Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АЛЕНІН Аляксандр Агіяксеевіч (13.6.1865, Разанская вобл. — 15.2.1944), кампазітар. Засл. дз. маст. РСФСР (1927). Кампазіцыі вучыўся ў А.Лядава. У 1923—24 уваходзіў у БелаРУ^У™ песенную камісію. Збіраў і апрацоўваў рус. і бел. нар. песні. У творчасці (пераважна камернаінстр. ансамблях, рамансах і песнях) апіраўся на муз. фальклор.
АЛЕНТАЎН (Allentown), горад на ІІнУ ЗША, у штаце Пенсільванія, на р. Ліхай. Засн. ў 1762. 105 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Вытвсць электроннага абсталявання, цяжкіх грузавых аўтамабіляў Прыладабудаванне, металаапрацоўка. Тэкст., харч., паліграф. прамсць.
АЛЕНЬ ВЕЛІКАРОГІ, гіганцкі алень, ірландскі алень (Megaloceros giganteus), вымерлая млекакормячая жывёла сям. аленевых атр. парнакапытных. Вядомы з сярэдняга і верхняга плейстацэну і ранняга галацэну Еўразіі і Паўн. Афрыкі. Асабліва многа шкілетаў знойдзена ў тарфяніках Ірландыі, на стаянках чалавека каменнага веку ў сярэдніх і паўд. шыротах, у т.л. ў Крыме і на Паўн. Каўказе, цэлыя шкілеты — на тэр. Разанскай і Екацярынбургскай абласцей Расіі. На Беларусі рэшткі А.в. выяўлены каля Смаргоні і в. Вейна (Магілёўскі рн).
Буйлая жывёла з вялізнымі (больш за 4 м у размаху) лапатападобнымі рагамі з некалькімі алросткамі Вонкава нагадваў лань. Жыў на вільготных лугах па берагах рэк і балотаў, пазбягаў лясоў, у ледавіковыя эпохі адступаУ на Пд. '
АЛЕНЬ ВЫСАКАРОДНЫ (Cervus еіаphus), млекакормячае з сям. аленяў атр.
246 АЛЕНЯВОСТРАЎСКІ
парнакапытных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы і Амерыцы. Mae шмат падвідаў, якія адрозніваюцца памерамі, рагамі і афарбоўкай (марал, ізюбр, вапіці і інш.). На Беларусі жыве ў мяшаных лясах з развггым падлескам паблізу вадаёмаў і лугоў Белавежскай і Налібоцкай пушчаў, Бярэзінскага запаведніка.
Даўж. цела да 2,6 м, выш. да 1,5 м, маса да
340 кг. Хвост кароткі. Рогі толькі ў самцоў (кожнай вясной скідаюць). Корміцца лісцем і парасткамі раслін, зімой — карой, пупышкамі і парасткамі. Палавая спеласць у 2 гады. Гон увосень. Цяжарнасць 8,5 мес. Адёл у чэрв.—ліпені. Нараджае штогод 1, зрэдку 2 цяляці. Аб'еюг промыслу і гадоўлі.
АЛЕНЯВОСТРАЎСКІ МОПЛЬНІК, моіільнік канца мезаліту (канец 6 — пач. 5га тыс. да н.э.) на вве Аленевым Анежскага возера (Карэлія). У 1936—38 даследавана 174 пахаванні, у якіх нябожчыкі пахаваны на спіне (118), на
баку (11), скурчанымі (5) і вертыкальна (5). Знойдзена больш за 7 тыс. прадметаў, пераважна з косці і роіу: падвескі і пласцінкі (нашываліся на галаўны ўбор, шырокія паясы, адзенне і абутак), гарпуны, наканечнікі стрэл, кінжалы з крамянёвымі ўкладышамі, памастацку выразаныя фігуркі людзей, змей, галовы ласёў і інш.
АЛЕПА, горад на ПнЗ Сірыі; гл. Халеб.
АЛЕРГАЛОПЯ (ад алергія + ...логія), раздзел імуналогіі, навука аб прычынах
Алень велікарогі. Шкілет. Рэканструкцыя.
Алень высакародны.
АЛЕРГІЧНЫЯ
247
узнікнення, механізмах развіцця, выяўленні, дыягностыцы і лячэнні алергічных рэакцый і алергічных хвароб. Падзяляецца на клінічную і эксперыменгальную А. Асн. задачы А. — вывучэнне тыпаў алергічных рэакцый, аўтаалергій і распаўсюджвання розных алергенаў (пылавых, хім., бакгэрыяльных і інш.) у навакольным асяроддзі і г.д.
Як навука ўзнікла ў рамках тэарэт. (паталаг. фізіялогія, мікрабіялогія) і клінічных (тэрапія, інфекцыйныя хваробы і інш.) ды
энцэфалітаў і полірадыкуланеўрытаў (Д.А.Маркаў, А.Л.Леановіч), прафес. алергозаў хім. этыялогіі (асабліва звязаных з вытворчасцю шкловалакна, ільновалакна і калійных угнаенняў). Распрацоўваюцца метады алергадыягностыкі і экспертызы алергеннай актыўнасці гаптэнаў.
