Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Клімат А. кантьшентальны. Зіма халодная і працяглая. Сярэдняя тра студа. ад 15 °C (у перадгор’ях) да 28...32 °C у міжгорных катлавінах у выніку тэмпературных інверсій. Лета адносна кароткае 1 халаднаватае; у перадгор’ях сярэдняя тра ліп. 19—22 °C, на высакагор’ях 14—16 °C. На схілах зах. раёнаў ападкаў да 2000 мм, паўн.ўсх. — да 1000 мм, на ПдУ да 200 мм за год. Характэрны горна
АЛТАЙ 267
далінныя вятры (фёны). Магутнасць снегавога покрыва ў Зах. А можа дасягаць 2—3 м. Каля 1500 ледавікоў агульнай пл. больш за 900 км . Развіта густая сетка горных рэк, найболыпыя: Катунь, Бухгарма, Бія, Чуя. Жыўленне рэк пераважна алтайскага тыпу — талымі снегавымі водамі і летнімі дажджамі. Больш як 3500 азёраў, пераважна каравых і марэнападпрудных, самыя вял. Маркаколь і Цялецкае маюць катлавіны тэктанічнага паходжання.
Ha А. добра выражана сістэма вышынных ландшафтных паясоў. У паўн. і зах. перадгор’ях да выш. 400— 700 м — лугавыя разнатраўназлакавыя, да выш. 1200—1500 м — палыноваціпчаковыя стэпы. Горныя лясы займаюць каля 2/з тэрыторыі. Сярод іх пераважаюць паркавыя лістоўнічныя (да выш. 2000—2200 м). На Пн лясы цемнахвойныя, у т.л. кедравыя. Харакгэрны высакатраўныя лугі (велікатраўе), a таксама астравы горных стэпаў. На выш. 1400—2000 м у засушлівых катлавінах пашыраны паўпустынныя ланд
Да арт. Алтай. Горны Алтай.
шафты. Высакагорная зона (выш. 1800—2400 м) з субальпійскімі хмызнякамі і лутамі змяняецца нізкатраўнымі алыіійскімі лугамі. Ва ўсх. і паўн.ўсх. раёнах пашыраны горныя тундры (хмьізняковыя, імховалішайнікавыя, камяністадрузавыя). Вышэй алыіійскіх лугоў і тундраў — голыя скалы, камяністыя россыпы, снежныя палі і ледавікі. Жывёльны свет разнастайны, стэпавага (суслікі, хамякі, палёўкі і інш.), таежнага (мядзведзь, рысь, ліс, собаль, вавёрка, марал, глуійэц і інш.), высакагорнага (алтайская пішчуха, горны казёл, снежны барс і інш.) комплексаў. На тэр. А. — Алтайскі запаведнік.
Літ.: Гвоздецкнй Н.А, Г о л у б ч н ков 1O.H. Горы. М„ 1987. А.М.Баско. АЛТАЙ, Рэспубліка Алтай, у складзе Расійскай Федэрацыі. ІБл. 92,6 тыс. км . Нас. 192 тыс. чал. (1993): алтайцы, рускія, казахі і інш.; гар. насельніптва 30%. Сталіца — г. ГорнаАлтайск.
Прырода. Тэр. размешчана ў высака
горнай паўн. ч. Алтая (выш. да 4506 м, г. Бялуха). Горныя хрыбты (Катунскі, Курайскі, Паўн. і Паўд. Чуйскія) падзелены глыбока ўрэзанымі далінамі і шырокімі катлавінамі, т. зв. стэпамі (Абайскі, Уймонскі, Чуйскі і інш.). Клімат рэзка канлынентальны. Сярэднія тры студз. ад 12 да 32 °C, ліп. 9— 18 °C. Анадкаў ад 100 мм (у катлавінах) да 1000 мм (на ПнЗ) за год. Буйныя рэкі Катунь і Бія; воз. Цялецкае. Значныя запасы элекграэнергіі. Лесасплаў па р. Бія. Глебы пераважна горнападзолістыя, у паўн.зах. ч. на ніжніх схілах гор і ў далінах чарназёмныя. 25% тэр. займаюць горнатаежныя лясы з перавагай хвойных парод (сібірская лістоўніца, кедр, піхта), на выш. больш за 2000—2500 м субальпійскія і альпійскія лугі. Алтайскі запаведнік.
