• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АЛЕЎЦКІ ЖОЛАБ, глыбакаводны краявы жолаб у паўн. ч. Ціхага ак., уздоўж паўд. падводных схілаў Алеуцкіх авоў. Даўж. больш за 4 тыс. км, сярэдняя шыр. больш за 60 км, глыб. да 7855 м. Грунт — чырв. гліны.
    АЛЕЎЦН ХРЫБЕТ, на пве Аляска, у Ціхаакіянскім поясе Кардыльераў Паўн. Амерыкі; тэр. ЗША. Даўж. каля 850 км. Ланцуг вулканічных конусаў выш. 2500—3000 м. Найб. вяршыня — г. Рэдаут (3108 м). 10 дзеючых вулканаў (Іліямна, Катмай, Паўлава і інш.). На схілах субарктычныя лугі, горная тундра. На вяршынях іпматгадовыя снягі і ледавікі.
    АЛЕЎЦКІЯ АСІРАВЬІ (Aleutian Islands), архіпелаг на Пн Ціхага ак. (ЗША, штат Аляска). Дугападобны ланцуг са 110 астравоў і мноства скал (даўж. 1740 км) паміж павамі Аляска і Камчатка. Пл. 37,8 тыс. км . Нас. 7,5
    тыс. чал. (1980) — алеуты, амерыканцы. Утвараюць 4 групы авоў; Лісіныя, Андрыянаўскія, Пацучыныя, Блізкія. Большасць авоў вулканічнага паходжання, вяршыні ўкрьпы снягамі. Дзеючых вулканаў 25; самы высокі вулкан Шышалдзіна (2860 м) на вве Унімак. Клімат марскі субарктычны, вільготны. Зіма цёплая, са снегападамі і частымі адлігамі. Лета халаднаватае, з туманамі. Сярэдняя тра самага халоднага месяца (лютага) 1,4 °C, самага цёплага (жніўня) 11,9 ’С. Ападкаў 1500 мм за год. Частыя штормы. Глебы субпалярныя, дзярноватарфяністыя і гарнатундравыя. Расліннасць: субаркгычныя лугі, горныя тундры. Жывёльны свет: лісіца, марская выдра і сівуч (амаль знішчаны); на скалах птушыныя кірмашы, у прыбярэжных водах морж, цюлень і інш. Рыбалоўства. Пушны промысел. Зверагадоўля (блакітны пясец). Гал. населены пункт — Адак (на аднайм. вве). Ваеннамарская база ЗША ДатчХарбар (на вве Уналашка). Адкрыты ў 18 ст. рус. экспедыцыяй В.Берынга і А.Чырыкава. Да 1867 належалі Расіі, прададзены разам з Аляскай ЗША. Р.А.Жмойдзяк. АЛЕЎРАЛІТ (ад алеўрыт + ..літ), сцэментаваная асадкавая горная парода, складзеная больш як на 50% з часцінак алеўрытавых памераў (0,01—0,1 мм, гл. Алеўрыт). Адзін з асн. тыпаў парод асадкавай тоўшчы. Выкарыстоўваецца як сыравіна для вытвсці цэменту і керамзігу.
    АЛЕЎРЫТ (ад грэч. aleuron мука), рыхлая дробнаабломкавая асадкавая горная парода, паводле саставу прамежкавая паміж пяскамі і глінамі (пыл, глей, лёс і лёсападобныя пароды). Складаецца пераважна з мінер. зярнят (кварц, палявы шпат, слюда і ініп.) памерам 0,01—0,1 мм. У залежнасці ад пераважных памераў вылучаюць буйна і дробнаалеўрытавыя (тонкаалеўрытавыя) рознасці. А. выкарыстоўваюць у вытвсці цэменту і буд. керамікі.
    АЛЕФІНЫ, гл. Алкены.
