• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АЛКАМЕН (Alkamenes), старажытнагрэчаскі скульптар 2й пал. 5 ст. да н.э. Працаваў у Афінах. Вучань Фідыя, ад якога пераняў прынцып адзінай пластычнай трактоўкі цела і вопраткі («Афрадыта ў садах», копія). Захаваліся копіі статуі Гермеса Прапілейскага, скулытт. група «Прокна і Ітыс».
    АЛКАНОСТ, а л к а н о с , у рускіх і візантыйскіх сярэдневяковых легендах казачная птушка з тварам чалавека. Вобраз А. паходзіць ад стараж.грэч. міфа пра Алкіёну, жонку фесалійскага цара Кеіка, якая была ператворана багамі ў птушку алкіён (зімародак). А. нясе яйкі на беразе мора, апускае іх у мора і робшь яго спакойным на 6 дзён. Той, хто пачуе дзівосныя спевы А, забывае пра ўсё на свеце.
    АЛКАНЫ. насычаныя ацыклічныя вуглевадароды, гл. ў арт. Насычаныя злучэнні.
    АЛКЕЕВА СТРАФА, страфа антычнага вершаскладання з 4 радкоўлагаэдаў. Уведзена стараж.грэч. паэтам Алкеем (канец 7 — пач. 6 ст. да н.э.), удасканалена Гарацыем.
    АЛКЕНЫ, алефіны, э т ы л е н a выя вуглевадароды, ненасычаныя ацыклічныя вутлевадароды з адной двайной сувяззю С=С. Гл. таксама Ненасычаныя злучэнні.
    АЛКІВІЯД (Alkibiades; каля 450—404 да н.э.), старажытнаафінскі паліт. і ваен. дзеяч. Сваяк і выхаванец Перыкла, вучань Сакрата. Вызначаўся частай зменай паліт. арыентацыі. У час Пелапанескай вайны 431—404 неаднаразова выбіраўся стратэгам. У 415 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў ваен. экспедыцыі супраць Сіракузаў. Абвінавачаны ў разбурэнні гермаў (статуй Гермеса), уцёк у Спарту (садзейнічаў ёй у барацьбе з Афінамі), адтуль у Персію. У 411 падтрымаў алігархічны, пазней дэмакр. ўрады ў Афінах. На чале афінскага флоту перамог спартанцаў каля Абідаса (411) і Кізіка (410). 3 трыумфам вярнуў
    ныя (невысыхальныя) — какосавы алей ці сырую рыцыну. Адрозніваюцца па тлустасці, маюць да 34—70% алею.
    Ac. — аснова алкідных лакаў (канцэнтрацыя 40—60%, змяшчаюць таксама сікатывы, ацвярджальнікі, растваральнікі і інш. плёнкаўтваральнікі). Выкарыстоўваюцца як кампаненты фарбаў для аўтамабіляў, розных прылад і прамысл. абсталявання, скуры; у вытвсці клеяў, друкарскіх фарбаў.
    АЛКІЛ, абагульненая назва аднавалентных радыкалаў насычаных аліфатычных вуглевадародаў. Напр., метыл — астатак метану (СНз), этыл — астатак этану (С2Н5), прапіл — астатак прапану
    ся ў Афіны і абраны гегемонам. Пасля паражэння афінскага флоту ў баях са спартанцамі (408—407) уцёк у Фракію, потым ў Персію, дзе быў забіты.
    АЛКІДНЫЯ ЛАКІ, гл. ў арт. Алкідныя смолы.
