• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АЛЕЙКІЯ, гл. Агранулацытоз.
    АЛЕЙКСАНДРЭ (Aleixandre) Вісентэ (26.4.1898, Севілья, Іспанія — 14.12.1984), іспанскі паэт. Творы 1920— ЗОх г. напісаны пад уплывам сюррэ
    Да арт. А легорыя. С.Б а т ы ч э л і. Вясна. Фрагмент (Тры грацыі). Каля 1477 — 78.
    алізму і фрэйдызму: збкі «Акруга» (1928), «Шпагі нібы губы» (1932), «Разбурэнне ці любоў» (1933), кн. вершаў у прозе «Страсць зямлі» (1935). У час нац.рэв. вайны ў Іспаніі (1936—39) пісаў антыфаш. веріпы. 36. «Цені раю» (1944) — паэтычная утопія пра царства шчасця і прьп'ажосці, якое бачыць чалавек на парозе смерці. Аўтар філас. лірыкі (зб. «Апошняе нараджэнне», 1953; «Гісторыя сэрца», 1954; «Унутраныя дыялогі», 1974 і інш.), кн. мемуараў «Сустрэчы» (1958). Нобелеўская прэмія 1977.
    Тв.: Mis poemas mejores. Madrid, 1968.
    АЛЕЙНАЕ ДРЭВА, гл. Тунг.
    АЛЕЙНАТЛУШЧАВАЯ ПРАМЫ
    СЛОВАСЦЬ, галіна харчовай прамысловасці, вытвсць раслінных алеяў, марга рыну, маянэзу, кулінарнага тлушчу, пакосту, гліцэрыну, гасп. мыла, мыйных сродкаў на тлушчавай аснове, а таксама гідрагенізацыя і расшчапленне тлушчу.
    У старажыгнасці выраблялі аліўкавы і пальмавы алей, які лёгка выдзяляецца пры
    невял. ціску. У пач. 19 ст. паіпырыўся прэсавы метад, у 1856 вынайдзены больш эфектыўны экстракцыйны метад з выкарыстаннем арган. растваральнікаў алею (бензіну, дыхлорэтану). Вырабляецда соевы, пальмавы (з пладоў алейнай і какосавай пальмаў), сланечнікавы, рапсавы, бавоўнікавы, ільняны, гарчычны, кукурузны, арахісавы, аліўкавы, тунгавы, рыцынавы, абляпіхавы і інш. алей (гл. Алейныя кулыпуры). Сусветны выраб за год больш за 90 млн. т (1986), болып як палова яго — харчовы. Найбуйнейшыя вытворцы: ЗША, Бразілія, Мексіка (соевы алей); Кітай, Індыя, Германія, Канада (рапсавы); Аргенціна, Расія, Германія, Украіна (сланечнікавы); Іспанія, Італія, Партуталія (аліўкавы); Малайзія, Інданезія, Нігерыя, Калумбія (пальмавы).
    Вытворчасць алею на Беларусі вядома з ранняга сярэднявечча. Выціскалі з насення лёну і канопляў. Галіна А.т. п. ўзнікла ў сярэдзіне 19 ст. спачатку на мясц. сыравіне, потым — на прывазной. У 1913 дзейнічала 6 цэнзавых алейных, 5 мылаварных і 2 стэарынавыя зды. У 1931 пабудаваны маслабойны завод у Віцебску, у 1932 — маргарынавы ў Гомелі (з 1935 — тлушчавы камбінат), у 1939 дзейнічалі Баранавіцкі і Глыбоцкі маслабойныя зды; у 1940 наладжаны выраб пакосту (Віцебск). Пасля Вял. Айч. вайны аднавілі работу Бабруйскі і Баранавіцкі маслабойныя зды, Гомельскі тлушчавы камбінат. У 1951 пабудаваны Мінскі маргарынавы завод. Рэканструяваны Бабруйскі маслабойны зд. На Віцебскім маслабойным здзе пушчаны экстракцыйны цэх. У 1991 уведзены ў строй маслабойны цэх у калгасе «Новы быт» (Мінскі рн). Працуюць (1995): Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод, Гомельскі тлушчавы камбінат, Мінскі маргарынавы завод, Бабруйскі алейны зд, алейны цэх у калгасе «Новы быт». Выраб алею ў 1994 склаў 5,2 тыс. т (найб. аб’ём вытвсці ў 1990 — 26,4 тыс. т), маргарынавай прадукцыі 19,2 тыс. т (найб. аб’ём у 1987— 127,7 тыс. т). Адходы А.т.в. ідуць на
    238	АЛЕЙНІК
    корм жывёле (гл. Макуха, Шрот). Алей для спажывання і далейшай перапрацоўкі завозіцца на Беларусь з Украіны, Малдовы, Расй, Германіі, Польшчы (129,2 тыс.т, 1990; 44,3 тыс. т, 1994); сыравіна для Ат.п. — з Польшчы і Германіі. Т.Н.Жданоўская, Г.П.Астапенка. АЛЁЙНІК Барыс Ільіч (н. 22.10.1935, с.
