Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АЛІГАФРЭШЯ (ад аліга... + грэч. phren розум), разумовая недаразвітасць, прыроджаная ці набытая ў першыя гады жыцця дзіцяці. Прычыны: паталогія на ўзроўні генаў і храмасом, неспрыяльнае ўздзеянне экзагеннаарган. фактараў на мозг зародка, плода дзіцяці (алкагалізм бацькоў, таксікозы, асфіксія пры родах, нейраінфекцыі, чэрапнамазгавыя траўмы і інш.). Найб. тыповыя прыкметы А. — недаразвіццё абстракгналагічнага мыслення, зніжэнне памяці, малы запас слоў. Інтэлекіуальная недастатковасць часта спалучаецца з заганамі развіцця органаў, сістэм, будовы цела. Адрозніваюць лёгкую, сярэднюю, цяжкую і глыбокую А.
Дзеці злёгкай ступенню р а з у мовай адсталасці (дэбільныя) у стане авалодаць праграмай дапаможнай школы, моўвымі навыкамі і нескладанымі прафесіямі; каэф. інтэлекгуальнага развіцця 50—69 балаў. Дасярэдняй ступені разумовай адсталасці (імбецыльнасць) адносяцца дзеці з каэф. інтэлектуальнага развіцця 35—49 балаў, здольныя авалодаць толькі элементамі мовы і навыкамі самаабслугоўвання. Сістэматьгчная вучэбная і прац. дзейнасць недаступная. Дарослыя самастойна жыць не могуць. Пры ц я ж к а й ступені разумовай адсталас ц і (каэф. інтэлекгуальнага развівдя 20—34 балы) інтэлектуальная недастатковасць больш выяўлена, парушана маторыка, ёсць фіз. дэфекты. Хворыя зглыбокай разумовай адсталасцю (ідыятыя) не маюць вьппзйшых псіх. функцый, мова не развіваецца, увага не засяроджваецца, рэакцыя рэзка зніжана; каэф. інтэлектуальнага развіцця
256 АЛІГАХЕТЫ
ніжэй за 20 балаў. Патрабуюць пастаяннага доглвду. Лячэнне А сімптаматычнае.
Ф.М.Гайдук.
АЛІГАХЕТЫ. гл. Малашчацінкавыя чэрві.
АЛІГАЦУКРЬІДЫ, вугляводы, у малекулах якіх ад 2 да 10 монацукрыдных астаткаў, злучаных паміж сабой т.зв. гліказіднай сувяззю. Займаюць прамеж
кавае становішча паміж монацукрыдамі і поліцукрыдамі. Паводле ступені палімерызацыі падзяляюцца на ды, тры, тэтрацукрыды і г.д. У свабодным стане пашыраны ў жывых арганізмах, фрагменты ўваходзяць у склад прыродных глікаліпідаў, флаваноідаў, алкалоідаў, сапанінаў, некаторых антыбіётыкаў і інш. Найважнейшыя А. — цукроза (трысняговы цукар), малыпоза (соладавы цукар), лактоза (малочны цукар). 3 інш. прыродных А. найб. вядомы рафіноза (у цукр. бураках і інш. вышэйшых раслінах), мелецытоза (у соку хвойных дрэў), трэгалоза (гал. цукар гемалімфы многіх насякомых), цэлабіёза (асн. структурная адзінка цэлюлозы).
Агрымліваюць А ферментатыўным або частковым кіслотным гідролізам поліцукрыдаў; шэраг аналагаў сінтэзаваны штучна. Маюць важнае значэнне ў харчаванні чалавека (асабліва цукроза і лактоза). Зрэдку бывае непераноснасць арганізмам асобных відаў А, што абумоўлена прыроджанай адсутнасцю ў кішачным соку ферментаў, якія расшчапляюць А на монацукрыды (суправаджаецца захворваннямі, часам гібеллю арганізма).
АЛІГАЦЭНАВЫ АДДЗЕЛ (ЭПОХА), алігацэн (ад аліга... + грэч. kainos новы), трэці, верхні аддзел палеагенавай сістэмы (перыяду) у геахраналагічнай шкале (гл. Геахраналогіяў, заключная эпоха палеагенавага перыяду геал. гісторыі Зямлі. Падзяляецца на ніжні і верхні пададдзелы. На Беларусі з адкладамі алігацэну звязаны радовішчы бурага вугалю, тугаплаўкіх і вогнетрывалых глінаў, фармовачных і шкловых пяскоў, бурштыну.
АЛІГАЦЭНОЗ (ад аліга... + грэч. koinos агульны), фітацэноз, у склад якога ўваходзіць толькі некалькі відаў вышэйшых раслін — прадуцэнтаў.
