• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    вання ўзаемаўплывам (напр., у вікааўсянай сумесі; пасевах кукурузы з сояй і інш.). Адыгрывае значную ролю ў працэсах узнікнення, развіцця і змены раслінных згуртаванняў. Улічваецца пры стварэнні зялёных насаджэнняў, абгрунтаванні севазваротаў.
    АЛЕЛІ (ад грэч. аііёібп адзін аднаго, узаемна), алеламорфы, розныя формы (станы) аднаго і таго ж гена. Размешчаны ў аднолькавых участках (локусах) гамалагічных (парных) храмасом і камтралююць кірункі развіцця адной і той жа прыкметы (напр., белы ці чырвоны колер кветкі). А. ўзнікаюць пры любой змене структуры гена ў выніку мутацый або ўнугрыгенных рэкамбінацый (магчымая колькасць А. кожнага гена практычна незлічоная). Кожны ген можа знаходзіцца не менш як у двух алельных станах, адзін з якіх звычайна забяспечвае максімальнае развіццё прыкметы — дамінантн а я А., другі прыводзіць да частковай
    4 М й о 4 a
    1 2
    Схема гома і гетэразіготнасці па адной пары алеляў: 1 — гомазіготнасць; 2 — гетэразіготнасць (А — дамінантная алель, a — рэцэсіуная алель).
    або поўнай страты або змены прыкметы — рэцэсіўная А. Ген, які мае некалькі розных станаў, утварае серьпо множных А. Наяўнасцю алельных генаў абумоўлены фенатыпічныя адрозненні сярод арганізмаў (гл. Фенатып). Частоты асобных А. у генафондзе даюць магчымасць вылічаць генет. змены ў пэўнай папуляцыі і вызначаць частату генатыпаў, што выкарыстоўваюць у селекцыі для прадказання магчымых вынікаў скрыжаванняў.
    АЛЁЛЬКАВІЧЫ (Алелькі, Слуц к і я ), княжацкі род герба «Пагоня» ў ВКЛ, адна з галін Гедзімінавічаў. Яго прадстаўнікі ў 15—16 ст. адыгрывалі значную ролю ў грамадскім і дзярж.паліт. жыцці Беларусі, Украіны, Літвы і Полыпчы. Найб. вядомыя А:
    Аляксандр (Алелька,? — 1454), заснавальнік роду, сьш кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча. Князь капыльскі, слуцкі з 1394, кіеўскі з 1441. Вёў войны супраць татараў. Як военачальнік і дыпламат карыстаўся вял. аўтарытэтам у бел., літ. і ўкр. знаці, пасля смерці Вітаўта яго кандыдатура была вылучана на ведікакняжацкі пасад. Удзельнічаў у міжусобнай барацьбе паміж прэтэндэнтамі на велікакняжацкі пасад Жыгімонтам Кейстугавічам і Свідрыгайлам
    (напачатку падгрымліваў першага, потым другога). Жыгімонт Кейстутавіч, атрымаўшы перамогу, адабраў у Аляксандра Слуцкае княства, а яго самога зняволіў у астрог. Вял. кн, Казімір IV у 1441 вярнуў яму Слуцк і даў Кіеўскае княства. Сямён (1420— 3.12.1470), сгарэйшы сын Аляксандра, князь кіеўскі. Прэтэндаваў на велікакняжацкі пасад у 1454 і 1456, шукаў падтрымкі ў Маскве. Яго ўдава Марыя Гаштольд атрымала ад вял. кн. Пінскае княства ўзамен за Кіеўскае. М і х а л (каля 1425—30.8.1481), малодшы сын Аляксандра, князь слуцкі і капыльскі. У 1470—71 намеснік вял. кн. ВКЛ у Вял. Ноўтарадзе. 3 мэтай скінуць Ягелонаў і стаць вял. кн. ВКЛ стварыў групоўку магнацкіх родаў. Пры няўдачы намерваўся аддзяліць ад ВКЛ усх. землі Беларусі і Украіны і перайсці з імі пад апеку вял. князя маскоўскага. За арганізацыю змовы супраць вял. кн. Казіміра IV пакараны смерцю. Васіль (каля 1425—4.6.1495), сьш Сямёна, князь пінскі. С я м ё н (каля 1460—14.11.1505), сын Міхала, князь слуцкі. У 1502 і 1503 разбіў татараў у бітвах на р. Уза і Прыпяць. Юрый (1492—17.4.1542), сын Сямёна, князь слуцкі. Удзельнік абароны Слудка ў час Глінскіх мяцяжу 1508, бітвы з татарамі ў 1511, Аршанскай бітвы 1514. Юрый (каля 1531—9.11.1578), сын Юрыя, князь слуцкі. Удзельнік Лівонскай вайны 1558—83. Юрый (17.8.1559 — 6.5.1586), сын Юрыя Юр’евіча, князь слуцкі, адзін з апошніх А па мужчынскай лініі. Яго дачка Соф’я ў 1600 выйшла замуж за Я.Радзівіла. Пасля яе смерці (1612) Слуцкае і Капыльскае княствы перайшлі да Радзівілаў.
