Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Друк, радыё, тэлсбачанне. У А. больш за 150 перыяд. выданняў (агульны тыраж каля 1,7 млн. экз.). Афіцыйны орган урада — газета «Е1 Moudjahid» («Змагар»), Дзярж. інфарм. агенцгва Альжэры Прэс Сервіс (з 1962, г. Алжыр). Нац. тэлерадыёкампанія «Радыётэлевізьён альжэр’ен» (з 1962) вядзе перадачы на араб., франц. і кабільскай мовах. Тэлецэнтр у г. Алжыр.
Літаратура. Развіваецца на арабскай, кабільскай і франц. мовах. Л і т a р a тура на арабскай і кабільскай мовах узнікла ў 16—18 ст. у эпоху барацьбы супраць ісп. экспансіі і тур. панавання, калі духоўнае жыццё краіны выяўлялася пераважна ў вуснай нар. творчасці. У 19 ст. лра адлюстроўвала працэс фарміравання алж. нацыі. Нар. паэты (медахі) заклікалі да супраціўлення франц. каланізатарам. Патрыят. паэзія Абд альКадзіра, Саіда Абдалаха, Мухамеда Белькаіра і паэта Кабіліі Сі Маханда блізкая па духу да нар. песень. Нац.вызв. барацьба — гал. тэма ў паэзіі 1950—60х г. (вершы Абу альКасіма Саадала, Муфдзі Закарыя, аўтара нац. гімна) і прозы (атТахір Ватар, Фадзіля Масудзі). Пачы
Горад Алжыр.
нальнік жанру апавядання і аўтар першага алж. рамана на араб. мове — Ахмед РыдаХуху («Дзяўчына з Меккі», 1947). У 1967 з’явіўся раман Мухамеда Мані «Голас кахання». Пра жыццё краіны ў 1970я г. раманы Ватара («Землетрасенне»), Абд альХаміда Бенхедугі («Вецер з поўдня» і «Канец учарашняга дня») і інш. Літаратура на французскай мове пачалараз
Да арт. Алжыр. Наскальныя малюнкі ў ТасілінАджэры.
Наскальныя выявы ў Тасілі на поўдні Алжыра.
вівацца ў 1940—50я г. Абуджэнне нац. самасвядомасці алжырцаў паказалі празаік Жан Амруш, паэты Аіт Джафер, Мустафа Лашраф, рэаліст. творы Мухамеда Дыба (ірылогія «Алжыр»), Мулуда Ферауна (раманы «Сын бедняка» і «Дарога ў гару», дылогія «Зямля і кроў»), Мулуда Мамеры (раманы «Забыты пагорак», «Калі спіць справядлівасць»), Малека Уары (раман «Зернетка ў жорнах») і інш. Пра алж. інтэлігенцыю ў час нац.вызв. вайны раманы Малека Хадада «Апошняе ўражанне» і «Набярэжная кветак не адказвае». Стварэнне незалежнай рэспублікі ў 1962 адкрыла новую эпоху ў лры А.: раманы Мурада Бурбуна «Муэдзін», Рашыда Буджэдры «Адрынутасць», Асіі Джэбар «Наіўныя жаваранкі». Вяршыня рэаліст. лры А. гэтага часу — раман Мамеры пра нац.вызв. вайну «Опіўм і дубінка». Укладам у алж. лру i960—80х г. стала творчасць Мулуда Ашура, Джамаля Амрані, Кадура М’Хамсаджы, Ахмеда Акаша, Мустафы Тумі, Набіля Фарэса, Айшы Лемсін, Джамаля Алі Хаджы, Мустафы Хасіяна і інш.