Гісторыя. На тэр. А. выяўлены стаянкі чалавека эпохі палеаліту (Улалінка, УКан). Праз А праходзілі гуны, цюркскія плямёны, уйгуры, енісейскія кыргызы, каракітаі, ман
голы. 3 пач. 13 ст. ўваходзіў у манг. імперыю Чынгісхана, потым у склад розных феад. аб’яднанняў. Шчыльнасць насельніцтва была невялікая. Яно займалася качавой жывёлагадоўляй, паляваннем, арэхавым промыслам; панавалі патрыярхальнафеад. адносіны. 3 каланізацыяй Сібіры Расіяй плямёны алтайскіх жывёлаводаў пачалі прымаць рус. падданства. Гэты працэс узмацніўся ў час
спусташальнай вайны 1755 паміж Маньчжурскімі правіцелямі Кітая і Айрацкім ханствам (Джунгарыяй), у склад якога ўваходзіў А Ратуючыся ад знішчэння, у 1756 алтайцы прынялі падданства Расіі. У студз. — сак. 1918 тут абвешчана сав. ўлада. У чэрв. 1918 A заняты белагвардзейцамі, са жн. 1919 пачаўся партыз. рух супраць войскаў Калчака. У кастр, 1919 партызаны аб’ядналіся ў дывізію (больш за 18 тыс. чал.) з бальшавіцкім штабам (камандзір І.Я.Траццяк). У крас. 1920 устаноўлена сав. ўлада. 1.6.1922 у складзе РСФСР утворана Айроцкая аўт. вобл., перайменаваная ў 1948 у ГорнаАлтайскую аўт. вобл., а яе цэнтр АйротТура — у ГорнаАлтайск. У 1993 А абвешчаны Рэспублікай у складзе Рас. Федэрацыі.
Гаспадарка. Асн. галіны прамсці: лясная, дрэваапр., лёгкая (тэкст., гарбарная, абутковая), харч. (мясная, масларобная і інш.), вытвсць буд. ма
тэрыялаў, электраэнергетыка (будуюцца Чэмальская і Катунская ГЭС на р. Катунь). Асн. галіны сельскай гаспадаркі — мясамалочная жывёлагадоўля, авечкагадоўля, козагадоўля; гадуюць якаў, маралаў і плямістых аленяў. Пасевы кармавых і збожжавых культур у горных катлавінах і далінах буйных рэк
268 АЛТАЙ
(авёс, ячмень і інш.). Развіта пладаводства. Пчалярства. Пушны промысел. Асн. транспартная магістраль — Чуйскі тракг. Аэрапорт. Горнакліматычны і кумысалячэбны курорт Чэмал. Турызм (воз. Цялецкае, горналыжная траса даўж. 1500 м).
АЛТАЙ ГАБІЙСКІ, гл. Габійскі Алтай.
АЛТАЙ МАНГОЛЬСКІ, гл. Мангольскі Алтай.
АЛТАЙСКІ КРАЙ, у складзе Расійскай Федэрацыі. Утвораны 28.9.1937. Размешчаны на ПдЗ Зах. Сібіры. Пл. 158,4 тыс. км . Нас. 2687 тыс. чал. (1994); большая ч. рускія, украінцы, жывуць казахі, беларусы, алтайцы і інш.; гар. насельніцтва 52%. Цэнтр — г. Барнаул. Найбольшыя гарады: Барнаул, Бійск, Рубцоўск, Новаалтайск, Зарынск, Слаўгарад.
РЭСПУБЛІКА АЛТАЙ
Маштаб 1:8 000 000
КАЯ
пн.ш.
КАЗАХСТАНСКАЯ
Зыранаўск
УСХОДНЕ
ВО БЛ. о НатонКарагай к A 3 A X С Т A Н
К I Т А Й
*
АЛТАЙСКІ КРАЙ
Маштаб 1:13 000 000
Алтайскі храй
ЛЕНІНСК
(ваалтайск^
©КУЗНЕЦЙ
[ ІскіцІм^Бялова^ Чарапанава\® I „ с? КІСЯЛЁЎСК
Каме«ь„а06і Чмаяр^
“УРсоль Баева_ _______________АЗІ
Н*УЛ^НДЗІНСКАЎ Паўмўско^
52 ПЛАТф
ТТн~цГ~——_____ізаспеліха______ |
5 Малінавар '
І®Тальменка„ ^ „„ «С пЗгрынск ® й °НОВАКУЗНЕЦК
^Гроіцкае ^ Л 62he. Ніўда
ІБІЙСК
&Нраснагорскае
7НАЕ
Белакурыха Чарышснае —\О 2421^ '
?е@РУБЦОЎСК
KpHUgea
Шаманаіх
4
1G ; ЛфГОЛНБ ч Ангудай \
Н ВОВЛ. 84°у д А Л '
Прырода. А.к. займае паўд. ч. Зах.Сібірскай раўніны (у т.л. Кулундзінскую раўніну і Прыобскае плато). На ПнУ тэр. акаймавана Салаірскім кражам, на ПдУ — паўн. адгор’ямі Алтая (выш. 2007 м, г. Чорная). Карысныя выкапні: поліметалічная і жал. руды, вапнякі, гліны, мірабіліт, кухонная соль, сода. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тра студз. 19 °C, ліп. 19 °C. Ападкаў 250—350 мм за год. Гал. рака Об. Вял. азёры: Кулундзінскае, Кучукскае, Міхайлаўскае. Пераважаюць чарназёмныя, на 3 саланцаватасаланчаковыя глебы. У перадгор’ях лясы з лістоўніцы, сібірскай піхты, кедравай хвоі і інш.