    П.Р.Казлоўскі.
    АЛЕМАН (AUemane) Жан (25.8.1843— 1935), французскі сацыяліст. У перыяд Парыжскай камуны 1871 старшыня 5га легіёна Нац. гвардыі. Пасля паражэння камуны сасланы на пажыццёвую катаргу на ваў Новая Каледонія (амнісціраваны ў 1880). У 1882 далучыўся да пасібілістаў, у 1890 на чале Рабочай сацыялрэв. партыі (гл. Алеманісты). У 1901, 1906 і 1910 выбіраўся ў парламент. Пасля паражэння на парламенцкіх выбарах 1914 адышоў ад паліт. дзейнасці.
    АЛЕМАНІСТЫ, пашыраная назва членаў франц. Рабочай сацыялрэв. партыі (ад прозвішча іх лідэра Ж.Алемана). Утварылася ў 1890 у выніку расколу партыі пасібілстаў. А. адвяргалі ідэю дыкгатуры пралетарыяту, эканам. барацьбу ставілі вышэй за паліт., выступалі супраць гедыстаў. У 1905 увайшлі ў аб’яднаную сацыяліст. партыю.
    АЛЕМАНЫ, а л а м а н ы (Alemanni, Alamanni), германскае племя. Упершыню ўпамінаецца ў пач. 3 ст. У 5 ст. засялілі тэр. сучаснай паўд.зах. Германіі, Эльзаса і ўсх. Швейцарыі. На тэр. іх рассялення дзейнічала Алеманская праўда (гл. ў арт. Варварскія праўды). У 10 ст. ў складзе каралеўства Германія ўтварылася племянное герцагства Алеманія, або ПІвабія. Ад слова «А.» паходзяць назвы Германіі і немцаў у шэрагу еўрап. моў.
    АЛЕН (Alien) Рой Джордж Дуглас (3.6.1906, горадграфства Уорчэстэр, Вялікабрытанія — 1983), англійскі вучоныэканаміст, матэматык, статыстык. Адукацыю атрымаў у Кембрыджы (1927). Выкладаў у Лонданскай школе
    алень	245
    статыстыкі. У 1944—73 праф. статыстыкі Лонданскага унта. Навук. работы па тэорыі карыснасці і каштоўнасці, тэорыі індэксаў. Аўтар шэрагу дапаможнікаў па матэм. эканоміцы і матэм. аналізе для эканамістаў.
    Тв.: Математнческая экономня: Пер. с англ. М., 1963.
    АЛЕНА, Алена ГІрыгожая, у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка Зеўса і Леды, жонка цара Спарты Менелая, якая лічылася надзвычайнай прыгажуняй. Паводле міфаў, сын траянскага цара Прыяма Парыс з дапамогай Афрадыты выкраў А., што стала зачэпкай Траянскай вайны. Міф пра А. — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (ант. вазы, фрэскі, карціны Я.Тынтарэта, Ж.Л.Давіда), лры (Гамер, Эўрыпід, І.В.Гётэ), музыцы (К.В.Глюк, К.СенСанс, Р.Штраус) і інш.
    АЛЁНА ІВАНАЎНА (19.5.1476, Масква — 20.1.1513), дачка вял. князя маскоўскага Івана III, жонка вял. князя ВКЛ Аляксандра. Праз шлюб А.І. (1495) Іван III разлічваў атрымаць доступ у ВКЛ, вял. кн. Аляксандр — спыніць паліт. і ваенны наступ Маскоўскай дзяржавы на ВКЛ. Насуперак намаганням акружэння мужа А.1. засталася праваслаўная, падтрымлівала правасл. царкву ў ВКЛ, асуджала агрэсіўную палітыку Івана III у дачыненні да ВКЛ. Падтрымлівала мужа ў яго барацьбе са шляхтай за цэнгралізацыю ўлады, пасля яго смерці (1506) падтрымала Жыгімонma I. Валодала землямі ў Віленскім і Трокскім ваяв., каля Менска, Гародні, у памежжы з Маскоўскай дзяржавай, замкамі ў Магілёве, каля Мсціслава, у Чачэрску і інш.
    АЛЕНА ПРАВІЛА, правіла, якое вызначае заканамернасць змены памераў паверхні цела цеплакроўных жывёл у залежнасці ад змены кліматычных умоў. У млекакормячых жывёл на Пн часткі цела, якія выступаюць (канечнасці, вушы, хвост, шыя, лапы), карацейшыя, формы цела больш прысадзістыя. чым у прадстаўнікоў таго ж віду на Пд. У нейкай ступені А.п. справядліва і да вышэйшых раслін, парасткі якіх звычайна ўкарочаныя на Пн у параўнанні з паўд. шыротамі. Сфармулявана амер. вучоным Дж. Аленам (1877). А.п., як і Бергмана правіла, вынікае з прынцыпу памяншэння цеплааддачы пры скарачэнні суадносін паверхні цела з аб’ёмам.