    АЛКІДНЫЯ СМОЛЫ, тэрмарэактыўныя і тэрмапластычныя смолы, якія атрымліваюцца пры кавдэнсацыі полікарбонавых кіслот, поліспіртоў і вышэйшых монакарбонавых кіслот (пераважна аліфатычных кіслот алеяў). Найб. пашыраныя гліфталевыя (на аснове фталевага ангідрыду і гліцэрыны) і пентафталевыя (на аснове фталевага ангідрыду і пентаэрытрыту). Ліпкія, высакавязкія рэчывы з мал. масай 1500— 5000 растваральныя ў талуоле, уайтспірыце, сальвентнафце; нізкамалекулярныя разбаўляюцца вадой. Тэрмарэакгыўныя (высыхальныя) змяшчаюць дэгідратаваныя вытворныя рыцыны, ільняны і тунгавы алеі; тэрмапластыч
    [СНзДСНгйІ, ізапрапіл — астатак ізапрапану — [(СНз)2СН].
    АЛКІЛАТ, сумесь ізапарафінавых высокаакганавых, вуглевадародаў (у асн. Сб—С9). Вадкасць, кш 40—180 °C, шчыльн. (0,69—0,71)403кг/м3. Асн. кампанент — ізаакган (60%). Выкарыстоўваецца як кампанент высокаактанавага паліва для павышэння дэтанацыйнай стойкасці бензіну.
    АЛКІЛІРАВАННЕ, хімічная рэакцыя ўвядзення алкілу ў малекулу арган. або неарган. злучэння. Ажыццяўляецца з дапамогай каталізатараў, таксама пры высокім ціску і тры. Алкіліруючыя рэагенты: галагенавытворныя вуглевадародаў, алкены, эфіры неарган. кіслот, дыазазлучэнні. Дае магчымасць сінтэзаваць болып складаныя злучэнні з пажаданымі ўласцівасцямі. Выкарыстоўваецца для вытвсці высокаакганавага паліва, паверхневаактыўных рэчываў, антыаксідантаў, фарбавальнікаў, інсектыцыдаў, лекаў.
    АЛКІЛФАСФАТЫ, паверхневаакгыўныя рэчывы аніённай прыроды, ROPO(OM)2 і (RO)2POOM, дзе R — алкіл, М — метал, амоній. Йастападобныя рэчывы крэмавага колеру, растваральныя ў вадзе, маюць высокую мыйную ўласцівасць, устойлівыя пры t да 220 °C, біяраскладальныя да 90%. Атрымліваюць узаемадзеяннем вышэйшых спіртоў ці монаалкілполіэтыленгліколяў з пентаксідам або трыхлораксідам фосфару і наступнай нейтралізацыяй прадукгаў шчолачамі ці аміякам. Выкарыстоўваюцца [пераважна А., У ЯКІХ R=CnH2n+i; CnH2n+l(OC2H4)m (n=620; m=4 i 6), M — калій, натрый, амоній] як эмульгатары, кампаненты мыйных і ачышчальных сродкаў, тэкстыльнадапаможных рэчываў (антыстатыкаў, замаслівальнікаў і інш.).
    АЛКІНЫ, ненасычаныя ацыклічныя вуглевадароды з трайной сувяззю ў малекуле ОС. Найпрасцейііш з іх ацэтылен. Гл. таксама Ненасычаныя злучэнні. АЛКІО (Alkio; сапр. Ф і л а н д э р ; Filander) Сантэры (17.6.1862, мяст. Лайхія — 24.7.1930), фінскі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Пачынальнік сельскага асв. маладзёжнага руху (1888). Адзін з заснавальнікаў партыі Аграрны саюз (1906). У 1919—20 міністр сац. спраў. Дэп. еейма ў 1907—22. Аўтар раманаў і апавяданняў пра сялянскі побыт паўн. Фінляндыі.
    АЛКУІН (Alcuin), Флак А ;і ь б і н (Flaccus Albums; каля 735, Йорк, графства Йоркшыр, Брытанія — 19.5.804), англасаксонскі вучоны. 3 782 пры двары Карла Вялікага, яго настаўнік і дарадчык, стварыў навук. і культ. цэнтр «Каралінгскага адраджэння». 3 796 абат Турскага манастыра, у якім арганізаваў
    264
    АЛМАЗ
    школу. Аўтар тракгатаў па філасофіі, тэалогіі, псіхалогіі, падручнікаў.