    АЛЕЧСКІ ЛЕДАВІК (Aletschgletscher), самы вялікі ледавік v Альпах, у Швейцарыі. Пл. 87 км . Даўж. 24,7 км. Далінны ледавік з прытокамі. Спускаецца з Бернскіх Альпаў на Пд і ПдЗ у даліну р. Рона да вьпп. 1520 м. Над А.л. узвышаюцца вяршыні Алечгорн, Юнгфрау і інш. Турызм (спец. чыгунка да выш. 3500 м, канатныя дарогі, атэлі і інш.).
    АЛЕШ (Ales) Мікалапі (18.11.1852, с. Міраціцэ, Чэхія — 10.7.1913), чэшскі жывапісец, графік. У 1875 скончыў AM у Празе. Аўгар размалёўкі «Радзіма» (1880—81) у фае Нац. тра ў Празе, шматлікіх малюнкаў, у тл. «Пяць пачуццяў» (1876), «Стыхія» (1881), цыкла «Жыццё старажьггных славян» (1891); жывапісных работ: «Гусіцкі лагер», «На магіле ваярагусіта» (1877), «Сустрэча Іржы з Падэбрад з Мацвеем Корві
    алжыр 249
    ным», «Сутычка кавалерыстаў» (1878).
    Я.Ф.ПІумейка.
    АЛЁША Юрый Карлавіч (3.3.1899, г. Кіраваград, Украіна — 10.5.1960), рус. пісьменнік. У 1916—18 вучыўся ў Новарасійскім унце (Адэса). Аўтар рамана «Зайздрасць» (1927), раманаказкі «Тры таўстуны» (1928; аднайм. фільм, 1967), кнігі апавяданняў «Вішнёвая костачка» (1931), мемуарнадзённікавых запісаў «Ні дня без радка» (выд. 1961). Пісаў вершы, нарысы, кінасцэнарыі і інш. Інсцэніраваў для тэатра раман Ф.Дастаеўскага «Ідыёт».
    Тв.: йзбр. М., 1983; Бел. пер. — Зайздрасць. Мн., 1931.
    АЛЁШКА Антон Антонавіч (1.2.1913, в. Балочычы Слуцкага рна Мінскай В0бл. — 13.9.1971), бел. пісьменнік. Пасля педкурсаў пры Слуцкім пед. тэхнікуме (1931) настаўнічаў. Скончыў Ваеннамед. акадэмію (1941). Служыў урачом у арміі. Друкаваўся з 1932. Выйшлі кн. аповесцяў і апавяданняў «Раніца» (1949), «Іх першых вітае сонца» (1957), «Пяць сутак» (1959), «Над намі мільён вышыні» (1965), раман «Дарогі без слядоў» (1969). Асн. тэма творчасці — жыццё і баявыя подзвігі лётчыкаў.
    Тв.: Неба на замку. Мн., 1984.
    АЛЁШНІКІ, тое, што амховыя лясы.
    АЛЁШНЯ, рака ў Беларусі (Касцюковіцкі рн Магілёўскай вобл.) і Расіі (Бранская вобл.), правы прьпок Беседзі (бас. Дняпра). Даўж. 41 км, у межах Беларусі каля 15 км. Пл. вадазбору каля 280 км1 Цячэ па АршанскаМагілёўскай раўніне. У вярхоўі каналізаваная. АЛЁЯ (франц. aUee), дарога ў парках, лесапарках, скверах, на бульварах, вуліцах, абапал абсаджаная дрэвамі або кустамі. Важны кампазіцыйны элемент паркавых ландшафтаў і азелянення нас. пункгаў, выконвае ахоўныя функцыі. Тыпы А. — прамыя ў рэгулярных і крывалінейныя ў пейзажных парках і садах.
    Для А часцей выкарыстоўваюць высакарослыя і шыракакронавыя пароды (дуб звычайны, ліпа драбналістая, клён вастралісты, лістоўніца еўрапейская, граб звычайны, елка, вяз і інш.). Сярэдняя адлегласць паміж дрэвамі 5 м, паміж радамі 10 м. У прысадах часам ствараюць нішы для лавак, скулытгуры малых арх. формаў.