    АЛЕНДСКІ Антон Варфаламеевіч (каля 1843, Люблінская губ. — 11.4.1864), удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі. Скончыў 1ы Маскоўскі кадэцкі корпус (1862), вучыўся ў Міхайлаўскай артыл. акадэміі (Пецярбург). Уваходзіў у афіцэрскую рэв. аргцыю, зблізіўся з чл. аргцыі «Зямля і воля». У крас. 1863 выехаў з Пецярбурга ў Магілёўскі пав., дзе пад імем Антоній узначаліў Чарнаруцкі паўстанцкі атрад. Пасля разгрому атрада пад Славенямі (27 крас., цяпер Талачынскі рн) далучыўся да сенненскіх, а потым барысаўскіх паўстан
    цаў. 13.5.1863 схоплены, публічна расстраляны ў Мінску. Г.В.Кісялёў. АЛЁНЕВАЕ ВОЗЕРА, РэйндзірЛ е й к (Reindeer Lake), возера ў Канадзе, у цэнтр. ч. Лаўрэнційскага ўзвышша, у катлавіне на выш. 350 м. Пл. 6,3 тыс. км2, глыб. каля 60 м. Сцёк па р. Чэрчыл у Гудзонаў заліў.
    АЛЁНЕВЫ ГРЫБ, плютэй а л е н е в ы (Pluteus cervinus), шапкавы базідыяльны грыб з роду плютэй сям. мухаморавых. Пашыраны па ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды, у тундры — ласунак аленяў (адсюль назва). На Беларусі трапляецца ўсюды; расце на пнях і ламаччы розных дрэвавых парод.
    Шапка дыям. 3—10 см, у маладых грыбоў званочкавая, потым распасцёртая. Мякаць белая, мяккая, з непрыемным пахам рэдзькі. Пласцінкі шырокія, частыя, белыя, потым ружаватыя ад спораў. Ядомы ў свежым, марынаваным, салёным выгладзе.
    АЛЕНЕВЫ МОХ, я г е л ь , група лішайнікаў з родаў кладонія, кладзіна; асн. кармавая расліна паўн. аленяў.
    АЛЕНЕВЫ РОГ, гл. Платыцэрыум. АЛЕНЕГАДОЎЛЯ, галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца развядзеннем і гасп. выкарыстаннем аленяў. Адрозніваюць А. паўночную і пантавую.
    Паўночная A — важнейшая галіна гаспадаркі Крайняй Поўначы, засяроджаная на развядзенні паўн. аленя (у паўн. шыротах Азіі, Еўропы — Расія, Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія; у Паўн. Амерыцы — ЗША. Канада). У народаў тундравай зоны Сібіры пераважае мясаскурная А, у больш паўд. раёнах — транспартная. Асн. прадукдыя паўн. A — мяса 4—5месячных цялят і дарослых аленяў і скуры, з якіх вырабляюць замшу, хром, цёплае адзенне, палаткі, лёгкія футры (пыжык, выпаратак і інш.). Ад самак за лактацыйны перыяд атрымліваюць 40—50 кі малака тлустасцю 17—19% Пантавая А займаецца развадзеннем плямістага аленя, марала і ізюбра для атрымання пантаў, мяса і скур. Да сярэдзіны 19 ст. панты здабывалі паляваннем на дзікіх аленяў. Пасля прыручэння ма
    ралаў і плямістых аленяў пантавая А пашырылася ў Прыморскім, Алтайскім 1 Краснаярскім краях Расіі, дзе арганізаваны спец. гаспадаркі. Пантавых аленяў гадуюць таксама ў Кітаі, КНДР, Манголіі.
    На Беларусі пантавая А. з’явілася ў канцы 1980х г. Гадуюць плямістых аленяў і маралаў (у асобных гаспадарках Кобрынскага, Іўеўскага, Маладзечанскага і Пухавіцкага рнаў). Ад плямістых аленяў ва ўзросце 12—13 гадоў і маралаў 14—16 гадоў атрымліваюць лабавыя панты. Аленяў трымаюць на агароджаных участках; у стойлавы перыяд падкормліваюць сенам і канцэнтратамі. У пач. 1990х г. у рэспубліцы налічвалася каля 1 тыс. галоў маралаў. У.С.Маёраў. АЛЕНІ (Cervidae), сямейства млекакормячых атр. парнакапытных. 5 падсям.: кабарга, мунтжакі (Ceivulinae), вадзяныя A. (Hydropotinae), А. сапраўдныя (Cervinae) і амерыканскія А. (Odocoileinae). 17 сучасных родаў, каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Амерыцы. Акліматызаваны ў Новай Зеландыі, на Гавайскіх і некат. інш. астравах. На Беларусі лось, казуля, лань і алень высакародны.