АЛІГАЭФІРАКРЫЛАТЫ, поліэфір акрылаты, сінтэтычныя алігамеры, прадукгы ўзаемадзеяння мнагаатамных спіртоў з многаасноўнымі ктамі ў пры
сутнасці рэгулятараў росту макрамалекул (напр., акрылавыя кты). Бясколерныя вязкія вадкасці ці цвёрдыя рэчывы. Маюць высокую рэакцыйную здольнасць. Выкарыстоўваюцца ў вытвсці шклапластыкаў, лакафарбавых матэрыялаў, клеяў, кампаўндаў, палімербетону, герметыкаў, друкарскіх формаў.
АЛІГЕР Маргарыта Іосіфаўна (7.10.1915, г. Адэса — 1.8.1992), рус. паэтэса. Вучылася ў Літ. інце імя Горкага (1934—37). Першы зб. «Год нараджэння» (1938). Вершы і паэмы часоў Вял. Айч. вайны склалі кнігі «Памяці храбрых» (1942), «Лірыка» (1943), «Вершы і паэмы» (1944); за паэму «Зоя» Дзярж. прэмія СССР 1943. Аўтар збкаў «Ленінскія горы» (1953), «Сіні час» (1970), «Чвэрць стагоддзя» (1981), кніг нарысаў «Вяріанне ў Чылі» (1966); успамінаў «Сцяжынка ў жыце. Пра паэзію і паэтаў» (1980). Асаблівасці паэзіі А.: строгасць верша і думкі, увага да духоўнага свету чалавека, жывыя размоўныя інтанацыі. Выдала кн. перакладаў «Вялізны свет» (1968).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1984—85.
АЛІЕВА Фазу Гамзатаўна (н. 5.12.1932, с. Гінічутль Хунзахскага рна, Дагестан), аварская паэтэса. Нар. паэтэса Дагестана (1969). Скончыла Літ. інт імя Горкага ў Маскве (1961). Піша на аварскай і рус. мовах. Лірыка А. тэматычна і вобразна звязана з рэчаіснасцю, метафарычна перадае шматграннасць жыцця (збкі «Роднае сяло», 1959; «Вясёлку раздаю», 1963; «Васемнаццатая вясна», 1968; «Вочы дабра», 1983). Раманы «Камяк зямлі вецер не знясе» (1967), «Радавы герб» (1970), «Арол вострыць дзюбу аб камень» (1974), «Восьмы панядзелак» (1978) і інш. пра сучаснае жыццё Дагестана.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. М., 1990.
АЛІЕЎ Гейдар Алі Рза аглы (н. 10.5.1923, г. Нахічэвань), дзярж. і паліт. дзеяч Азербайджана. Двойчы Герой Сац. Працы (1979, 1983). Скончыў Азерб. ун т. 3 1941 у органах дзярж. бяспекі, CM Нахічэванскай АССР. У 1950—64 у МДБ, МУС і КДБ Азерб. ССР; з 1967 старшыня КДБ пры CM Азерб. ССР. 3 1969 1ы сакратар ЦК КП Азербайджана. У 1982—87 1ы нам. старшыні CM СССР. Чл. Палітбюро ЦК КПСС у 1982—87. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1970—87. 3 3.10.1993 прэзідэнт Азербайджана.
АЛІЗАРОЎСЫ Аарон (Адам, Аляксандр, 1618, Віцебшчына — 1659), правазнавец, палітолаг, сацыёлаг. Вучыўся ў навуч. установах Беларусі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Др права (1645), праф. Віленскай акадэміі. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецкага кірунку ў сацыялагічнай і палітыкаправавой думцы Беларусі 17 ст. У працы «Аб палітычнай супольнасці людзей» (Гданьск, 1651) насуперак сярэдневяковым традыцыям, тэалагічным тэорыям пра дзяржаву і права
разглядаў з’явы грамадскага жыцця з пункту гледжання прыроды чалавека і патрабаванняў чалавечага розуму, крытыкаваў паднявольную працу і прыгнёт сялян, заклікаў да грамадскакарыснай працы.
АЛІЗАРЬІН. 1, 2дыгідраксіантрахінон, араматычнае злучэнне, CiaHsOa. Мал. м. 240, 20; фарбавальнік. Аранжавачырвоныя крышталі, Іпл 289 °C, маларастваральныя ў вадзе. Здабываўся з кораня марэны, у 1869 атрыманы штучна з антрацэну. Нерастваральныя ў вадзе солі А. з многавалентнымі металамі выкарыстоўваліся для фарбавання і друкавання на тканінах з натуральных валокнаў (соль алюмінію — для атрымання чырвонага колеру, хрому — карычневага, жалеза — фіялетавага). Выкарыстоўваецца для маст. і паліграфічных фарбаў; аналітычны рэагент у хім. аналізе.
АЛІКАНТЭ (Alicante), горад на ПдУ Іспаніі, у аўт. вобласці Валенсія. Адм. цэнтр правінцыі Алікантэ. 268 тыс. ж. (1990). Порт на Міжземным м. Лёгкая і харч. прамсць. Цэнтр раёна субтрапічнага пладаводства (вінаградарства і інш.). Кліматычны курорт. Сярэдневяковы замак СантаБарбара, ратуша і інш. арх. помнікі 17—18 ст.