    Б.ІАлейнік.
    П.МАлейнікаў.
    Зачапілаўка Новасанжарскага рна Палтаўскай вобл.), украінскі паэт. Акад. АН Украіны (з 1990). Скончыў Кіеўскі унт (1958). Паэтызуе стваральную працу, прыгажосць прыроды, героіку сучаснасці і гіст. мінулага Украіны. Аўтар збкаў паэзіі «Сталь загартоўваюць кавалі» (1962), «Кола» (1968), «На лініі цішыні» (1972), «Ісціна» (1976), «Мера» (1984), кн. літ.крытычных артыкулаў «Планета паэзіі» (1983), публіцыст. кн. «Князь цемры: Два гады ў Крамлі» (1993) і інш. За зб. «Стаю на зямлі» (1973) Дзярж. прэмія СССР 1975, за збкі «Сівая ластаўка» (1979), «У люстры слова» (1981), «Дума аб горадзе» (1982) . Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1983, за публіцыст. творы і цыкл вершаў «Скаварада і свет» (1994) Міжнар. прэмія імя Г.Скаварады 1994. Перакладаў на ўкр. мову творы Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, АКуляшова. Кнігу выбр. вершаў і паэм А. на бел. мову пераклаў Бураўкін.
    Тв.: Внбр. творн. Т. 1—2. Кнів, 1985; Бел. пер. — Заклінанне агню. Мн., 1979.
    В.А. Чабаненка.
    АЛЁЙНІК Дзмітрый Іванавіч (н. 11.5.1929, г. Беразіно), бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1954), Бел. тэатр.маст. інт (1960, вучыўся ў В.Волкава, У.Сухаверхава, В.Цвіркі). Працуе ў галіне станковага і манум. жывапісу. Аўтар тэматычных карцін, пейзажаў: «Вясна. Порт» (1963), «Вечная памяць» (1965), «Лясное возера» (1969), «Белыя коні» (1972), «Асеннія далячыні» (1978), «Дзявочы гай» (1979); мазаічных пано «Карагод» (1968) і «Каруначніцы» (1974, абодва з М.Казакевічам) і інш. Т.А.Карповіч. АЛЁЙНІК Сцяпан Іванавіч (3.4.1908, с. Пасыцэлы Балцкага рна Адэскай
    вобл. — 11.1.1982), украінскі паэтгумарыст і сатырык. Скончыў Адэскі пед. інт (1934). Друкаваўся з 1926. Аўтар кн. вершаў «Нашы знаёмыя» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1950), збкаў гумарыст. вершаў і фельетонаў «Ходзіць Перац па агародзе» (1952), «Які Сава — такая і слава» (1955). «Здаравенькі былі!» (1958), «П’яныя ваўкі» (1962), «Дазасядаўся!..» (1968) і інш., біягр. апавяданняў («3 кнігі жыцця», 1964), успамінаў пра дзеячаў лры і мастацтва. Пераклаў на ўкр. мову творы У.Корбана (у зб. «Тона попелу». 1964).
    Тв.: Творн. Т. 1—4. Кнів, 1978; Бел. пер. — Гумар і сатыра. Мн., 1959; Цуд у чаравіку. Мн., 1970. В.А.Чабаненка. АЛЕЙНІК Уладзімір Пятровіч (н. 12.9.1959, г. Смалявічы), бел. спартсмен (скачкі ў ваду з вышкі). Сярэбраны (1980, Масква) і бронзавы (1976, Манрэаль) прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Еўропы (1977), СССР (1976,
    ДзАлейнік. Вясна. Порт. 1963.
    1980)	. Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
    АЛЕЙНІКАЎ Павел Раманавіч (снеж. 1917, в. Таль Любанскага рна Мінскай вобл. — 18.2.1945), Герой Сав. Саюза (1940). Удзельнік сав.фінл. вайны 1939—40. Малодшы камандзір А. вызначыўся ў лютым 1940 у баях у раёне пас. Краснасельскае Выбаргскага рна. У Вял. Айч. вайну на Паўд. і 3м Бел. франтах. Загінуў у баі.
    АЛЕЙНІКАЎ Пётр Марцінавіч (12.7.1914, в. Крывель Шклоўскага рна
    П.МАлейнікаў (у цэнтры) у ролі Малібогі (фільм «Сямёра смелых»).
    Магілёўскай вобл. — 9.6.1965), рус. кінаакцёр. Скончыў Інт сцэн. мастацгваў у Ленінградзе (1935). 3 1932 здымаўся ў кіно. Яго героі — абаяльныя маладыя хлопцы, нястомныя гумарысты, адцаныя сябры, добрыя і высакародныя: Малібога («Сямёра смелых»), Пётр Алейнікаў («Камсамольск»), Ваня Курскі («Вялікае жыццё»), Саўка («Тракгарысты»), танкіст («Беларускія навелы») і інш. Творчаму шляху А. прысвечаны фільм «Пётр Марцінавіч і гады вялікага жыцця».