Гаспадарка. Асн. галіны прамсці — машынабудаванне і металаапрацоўка (трактары і с.г. машыны вагоны, рухавікі, кавальскапрэсавае і горназдабыўное абсталяванне, радыёапаратура і інш.), хім. і нафтахім. (вытвсць шын, пггучнага валакна, хім. вырабаў). Раз
Бакавы алтар «Ганна і Марыя з дзіцем» у СпасаПраабражэнскай царкве ў в. Порплішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобл. 17 ст.
віты харч. (мясная, сыраробная, масларобная), лёгкая (вытвсць баваўняных тканін, трыкатажу), горназдабыўная (поліметалічныя і жал. руды, кухонная і глаўберава соль), дрэваапр. прамсць. У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства: пасевы збожжавых (пшаніца, кукуруза, авёс, проса, грэчка), цукр. буракоў, сланечніку, ільну, кармавых кулыур. Вырошчваюць бульбу, агародніну. Пладаводства. Малочнамясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, мясавоўнавая коза і авечкагадоўля. Птушкагадоўля. Пчалярства. Гал. транспарт чыг. і аўіамабільны. Асн. чыг. магістралі: Новасібірск — Барнаул — Рубцоўск — Сяміпалацінск з адгалінаваннем на Бійск; Артышта—Барнаул—Кулунда—
Паўладар; Татарск—Кулунда—Малінавае Возера; Алтайскае—КаменьнаОбі—Карасук. Аўтамаб. дарогі: Чуйскі тракт (ад Бійска праз Аттай у Манголію), Новасібірск — Барнаул. Суднаходства па Обі. Курорты Белакурыха, Лябяжае. РЛ.Жмойдзяк. «АЛТАЙСКІ ТРАКТАР», адзін з буйнейшых трактарных здаў Расійскай Федэрацыі. Пабудаваны ў 1942—43 у г. Рубцоўск (Алтайскі край) на базе эвакуіраванага Харкаўскага трактарнага зда як Алтайскі тракгарны зд. Выпускае гусенічныя трактары, спецыялізуецца на тракіарах с.г. аіульнага прызначэння, цяглавых 3—5га класаў (магутнасцю 110—170 к.с.), лесапрамысловых (тралёвачных), малагабарытных і агрэгатах, дэталях, вузлах да трактароў. Сярод перспектыўнай прадукцыі — трактар Т250 з рухавіком 250 к.с. і садоваагародны малагабарытны МТ10.
С.А.КазакАнтаневіч.
АЛТАЙСКІЯ МОВЫ, макрасям’я моў, што аб’ядноўвае цюркскія, мангольскія, тунгусаманьчжурскія, а таксама ізаляваныя карэйскую і японскую мовы (гл. адпаведныя арт.). Збліжаюцца агульнасцю рысаў: фанетычных (заканамернасць палатальнага і лабіяльнага сінгарманізму зычных і галосных, асіміляцыі зычных; корань 1складовы, 3гукавы, найчасцей утварае закрыты склад), марфалагічных (словаўтварэнне і словазмяненне з дапамогай аглюцінатыўных афіксаў, адсутнасць роду, наяўнасць катэгорыі прыналежнасці) і сінтаксічных (паясняльныя словы ў сказе абавязкова стаяць перад паяснёнымі. слабае развіццё складаназалежных сказаў). Найб. сувязь А.м. у лексіцы, што тлумачыцца іх генетычнай блізкасцю.
Літ.: Баскаков Н.А Алтайская семья языков н её нзученне. М.. 1981.
АЛТАЙЦЫ (у 1922—48 наз. таксама айротамі), народ у Рэспубліцы Алтай. 60 тыс. чал. (1979). Падзяляюцца на этнагр. групы: алтайкіжы, тэленгіты, тэлесы, тэлеуты, тубалары, чалканцы, кумандзінцы. Гавораць на алтайскай мове.
АЛТАР (лац. altaria ад altus высокі), частка хрысціянскага храма, аддзеленая перагародкай або іканастасам. У першабытных і стараж. народаў — узвышэнне, якое служыла месцам для прынясення ахвяр. У біблейскай гісторыі — сімвал прымірэння чалавека з Богам. Ант. грэкі і рымляне ставілі А. паза храмам, аздаблялі скулытг. выявамі (Пергамскі алтар). У першых хрысціянскіх храмах А. меў выгляд стала («прастол»), на якім гатавалі і раздавалі прычасце; часам пад ім рабілі склепы для пахавання пакутнікаў. 3 4 ст. такую ж назву атрымала частка храма, дзе знаходзіўся ахвярнік. У раманскай архітэкіуры гал. А. каталіцкага храма размяшчаўся каля ўсх. сцяны, меў простую аздобу, у гатычнай (А.шафка) — упрыгожваўся жывапісам. разьбой, пазалотай, паліхроміяй, у