АЛІЛУЕВЫ. сям’я рас. рэвалюцыянераў і сав. паліт. дзеячаў. С я р г е й Якаўлевіч (25.9.1866, с. Рамані Новахапёрскага рна Варонежскай вобл. — 27.7.1945), адзін з першых рас. сацыялдэмакратаў (з 1896) і актывістаў камуніст. партыі. Удзельнік трох рас. рэвалюцый. У гады грамадз. вайны на падп. рабоце на Украіне і ў Крыме. 3 1921 на кіруючых гасп. пасадах. Н a дзея Сяргееўна (вер. 1901, Баку — 9.11.1932), удзельніца Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны. Дачка Сяргея Якаўлевіча. Жонка І.В.Сталіна. He падзяляла многіх поглядаў мужа. Наконт яе смерці (самагубства) існуюць розныя версіі. Дачка Сталіна і Надзеі Сяргееўны Святлана Іосіфаўна (н. 28.2.1926, Масква) з 1967 у эміграцыі, жыве ў Англіі. Аўтар успамінаў «Дваццаць пісьмаў да сябра» (1990), «Далёкая музыка» (1992).
АЛІЛУЯ (ад стараж.яўр. халелуя хваліце Бога), у хрысціянскім богаслужэнні прыпеў царк. песнапення, ва іудаізме заклік да ўхвалення Бога. Часта трапляецца ў псалмах Давіда, Старым і Новым Запаветах.
АЛІМДЖАН ХАМІД (сапр. Азімаў Хамід Алімджанавіч; 12.12.1909, г. Джызак, Узбекістан — 3.7.1944), узбекскі пісьменнік. Чл.кар. АН Узбекістана (1943). У 1928—31 вучыўся ў Узб. пед. акадэміі ў Самаркандзе. Пад уплывам У.Маякоўскага распрацоўваў ва узб. паэзіі новыя паэт. формы (збкі вершаў «Вясна», 1929; «Ранішні ветрык», 1930; «Ноч на рацэ», 1936; «Край», 1939; паэмы «Айгуль і Бахціяр», «Зайнаб і Аман», абедзве 1938; «Шчасце», 1940).
алімпійскі 257
Патрыятычнасцю, актуальнасцю адметныя творы перыяду Вял. Айч. вайны (зб. «Вазьмі зброю ў рукі!» і «Маш і сын», 1942; «Вера», 1943; гіст. драма «Мукана», 1943; паэма «Слёзы Раксаны», 1944). Аўтар прац па праблемах узб. класічнай і сучаснай лры, яе ўзаемасувязях з фальклорам і інш. лрамі.
Тв.: Бел. пер. — у зб.: Спявае Узбекістан. Мн., 1962; Сонца ў арыках. Мн., 1966; Рус. пер. —йзбранное. М., 1979.
АЛІМЕНТАЦЫЯ (ад лац. alimentum харчаванне, утрыманне), у Стараж. Рыме сістэма дзярж. дапамогі дзецям беднякоў і сіротам. Уведзена імператарам Нервам у канцы 1 ст., існавала да сярэдзіны 3 ст. н.э. Аліментацыйны фонд складваўся з працэнтаў, атрыманых ад землеўладальнікаў за выдачу ім дзярж. пазык.
АЛІМЕНТЫ, сродкі, якія ва ўстаноўленых законам выпадках адны члены сям’і абавязаны выплачваць другім. Склад суб’екіаў і асновы ўзнікнення аліментных абавязацельстваў, памер і тэрміны выгілаты вызначаюцца заканадаўствам. На Беларусі асн. крыніца прававых нормаў рэгулявання гэтых пытанняў — Кодэкс аб шлюбе і сям’і. Паводде суб’ектнага складу адрозніваюць аліментныя абавязацельствы паміж мужам і жонкай; бацькамі і дзецьмі; айчымам, мачахай і пасынкамі (падчарыцамі); братамі і сёстрамі; дзедам, бабкай і ўнукамі. Пры адмаўленні ад добраахвотнай выплаты А. могуць быць спагнаны праз суд. За наўмыснае ўхіленне ад выплаты прысуджаных А. на карысць непрацаздольных дзяцей або бацькоў прадугледжана крымін. адказнасць.
АЛІМЖАНАЎ Ануар (Ануарбек) Турлубекавіч (2.5.1930, аул Карлыгаш, Андрэеўскі рн ТалдыКурганскай вобл., Казахстан —1993), казахскі пісьменнік. Скончыў Казахскі унт (1954). У яго аповесцях «Караван ідзе да сонца» (1963), «Сінія горы» (1964; Дзярж. прэмія Казахстана 1967), «Сувенір з Атрара» (1966; Міжнар. прэмія імя Дж. Нэру 1969), «Трон Рудакі» (1974) і інш. — мінулае і сучаснае Казахстана. Аўтар гіст. трылогіі «Стэпавае рэха» (1969—79).