал. 18 ст.
кас ^
Па М
пісьменнік, этнограф. Яго намаганнямі адкрыты шэраг школ з каз. мовай навучання. Распрацаваў сістэму школьнай адукацыі; на аснове рус. графікі склаў праекг каз. алфавіта, падручнікі роднай
Чэрчэн з прьггокамі. На перадгор’ях камяністыя пустыні, у далінах растуць эфедры, салянкі, зараснікі саксаулу і тамарыску, на схілах гор — стэпавая расліннасць і альпійскія лугі. Жывёль
АЛУЛАНОЗ, гельмінтозная хвароба жывёл, узбуджальнікі якой дробныя нематоды (Ollulanus tricuspis, O.skijabini. О. andarica, О. suis). Шырока распаўсюджана, вывучана недастаткова. Характарызуецца пашкоджаннем страўніка. Нематоды паразітуюць у прасвеце і тоўшчы слізістай абалонкі страўніка, вывадных пратоках яго залоз, радзей у 12перснай кішцы і інш. месцах. Хварэюць пераважна дарослыя свінні. Хворай жывёліне ўласцівы дрэнны апетьгг, ірвота, паносы, яна паступова худнее, часам гіне. Лячэнне тэрапеўтычнае; хворых жывёл дэгельмінтызуюць.
АЛУНАН (Alunans) Адольф (11.10.1848, г. Елгава, Латвія — 5.7.1912), латышскі акцёр, рэжысёр, драматург; заснавальнік нац. тра і драматургіі. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1866. Працаваў у ням. трах у Тарту, Таліне, Пецярбургу. Выконваў пераважна камедыйныя ролі.
270 АЛУНАН
Аргашзатар, кіраўнік і рэжысёр першага нац. тра (Рыга, 1870—85), перасоўнай трупы ў Елгаве (1885—1904). Аўтар п’ес: «Дамарослы», «Радасць і гора», «Нашы продкі» і інш., артыкулаў пра тэатр. мастацтва, успамінаў.
АЛУНАН (Alunans) Юрыс Андрэевіч (13.5.1832, маёнтак Яўнкалснава, Латвія — 18.4.1864), латышскі паэт і грамадскі дзеяч; заснавальнік нац. пісьмовай паэзіі. Скончыў Тартускі унт (1861). 3 1862 рэдактар першай лат. газеты «Peterburgas avizes» («Пецярбургская газета»), Аўтар зб. «Песенькі» (1856, пераклады класікаў сусв. паэзіі), эпіграм. Складальнік збка навук.папулярных артыкулаў «Двор, прырода і сусвет» (т. 1—3, 1859—61), у якім змешчаны матэрыялы па геаграфіі, гісторыі Расіі, мовазнаўстве. У вершах выступаў супраць самадзяржаўя, клерыкалізму, абуджаў нац. самасвядомасць лат. народа, удасканальваў нац. лат. мову.
МЛбала.
АЛУНІТ (франц. alunite ад alun галын), галыновы камень, мінерал класа сульфатаў КаА1з[БО4]2(ОН)б. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Шчыльныя і рыхлыя масы, радзей крышталі, валакністыя і зярністыя агрэгаты. Колер белы, шараваты, жаўгаваты, буры. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. ^,5—4,5; крохкі. Шчыльн. 2,6—2,8 r/cMJ. A, — сыравіна для атрымання галыну, сульфату алюмінію, часткова калійных соляў, сернай кіслаты. Гл. таксама Алунітавая руда.
АЛУНІТАВАЯ РУДА, прыроднае мінер. ўтварэнне, якое складаецца з алуніту (30—55%), кварцу, халцэдону і апалу (разам 40—50%), гліністых мінералаў (каалініт) і прымесяў вокіслаў жалеза, ільменіту, цыркону і інш. Шчыльная масіўная парода (каля 2,7 г/см3). Фарміруецца ў абласцях маладога вулканізму. Комплексная сыравіна: атрымлі
Алушта.
ваюць гліназём, сульфат калію (калійныя ўгнаенні), серную кіслату, ванадый, галій. Здабываюць звычайна адкрытым спосабам. Радовішчы ў Расіі, Азербайджане, на 3 Украіны, у ЗША, Кітаі, Аўстраліі, Іране, Мексіцы, Гталіі, Індыі і інш.
АЛУПКА, горад на Украіне, на Паўд. беразе Крыма. За 17 км ад Ялты. 10,8 тыс. ж. (1988). Прыморскі кліматычны курорт. Адметны мяккімі кліматычнымі ўмовамі, добрай ахаванасцю ад халодных паўн. вятроў, цёплым летам з лёгкімі марскімі брызамі, чыстым, насычаным фітанцыдамі і аэраіонамі прыгорных хваёвых лясоў горнамарскім паветрам, маляўнічым ландшафтам, працяглым перыядам марскіх купанняў (чэрв.—кастр.). Большасць санаторыяў спецыялізуецца на клімата і фізіятэрапіі лёгачных захворванняў. Палацавапаркавы комплекс графа М.С.Варанцова (19 ст., арх. Э.Блор).
Алуніт.