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Найб. старажытныя помнікі мастацтва на тэр. А. адносяцца да неаліту (наскальныя выявы жывёл, людзей, сцэны палявання і рытуальных абрадаў у гарах ТасілінАджэр, ТасілінАхагар). Захаваліся рэпггкі гарадоў часоў фінікійскага, рымскага і візантыйскага панавання: Джэміла, Гіпон, Тымгад, Тыпаса, Шэршэль з руінамі ўмацаванняў, храмаў, тэатраў, тэрмаў, трыумфальных арак, акведукаў, жылых дамоў. Пры раскопках выяўлены творы скулыггуры, мазаікі з міфалаг. і быт. сцэн. Пасля араб. заваявання ў гарадах будаваліся ўмацаванні, мячэці, медрэсэ, лазні, рынкі, палацы (г. КалаБеніХамад, 11 ст.). У 10—13 ст. у гарадах Алжыр, Тлемсен, Канстанціна ўзведзены мячэці, вежымінарэты, палацы, грамадскія будьшкі, арнаментаваньы разьбой па стука, кафляй. Дойлідства і дэкар.прыкладное мастантва А. 16—18 ст. вызначаліся пышнасцю, багаццем формаў і разнастайнасцю арнаментыкі (палацы і вілы тур. намеснікаў). Гараджане жьші ў невял. 2—3павярховых дамах з плоскімі дахамі, з замкнёнымі дворыкамі. У 1881 у г. Алжыр засн. Нац. школа архітэктуры і прыгожых мастацтваў. 3 1930х г. у А. працавалі франц. архітэкгары і інжынеры Ле Карбюзье, П.А.Эмеры, Б.Зерфюс, Л.Мікель, П.Турнон. У гарадах узводзіліся шматпавярховыя жылыя і адм. будынкі, вілы. асабнякі, набліжаныя да еўрап. архітэктуры. Дэкар.прыкладное мастаігтва прадстаўлена тканінамі, дыванамі, вышыўкай, размаляванай керамікай, вырабамі рамеснікаў. У выяўл. мастацтве 19 — пач. 20 ст. працавалі пераважна франц. мастакі, з 1920—30х г. — мастакіалжырцы (Мухамед і Амар Расім, Тэмам Ранем і інш.), з сярэдзіны 20 ст. — жывапісцы, графікі, скульптары (Х.Бенанбур, М.Будзід, І.Самсом, М.Адан,
алі 253
М.Хада, Ш.Меслі і інш.). У маст. жыцці сучаснага А. вядучую ролю адыгрывае Нац. саюз работнікаў выяўл. мастацтва.
Музыка А. мае шмат агульнага з музыкай Туніса, Марока, інш. краін рэгіёна. У ёй спалучаюцца арабаіранскія і турэцкія элементы з муз. традыцыямі лакальных этнасаў А. (берберы, туарэгі, негрскія народы Сахары). Арабская класічная музыка А. засн. на дасягненнях т.зв. зах. (андалузскай) школы. Асн. яе форма — алжырская нуба, разгорнутая 5часткавая вак.інстр. кампазіцыя з інстр. уверцюрай (тушыя); у аснове муз. развіцця рэгіянальныя разнавіднасці макамаў (вак,інстр. цыклічная форма, засн. на шэрагу ладоўмакамаў). Сярод муз. інструментаў — уд (арабская лютня), рэбаб (струнны смычковы), канун (72струнная цытра), духавыя, ударныя (бубны дэф і тар, барабан дарабука). 3 вак. жанраў вядомы касыды. 3 пач. 20 ст. развіваюцца формы сучаснай гар. музыкі — песенны жанр альджад (сярод майстроў кампазітар і спявак Хадж Мухамед альАнка) і муз. драма ў стылі альджад («Фако», «Дар Бібі» М.Бахтарзі). Муз. кадры ў А. рыхтуюць вышэйшыя і сярэднія муз. навуч. ўстановы, кансерваторыя музыкі і дэкламацыі (з 1920) і Нац. інт музыкі.
