Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АЛЕКСАНДРОЎСКАЯ Ларыса Пампееўна (15.2.1904, Мінск — 23.5.1980), бел. спявачка (сапрана), рэжысёр і грамадскі дзеяч. Нар. арт. Беларусі (1938), нар. арт. СССР (1940). Скончыла Бел. муз. тэхнікум (1928, клас УЗ.Цвяткова), опернае майстэрства ўдасканальвала ў А..Баначыча (1930—33). У 1919—24
АЛЕКСАНДРЫЙСКІ
241
удзельніца арганізаванай ёю самадз. трутты пры палітаддзеле Зах. фронту. У оперы дэбютавала ў 1928 партыяй Маргарыты («Фауст» Ш.Гуно, спектакль муз. тэхнікума). Да 1960 салістка, у 1951—60 і гал. рэжысёр Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам шырокага дыяпазону, выконвала сапранавыя і меццасапранавыя партыі. Музыкальнасць. драм. тэмперамент і артыстызм абумовілі моцнае эмац. ўздзеянне створаных ёю вобразаў. Сярод партый у нац. спектаклях: Марыся і Алеся («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Марыя Грагатовіч («Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса). Своеасаблівасцю вак.сцэнічнай трактоўкі, пранікнёным лірызмам вызначаліся партыі ў класічных операх: Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Яраслаўна, Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Любаша («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава) і інш.
Рэжысёр пастановак: «Запарожац за Дунаем» С.ГулакАрцямоўскага (1951), «Страшны двор» С.Манюшкі і «Мазепа» Чайкоўскага (1952), «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага і «Аіда» Дж.Вер
дзі (1953), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1954), «Надзея Дурава» А.Багатырова (1956), «Міхась Падгорны» (1957), «Яснае світанне» Туранкова (1958), «Пікавая дама» (1960) і інш. Выступала як канцэртная спявачка, выконвала бел. нар. песні, у т.л. на Міжнар. муз. выстаўцы ў ФранкфурценаМайне (1927), гастраліравала ў Германіі, Швецыі (з С.Навіцкім; першы выезд бел. артыстаў за мяжу ў сав. час). Адна з арганізатараў Бел. тэатр. аб’яднання (з 1946 старшыня, з 1976 ганаровы старшыня яго прэзідыума). Дзярж. прэмія СССР 1941. 3 1987 праводзіцца Рэсп. конкурс вакалістаў імя А., у 1992 устаноўлена прэмія імя А. у галіне тэатр. мастацтва.
Літ.: М о д э л ь М. Л.П Александроўская. Мн., 1945; Рузов Г. Л.П.Анександровская. М.; Л., 1950; Лукас Д . , Жураўлёў Д. Выдатны дзеяч опернага мастацтва // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
Б. С. Смольскі.
АЛЕКСАНДРОЎСКІ БОЙ 1942 Адбыўся паміж партызанамі атрада М.М.Нікіціна (з ліп. партыз. брыгада М.М.Нікіціна) і ням.фаш. карнікамі ў ліп. 1942 у Дзяржынскім рне Мінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. 14.6.1942 атрад карнікаў з 9 бронемашынамі і 6 танкамі ва ўрочышчы Доўгі Востраў (каля в. Александрова Дабрынёўскага с/с) акружыў партызан (120 чал.), якія на працягу 8 гадзін адбілі 21 атаку гітлераўцаў і прарвалі акружэнне. Гітлераўцы спалілі в. Александрова і расстралялі яе мужчынскае насельнштва.
АЛЕКСАНДРЫ (Alecsandri) Васіле (21.7.1821, г. Бакэу, Румынія — 22.8.1890), малдаўскі і румынскі лісьменнік, тэатр. дзеяч, збіральнік фальклору. Вучыўся ў Парыжы (1834—
39). У сатыр. п’есах «Іоргу з Садагура» (1844), «Ясы ў час карнавалу», «Кірыца ў правінцыі» (абедзве 1852), казцы «Гісторыя аднаго залатога» (1843) і інш. адаюстраваў рэчаіснасць тагачаснай Малдавіі. Пад уплывам нар. творчасці напісаў вершаваны цыкл «Дойны» (1848—49. асобнае выд. 1853) і зб. «Народныя вершы» (1852). Аўтар гіст. паэмы «Чырвоная дуброва» (1872), гіст. драмы «Ваяводадэспат» (1880), феерыі «Сінзіяна і Пепеля» (1883) і інш.
Тв.: Опере. Вол. 1—4. Кпшннэу, 1958—59; Рус. пер. — Нзбр. М., 1959; Стнхотворення. М., 1975.
АЛЕКСАНДРЫЙСКАЕ МІЖЛЕДАВІКОЎЕ (ад назвы в. Александрыя ў Шклоўскім р—не Магілёўскай вобл.), ліхвінскае міжледавікоўе, міндэль —рыскае м і ж л е д a вікоўе, міжледавіковая эпоха пач. сярэдняга антрапагену (320—460 тыс. г. назад). Наступіла пасля бярэзінскага зледзянення і папярэднічала макс. на
ЛАлександроўская ў ролі Канчакоўны.
