Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АЛІБЕЙ АЛЬКАБІР, А л і б е й (1728, Абхазія — 8.5.1773), правіцель Егіггга з 1757. Дзіцем прададзены ў рабства. У Егіпце з 1747, воінраб (мамлюк) правіцеля краіны Ібрахіма Кетходы, у 1748 атрымаў свабоду, стаў беем. У час рускатурэцкай вайны 1768—74 узняў паўстанне супраць Турцыі. У 1770 абвясціў незалежнасць Егіпта і стаў яго султанам. У 1771 заваяваў амаль усю Сірыю. У 1773 разбіты 'мяцежнікамі, паранены і ўзяты ў палон. Памёр ад ран.
АЛІБІ (ад лац. alibi у іншым месцы), у крымінальным працэсе акалічнасць, якая сведчыць пра адсуінасць асобы на месцы злачынства ў момант яго ўчынення; бясспрэчны доказ невінаватасці абвінавачанага па справе, дзе ён прыцягваеода да адказнасці за фізічны ўдзел у злачьшстве. А. не выключае абвінавачання ў саўдзельнінтве (напр., падбухторванне, дапамога і інш.).
АЛІБІДЭМІЯ (ад а... + лібіда), поўная адсутнасць лібіда. Уласціва пераважна жанчынам. Найчасцей вьшік прыроджаных або набытых нейраэндакрынных расстройстваў, якія прыводзяць да недаразвіцця ўсёй палавой сферы (інфантылізму) або да друтаснага зніжэння (амаль да поўнага знікнення) палавой цягі. Прьгчынай А. з’яўляюцца таксама
інтаксікацыі наркотыкамі, нейралептыкамі, транквілізатарамі, постінфекц. пашкоджанні гіпаталамуса, узроставая інвалюцыя (гл. Клімакс). У выключных выпадках А. можа быць вынікам няправільнага выхавання. У мужчын надзвычай рэдкая і абумоўлена ў асноўным глыбокай паталогіяй гіпаталамагіпафізарнаганаднай сістэмы, часцей недаразвіццём усёй палавой сістэмы.
АІІВІН (ад лац. oliva аліва), група мінералаў падкласа астраўных сілікатаў. Гал. прадстаўнікі — фарстэрыт Mg2SiO4, фаяліт Fe2SiO4, тэфраіт Mn2SiO4 утвараюць ізаморфныя рады. Крыппалі кароткаслупкаватыя, рамбічнай сінганіі. Агрэгаты зярністыя. Колер ад жаўтаватазялёнага да зеленаватачорнага. Бляск шкляны. Цв. 6—7. Крохкі. Шчыльн. 3,2—4,4 г/см3. Пародаўтваральны мінерал магматычнага паходжання. Пашыраны ў асн. і улыраасн. вывергнутых пародах. Фарстэ
Алівін.
рыт — сыравіна для вогнетрывалых матэрыялаў. Празрысты залацістазялёны А. — кангтоўны камень хрызаліт (перыдот).
АЛІГА... (ад грэч. oligos нешматлікі, нязначны), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на малую колькасць, нешматлікасць чагон., на адхіленне ад нормы ў бок ламяншэння, напр. алігамеры, алігаполія.
АЛІГАКЛАЗ (ад аліга... + грэч. klasis трэшчына), мінерал грулы палявых пшатаў падкласа каркасных сілікатаў (плагіяклазаў). Ізаморфная сумесь з
Алігаклаз.
10—30% анартыту CafAhSijOg] і 70— 90% альбіту NafAlSbOs]. Колер шэры ці з рознымі адценнямі. Бляск ад шклянога да перламутравага. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 6. Шчыльн. 2,65 г/см . Пародаўтваральны мінерал гранітаў, гнейсаў, гранітных пегматытаў. Некаторыя А. выкарыстоўваюць як вырабныя камяні (месяцавы камень) і як ювелірны матэрыял (сонечны камень).
АЛІГАМЕРЫ, члены гамалагічных шэрагаў, якія па памеры малекул (мал. м.) займаюць прамежкавае становішча паміж манамерамі і высокамалекулярнымі злучэннямі. Верхняй мяжой мал. масы А. з’яўляецца яе значэнне, пры якім праяўляюцца ўласцівасці высокамал. злучэнняў, у палярньтх А. — 1,5104, у непалярных — 540 . Метады сінтэзу А. заснаваныя на рэакцыях абмежавання росту макрамалекул (гл. Тэламерызацыя і Полікандэнсацыя) і на дэструкцыі высокамал. злучэнняў. Да сінтэтычных А. належаць поліэфірныя, алкідныя, фенолафармальдэгідныя, эпаксідныя смолы, вадкія каўчукі, сінт. маторнае паліва і інш. Прыродныя А. — алігацукрыды, алігануклеатыды, цыклаалігапептыды, оксітацын і інш.