Тэатр. Нац. тэатр у А. існаваў у выглядзе выступленняў «гаўалі» (апавядальнікаў) і ценявога тра з удзелам Гарагуза (алж. Пятрушкі). У сучасных формах тр узнік у канцы 19 — пач. 20 ст. Пасля 1й сусв. вайны першую тэатр. трупу арганізаваў Р.Ксенціні. Справу яго прадоўжыў драматург Б.Махіддзін. У рэпертуары былі п’есы алж. драматургаў, зах.еўрап. класікаў. 3 пачаткам вызв. вайны (1954) многія акцёры пакінулі радзіму 1 стварылі за мяжой (у Тунісе) алж. маст. ансамбль, на базе якога пасля абвяшчэння незалежнасці А. ў 1962 створаны Алжырскі нац. тр (з 1963 у г. Алжыр).
Кіно. Нац. кінематаграфія ў А. зарадзілася ў перыяд вызв. вайны 1954—62. Пасля 1962 вытворчасць хранік.дакумент. фільмаў павялічылася, знягы першыя маст. фільмы на фалькл.этнагр. сюжэты ці прысвечаныя падзеям вайны 1954—62. У 1964 створаны нац. цэнгр кінематаграфіі, у 1974 — Савет аўдыёвізуальных мастацтваў (прафсаюз работнікаў кіно і тэлебачання). Сярод лешпых фільмаў 1970—80х г.: «Бітва за Алжыр», «Вецер з Арэса», «Хроніка вогненных гадоў», «Амар Гатлата», «Анатомія адной змовы». Вядучыя рэжысёры: М. альАхдар Хаміна, АА.Тульбі, М.Алуаш, М.Буамары, М.С.Рыяд, А.Рашдзі.
Літ.: Алжнр: (справ.). М., 1977; Ланда Р. Г . Крнзнс колоннального режнма в Алжнре, 1931—1954. М., 1980;_Яго ж. Нсторня алжнрской революцнн, 1954—62. М., 1983. ПЛ.Рогач (прырода, гаспадарка), У. С.Кошалеў (гісторыя), Б.А.Лазука (выяўл. мастацгва), А.М.Гарахавік (музыка).
АЛЖЫР (араб. АльДжазаір), горад, сталіца Алжыра. Адм. ц. вілаі Алжыр. 3 прыгарадамі — Вялікі А. (Алжырская агламерацыя), 2,5 млн, ж. (1990). Трансп. вузел. Буйны порт на Міжземным м. Міжнар. аэрапорт. Галоўны эканам., навук. і культ. цэнтр. Маш.буд., тэкст., харчасмакавая, хім., нафтаперапр., цэментная прамсць. Метрапалітэн. Унт.
Да арт. Алжыр. Плато ТасілінАджэр.
Засн. ў 10 ст. на руінах невял. рым. порта Ікозіум. Назва ад араб. слова «альджазаір» (астравы). Хутка стаў важным гандл. цэнтрам на Міжземным моры. Да пач. 16 ст. ўваходзіў у арабаберберскія дзяржавы Фатымідаў, Альмаравідаў, Альмахадаў, Заянідаў. У 1510 заняты іспандамі. У 1530 грэкатур. карсары выгналі іспанцаў, захапілі ўладу і перайшлі пад апеку Асманскай імперыі. У 1830—62 адм. ц. франд. калоніі Алжыр. У час 2й сусв. вайны ў А пггабкватэра саюзнага камандавання на Міжземным м. 3 1962 сталіда Алжыра.
Размешчаны амфітэатрам на зах. беразе Алжырскага заліва каля падножжа і па схілах узгоркаў. Шмат садоў і паркаў. У старым горадзе (з 1978 музейзапаведнік) захаваліся касбакрэпасць (тур. часу), Вял. мячэць (1096) з мінарэтам (1323), мячэцьусьшальніда Сідзі Абдарахман (1611), мячэць Джамі аль
Да арт. Алжыр. Трыумфальная арка Траяна ў г. Тымгад. Канец 2 ст.