Беларусі дняпроўскаму зледзяненню. Доўжылася 140 тыс. гадоў. Адклады А.м. залягаюць на глыбіні ад 5—10 м на ПдЗ і 3 рэспублікі да 50—80 м у сярэдняй і паўн. частках; з’яўляюцца гарызонтам, які падзяляе антрапагенавую тоўшчу на 2 роўныя па магутнасці часткі. Ёсць у пахаваных рачных далінах, азёрных і балотных катлавінах, ледавіковых лагчынах. Прадстаўлены азёрнымі (супескі, суглінкі, дыятаміты, сапрапеліты, мергелі, алеўрыты), балотнымі (торф, гумусавыя супескі), алювіяльнымі (пяскі з лінзамі торфу, суглінку, супеску) утварэннямі. Вылучаецца значнай працягласцю, субатлантычным умерана цёплым кліматам, найб. падабенствам да пліяцэну па палеагеаграфічных умовах. М.Я.Зусь. АЛЕКСАНДРЬІЙСКАЯ БІБЛІЯТЭКА, найбуйнейшы ў старажытнасці збор ру
капісных кніг (ад 100 да 700 тыс. тамоў). Засн. ў пач. 3 ст. да н.э. ў г. Александрыя пры Александрыйскім мусеяне. Пераважалі творы стараж.грэч. лры і навукі, былі і кнігі на ўсх. мовах. Узначальвалі А.б. буйнейшыя вучоныя: Эратасфен, Зенадот, Арыстарх Самоскі, Калімах. Пры бцы працавала шмат капіістаўперапісчыкаў кніг. Частка А.б.
Л.ПАлександроўская.
згарэла ў 47 да н.э. ў час Александрыйскай вайны. Пазней адноўлена і папоўнена за кошт Пергамскай бкі. Частка кнігазбору знішчана ў 391 н.э., апошнія рэшткі загінулі ў 7—8 ст. у час арабскіх заваёў.
АЛЕКСАНДРЬІЙСКАЯ ПАЭЗІЯ, паэзія эпохі элінізму, названая па найбуйнейшым яе цэнтры Александрыі Егіпецкай. Бытавала ў 4—1 ст. да н.э. на тэр. б. імперыі Аляксандра Македонскага. Характэрныя рысы: адмаўленне ад грамадз. тэматыкі, паглыблены псіхалагізм і ўвага да асабістых перажыванняў асобы, павышаная цікавасць да асобных дэталяў побыту, аслабленне веры. ў багоў (міф ператвараецца ў займальную казку). У А.п. пераважала любоўная тэма, сярод жанраў — гімн, элегія, ямб, эпіграма, ідылія. Прадстаўнікі А.п.: Калімах, Апалоній Радоскі, Лікафрон, Феакрыт.
АІІЕКСАНДРЬІЙСКІ ВЕРШ, у франц паэзіі — 12складовы верш з націскам на 6м і 12м складах, цэзурай пасля 6га склада і парнай рыфмоўкай; у ням. і рус. вершаскладанні перадаецца 6стопным ямбам з цэзурай пасля 3й стапы. Назву звязваюць з франц. паэмай пра Аляксандра Македонскага (12 ст.), напісанай такім вершам. У рус. паэзію А.в. увёў В.Традзякоўскі, асаблівае пашырэнне атрымаў у творчасці А.Пушкіна. У бел. паэзіі А.в. карыстаўся М.Багдановіч (вершы «Перапісчык», «Летапісец»),
АЛЕКСАНДРЬІЙСКІ МУСЕЯН (ад грэч. museion храм або свяцілішча музаў), адзін з галоўных навук. і культ. цэнтраў ант. свету. Засн. ў г. Александрыя ў 3 ст. да н.э. Пталамеем Сотэрам I па ініцыятыве Дэметрыя Фалерскага. Створаны на ўзор афінскіх філас. школ, у прыватнасці лікея. Узначальваў А.м. жрэц вышэйшага рангу, які ў эліністычны перыяд прызначаўся царом,
9. Бел. энц., т. 1.
242 АЛЕКСАНДРЫНСКІ
пазней — рымскім імператарам. Вучоныя, што працавалі ў А.м., знаходзіліся на поўным утрыманні александрыйскіх правіцеляў. Росквіт А.м. прыпадае на 3—2 ст. да н.э. Вял. поспехі дасягнуты ў матэматыцы і фізіцы (Эўклід, Алалоній Пергскі, Архімед), астраноміі (Эратасфен, Гіпарх), медыцыне (Герафіл, Эрасістрат), механіцы (Ктэсібій, Філон), а таксама ў філалогіі. Пазней з А.м. звязана дзейнасць Пталамея Клаўдзія і Галена. Пры А.м. знаходзілася Александрыйская бібліятэка. У рымскі перыяд А.м. паступова страчвала сваё значэнне. У 272—273 войскі імператара Аўрэліяна пры ўзяцці Александрыі спалілі А.м.