    АЛМАЗ (цюрк. алмас ад грэч. adamas несакрушальны), д ы я м е н т , мінерал, крышт. кубічная мадыфікацыя самароднага чыстага вугляроду. Бясколерны, белы, блакітны, зеленаваты, жаўтаваты, чырванаваты, шэры ці чорны. Бляск алмазны, тлусты. Празрысты; моцная дысперсія святла. Цв. 10 (найцвярдзейшы з вядомых мінералаў). Шчыльн. 3,5—3,53 г/см< Кашгоўны камень 1га класа.
    Трапляецца ў ультраасноўных вывергнугых пародах — кімберлітах, здабываецца з карэнных радовішчаў і россыпаў, звычайна ў выглядзе дробных зярнят і асколкаў крыцггалікаў (сярэдняя маса 0,2 карата — 40 мг). Вельмі рэдкія А, маса якіх перавышае 50 каратаў (10 г). Самыя вял. ў свеце: «Кулінан» (3106 каратаў, Паўд. Афрыка, Трансвааль,
    Алмаз «Гарняк* (44,62 кар).
    Да арт. Алмаз. Малая расійская імператарская карона. Серабро. Брыльянты. С.*Пецярбург. 1801.
    1905), «Эксцэльсіёр» (971,5 карата, Паўд. Афрыка, ПАР, 1983), «Зорка СьераЛеоне» (968,9 карата, Зах. Афрыка, СьераЛеоне, 1972), «Прэзідэнт Варгас» (726,6 карата, Бразілія, 1938), «Джонкер» (726 каратаў, Паўд. Афрыка, Трансвааль, 1934) і інш. Празрыстыя і бясколерныя крышталі самых вял. памераў выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе (пасля агранкі наз. брыльянтамі),
    дробныя, зярністыя, афарбаваныя або з дэфектамі (борт, карбанада) — у тэхн. мэтах (для бурэння свідравін у двёрдых пародах, шліфавання ў металаапрацоўцы, у электроннай прамсці, рэзкі пікла і інш.). Радовішчы А у Аўстраліі, Рас. Федэрацыі — Рэспубліка Саха (Якуція), у Паўд. Афрыцы, Паўд. Амерыцы, Індыі. Пошукі А вядуцца на Беларусі (гл. Алмазная прамысловасць).
    АЛМАЗНАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ, галіна горнай прамсці па здабычы і апрацоўцы алмазаў, а таксама вытвсці сінт. алмазаў.
    Апрацоўка алмазаў існуе са старажытнасці. Алмазы былі вядомы ў Індыі з 8—7 ст. да н.э. У пач. 18 ст. яны знойдзены ў Бразіліі, у 1829 — у Расіі (на Урале), у 1866 — у Паўд. Афрыцы. 3 канца 19 — пач. 20 ст. Афрыка стала асн. алмазаздабыўным рэгіёнам свету. 3 1955 пачалася прамысл. здабыча алмазаў у Якуціі. Агульныя запасы алмазнай сыравіны ацэньваюцца болын як у 2 млрд. каратаў (1 кар — 200 мг), найб. ў Заіры, ПАР. Батсване, Анголе, Гане, Намібіі, Аўстраліі.
    Па здабычы ювелірных алмазаў 1е месца ў свеце займае Афрыка, каля па
    Алмазны інструмент: 1 — адразная піла; 2 — буравая каронка; 3 — правільны ролік прамога профілю; 4 — правільны ролік фасонны; 5 — правільны аловак; 6 — правільны ролік фасонны многаручаёвы.
