Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АМАТЭРАСУ 307
матычны (спалучае асаблівасці гідраўл. і пнеўматычнага А.).
АМАРТЫЗАЦЫЯ (ад позналац. amortisatio пагашэнне), паступовы перанос копггу асноўных вытворчых фондаў на кошт атрыманай на гатых фондах гатовай прадукцыі. Абумоўлена неабходнасцю кампенсацыі зносу фондаў і забеспячэння поўнай іх замены пры выбыцці з вытвсці. На гэта робяцца амартызацыйныя адлічэнні — уключэнне часткі кошту асн. фондаў у сабекошт прадукцыі. Яны вызначаюцца пераважна як працэнт (норма А.) ад кошту асн. фондаў і налічваюцца на працягу амартызацыйнага перыяду. Такія адаічэнні паступова назапашваюцца на рахунках прадпрыемства і разам з прыбыткам з’яўляюцца крыніцай фонду для набыцця новых машын, абсталявання, павышэння тэхн. ўзроўню вытвсці, каб забяспечыць кацкурэнтаздольнасць прадукцыі і прадпрыемства. Нарматывы А. і метады яе налічэння зацвярджаюцца органамі дзярж. кіравання. У якасці нарматываў выкарыстоўваюцца норма А. і патонная стаўка. Норма А. — цэнтралізавана ўстаноўлены гадавы працэнт пагашэння кошту асн. фондаў ва ўсіх галінах нар. гаспадаркі і практычна для ўсіх відаў асн. фондаў. Залежыць ад нарматыўнага тэрміну службы асн. фондаў: чым ён карацейшы, тым большая норма А. У здабыўных галінах тэрмін службы некаторых асн. фондаў (спецыялізаваныя будынкі, горныя выпрацоўкі і інш.) вызначаецца не фізічным зносам, а памерамі запасаў карысных выкапняў. Для гэтых відаў асн. фондаў у якасці нарматыву А. выкарыстоўваецца патонная стаўка — велічыня кошту асн. фондаў у разліку на 1 т запасаў карысных выкапняў. Гадавыя амартызацыйныя адлічэнні пры гэтым вызначаюцца як здабытак патоннай стаўкі на гадавы аб’ём здабычы карысных выкапняў.
У залежнасці ад метадаў налічэння адрозніваюць раўнамерную, паскораную і ўзрастаючую А Пры раўнамернай A кошт асн. фондаў пераносіцца на сабекошт прадукцыі роўнымі часткамі на працягу ўсяго амартызацыйнага лерыяду, што не адпаввдае дынаміцы фізічнага і маральнага зносу асн. фондаў, не забяепечвае своечасовае фарміраванне фін. сродкаў прадпрыемства для абнаўлення тэхнікі. Пры паскоранай А ў лершы год службы асн. фондаў на сабекошт прадукцыі пераносіцца найб. частка іх кошту
Ў3Растаючай А сума амартызацыйных адлічэнняў пггогод павялічваецца і дасягае макс. велічыні ў апоіпні год амартызацыйнага перыяду. Гэта стымулюе замену старой тэхнікі на новую, таму іпто к канцу амартьізацыйнага перыяду яе эксплуатацыя становіцца не эфектыўнай.
Адносіны дзяржавы да А. характарызуюць яе адносіны да навуковатэхн. прагрэсу. Пры паскоранай (5 гадоў і менш) А ў развітых краінах тэрміны спісання абсталявання перавышаюць тэрміны яго рэальнага зносу, што азначае падатковую субсідыю прадпрыемствам. Гэта павышае ўзровень накаплення і самафінансавання, спрыяе нарошчванню асн. капіталу ў навука
ёмістых галінах, прагрэс. струкгурным зрухам у эканоміцы. На паскарэнне тэмпаў навуковатэхн. прагрэсу накіраваны і інш. метады А. ў гэтых краінах: вытв. метад, метад раўнамернага прамалінейнага спісання кошту абсталявання, метад спец. А. Л.А.Лобан. АМАРЫ (Homaridae), сямейства дзесяціногіх марскіх ракаў. 36 відаў. Водзяцца ў Атлантычным ак. і ў злучаных з ім морах. Нагадваюць рачных ракаў, але большыя памерамі. Найб. вядомыя: еўрапейскі A. (Homarus gammarus), даўж. да 65 см, маса да 11 кг; амерыканскі A (Н. americanus), даўж. да 63 см, маса 15 кг; нарвежскі A. (Nephrops norvegicus), даўж. да 32 см, маса 7 кг.
Жывуць на скалістым, камяністым або жвірыстым грунце. Удзень хаваюцца сярод камянёў, ноччу кормяцца малюскамі і інш. беспазваночнымі. Характэрна наяўнасць магутных клюшняў на періпай пары хадзільных ног, наступныя 2 пары з клюпшямі меншых памераў. Растуць павольна, жывуць да 50 га
Амар еўрапейскі.
доў. Палавой спеласці дасягаюць на 6м годзе. Далікатэс, аб’ект промыслу і развядзення.