Літ.: А д о A. Д ■ Обіцая аллергологня. 2 нзд. М., 1978; Ф р а д к н н В . A , Аллергены. М . 1978: Н о в н к о в Д.К. Клнннческая аллергологня: Справ. пособне. Мн 1991.
грыбковыя. Да неінфекц. адносяцца бытавыя (бытавы, бібліятэчны пыл і інш.), эпідэрмальныя (воўна, пер’е птушак, валасы, перхаць), інсекгныя (яд, сліна кусачых, пыл з часцінак насякомых), лекавыя, пылковыя (раслінны пылок), прамысл.хім. (бензол, шкіпінар, фарбавальнікі і інш.), харч. рэчывы. А. выклікае імуналагічна апа
Галава лася на рагавым стрыжні з Аленявостраўскага могільніка.
сцыплін Першыя працы па А з’явіліся на пач. 20 ст. Змену рэактыўмасці арганізма вывучалі франц. фізіёлагі Ш.Рышэ (увёў паняцце анафілаксія; 1902), М.Арцюс (упершыню атрымаў мясцовую анафілактычную рэакцыю; 1903), рус. вучоны Г.П.Сахараў (прапанаваў класічную мадэль вывучэння анафілаксіі; 1905), аўстр. ўрач К.Пірке (увёў паняцце алергія', 1906). У Расіі праблему даследавалі В.І.Малчанаў, П.С.Мядоўнікаў, А.М.Бязрэдка і інш.
На Беларусі ў галіне А. ў 1920—60я г. працавалі А.Я.ІІракапчук, І.І.Багдановіч, А.П.Комаў і інш. (механізмы парушэнняў' аўтаімунных працэсаў у арганізме), Я.Х.Кацман, А.С.Левін (алергічныя змены пры рэўматызме, гельмінтозах), Г.А.Калюжын (алергічныя рэакцыі ў дзяцей). Даследаванні па А. вядуцца ў Бел. інце ўдасканалення ўрачоў, НДІ гематалогіі і пералівання крыві, сан.гігіенічным інце, мед. інтах. Распрацаваны некаторыя пытанні прафілактыкі і лячэння сываратачнай хваробы і анафілактычнага шоку, анафілаксіі і дэсенсібілізацыі (В.В.Касмачэўскі), алергічныя дыягнастычныя рэакцыі дая вызначэння цыстыцэркозу галаўнога мозга (І.П.Антонаў). У 1970— 90я г. вывучаюцца праблемы алергозаў прыроднага паходжання, бранхіяльнай астмы (Т.М.Сукаватых), медыкаментознай алергіі (Ю.Ф.Каралёў, С.А.Федаровіч), поствакцынальных алергічных
АЛЕРГЕНЫ, рэчывы, здольныя выклікаць алергію. Да іх адносяцца бялковыя і небялковыя (поліцукрыды) злучэнні, неарган. рэчывы, у т.л. асобныя элементы (бром, ёд і інш.). Небялковыя рэчывы становяцца А. толькі пасля злучэння з бялкамі тканак арганізма Адрозніваюць эндаалергены (утвараюцца ў арганізме) і э к з a алергены інфекц. і неінфекц. паходжання. Сярод А. інфекц. паходжання вылучаюць бакгэрыяльныя, вірусныя і
МЕХАНІЗМ АЛЕРГП
ЛЕЙНАТРЫЕНЫ ГІСТАМІН НАТЫЕННЫЕ 6ЯЛНІ СЕРАТАНІН
МЕДЫЯТАРЫ АЛЕРГП
сродкаваную адчувальнасць арганізма да яго (сенсібілізацыю). Ад першай дозы ў арганізме ўгвараюцца антыцелы, здольныя ўзаемадзейнічаць толькі з пэўным А. Паўторна трапляючы ў арганізм, А. злучаецца з раней утворанымі антыцеламі і выклікае алергічную рэакЦЫЮ. А.Ф.Сарока. АЛЕРГІЧНЫЯ ХВАРОБЫ. а л е р г о з ы , група захворванняў, выкліканых імуннай рэакцыяй арганізма на экзагенныя (вонкавыя) алергены. Зале
248 алерпя
жаць ад умоў, якія спрыяюць уздзеянню алергена на арганізм, а таксама ад спадчыннай схільнасці арганізма рэагаваць на алергены (выпрацоўваць асобныя антыцелы — рэагіны). У развіцці А.х. стадыя сенсібілізацыі змяняецца стадыяй клінічных праяўленняў: ацёк слізістых абалонак, скуры, падскурнай клятчаткі, раздражненне нерв. канчаткаў, спазмы гладкай мускулатуры, гіперфункцыя экзакрынных залозаў; у крыві выяўляецца зазінафілія; характэрна абарачальнасць тканкавых змен. Пры агульных рэакцыях (анафілактычны шок) магчымы смяротны зыход. Да А.х. адносяцца: бранхіяльная астма, сенная ліхаманка, крапіўніца, ацёк Квінке, алергічны рыніт, атыпічны і кантактны дэрматьггы, лек. і харч. алергія, сываратачная хвароба, анафілактычны шок. Асобную групу складаюць аўіаалергічныя хваробы (гл. Аўтаалергія). Метады лячэння спецыфічныя (спыненне кантакгаў з алергенамі, выпрацоўка антыалергічнага імунітэту) і неспецыфічныя (лячэнне лек. прэпаратамі).