АЛІГАПОЛІЯ (ад аліга... + грэч. роіео прадаю), тып рыначнай структуры, у якой значная ці пераважная частка галіновай вытвсці і збьгту ажыццяўляецца на аснове спалучэння манаполіі і канкурэнцыі. Характэрна для большасці галін сучаснай рыначнай эканомікі.
Сутнасць А ў тым, што абмежаваная колькасць буйных кампаній манапалізуе вытвсць і збьгг асн. ці нават большай часткі прадукдыі пэўнай галіны эканомікі ўзгадненнем узроўню цэн, якое ажыццяўляецца двума шляхамі: лідэрствам у цэнах (цэны, устаноўленыя адной з фірмаў, як правіла, найб. буйной, выкарыстоўваюцца і ініп. фірмамі) і выбарам узгодненых правілаў паводзін (усе буйныя кампаніі прымаюць адзіныя правілы вылічэння цэн). Адначасова ўсе гэтыя кампаніі вядуць паміж сабой жорсткую нецанавую канкурэнцыю, каб пры ўзгодненых цэнах стварыць для сябе найб. спрыяльныя ўмовы за коіпт рэкламы, тэхн. перааснашчэння вытворчасці і паляпшэння якасці прадукцыі, удасканалення формаў і метадаў збьггу, прадастаўлення пакулнікам пэўных паслуі', ta рантый, ільгот. Каб нейгралізаваць разбуральнае ўздзеянне на эканоміку манаполіі і канкурэнцыі, дзяржава імкнецца забяспечыць аптымальнае спалучэнне гэтых сіл на аснове антыманапольнай палітыкі. І.А.Мацулевіч.
АЛІГАПСОНІЯ (ад аліга... + грэч. opsoпіа закупка прадуктаў харчавання), тып рыначнай структуры, у якой у адрозненне ад алігаполіі замест абмежаванай колькасці вытворцаўпрадаўцоў дзейнічае абмежаваная колькасць буйных кампанійпакупнікоў.
АЛІГАРХІЯ (ад грэч. oligarchia улада нямногіх), форма праўлення, пры якой улада належыць невял. групе людзей, звычайна найб. радавітых або замож ных. Была характэрная для стараж. Афін, у сярэднявеччы для рэспублік Венецыянскай, Генуэзскай, у 17—18 ст. для Рэчы Паспалітай і інш. А. называ
АЛІГАФРЭНІЯ
255
юць таксама самўю кіруючую групу, напр. Фінансавая алігархія.
АЛІГАСАПРОБЫ (ад аліга... + грэч. sapros гнілы + bios жыццё), арганізмы, якія жывуць у чыстых або слаба забруджаных арган. рэчывамі водах з лішкам растворанага кіслароду. Для А. характэрна вял. відавая разнастайнасць пры павольнай змене згуртаванняў. Да іх належаць: зялёныя і дыятомавыя водарасці і кветкавыя расліны (напр., гарлачык белы); некаторыя калаўроткі, лічынкі стракоз і аўсянікаў, дафніі; сцерлядзь, фарэль; трытоны. Сярод А. шмат драпежнікаў, але мала сапратрофаў, у т.л. бакгэрый і арганізмаў, якія кормяцца бактэрыямі. Выкарыстоўваюцца як біял. індыкатары ступені забруджанасці вадаёмаў шкоднымі рэчывамі.
АЛІГАСПЕРМІЯ (ад аліга... + грэч. sperma семя), гіпаспермія, гіпавалюмія, памяншэнне аб’ёму спермы, што выліваецца пры семявывяржэнні. Аб’ём спермы пры А. не перавышае 1—1,5 мл (норма 2—5 мл). Прычыны А: гарманальная недастатковасць, прыроджаныя, генетычныя захворванні, аспермія, азааспермія, хранічныя прастатьпы рознага генезісу, псіхічная стомленасць, нерв. перанапружанне, алкагалізм, дрэннае харчаванне. Магчыма і ў здаровых мужчын пры занадта частых палавых або ананістычных акгах.
АЛІГАТ (ад лац. alligo прывязваю), пераплеценыя ў адзін том самастойныя выданні або рукапісы. Ствараецца звычайна зза нязручнасці захоўвання тонкіх, непераплеценых кніг, брашур, сшыткаў паводле алфавітнага або тэматьгінага (гл. Канвалют) прынцыпу.
АЛІГАТАРЫ (Alligatoridae), сямейства паўзуноў атр. кракадзілаў. Уключае ўласна A. (Alligator) і кайманаў. Жывуць лераважна ў Паўн. і Паўд. Амерыцы ў прэсных вадаёмах; выключэнне — кітайскі A. (A. sinensis), жыве ў р. Янцзы.