Джэдзід (мячэць Рыбакоў, 1660); палацы Дар Азіза (1551) і Мустафапашы (1799—1800); віла Бардо (18 ст.,'цяпер Музей першабытнай гісторыі і этнаграфіі).
У новым горадзе (развіваўся ў 19 ст. на ПдЗ ад сярэдневяковага) Дом урада (1930, арх. Ж.Гёшэн, А. і Г. Перэ), Палац нацый (1965, арх. Мустафа Муса), Дом радыё і тэлебачання (1950я г., арх. П.Турнон і М.Жалі) і інш. Працуе Нац. музей прыгожых мастацтваў.
АЛЖЬІРАТУНІСКІ АРТЭЗІЯНСКІ
БАСЕЙН, гл. Вялікі сахарскі артэзіянскі басейн.
АЛЖЫРСКІЯ АРАБЫ, нацыя, асн. насельніцтва Алжыра (больш за 19 млн. чал.). Агульная колькасць 19,88 млн. чал. (1987). Гавораць на арабскай мове.
АЛІ (Аіі) Махамед [сапр. К л е й (Clay) Касіус; н. 17.1.1942, г. Луісвіл, штат Кентукі, ЗША], амерыканскі спартсмен (бокс). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (I960, Рым) у паўцяжкай вазе. На прафес. рынгу з 1961. Абсалютны чэмпіён свету сярод прафесіяналаў у цяжкай вазе (1964); 9 разоў адстойваў гэта званне. За адмову ваяваць у В’етнаме ў 1968 пазбаўлены чэмпіёнскага тытула. У 1974 і 1978 вяртаў званне абс. чэмпіёна свету. Удзельнік руху за грамадзянскія правы неграў
АЛІ ІБН АБІ ТАЛІБ (604 ?, Мекка — 24.1.661), чацвёрты праведны халіф [656—661], стрыечны брат і зяць прарока Мухамеда; адзін з першых паслядоўнікаў і сакратар прарока; духоўны галава шыітаў. Абвешчаны халіфам у Медыне пасля забойства яго папярэдніка Асмана. У «вярблюджай бітве» пад
254 алі
Басрай (снеж. 656) разбіў асн. сілы праціўніка. У 657 зза нерашучасці ў барацьбе з сірыйскім намеснікам Муавіяй 12 тыс. воінаў, якія сталі звацца харыджытамі, пакінулі, а пазней забілі А.
АЛІБАЙРАМЛЫ, горад у Азербайджане, на Шырванскай раўніне, пры стань на р. Кура. 51 тыс. ж. (1987). Чыг. станцыя. Машынабудаванне (вытвсць прыстасаванняў аўтам. кіравання быт. прыладамі), хім., тэкст. і харчасмакавая прамсць. У раёне А.Б. здабыча нафты. АЛІБЕГАЎ Іван Якаўлевіч (сапр. А л і бегянц Аганез Акопавіч; 3.12.1886, г. Кутаісі — 1941), дзярж. і паліт. дзеяч Беларусі. 3 1915 у Мінску, ствараў бальшавіцкія аргцыі ў войсках Зах. фронту. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Мінскага Савета, з вер. 1917 старшьшя Мінскага кта РСДРП(б). Ha 1 і II Паўн.Зах. абл. канферэнцыях РСДРП(б) выбраны нам. старшыні абл. кта. 3 ліст. 1917 сакратар Прэзідыума Аблвыкамзаха, камісар працы Зах. вобласці. У 1918 нам. старшьші Паўн.Зах. кта РКП(б), адзін з кіраўнікоў камуніст. падполля на тэр. Беларусі, акупіраванай герм. войскамі. Чл. ЦК КІ1(б)Б у 1918, ЦВК БССР у 1919. 3 1919 у Наркамаце шляхоў зносін. У 1935—41 заг. кафедры, дэкан Маскоўскага інта гісторыі, філасофіі і лры. Загінуў у Вял. Айч. вайну ў баі пад Вязьмай.