АМАРЫЛІС (Amaryllis), род кветкавых раслін сям. амарылісавых. Адзін від — А. красуня (A. belladonna) расце ў Паўд. Афрыцы (эндэмік Капскай біягеаграфічнай вобласці). На Беларусі вырошчваюць у пакаёвай культуры, цяпліцах і аранжарэях А. гібрыдны, атрыманы ад
скрыжавання А. красуні з рознымі відамі гіпеаструма.
Шматгадовая іравяністая расліна з буйнымі грушападобнымі цыбулінамі, Лісце скурыстае, бліскучае, рэменепадобнае. Кветкі буйныя (да 26 см у дыям.), лейкападобныя, духмяныя, сабраныя па 2—12 на канцы доўгага (да 70 см) кветканоса ў парасонік; розных колераў (белыя, чырвоныя, ружовыя, аранжавыя, крэмавыя, іншы раз стракатыя, са штрвіхамі і плямамі). Цвіце зімою, ранняй вясною. Плод — каробачка з буйным чорным насеннем. Размнажаецца цыбулінамідзеткамі. Святлалюбны.
АМАРЫМ (Amorim) Энрыке (25.7.1900, г. Сальта, Уругвай — 28.7.1960), уругвайскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў у 1920 (зб. вершаў «Дваццаць год»), Большасць твораў пра жыццё сялянства (трылогія «Арба», 1933, «Пасяленец Агіляр», 1934, «Конь і яго цень», 1941). Вострыя сац. канфлікгы ўзняты ў раманах «Дзевяць месяцаў над Неўкенам» (1946), «Перамога не прыходзіць сама» (1952); у рамане «Вусце» (1958) спроба прасачыць усю гісторыю Уругвая. Аўтар паэт. зб. «Мая радзіма» (1960).
Тв.: Рус. пер. —Хозянн Агнляр; Тень Скакуна. М., 1987.
АМАРЬІТЫ, амарэі, амуру, галіна семіцкіх народаў, якія ў старажьгтнасці насялялі Сірыйскі стэп ад ПалесЦІны да Персідскага зал. У канцы 3га тыс. да н.э. разбурылі шумерскую цы~ вілізацыю Ура і каля 1894'да н.э. заснавалі Старававілонскую дзяржаву. Асеўшы ў Месапатаміі, у 18—17 ст. да н.э. асіміляваліся з мясц. насельніптвам, у Сірыі і Палесціне ў 15—10 ст. да н.э. зліліся з ханаанеямі. У 1м тыс. да н.э. Сірыя наз. Амуру.
АМАТАР (лац. amator), 1) ахвотнік да чагон. 2) Той, хто займаецца чымн. не як прафесіянал; любіцель.
АМАТАРСКАЕ КІНО к і н a a м a т а р с т в а, від самадзейнага мастацтва. Узнікла з часу вынаходніцтва кінематографа (1895). У Зах. Еўропе і ЗША пашырана з пач. 1930х г., у б. СССР — з 1925, больш актыўна развівалася пасля 1957, калі пры Саюзе кінематаграфістаў краіны бьша створана Усесаюзная камісія па працы з кінааматарамі. Праводзіліся фестывалі, конкурсы А.к.
^а Беларусі ^^ Р^віваецца з канца 1950х г., створаны шматлікія самадз. студыі. 3 1960 штогод праводзіліся абл. і рэсп. конкурсыагляды Аж. Бел. аматары ўдзельнічалі ва ўсесаюзных і міжнар. фестывалях, іх фільмы неаднаразова адзначаліся ўзнагародамі Росту маст. ўзроўню Ак. спрыяла секцыя па рабоце з кінааматарамі пры Саюзе кінематаграфістаў Беларусі. Асобныя кінааматары сталі прафесійнымі кінарэжысёрамі. Істотныя змены ў кінааматарскі рух унесла развіццё відэазапісу.
АМАТЭРАСУ, Аматэрасуомікамі, Аматэрасуно мікот а, у японскай міфалогіі і рэлігіі сінта вярх. багіня, увасабленне Сонца. Паводле міфаў, А. паслала на зямлю свай
308 АМАФОНЫ
го сына Нінігі, нашчадак якога Дзіму даў пачатак імператарскаму роду Японіі.
АМАФОНЫ [ад гама... + ...Ны)1, словы, аднолькавыя паводле гучання, але розныя па напісанні і значэнні. 11араўн.: «грыб — грып», «род — рот», «везці — весці», «код — кот». Амафа
Грузія» (дрэва, 1958; алюміній, 1963), помніка Вахтангу Гаргасалу (1967) у Тбілісі, манумента Перамогі ў Горы, мемарыяла Славы герояммаракам у Поці (абодва 1979). Дзярж. прэмія СССР 1982.
АМБАЛА, горад на Пн Індыі, штат Хар’яна. 121 тыс. ж. (1981). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр. Бавоўнапрадзільная, мукамольная, шкляная прамсць. Вытворчасць дакладных і хірург. інструментаў, оптыкі, навук. абсталявання.