Уласна A 2 віды: місісіпскі A (A mississippiensis) даўж. да 5,8 м, водзіцца ў балотах Фларыды (ЗША) і кітайскі А да 2,5 м. Маюць добра развіты мозг, 4камернае сэрца, перапонку паміж пальцамі пярэдніх ног. Морда шырокая і кароткая. Драпежнікі. Маладыя кормяцца насякомымі і ракападобнымі, дарослыя — рыбай, жабамі, птуіпкамі, млекакормячымі. У выніку інтэнсіўнага промыслу на скуру і мяса А іх колькасць вельмі скарацілася. У шэрагу краін створаны буйныя гадавальнікі для штучнага развядзення A
АЛІГАТОНІКА (ад аліга... + ірэч. tonos тон), сістэма з малой колькасцю гукаў, дзе ўсе тоны функцыянальна раўнапраўныя. Для А. характэрныя сціслыя мелодыімадэлі (тэрцавыя, квартавыя), экспрэсіўная сіла якіх заснавана на прынцыпе раўназначнасці ўсіх выразных сродкаў (ладавых, рытмічных, інтанацыйных, тэмбравых). У муз. фальклоры беларусаў тыповая для стараж.
песеннага пласта, асабліва для песень каляндарназемляробчага цыкла.
Літ.: Квнтка К.В. Ладовые снстемы в музыке славян н соседннх народов // Нзбр. тр. М., 1971. Т. 1; Елатов В.Н. Ладовые основы белорусской народной музыкн. Мн . 1964; М о ж е й к о З.Я. Календарнопесенная кулыура Белорусснн. Мн., 1985.
З.Я.Мажэйка.
АЛІГАТРОФНАЕ БАЛОТА, гл. Вярховае балота.
АЛІГАТРОФЫ [ад аліга... + ...троф(ы)], расліны і мікраарганізмы, здольныя развівацца ў асяроддзі з нізкай канцэнтрацыяй пажыўных рэчываў. Да алігатрофных раслін Беларусі, якія растуць на глебах, бедных элементамі мінер. харчавання, належаць сфагнавыя імхі, верас звычайны, сівец стаячы, цмен пясчаны, агаткі двухдомныя, падвей похвенны, багун балотны, журавіны і інш. расліны вярховых балотаў, сухадолаў і пяскоў. Алігатрофныя мікраарганізмы жывяцца простымі арган. злу
Алігатары: 1 — місісіпскі; 2 — кайманавы; 3 — кітайскі.
чэннямі — арган. ктамі, спіртамі. Многія з іх маюць прыстасаванні для павелічэння паверхні клеткі (спіральная будова клетак у спірылы, прастэкі ў прастэкабактэрый).
АЛІГАФАГІ [ад аліга... + ...фаг(і)], жывёлы, якія спажываюць вельмі абмежаваны набор кармоў. Да іх належаць многія членістаногія, чэрві, малюскі, рыбы, птушкі, млекакормячыя. Найб' пашыраны ў трапічных лясах. У фауне Беларусі А. ёсць сярод насякомых (клубеньчыкавыя даўганосікі, каларадскі жук), павукоў, кляіпчоў, чарвей, рыб, птушак (насякомаедныя — асаед звычайны, драпежнікірыбаеды — скапа, драпежнікіарнітафагі — ястрабперапёлачнік, ястрабцецяроўнік), млекакормячых (траваедныя, пладаедныя і інш.). Гл. таксама Манафагі, Паліфагі.
АЛІГАФРЭНАПЕДАГОГІКА (ад аліга... + грэч. phren розум + педагогіка), раздзел дэфекталогіі, які вывучае праблемы выхавання, навучання і шляхі карэкцыі недахопаў развіцця разумова адсталых дзяцей (гл. Алігафрэнія), а та
ксама пытанні іх сац. рэабілітацыі. Цесна звязана з псіхіятрыяй, педагогікай, мед. навукамі (педыятрыяй, неўралогіяй, псіхапаталогіяй і інш.). На Беларусі пытанні А. распрацоўваюць дэфектолагі Бел. пед. унта, Нац. інта адукацыі і інш. Распрацавана канцэпцыя навучання, выхавання і падрыхтоўкі да жыцця дзяцей з адхіленнямі ў разумовым і фіз. развіцці (Т.Л.Ляшчынская, У.А.Шынкарэнка і інш.). Працуюць спец. школы ў Гродне, Мінску, Полацку.
АЛІГАФРЭНАПСГХАЛОГІЯ (ад аліга... + грэч. phren розум + псіхалогія), раздзел спец. псіхалогіі, які вывучае псіхічнае развіццё і магчымасць яго карэкцыі ў дзяцей з інтэлекгульнымі недахопамі, распрацоўвае метады і прыёмы выхавання і навучання такіх дзяцей. Даныя А выкарыстоўваюць у алігафрэнапедагогіцы. На Беларусі пыіанні А. распрацоўваюць у Бел. пед. унце, Інце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследаваны асаблівасці мыслення (Т.А.Працко), моўнай дзейнасці (К.Г.Ярмілава, Л.І.Алексіна) разумова адсталых дзяцей, выяўленчай дзейнасці вучняў дапаможных школ (З.А.Алацкая), псіхал. структура затрымкі псіхічнага развіцця ў дзяцей дашкольнага ўзросту (А.С.Сляповіч).