Літ.: Рожанскмй Н.Д. йсторня естествознання в эпоху эллнннзма м Рнмской ммпсрнн. М., 1988. С. 125—131; Л е в е к П. Эллнннстмческмй мнр: Пер. с фр М., 1989.
Н.К.Мазоўка.
АЛЕКСАНДРЬІНСКІ ТЭАТР, назва Санкт —Пецярбургскага акадэмічнага тэатра драмы імя А.С.Пушкіна ў 1832—1920.
АЛЕКСАНДРЫТ, мінерал, рэдкая празрыстая разнавіднасць хрызаберылу. Састаў берыліеваалюмініевага вокіслу (ВеАІ2О4), з прымессю вокіслу хрома (СггОз). Крышталі тоўстатаблітасныя, псеўдагексаганальныя. Колер ізумрудназялёны, пры штучным асвятленні — вішнёва ді фіялетавачырвоны, ружовы. Бляск шкдяны. Цв. 8,5. ІІІчыльн. каля 3,7 г/см3. Трапляецца ў пегматытавых жылах. Радовішчы на Урале, у Бразіліі, на Пд Афрыкі, Мада
гаскары і Цэйлоне. А. масай больш за 2—3 каратьі і густа афарбаваныя лічаць каштоўнымі камянямі. А. называюць таксама светлазялёную разнавіднасць іптучнага карунду.
АЛЕКСАНДРЬІЯ (араб. А л ь I с кандарыя), горад на Пн Егіпта. Адм. ц. мухафазы Александрыя. Размешчаны паміж Міжземным м. і воз. Мар’ют. Другі па насельніцтве (3,2 млн. ж., 1987) і эканам. значэнні (пасля Каіра) горад краіны. Гал. марскі порт Егілта (даступны для акіянскіх суднаў), звязаны суднаходным каналам з Нілам. Вузел чыгунак і аўтадарог. Цераз А. ажыццяўляюцца /5 знешніх перавозак Егілта. Буйны гавдл.прамысл. цэнтр. Нафтаперапр., хім., металургічная, маш.буд., металаапр., радыёэлекгронная, цэментная, тэкст., харч., гарбарнаабутковая, папяровая прамсць; вытвсць аўтапакрышак; суднабудаванне і суднарамонт. Разнастайныя рамёствы. Гандаль бавоўнай, збожжам і інш.
Александрыт.
Унт. У прыгарадах А. — летні марскі курорт.
Засн. ў 332—331 да н.э. Аляксандрам Македонскім, які назваў горад сваім імем і зрабіў яго марской базай для далейшага заваявання Усходу. Пры Пталамеях сталіца Егіпта. Цэнтр эліністычнай культуры. Тут знаходзіліся Александрыйскі мусеян, Александрыйская бібліятэка. 3 30 да н.э. А ў складзе Рым. імперыі, з канца 4 ст. н.э. — Візантыі. Адзін з гал. цэнтраў ранняга хрысціянства. 3 7 ст. н.э. пад уладай арабаў. У 1517 заваявана туркамі і разбурана. Адноўлена ў 1й пал. 19 ст. У 1882 захоплена антлічанамі і ператворана ў каланіяльны порт У 1й пал. 20 ст. адзін з цэнтраў нац.вызв. руху ў Егіпце.
Антычная А. мела рэгулярную планіроўку (грэч. арх. Дэйнакрат, 4 ст. да н.э.). Са старажытнасці захавалася т.зв. калона Пампея (або Дыяклетыяна), некропалі, катакомбы. На вве Фарос, які злучаўся дамбай з А., стаяў славуты маяк вышынёй больш за 120 м (арх. Састрат, 3 ст. да н.э.), прылічаны да «сямі цудаў свету» (на яго месцы цяпер крэпасць КайтБей — частка араб. умацаванняў).
Сучасная А. складаецца са старой ч. з вузкімі вулачкамі і новай — з шырокімі праспектамі, набярэжнай, камфартабельнымі асабнякамі і шматпавярховымі будынкамі (у т.л. марскі вакзал, аздоблены мазаікай і рэльефамі). Мячэці 17—19 ст., палацы (цяпер музеі) РасэтЦін (пач. 19 ст.), Мунтаза з вял. паркам (пач. 20 ст.), Мухамеда Алі (20 ст.). Цэнтр. плошча — Ат Тахрыр з коннай статуяй Мухамеда Алі (2я пал. 19 ст., франц. скульгіт. А.Жакмар). Унт, 5 музеяў, у тл. грэкарым. старажытнасцяў, прыгожых мастацтваў; Нац. бка.