АМБАРЦУМЯН Вікіар Амазаспавіч (н. 18.9.1908, Тбілісі), армянскі астраном і фізік; заснавальнік сав. тэарэт. астрафізікі. Акад. AH СССР (1953) і АН Арменіі (1943). Герой Сац. Працы (1968, 1978). Замежны чл. АН многіх краін. Скончыў Ленінградскі унт (1928). Стваральнік і дырэкгар Бюраканскай астрафіз. абсерваторыі (1946). 3 1947 прэзідэнт АН Арменіі. Навук. працы па фізіцы зорак і туманнасцяў,
ЭАмашукелі. Помнік Вахтангу Гаргасалу. 1967.
нія — звычайна вынік супадзення ў гучанні асобных формаў слова.
АМАФОРМЫ (ад гама... + лац. forma форма, вонкавы выгляд, абрыс), словы, якія ў асобных граматычных формах супадаюць гучаннем і напісаннем, але не супадаюць значэннем. А могуць быць словамі той самай або розных часцін мовы, напр., «горы» (назоўны склон мн. л. назоўніка «гара») і «горы» (месны склон адз. л. назоўніка «гора»), «кліч» (назоўнік) і «кліч» (дзеяслоў загаднага ладу), «вусны» (назоўнік) і «вусны» (прыметнік) і інш.
АМАФОС, канцэнтраванае фосфарнаазотнае мінеральнае ўгнаенне. Атрымліваецда нейтралізацыяй фосфарнай кты аміякам. Mae (у %) 9—12 азоту, 35,5 50 засваяльнага пентаксіду фосфару. Высокаэфектыўнае для ўсіх с.г. культур на любых глебах. Кампанент тукаў. АМАЦІ (Amati), італьянскія майстры смычковвіх інструментаў. Працавалі ў Крэмоне. Андрэа (каля 1520 — каля 1580) — заснавальнік крэмонскай школы. Упершыню вызначыў падбор дрэва і стварыў класічны тьш скрыпкі з яркім серабрыстым, але не моцным гучаннем. Яго сыны—Антоніо (1540 —пасля 1600) і Джыралама (1561—1680) часта працавалі разам. Іх інструменты больш вытанчанай формы. Найб. вядомы Нікала А. (3.12.1596 — 12.4.1684), сын і вучань Джыралама. Стварыў новую мадэль скрыпкі «Гранд Амаці» з дасканалымі формамі, прыгожым моцным гукам. Сярод яго вучняў —\.Гварнеры, А.Страдывары.
АМАЦЭНТ, гл. ў арт. Пескарыйка.
АМАШУКЕЛ5 Элгуджа Давідавіч (н. 22.8.1928, Тбілісі), грузінскі скулытгарманументаліст. Нар. мастак Грузіі (1979). Вучыўся ў Тбіліскай AM (1950— 55). Аўтар алегарычнай статуі «Маці
зорнай дынаміцы, пазагалактычнай астраноміі, касмагоніі, ядз. і тэарэт. фізіцы. Адкрыў і даследаваў зорныя сістэмы новага тыпу (т. зв. зорныя асацыяцыі). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950 ,
Тв.: Проблемы современной космогонлн. 2 лзд. М., 1972 (у сааўт.).
АМБІВАЛЕНТНАСЦЬ (ад лац. ambo абодва + valentia сіла), дваістасць успрымання і перажывання, калі адзін і той жа аб’екі выклікае ў чалавека процілеглыя пачуцці і ацэнкі (задавальненне і незадаволенасць, сцвярджэнне і адмаўленне). Тэрмін «А.» увёў у 1930 швейц. псіхіятр Э.Блейлер для вызначэння супярэчлівага псіх. стану. Рас. літ.знавец М.Бахцін надаў яму значэнне эстэт. паняцця. А. выявілася ў нар. і неафіц. культуры эпохі сярэднявечча і Адраджэння, у фальклоры, нар. мастацтве. Амбівалентныя вобразы, сюжэты і матывы харакіэрны для бел. і інш. архаічнай міфалогіі, сінкрэтычнай творчасці з нявыяўленай дыферэнцыяцыяй эстэт. катэгорыйапазгцый (прыгожага і агіднага, узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Амбівалентныя гратэск і сімволіка ёсць у творчасці Ф.Рабле, М.Сервантэса, М.Гогаля, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы. У класічным мастантве і бел. нац. фальклоры А. выкарыстоўваецца як дасціпны і шматзначны маст. сродак, спалучэнне прыкмет эпічнага героя і камічнага дублёра ў чарадзейных казках і легендах, нар. тэатры, прыказках і прымаўках, літ.маст. травестацыях і пародыях (польскабел. камедыі, ініэрмедыі 17—18 ст., ананімныя творы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»), У сучасным мастацтве праяўляецца ў сатыр. жанрах (у творах А.Макаёнка, ананімнай паэме «Сказ пра Лысую гару»), цыркавой клаунадзе і інш.