    лавіны тэхн. алмазаў здабываецца ў Аўстраліі. Асн. вьггворцы ювелірных алмазаў — Паўд. Афрыка, Батсвана, Расія, Намібія і Ангола. Каля 80% сусв. здабычы алмазаў кантралюе найбуйнейшая ў галіне кампанія «Дэ Бірс кансалідэй
    тэд майнс». Збыт прыродных алмазаў на сусв. рынку ажыццяўляе манапаліст — Алмазны сіндыкат. Каля 100% ювелірнай сыравіны, якая паступае на рынак, перапрацоўваецца ў брымянты. Ювелірныя алмазы апрацоўваюцца пераважна ў Амстэрдаме, ТэльАвіве, Бамбеі, НьюЙорку. Сінтэтычныя алмазы (памеры 0,01—1,2 мм) вырабляюць Расія і некат. краіны Усх. Еўропы, амер. кампанія «Джэнерал электрык», прадпрыемствы кампаніі «Дэ Бірс», у ПАР, Ірландыі і Швецыі, а таксама японскія, герм. і інш. фірмы. Сучасная штогадовая вытвсць сінт. алмазаў ацэньваецца ў 150 млн. кар; за іх кошт на 75% забяспечваецца выраб алмазнага інструменту. На Беларусі аргцыямі ВА «Беларусьгеалогія» вядзецца пошук алмазаў. У 1980—г90 выяўлены алмазаносныя кімберлітлампраггавыя пароды на ПдУ рэспублікі. Знойдзены 3 крыііпалі алмазаў. На прывазной сыравіне наладжана апрацоўка алмазаў у Гомелі (прадпрыемства «Крышталь»).
    АЛМАЗНЫ ІНСТРУМЕНТ, інструмент, рэжучая частка якога складаецца з часцінак прыродных ці сінт. алмазаў. Адрозніваюць А.і. абразіўны, зроблены з алмазных парашкоў на арган. ці метал. звязках (шліфавальныя кругі, хоны, брускі, пілкі), і з алмазных крышгалёў (разцы, свердлы, шкларэзы, гравіравальныя іголкі, наканечнікі для цвердамераў, каронкі, долаты, расшыральнікі, брускі, правільныя алоўкі і ролікі). Выкарыстоўваецца для апрацоўкі цвёрдых сплаваў, металаў, шкла, кварцу. жалезабетону, для бурэння свідравін і праўкі шліфавальных кругоў. Забяспечвае высокую якасць апрацоўкі.
    АЛМАЗНЫ СІНДЫК.АТ. міжнародная манаполія па збыце прыродных і сінтэтычных алмазаў. Засн. ў 1892, аб’ядноўвае ПАР, Заір, Танзанію, Намібію і інш. Кантралюе 60—65% збьгту алмазаў. Вядучая роля ў А.с. належьшь кампаніі «Дэ Бірс кансалідэйтэд майнс».
    АЛМАЗНЫЯ ГОРЫ, гл. Кымгансан.
    АЛМАЛЫК, горад ва Узбекістане, у Ташкенцкай вобл., на схілах Курамінскага хрыбта, за 18 км ад чыг. ст. Ахангаран. 116 тыс. ж. (1990). Цэнтр каляровай металургіі (горнаметалургічны камбінат). Хім., харч. прамсць; вытвсць буд. матэрыялаў. ЦЭЦ.
    АЛМАСЗАДЭ Гамэр Гаджы Ага кызы (н. 10.3.1915, Баку), азербайджанская артыстка балета, балетмайстар. Нар. арт. СССР (1959). Пачала выступаць у 1930, была першай азерб. балерынай. Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1936). Салістка, з 1953 гал. балетмайстар Азерб. тра оперы і балета. Сярод партый: Гюльянак («Дзявочая вежа» А.Бадалбейлі), Гюльшэн («Гюльшэн» С.Гаджыбекава, Дзярж. прэмія СССР 1952), Айша («Сем прыгажунь» К.Караева). Паст.: «Гюльшэн» (1950), «Чырвоная кветка» Р.Гліэра (1954), «Шур» Ф.Амірава (1968) і інш.