    АЛЁКМА, рака ў Расійскай Федэрацыі, у Чыцінскай і Амурскай абл. і Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прьггок Лены. Даўж. 1436 км, пл. бас. 210 тыс. км\ Пачынаецца на паўн. схілах АлёкмінсКага Станавіка, цячэ ў вузкай даліне з крутымі схіламі (рэчышча з перакатамі), далей — у глыбокай даліне прарыву паміж хрыбтамі Удакан і Станавы, мае 13 парогаў, непраходных для суднаў. На апошніх 410 км цячэ ў шырокай даліне па Сярэднесібірскім пласкагор’і (суднаходны ўчастак). Асн. прытокі Тунгір, Нюкжа (справа), Чара (злева). Жыўленне снегавое і дажджавое. Летам бурныя паводкі. Замярзае ў
    канцы кастр., крыгалом у маі, у нізоуях у чэрвені. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 2000 м3/с. Сплаўная ніжэй вусця р. Тунгір.
    АЛЁКМАЧАРСКАЕ НАГОР’Е, на У Забайкалля, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у міжрэччы рэк Алёкма і Чара (бас. Лены). Выш. 500—600 м над узр. м., найб. да 1402 м. Пераважае сярэднягорны рэльеф. Расчлянёна глыбокімі далінамі. Вяршыні платопадобныя. Складзена з вапнякоў, метамарфічных сланцаў, прарваных інтрузіямі гранітаў. На схілах лістоўнічныя лясы, зараснікі кедравага сланіку, на вяршынях горная тундра.
    АЛЁКМІНСКІ СТАНАВІК, сістэма горных хрыбтоў на У Забайкалля, у Чыцінскай вобл. Рас. Федэрацыі. Складаецца з хрыбтоў Тунгірскага, Муройскага і інш. Даўж. каля 400 км. Выш. да 1908 м (г. Крапоткіна). Складзены ў асноўным з гранітаў. Пераважае рэльеф сярэднягор’я. Схілы (да выш. 1200 м)
    Бяроэавая алея ў Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі ў Мінску.
    укрыты лістоўнічнымі лясамі, на вяршынях кедравы сланік, горная тундра; каменныя россыпы.
    АЛЁНКА, бронза.ўка к а с м a т а я (Epicometis hirta), жук сям. пласцініставусых. Пашыраны ў Еўропе ад лясной зоны да гор Крыма і Каўказа.
    Даўж. да 13 мм, цела матавачорнае. Надкрьпы з жаўтаватымі плямамі. Зверху густыя жоўгашэрыя валаскі (адсюль другая назва). Лятае вясной і напачатку лета, жывідца кветкамі і пупышкамі пераважна пладовых дрэў, а таксама злакамі. Зімуе ў глебе, вясной адкладвае 15—20 яед. Поўнасцю развіваецца за год. Шкодзіць дэкар. і пладовым раслінам. АЛЁХІН Аляксандр Аляксандравіч (1.11.1892, Масква — 24.3.1946), рускі шахматыст, чэмпіён свету ў 1927—35 і 1937—46. Упершыню заваяваў тытул чэмпіёна ў матчы з Х.Р.Капабланкам, у другі раз — з М.Зйве, якому з 1935 на 2 гады ўступіў першынство. Пераможца буйных міжнар. турніраў, непераўзыдзены майстар гульні «ўсляпую». Аўтар прац па шахматнай тэорыі. У 1921 эміірыраваў з Расіі, жыў у Парыжы. АЛЁХІН Васіль Васілевіч (16.1.1882, г. Курск — 3.4.1946), савецкі геабатанік.
    Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі унт (1907). Заснавальнік маскоўскай геабат. школы. 3 1923 у Маскоўскім унце. Зрабіў вял. ўклад у вучэнне пра раслінныя згуртаванні — фітацэналогію. Прапанаваў класіфікацыю стэпаў, склаў аглядныя карты расліннасці розных раёнаў СССР.