АЛУШТА, горад на Украіне, у горнай даліне на Паўд. беразе Крыма. За 45 км ад чыг. ст. Сімферопаль. 33 тыс. ж. (1992). Прыморскі кліматычны курорт Развіваецца з 19 ст. Адметны надзвычай спрыяльнымі для паўнацэннага адпачынку, лячэння лёгачных і нерв. хвароб
умовамі: клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу з мяккай зімой, цёплым малавоблачным летам, цёплай і працяглай восенню; марскія купанні з чэрвеня да кастрычніка; багатая вечназялёная расліннасць у далінах рэк, букавыя і хваёвыя лясы, вінаграднікі на схілах велічных горных масіваў Дэмерджы; адзін з найлепшых у Крыме пясчанагалечны пляж працягласцю каля 5 км. Шмат санаторыяў, пансіянатаў, турбаз і дамоў адпачынку. Прыродныя і арх.гіст. помнікі (пячоры Чатырдага, «Даліна прывідаў», рэшткі візант. і генуэзскіх крэпасцяў, умацаванняў і паселішчаў, палацы, маёнткі і сядзібы Раеўскіх, Гагарыных і інш. рус. вяльможаў). Музеі краязнаўчы і С.М.СяргееваЦэнскага.
Літ.: Т а л ы ш е в В.П. Алушта: Путеводагель. Снмферополь, 1984.
АЛФАВІТ [ад назваў першых дзвюх літар грэч. алфавіта alpha і beta (навагрэч. vita)], азбука, сукупнасць графічных знакаў (літар) пэўнай сістэмы пісьма, размешчаных у замацаваным парадку. Уяўляе сабой пазнейшую стадыю развіцця графікі, наступную за піктаграфічным, ідэаграфічным пісьмом (гл. адпаведныя арт.). Асн. патрабаванні да кожнага А.: дакладная колькасць адпаведных літар і асн. гукаў мовы (фанем), прастата малюнкаў літар і іх зручнасць для напісання, выразнае адрозненне адной літары ад другой пры захаванні адзінства іх графічнай будовы.
А упершьшю ўзнік у стараж. літарнагукавых сістэмах. Яго маюць і некат. складовыя сістэмы, напр. катакана 1 хірагана (гл. Японскае пісьмо), дэванагары (гл. Індыйскае пісыно) і інш. Першымі чыста іукавую сістэму пісьма сгварьілі фінікійцы каля 2000 г. да н.э. Фінікійскае пісьмо стала асновай для ўсіх наступных літарнагукавых сістэм. Ад яго паходзодь арамейскае пісьмо, якое дало пачатак яўрэйскаму пісьму і арабскаму пісьму. а таксама грэчаскае пісьлю, на якім грунтуецца большасць еўрап. А Грэч. А., найб. верагодна, створаны ў 11 ст. да н.э. Стараж. грэкі пакінулі без істотных змен фінікійскі А, толькі адкінулі графемы, не прыдатныя для перадачы гукаў сваёй мовы, і ўвялі некалькі ловых. Грэч. А. лёг у аснову італійскіх A (этрускага, умбрыйскага, оскага, лацінскага, фаліскійскага і інш.). Пазнейшы візантыйскі варыянт грэч. А. даў пачатак арм. і груз. пісьму (гл. адпаведныя арт.).
На грэкавізантыйскай аснове ўзнікла кірыліца, якая перайшла ў спадчыну беларусам і інш. усх.слав. народам. Кірыліцкі А. выкарыстоўваўся ў старабел. пісьменстве, а з пэўнымі зменамі і ў першых бел. друкаваных выданнях 16— 17 ст. У 18 — пач. 20 ст. ў сувязі з яго заняпадам стаў ужывавда пераважна лацінскі А. (гл. Лацінскае пісьмо). 3 узнікненнем легальнай бел. прэсы для перадачы гукавой сістэмы бел. мовы быў прыстасаваны рус. грамадзянскі шрыфт. Сучасны беларускі алфавіт замацаваўся як асноўны графічны сродак пісьмовай формы бел. літ. мовы пасля ўтварэння БССР.
Літ.: Мстрнн В.А Возннкновеняе н развнтне пнсьма. М., 1965; Днрннгер Д. Алфавнг: Пер. с англ. М., 1963; Павлен
АЛЬБАТРОСЫ 271
ко H.A Нсторня гмсьма. 2 лзд. Мн., 1987.
, А.М.Булыка.
АЛФЕНОЛ, магнітамяккі сплаў жалеза (84%) з алюмініем (16%). Mae высокія магн. пранікальнасць у слабых палях, цвёрдасць, трываласць, зносаўстойлівасць, эл. супраціўленне. 3 А. вырабляюць стрыжні галовак апаратуры для магн. зашсу і ўзнаўлення інфармацыі. АЛФЁРАЎ Жарэс Іванавіч (н. 15.3.1930, Віцебск), расійскі фізік. Акад. АН СССР (1979, чл.кар. 1972). Замежны чл. АН Беларусі (1995). Скончыў Ленінградскі эл.тэхн. інт (1952). 3 1953 у Фізікатэхн. інце AH СССР (Ленінград), з 1972 адначасова праф. Ленінградскага эл.тэхн. інта, з 1989 старшыня Прэзідыума С.Пецярбургскага цэнтра Расійскай АН. Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў, паўправадніковай і квантавай элекіроніцы, тэхн. фізіцы. Паклаў пачатак даследаванням паўправадніковых гетэраструкгур, удзельнічаў у стварэнні першых у СССР транзістараў, фотадыёдаў і магутных германіевых выпрамнікоў. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэмія СССР 1984.