    АЛЕЙНІКАЎ Сяргей Пятровіч (4.2.1909, в. Зацішша Магілёўскага рна — 1.2.1984), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскую школу ВПС (1930). У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 на фронце. Штурман авіяцыі далёкага дзеяння маёр А. зрабіў 240 вылетаў на разведку і бамбардзіроўку аб’ектаў праціўніка, удзельнічаў у баях пад Масквой, Сталінградам, Арлом, Ленінградам, на Беларусі, у Германіі. Да 1947 у ВПС.
    АЛЕЙНІКАЎ Сяргей Яўгенавіч (н. 7.11.1961, Мінск), бел. спартсмен (футбол). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1983). 3 1981 у складзе мінскага «Дынама». Чэмпіён (1982) і бронзавы прызёр (1983) першынства СССР. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1988). 3 1989 у італьян. прафес. футбольных клубах «Ювентус» (у складзе яго — уладальнік Кубкаў Італіі і УЕФА, 1990), «Леча», з 1993 у яп. клубе «Гамба». Удзельнік чэмпіянатаў свету (1986, 1990), Еўропы (1988, 1992) у складзе зборных СССР і СНД, правёў за іх (з 1984) 77 гульняў. Выступаў за зборную свету (1990). Аўтар кн. «I жыццё, і слёзы, і футбол...» (1992, разам з Дз.Беленькім).
    АЛЁЙНЫ ЖЫВАПІС, від жывапісу маст. алейнымі фарбамі, у якіх сувязным рэчывам для каляровых парашкоў (пігментаў) з’яўляюцца алей ільняны, арэхавы, сланечнікавы і інш. і розныя лакі. А.ж. выконваецца пераважна на палатне, дрэве, кардоне, метал. плітах, пакрытых спец. грунтамі (станковы А.ж.) ці па вапнавым тынку (манументальны А.Ж.). Вядомы з 10 ст. Пашырыўся на пач. 15 ст. пасля ўдасканалення яго Я. ван Эйкам. На Беларусі вядомы з пач. 16 ст. У тэхніцы А.ж. працуе пераважная большасць мастакоў. П.В.Масленікаў. АЛЁЙНЫЯ КУЛЬТУРЫ, расліны, якія вырошчваюцца дая атрымання алею. Назапашваюць алей пераважна ў насенні і пладах, некаторыя ў клубеньчыках (чуфа); у вадкім (травяністыя А.к., масліна, тунг) і цвёрдым (пальма, какава, васковае дрэва) стане. Культывуецца каля 50 відаў. У сусв. земляробстве найб. пашыраны соя, арахіс, сланечнік, масліна, pane, кунжут, клешчавіна. На " Беларусі вырошчваюць лён, сланечнік, каноплі (у іх насенні да 40% алею), але
    АЛЕКСДНДРОВІЧ 239
    пераважна як тэхнічныя кумтуры. Гл. таксама Эфіраалейныя культуры.
    АЛЕЙНЫЯ ЛАКІ, растворы прадукгаў сумяшчэння алеяў і прыродных ці сінт. смол у арган. растваральніках. На А.л. выкарыстоўваюць рафінаваныя і часткова запалімерызаваныя алеі, прыродныя (каніфом, бурштын і інш.) і сінтэтычныя (фенолафармальдэгідныя смолы і іх мадыфікацыі) смолы, растваральнікі (уайтспірьгг, сальвентнафта, бензін, шкіпінар і інш.), дадаюць сікатывы.
    У залежнасці ад колькасці алею Ал. падзяляюцца на посныя, сярэднія, тлустыя; атмасфераўстойлівасць іх павялічваецца з павышэннем тлустасці. Ал. пакрываюць металы, драўнінныя пластыкі, прамочваюць абмоткі электраабсталявання, выкарыстоўваюць у грунтоўках, шпаклёўках і эмалевых фарбах. Замяняюцца алкіднымі лакамі.
    АЛЕЙНЫЯ ФАРБЫ, суспензіі неарганічных пігментаў і напаўняльнікаў у пакостах. Пігменты — двухаксід тытану, вохра, жалезны сурык, аксід хрому і інш.; напаўняльнікі — тальк, каалін, слюда і інш. Для хуткага высыхання ў А.ф. дадаюць сікатывы, для лепшага дыспергавання — паверхневаактыўныя рэчывы. Выпускаюцца іустацёртыя (пастападобныя) і гатовыя для выкарыстання (вадкія). Пры высыханні, абумоўленым акісляльнай палімерызацыяй раслінных алеяў пакосту, утвараецца плёнка (атмасфераўстойлівая, з невысокай цвёрдасцю, набракальная ў вадзе, разбуральная ў шчолачах). Выкарыстоўваюцца ў будве, алейным жывапісе.