    Тв.: Географня растеннй. 3 нзд. М., 1950;
    Ю.КАлеша.	АААлёхін.
    Растнтельность СССР в основных зонах. 2 нзд. М., 1951.
    АЛЁХІН Мікалай Аляксандравіч (н. 26.10.1954, Мінск), бел. спартсмен (фехтаванне на шаблях). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў' (1980, Масква), свету (1979, 1981) у камандным першынстве, уладальнік Кубка Еўропы (1982), чэмпіён СССР (1981, 1983).
    АЛЖЬІР. Алжырская Н а р о д ная Дэмакратычная Рэсп у б л і к a , АНДР (АльДжумхурыя альДжазаірыя Дэмакратыя аш Шаабія), дзяржава ў Паўн. Афрыцы, у зах. ч. Міжземнаморскага басейна. Мяжуе з Марока і Зах. Сахарай (на 3), Маўрытаніяй і Малі (на ПдЗ), Нігерам (на ПдУ), Лівіяй і Тунісам (на У). Пл. 2382 тыс. км . Нас. 27,9 млн. чал. (1994). Афін. мова арабская, дзярж. рэлігія — іслам суніцкага кірунку. Сталіца — г. Алжыр. Падзяляецца на 48 вілаяў (правінцый). Нац. свята — Дзень Рэвалюцыі (1 ліст.).
    Дзяржаўны лад. Паводле канстытуцыі 1989 А. — нар.дэмакр. рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэігт. У студз. 1992 сфарміраваны Вышэйшы дзярж. савет (ВДзС), на які ўскладзены функцыі калект. прэзідэнта. У сувязі з роспускам Нац. нар. сходу (парламента) ВДзС надзелены правам выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу законаў. У лют. 1992 створаны Нац. кансультатыўны савет. закліканы «дапамагаць ВДзС у ажыццяўленні яго функцый, ствараць неабходныя ўмовы для нармальнага функцыянавання ўстаноў і канстытуцыйнага ладу».
    Прырода. Краіна невысокіх гор і ўзвышаных раўнін. На Пн хрыбты Атласкай горнай сістэмы, у межах якой вылучаюць горны ланцуг ТэльАтлас (масіў Варсеніс, выш. да 1995 м), ма
    250 алжыр
    сівы Вял. і Малой Кабіліі (выш. да 2308 м), Сахарскі Атлас (масівы Ходна, Арэс, выш. да 2328 м), Паміж імі міжгорныя пласкагор’і і раўніны Высокіх плато (800—1200 м). У цэнтр. іх частцы вял. салёныя азёры (себхі). Поўдзень А. займае 74 частку пустыні Сахара. Пераважаюць камяністыя плато (выш. каля 500 м) і пясчаныя пустынныя вобласці — эргі з высокімі дзюннымі градамі (В. Зах. Эрг, В. Усх. Эрг, Эрг Ігіды, Эрг Шэш і інш.), камяністыя пустьшіхамады (Танезруфт на Пд). На Пд Алжырскай Сахары нустыннае нагор’е Ахагар з вяршыняй Тахат (3003 м, найвышэйшая ў краіне). Нетры А. багатыя нафтай, прыродным газам (па запасах нафты 3е, газу 1е месца ў Афрыцы, б.ч. радовішчаў на ПнУ Алжырскай Сахары), рудамі ртуці, цынку, свінцу, жалеза, урану, сурмы, фасфарытамі, ёсць медзь, волава, вальфрам, золата, каменны вугаль і інш. Клімат паўн. А. субтрапічны міжземнаморскі, сярэдняя тра студз. 5—12 °C, ліп. 25 °C, ападкаў у гарах 1200 м (Кабілія), на міжгорных раўнінах 200— 400 мм. Клімат Алжырскай Сахары пустынны, трапічны, сутачныя ваганні тр да 30 °C, ападкаў менш як 50 мм за год, у асобныя гады не бывае зусім. Ча