Літ.: Соколова Т.С., Рошаль Н.Н. Аллергнческне заболеванмя. Л., 1990; Пыцкпй В.Н., Адрпанова Н.В., Артомасова АВ. Аллергнческне заболеванмя. 2 мзд. М., 1991. М.Ф.Сарока.
АЛЕРІЛЯ (ад ала... + грэч. ergon дзеянне), імунная рэакцыя арганізма да паўторнага ўздзеяння алергенаў з пашкоджаннем уласнай тканкі. Клінічныя праяўленні алергічных рэакцый бываюць неадкладныя і запаволеныя. Р э акцыі неадкладнага тыпу (скурныя і сістэмныя) узнікаюць праз 15.—20 мін пасля ўздзеяння
спецыфічнага А. пры анафілакгычным шоку, крапіўніцы, сываратачнай хваробе, бранхіяльнай астме, сеннай ліхаманцы, ацёку Квінке. Рэакцыі з a паволенага тыпу развіваюцца гадзінамі, іншы раз суткамі пры лекавым дэрматыце, вакцынацыях, інфекцыях (туберкулёз, дыфтэрыя і інш.). Адрозніваюць 3 стадыі развіцця А.: імуналагічную (алерген — цела), патахім. (вызваленне біял. актыўных рэчываў — медыятараў), патафізіял. (патагеннае ўздзеянне медыяіараў на клеткі, органы і тканкі). Значная роля пры гэтым належыць спадчыннасці, стану эндакрыннай і нерв. сістэм. Адсуінасць алергічнай рэакцыі на паўторна ўведзены алерген наз. анергіяй.
Літ.: Адо В. Аллергня. М., 1984; Аллергмя: сто вопросов м ответов. М., 1988.
М.Ф.Сарока.
АЛЕСІ (Alessi) Галеаца (1500 ці 1512, г. Перуджа — 30.12.1572), італьянскі архітэкгар эпохі позняга Адраджэння. Вучыўся ў Рыме ў Мікеланджэла, працаваў у Генуі. Стварыў тып гар. палаца з разгорнутай углыбіюо тэраснай кампазіцыяй, які ўзбагачаўся лесвіцамі і аркадамі: палац Пародзі ў Генуі (1567),
палац Марьша ў Мілане (пачаты ў 1557).
«АЛЕСЯ», штомесячны грамадскапубліцыстычны і літаратурнамастацкі часопіс для жанчын і сям’і. Выходзіць з ліст. 1924 у Мінску на бел. мове. Спачатку называўся «Беларуская работніца і сялянка», у 1931—41 «Работніца і калгасніца Беларусі», з 1946 «Работніца і сялянка», з 1995 сучасная назва. Асвятляе пытанні жыцця, працы, грамадскай дзейнасці жанчын Беларусі, папулярызуе пед. і юрыд. веды, дае парады, расказвае пра жыццё блізкага і далёкага замежжа.
АЛЕЎТЫ (саманазва унанган), карэннае насельнііпва Алеуцкіх авоў і пва Аляска. У ЗША 6 тыс. чал. (1983). Жывуць таксама на Камандорскіх авах (Расія, 700 чал., 1989). Гавораць на алеуцкай мове.
АЛЕЎЦКАЯ ДЭПРЭСІЯ, вобласць нізкага атм. ціску над паўд. ч. Ціхага ак. з цэнтрам паблізу Алеуцкіх авоў; адзін з цэнтраў дзеяння атмасферы. Праяўляецца пераважна зімой: ціск у цэнтры А.д. ў студз. ніжэй за 1000 гПа. Існаванне звязана з частым праходжаннем цыклонаў у гэтым раёне акіяна. Аналагічная ісландскай дэпрэсіі на Пн Атлантычнага акіяна.
АЛЕЎЦКАЯ ХВАРОБА н о р а к , в і русны плазмацытоз, хранічная кантагіёзная вірусная хвароба норак і трусоў. Пашырана ў Паўн. Амерыцы і Еўропе. Узбуджальнік — ДНКзмяшчальны вірус, няўстойлівы ў вонкавым асяроддзі. Заражэнне адбываецца аліментарным, унутрывантробным шляхам і праз скуру пры ўкусах. Перадаецца праз кармы, прадметы догляду, мяса хворых жывёл. Прыкметы: прагрэсіўнае пахудзенне, крывацёк з носа і рота, смага, запаленне нырак і печані. У халодны перыяд смяротнасйь звяроў да 90%. Імунітэт не выпрацоўваецца. Інкубацыйны перыяд ад 10—15 сутак да некалькіх месяцаў.